Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Театр метод. комплекст 2011-2012.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
07.09.2019
Размер:
356.35 Кб
Скачать

Тэма 3. Рускі тэатр і драматургія першай паловы XIX ст.

Рускі тэатр і драматургія першай чвэрці XIX ст. Рускі тэатр у кантэксце еўрапейскай культуры. З’яўленне лірычна-гераічных трагедый Ул.А.Озерава: “Эдып у Афінах”, “Дзімітрый Данской”; іх ідэйны змест. Сатырычныя камедыі І.Крылова “Падчшыпа, аба Трумф”, “Модная лаўка” і “Урок дочкам”; іх актуальнасць напачатку XIX ст. Галерэя яркіх, каларытных характараў. Сцэнічнае мастацтва: прынцыпы класіцызма ў выканальніцкай практыцы. К.С.Сямёнава – “адзінадзяржаўная царыца рускай сцэны” (А.С.Пушкін).

Рускі тэатр і драматургія другой чвэрці XIX ст.: агульная характарыстыка. Камедыя А.С.Грыбаедава “Гора ад розуму”; яе навізна, афарыстычнасць мовы аўтара, сцэнічны лёс. Тэатральна-эстэтычныя погляды і драматургія А.С.Пушкіна – першаадкрывальніка новага напрамку ў рускай літаратуры і мастацтве – рэалізму. Асаблівасці пушкінскай драматургіі, яе сцэнічнасць. Рамантычны напрамак у дзейнасці драматурга. Трагедыя “Барыс Гадуноў”, яе праблематыка. Зварот да рэалізма. Тэма народа і яе навізна ў рускай драматургіі. “Маленькія трагедыі”: сюжэтныя асаблівасці, праблематыка. Творы А.С.Пушкіна на рускай сцэне. М.Ю.Лермантаў – драматург. Драма “Маскарад”: ідэйны змест, мастацкія асаблівасці і сцэнічная гісторыя. М.В.Гогаль – заснавальнік крытычнага рэалізму ў рускай драматургіі, тэатрэтык тэатральнага мастацтва. Творчая біяграфія пісьменніка. Драматургія М.В.Гогаля: вострасатырычная камедыя “Рэвізор”, камедыі “Жаніцьба” і “Ігракі”. Драматургія І.С.Тургенева: камедыі “Нахлебнік” і “Халасцяк”, лірыка псіхалагічная драма “Месяц у вёсцы”.

*Арганізацыя тэатральных прадстаўленняў і акцёрскае мастацтва Расіі ў XIX ст. Фарміраванне сістэмы дзяржаўных тэатраў. Дзейнасць Імператарскіх тэатраў: Маскоўскі Малы тэатр і Пецярбургскі Александрынскі тэатр. Жанравая разнастайнасць сцэнічных пастановак. Рамантычны накірунак у акцёрскім мастацтве 1820-х гг. “Школа прадстаўлення” у майстэрстве В.Каратыгіна; сцэнічны класіцызм і рамантыная драма ў творчасці вялікага пецярбургскага трагіка. Маскоўскі трагік П.С.Мачалаў. Разнастайнасць сцэнічнага рэпертуара Мачалава, прадстаўніка “школы перажывання”. Рэалістычная драматургія і яе ўплыў на акцёрскае мастацтва. М.С.Шчэпкін – рэфарматар рускай сцэны. Сцэнічныя і эстэтычныя прынцыпы М.Шчэпкіна, іх увасабленне ў рускім тэатры.

Тэма 4. Рускі тэатр і драматургія другой паловы XIX ст.

Рускі тэатр трэцяй чвэрці XIX ст.: агульная характарыстыка. Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва: стандартызацыя дэкарацый для п’ес розных жанраў; пераход тэатраў ад куліснай сістэмы да павільённай; тэндэнцыі гістарызму ў мастацкім афармленні спектакляў; новая тэхніка і наватарскія пошукі ў светлавым вырашэнні спектакля; зацямненне глядзельнай залы. Стылёвая і жанравая разнастайнасць у тэатральным мастацтве. Гістарычная роля Малога тэатра ў зацвярджэнні драматургіі А.Астроўскага.

А.М.Астроўскі – вялікі рускі драматург, тэатральны дзеяч, выхавацель акцёраў, тэарэтык сцэнічнага мастацтва. Гістарычная роля А.Астроўскага ў стварэнні нацыянальнага тэатра, яго тэатральна-эстэтычныя погляды. Рэалізм у паказе рускай рэчаіснасці: “Свае людзі – паладзім”, “Даходнае месца”, “Навальніца”, “На ўсякага мудраца даволі прастаты”, “Лес”, “Ваўкі і авечкі”, “Беспасажніца”, “Таленты і паклоннікі” і інш. П’есы Астроўскага – новы этап у развіцці сцэнічнага рэалізму, у абнаўленні рэпертуару тэатра, развіцці акцёрскага мастацтва.

Руская драматургія і тэатр другой паловы XIX – пачатку XX стст. Тэатральная эстэтыка М.Е.Салтыкова-Шчадрына. Праблематыка і мастацкая асаблівасць сатырычных камедый “Смерць Пазухіна” і “Цені”. Сатырычная драматургія А.В.Сухава-Кабыліна. Яго трылогія – сацыяльна-бытавая камедыя “Вяселле Крачынскага”, трагікамедыя “Справа” і трагіфарс “Смерць Тарэлкіна”. Светапогляд і ідэйная накіраванасць драматурга. Сцэнічны лёс твораў. Драматургія А.К.Талстога: “Смерць Іаана Грознага”, “Цар Фёдар Іаанавіч”, “Цар Барыс”. Драматургія і тэатральная эстэтыка Л.М.Талстога. Сутыкненне патрыярхальнай і новай Расіі ў драме “Улада цемры” і камедыі “Плады асветніцтва”. Драма “Жывы труп”.

*Акцёрскае мастацтва Расіі другой паловы ХIХ – пачатку ХХ стст. Малы тэатр і акцёрскае мастацтва П.Садоўскага, Г.Фядотавай, А.Ленскага, А.Южын-Сумбатава і інш. Славутыя рускія акцёры на сцэне Александрынскага тэатра: М.Савіна, К.Варламаў, П.Стрэпетава і інш. М.М.Ярмолава – вялікая руская трагічная актрыса. Вобразы народных гераінь: Лаўрэнсія, Жана д’Арк і інш. Вобразы рускай жанчыны ў п’есах А.Астроўскага: Кацярына, Негіна, Тугіна, Кручыніна і інш. К.С.Станіслаўскі пра Ярмолаву. Творчасць В.Ф.Камісаржэўскай. Тонкасць і глыбіня псіхалагічнага малюнка яе роляў ў п’есах А.Астроўскага, Г.Ібсэна, А.Чэхава і інш.