Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Театр метод. комплекст 2011-2012.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
07.09.2019
Размер:
356.35 Кб
Скачать

Тэма 8. Заходнееўрапейскі тэатр першай паловы хх ст.

Новыя мастацкія тэндэнцыі ў развіцці заходнееўрапейскага тэатра першай паловы ХХ ст.

Нямецкі тэатр. Экспрэсіянізм як мастацкі напрамак, этапы яго развіцця ў нямецкім тэатры. Драматургія Э.Тойлера, К.Кайзера. Экспрэсіянісцкая драма як адлюстраванне нарастаючага рэвалюцыйнага руху. Экспрэсіянізм у акцёрскім мастацтве і рэжысуры (Г.Хартунг, Р.Вайхерт, Л.Йеснэр, К.Марцін, Ю.Фелінг). Творчасць Бертольда Брэхта – вяршыня нямецкай драматургіі ХХ ст. “Эпічны” (“нетрадыцыйны”, “небуржуазны”) тэатр Брэхта, яго асаблівасці, сістэма драматургічных сродкаў. Умоўнасць брэхтаўскага тэатра. П’есы-прытчы “Што той салдат, што гэты”, “Добры чалавек з Сезуана” і інш. Эпічныя драмы “Мамаша Кураж і яе дзеці”, “Жыццё Галілея”. Месца творчасці Б.Брэхта ў сусветнай драматургіі ХХ ст. Дзейнасць тэатра “Берлінэр Ансамбль”.

Французскі тэатр. Драматургія Францыі першай паловы ХХ ст. (А.Салакру, П.Кладэль, Ж.Както, Ж.Ануй і інш.). Тэатр “Старая галубятня” Жака Капо. “Картэль чатырох”: Шарль Дзюлен, Луі Жувэ, Гастон Баці, Жорж Пітоеў. Эклектыка і рысы мадэрнізму ў драматургіі Жана Както. Монадрама “Чалавечы голас”, драма “Пішучая машына”, п’есы “Адская машына”, “Жахлівыя бацькі”, “Двуглавы арол” і інш. Ж.Както – сцэнарыст і кінарэжысёр: “Прыгажуня і пачвара”, “Жахлівыя бацькі”, “Арфей” і інш. Французская інтэлектуальная драма. Выяўленне нацыяналізму ў п’есах Жана Жыраду “Траянскай вайны не будзе” і “Электра”. Драматургія Жана Ануя; антыфашысцкі пафас яго трагедыі “Антыгона”. Канцэпцыя “тэатра жорскасці” (“круатычны тэатр”) Антанена Арто. Тэарэтычная праца “Тэатр і яго двайнік”.

Тэма 9. Заходнееўрапейскі тэатр другой паловы хх ст.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця сцэнічнага мастацтва ў другой палове ХХ ст.

Нямецкі тэатр. Драматургія і сцэнічнае мастацтва Германіі 1960-1990-х гг. “Дакументальная драма” 1960-х гг. Драматургія Петэра Вайса. П’еса-араторыя “Дазнанне”. Рэжысёрская дзейнасць Петэра Штайна.

Французскі тэатр. Тэма вайны, асмысленнне ўрокаў гераічнага Супраціўлення. Пасляваенная драматургія Жана Ануя. Пераадоленне “філасофіі роспачы” і дэмакратызацыя рамантычнага ідэала. Барацьба за народныя ідэалы ў гістарычнай драме “Жаўрук”. Экзістэнцыялізм і творчасць Жан-Поля Сартра. Драматургічныя творы Сартра: “Мухі”, “За зачыненымі дзвярыма” і інш. Элементы натуралізму і псіхалагічнага ўскладнення. Творчасць Альбера Камю. Тэатр абсурду – новы этап у развіцці сусветнага тэатра другой паловы ХХ ст. Тэмы песімізму, споведзі, безсэнсоўнасці быцця і асуджанасці чалавека ў драматургіі “абсурду”. Прадстаўнікі тэатра абсурду: Э.Іанэска (“Лысая спявачка”, “Насарог”, “Крэслы”), С.Бекет (“У чаканні Гадо”, “Шчаслівыя дні”), Ж.Жэне (“Служанкі, “Шырмы”), Г.Пінтар (“Пейзаж”, “Дзень нараджэння”), Ф.Арабаль (“Пікнік”, “Сад асалод”), С.Мрожак (“Караль, “Стрыптыз”, “Эмігранты”).

Англійскій тэатр. Разнастайнасць мастацкіх накірункаў у тэатральным мастацтве і драматургіі Англіі ў ХХ ст. Эвалюцыя ад салоннай камедыі да сацыяльнай драматургіі Уільяма Самерсэта Моэма. Выкрыццё маралі буржуазнага грамадства ў творчасці выдатнага драматурга Джона Бойнтана Прыстлі. Дзейнасць тэатра “Олд Вік” – захоўніка англійскіх класічных традыцый. Выхаванне ў тэатры плеяды знакамітых акцёраў: Сібіл Торндайк, Джон Гілгуд, Лорэнс Алів’е, Ральф Рычардсон, Майкл Рэйдгрэў, Вівьен Лі, Пол Скофілд і інш. Драматургія “маладых раззлаваных” (Дж.Осбарн, А.Уэскер). Драма Джона Осбарна “Азірніся ў гневе”. Шэкспіраўскі мемарыяльны тэатр у Стратфардзе-на-Эйване. Шэкспіраўскія фестывалі. Гастрольная сістэма выступлення акцёраў і рэжысёраў. Адкрыццё першага Дзяржаўнага Нацыянальнага тэатра ў Лондане (1963) ў памяшканні былога тэатра “Олд Вік”. Рэжысёрская дзейнасць Пітэра Брука.

*Тэатр Заходняй Еўропы і ЗША ХХ ст. Футурызм і тэатр Італіі. Творчасць Луіджы Пірандэла (“Шэсць персанажаў у пошуках аўтара”, “Генрых IV”). Творчасць буйнейшага драматурга-рэаліста Эдуарда дэ Філіпа (“Філумена Мартурана”, “Здані”, “Хлусня на доўгіх нагах”). Іспанскі тэатр і творчасць Федэрыка Гарсіа Лоркі (“Крывавае вяселле”, “Дом Бернарды Альбы”). Тэатр Швейцыі другой паловы ХХ ст. і драматургія Макса Фрыша (“Санта Крус”, “Дон Жуан, альбо Каханне да геаметрыіі”), Фрыдрыха Дзюрэнмата (“Візіт старой дамы”, “Ромул Вялікі”, “Франк V”). Сцэнічнае мастацтва ЗША. Брадвейскія тэатры. Мюзікл на амерыканскай сцэне. Творчасць Эндрю Лойд Уэбэра. Яго мюзіклы “Кошкі”, “Эвіта”, “Прывід оперы”, рок-опера “Ісус Хрыстос-суперзорка” і інш. Творчасць буйнейшых амерыканскіх драматургаў: Юджын О’Ніл (“Любоў пад вязамі”, “Доўгае падарожжа ў ноч”), Тэнэсі Уільямс (“Трамвай “Жаданне”, “Арфей спускаецца ў пекла”, “Шкляны зверынец”, Эдвард Олбі (“Не баюся Вірджыніі Вулф”, “Усё скончана”, “Усе ў садзе”), Артур Мілер (“Смерць коміваяжора”, “Здарэнне ў Вішы”, “Цана”). Тэатральнае мастацтва Польшчы. Эксперыментальныя пошукі Ежы Гратоўскага. Тэатр-лабараторыя “13 радоў” Е.Гратоўскага.

Сучасныя акцыянальныя формы ў арт-практыцы краін Еўропы і ЗША – хэпенінг, перформанс.