Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Театр метод. комплекст 2011-2012.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
07.09.2019
Размер:
356.35 Кб
Скачать

Тэатральнае мастацтва расіі Тэма 1. Рускі тэатр: ад вытокаў да XVII ст.

Народныя вытокі рускага тэатра. Каляндарна-абрадавыя гульні, святы ўсходнеславянскіх плямёнаў. Тэатральныя элементы ў старажытнарускіх гульнях, абрадах, ігрышчах. Народны тэатр на Русі і формы яго бытавання. Скамарохі – першыя прафесійныя артысты. Аседлыя, вандроўныя і прыдворныя скамарохі. Сінктэтычная прырода мастацтва скамарохаў. Роля скамароства ў фарміраванні народнай тэатральнай культуры Русі. Адносіны да іх народа, царквы і ўлады. Загад цара Аляксея Міхайлавіча аб забароне скамароства (1648) і яго вынікі. Лялечная камедыя пра Пятрушку: характарыстыка мастацкіх асаблівасцей драматургічных інтэрмедый, арганізацыя прадстаўленняў, тэхніка вырабу лялек. Яе сацыяльная накіраванасць.

Рускі тэатр XVII ст. Развіццё народнага тэатра Расіі ў XVII ст. Народная драма і спецыфіка яе ўвасаблення. Вусныя народныя драмы: “Цар Максімілян”, “Лодка”. Мастацкія асаблівасці: сюжэт, кампазіцыя, асноўныя персанажы, жанравая прырода, моўная выразнасць. Царкоўны тэатр і літургічная драма. Іх ідэйная накіраванасць і характар прадстаўленняў. Школьны тэатр на Русі, асаблівасці школьнай драмы. Рэпертуар школьных тэатраў, акцёрскае мастацтва, дэкарацыйна-мастацкае афармленне і касцюм. Дзейнасць Сімяона Полацкага – заснавальніка рускага школьнага тэатра. Уплыў школьнага тэатра на далейшае фарміраванне свецкай тэатральнай культуры. Першы прыдворны тэатр (1672) цара Аляксея Міхайлавіча, яго арганізацыя і рэпертуар, характар прадстаўленняў, дэкарацыйна-мастацкае афармленне і касцюм. Дзейнасць Іагана Грэгары. Першая пастаноўка “Эсфір, альбо Артаксерксава дзейства”: прынцыпы пастаноўкі і афармленне спектакля. Жанр камедыі на рускай сцэне. Тэатральны будынак “Камедыйная хароміна”.

Тэма 2. Рускі тэатр XVIII ст.

Класіцызм і Асветніцтва ў рускай драматургіі і тэатры XVIII ст. “Пятроўскае Асветніцтва”. Дзейнасць публічных тэатраў у эпоху Пятра I, іх рэпертуар. Публічны тэатр у Маскве (“Камедыйная храміна”): яго кіраўніцтва, рэпертуар, акцёрскае майстэрства. Прычыны закрыцця тэатра. Школьны тэатр пры Пятры I. Феафан Пракаповіч – драматург і тэатрэтык школьнага тэатра. Яго трагікамедыя “Уладзімір”.

Фарміраванне ідэй асветніцкага класіцызму ў Расіі ў другой палове XVIII ст. пад уплывам французскай класіцыстцкай і асветніцкай эстэтыкі. Нацыянальныя асаблівасці. Драматургія рускага класіцызму: А.Сумарокаў, М.Ламаносаў, Я.Княжнін, М.Хераскаў. Тэатральная і драматургічная дзейнасць А.П.Сумарокава. Ідэйная праблематыка і мастацкія асаблівасці яго камедый і трагедый. Трагедыя “Дзмітрый Самазванец”. Значэнне тэатральнай і драматургічнай дзейнасці А.Сумарокава для развіцця прафесійнага нацыянальнага тэатра Расіі. Руская камедыяграфія апошняй чвэрці XVIII ст. Сатырычная накіраванасць твораў. Дз.Фанвізін – заснавальнік рускай сатырычнай камедыі. Яго камедыі “Брыгадзір” і “Недаростак”, значэнне гэтых камедый у грамадскім і тэатральным жыцці Расіі XVIII ст. Арганізацыя тэатра ў Яраслаўлі. Дэбют трупы Фёдара Волкава ў Пецярбургу. Стварэнне рускага дзяржаўнага публічнага тэатра ў Пецярбургу ў 1756 г. Рэпертуар, акцёрскае майстэрства, дэкарацыйна-мастацкае афармленне тэатра. Ф.Волкаў – першы прафесійны рускі акцёр. Шматграннасць яго дзейнасці (акцёр, рэжысёр, педагог). Фарміраванне акцёрскай школы ў Расіі (І.Дзмітрэўскі, Я.Шумскі, Т.Траяпольская, А.Мусіна-Пушкіна і інш.). Дэкарацыйнае мастацтва рускага тэатра XVIII ст. Скарыстанне кулісных дэкарацый, блокавых куліс, падуг, задніх заслонаў. Сімультантнасць дэкарацыйнага афармлення спектакляў. Выкарыстанне перспектыўна-жывапісных дэкарацый. Гістарычная канкрэтызацыя сцэнічнага касцюма апошняй чвэрці XVIII ст., яго дэталізацыя. Выпрацоўка прынцыпаў асвятлення: агульнага, эфектнага, піратэхнічнага. Забавы і тэатральныя прадстаўленні рускага двара XVIII ст.: “пятроўскія” асамблеі, маскарады, ілюмінацыі, каруселі і інш.

Прыгонныя тэатры Расіі XVIII ст., іх рэпертуар, незалежнасць ад цэнзуры. Тэатр графаў Шарамец’евых у Кускове і Астанкіна. Актрыса П.Кавалёва-Жамчугова. Прыгонны тэатр князя Юсупава ў Архангельскім. Правінцыяльныя прыгонныя тэатры А.Р.Варанцова, С.М.Каменскага, С.Г.Зорыча.