Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Т.6.5.МК Беларусі XVIIст.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
02.09.2019
Размер:
5.88 Mб
Скачать

Т. Асаблiвасцi беларускай культуры канца XVI (1569г.) - XVII стст.

Беларуская культура XVII ст. уяўляе сабой складаную з'яву. Яе асаблiвасцi абумоўлены характарам грамадска-палітычна­га жыцця беларускiх зямель, якія на той час уваходзiлi у склад Рэчы Паспалітай – пасля падпісання Люблінскай уніі ў 1569 г.

А сталася гэта так: на часы 16 стагоддзя ва Усходняй Еўропе склаліся такія буйныя дзяржавы, як Каралеўства Польскае, Вялікае княства Літоўскае і Маскоўскае княства, якія пачалі ваяваць паміж сабой за за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Галоўным сапернікам ВКЛ было Маскоўскае княства. Узгадаем, што першая палова ХVІ ст. – гэта баявыя дзеянні 1500 – 1503, 1506 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг з Масковіяй. У выніку чаго ВКЛ апынулася ў вельмі складаным становішчы, якое прымусіла яго заключыць у 1569 г. унію з Польшчай. А заму з Польшай? Ну дык княства мела значны досвед унітарных дамоваў сужыцця з Польшчай ад часоў Ягайлы. Апроч гэтага былі яшчэ пытанні па шлякецкім вольнасцям. А Польшча мела мэтай пашырэння ўлады і распаўсюджванне каталіцтва.

10 студзеня 1569г. Пачаўся Люблінскі сейм, які доўжыўся 6 месяцаў (так, супярэчнасцяў было шмат). І вось нарэшце, 1 ліпеня 1569 г. была падпісана Люблінская унія. Згодна з ёю, Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ўяўлялі сабою адну рэспубліку з дзвюх дзяржаў і двух народаў – Рэч Паспалітую. Але Польшча знаходзілася ў больш выгадным палітычным і эканамічным становішчы і таму валодала ўнутрыпалітычнай ініцыятывай у Рэчы Паспалітай. Так, у сейме РП з 180 дэлегатаў ад ВКЛ прысутнічала толькі 46. І таму насупраць Люблінскай уніі на працягу 70 – 80-х гг. ХVІ ст. ВКЛ рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя сеймы, а з 1581 г. пачаў дзейнічаць Галоўны трыбунал ВКЛ. Шляхта ВКЛ хацела большай самастойнасці. У выніку ў 1588г. быў прыняты Статут - збор законаў феадальнага права і доўгі час лічыўся самым дасканалым зводам законаў у Еўропе і дзейнічаў на беларускіх землях да 1840г. А яшчэ ёсць меркаванне, што Статут ВКЛ стаў базай для распрацавання Канстытуцыі ЗША. Статут скасаваў многія пастановы Люблінскай уніі (палякі, напрыклад, больш не маглі набываць землі на тэрыторыі ВКЛ), больш таго, 1-ы артыкул ІV раздзела Статута зацвярджаў, у адрозненне ад Польшчы, дзе мовай прававых дакументаў была лацініца, дзяржаўнасць беларускай мовы.

Люблінская унія прывяла да змен і ў царкоўна-рэлігійным жыцці. На тэрыторыі сучаснай Беларусі доўгі час панавала праваслаўе. З боку Польшчы пранікалі ідэі каталіцызму, якія ўзмацніліся пасля ўтварэння РП. Жорсткае супрацьстаянне праваслаўя і каталіцызму прывяло да крызісу не толькі ў рэлігійным жыцці, але і ў галінах культуры і ідэалогіі. Выйсце з яго большасць палітыкаў РП бачыла ў адзінавер’і ўсіх падданых дзяржавы. Так вырашылі аб’яднаць праваслаўе і каталіцызм ва ўніяцтва, якое было аформлена на Берасцейскім саборы 6-9 кастрычніка 1596 г. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, беларускай мовы ў набажэнстве, традыцыйных святаў, але прызнаваў вяршэнства Папы Рымскага і каталіцкае веравучэнне. Пераход беларусаў у новую веру адбыўся паступова і расцягнуўся на шмат гадоў. Стварэнне школ, манастыроў, больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы – усё гэта спрыяла росту ўплыву уніяцкай царквы сярод насельніцтва. Уніяцтва прываблівала людзей таксама павагай да мясцовых нацыянальна-культурных традыцый, выкарыстаннем у рэлігійным жыцці беларускай мовы.

Кароль РП Стэфан Баторый (кіраваў 1576-1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і вызваліць Полацк і іншыя гарады Беларусі, што раней былі заняты войскамі Івана Грознага, армія дайшла да Маскоўскай дзяржавы. У 1582 г. было падпісана Ян-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў. Крыху пазней каралём РП быў абраны шведскі прынц Жыгімонт ІІІ Ваза (1587-1632), які выкарыстаў смутны час у Расіі (эканамічны крызіс, войны і апрычніна, апроч таго – смерць апошняга Рурыкавіча і дыянастычны крызіс) і імкнуўся падтрымаць сваіх стаўленікаў на рускі прастол (Лжэдзмітрый І, Лжэдзмітрый ІІ). Пасля таго, як план Жыгімонта фактычна праваліўся, ізноў пачалася вайна. Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска РП выклікаў народнае апалчэнне на чале з П.Ляпуновым, а ў 1612 г. – другое, пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска РП пакінула горад. У 1634 г. быў заключаны Палянаўскі мір. Але не надоўга,

Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654-1667 гг. Масква аб’явіла вайну РП і хутка захапіла 33 гарады Беларусі: Смаленск, Полацк, Оршу, Чавусы, Крычаў, Шклоў, Гомель, Магілёў, Вільна і інш. Цяжкае становішча для РП вырашыў выкарыстаць швецкі кароль. Летам 1655 г. яго войскі захапілі балтыйскае ўзбярэжжа. Шведы даволі хутка занялі большую частку Польшчы і Жамойцію. У гэты час рускі цар Аляксей Міхайлавіч заключыў з Рэччу Паспалітай Віленскае перамір’е (1656) для барацьбы са шведамі, паступова да іх далучыліся Аўстрыя і Данія. Шведскія войскі паступова выціскаліся з захопленых зямель. У 1660 г. паміж РП і Швецыяй быў падпісаны Оліўскі мірны дагавор. Амаль уся тэрыторыя Лівоніі адыходзіла да Швецыі. Толькі невялікая яе частка – Латгалія – засталася за Рэччу Паспалітай.

Але на акупіраваных рускімі войскамі землях расла незадаволенасць царскімі ўладамі. Народная вайна да лета 1659 г. яна ахапіла амаль усю тэрыторыю Беларусі. Буйнейшым было паўстанне 1661 г. у Магілёве, калі царскае войска было цалкам знішчана. 2 снежня 1661 г. вызвалена сталіца ВКЛ – Вільня. У 1667 г. было падпісана Андрусаўскае перамір’е тэрмінам на 13,5 гадоў (да Расіі адыходзілі Смаленскае ваяводства, Левабярэжная Украіна і Кіеў).

Гэтыя войны мелі кастрафічныя вынікі для Беларусі. З 1650 па 1667 г. колькасць насельніцтва ў выніку ваенных дзеянняў, голаду, эпідэмій і прымусовага вывазу ў Маскоўскую дзяржаву скарацілася з 2,9 млн. чалавек да 1,4 млн. Большасць гарадоў і сёл была зруйнавана або разграблена. Гарадское рамяство дэградзіравала, істотна скараціўся аб’ём рамеснай вытворчасці. Гандлёвы баланс стаў пасіўны. Зменшылася колькасць ворыўных зямель, не хапала рабочай жывёлы для іх апрацоўкі, значна ўзмацнілася феадальная эксплуатацыя. Для адраджэння сельскай гаспадаркі беларускаму сялянству спатрэбілася больш за два дзесяцігоддзі.

Нягледзечы на спусташэнні і войны, XVII ст. - час бурнага развiцця культуры. Развіваецца стыль барока.

Прычым барока на беларускіх землях вылучецца нацыянальнай адметнасцю, своеасабліва спалучаючы рэнесансныя стылі, готыку – за такую адметнасць барока ў Беларусі называюць віленскім. Так, для віленскага барока характэрны прас­тата аб'ёмаў i формы будынкаў, спалучэнне маляўнічага сiлуэ­та са строгімі формамi крапасной архiтэктуры, сумяшчэнне звычайнай барочной дэкарацыi з мясцовымi сюжэтамi, а так­сама сувязь з народным дойлідствам.

У XVII ст. архiтэктура развівалася, галоўным чынам, у наступных накірунках:

  1. гра­мадскiя будынкі - ратушы, гандлёвыя рады, корч­мы, цэхавыя дамы, шпiталi, тэатры, лазнi, цырульнi, школы i iнш. Ратушы (калі горад меў права на самакіраванне – магдэбурскае права) знаходзiлiся у цэнтры гарадоу i мелi вежы. Ста­ялi ратушы у Полацку, Брэсце, Гродне, Слуцку, Клёцку, Магiлёве. Побач з ратушай звычайна будавалiся гандлёвыя рады. Так было у Гродне, Пiнску, Паставах, Нясвiжы. На жаль, практычна ўсе будынкі ратуш, узведзеных у той час не захаваліся.

* Ратуша ў Магілёве (Здымак пач.ХХ ст.)

  1. палацава-замкавая. Палацава-замкавая архiтэктура карэнным чынам змяніла­ся. Ізаляваныя комплексы з сiстэмай умацаванняў змяняюцца палацавымi забудовамi з адкрытай кампазщыяй, якая склада­ецца з карпусоў, флiгеля i бакавых прыбудовак. Магнаты узводзiлi велiчныя палацы з раскошным уб­раннем унутры памяшкання. Да найбольш значных пабудоў адносяць:

* Замак ў Смалянах (Ар­шанскi р-н) (“Белы Ковель”) калiсьцi быў значна большы за Мiрскi. Пабудаваны на беразе ракі Дзярноукі. У плане комплекс уяўляў сабой замкнёную сiстэму карпусоў з унутраным падворкам - сюды выглядалі вокны ўcix пакояў. Кутнiя часткi замка фланкiравалiся 3-павярховымi вежамi. У замку прысутнiчалi элементы свецкай архiтэктуры - вялікія вокны, роспiс у iнтэр'­ерах, шыкоуныя каміны. Быў значна пашкоджаны ў 1708г. і практычна разбураны ў сярэдзіне ХІХст. Да нашага часу збераглiся толькi рэшткi 5-павярховай вежы i сумежнага з ёю корпуса.

* Палацава-замкавы комплекс ў Гальшанах. Ён узведзены у першай палове XVII ст. як рэзiдэнцыя князя Паўла Сапегi i нагадвае сваімі будынкамi Мірскі замак. У шасцi вежах былi зроблены жылыя i гаспадарчыя памяшканнi. Двухпавярховыя будынкi па пе­рыметры i кутнiя вежы складалi замкнуты унутраны двор. Прасочваюцца рэшткi капліцы, якая была збудавана у сярэ­дзiне аднаго з карпусоу. Таксама зауважаюцца рэшткi камг­нау, лесвiц i iнш. Насупраць капліцы захавалася арачная бра­ма - адзiны заезд у двор замка. Справа ад брамы знаходзiлiся лепшыя памяшканні i вялікая зала са скляпеннямі. На працягу 17, 18 стагоддзяў замак неаднаразова быў пашкоджаны. Моцныя разбурэнні адбыліся ў ХХст.

* Замак у Любчы (Навагрудскi р-н). 3 чатырох вежау захавалiся толькi дзве. Галоуная вежа з брамай у асноўным кубічная, прыблiзна з па­ловы вышынi яна пераходзiць у васьмiграннiк, пакрыты шат­ром. Вежа мела праязную арку. Толькi праз яе можна было трапіць ва ўнутраны двор. - Такая планіроука была тыповай для большасцi палацава-замкавых ансамбляў XVI – XVII стст. На 2011 год прыкладна на 70 адсоткаў зроблена праца па рэстаўрацыі вежы дзякуючы Івану Печынскаму, дырэктару і заснавальніку фонду "Любчанскі замак".

Л юбчанскі замак быў пабудаваны на жывапісным беразе Нёмана ў 1581 годзе ўладальнікам Любчы Янам Кішкам – адным з самых уплывовых і знакамітых магнатаў ВКЛ. Дзякуючы яму мястэчка ўжо ў 1590 годзе атрымала Магдэбургскае права і ўласны герб. Менавіта ў Любчы прыняў хрышчэнне князь Міндоўг, які, па адной з легенд, сустрэў тут на беразе Нёмана сваю суджаную і будучую каралеву ВКЛ (а назва Любчы, відавочна, паходзіць ад слова "любоў"). Любчанскі замак быў адной з асноўных рэзідэнцый Радзівілаў.

*Замак у Быхаве. Быхаўскі замак стаіць на ўсходняй ускраіне горада, на высокім правым беразе Дняпра, на месцы больш ранняга пасялення 14—15 ст. Уваходзіў у сістэму Быхаўскіх гарадскіх умацаванняў. Да 1590 Быхаўскі замак меў драўляна-земляныя ўмацаванні — кальцавы вал, драўляныя сцены ў выглядзе гародняў, вежы і ўязную браму. У 1590 замак вытрымаў напад атрада «нізавых казакоў» данскога гетмана Мацюшы Федаровіча, якія, «наехавши гвалтовне.., шкоды немалые... починили». У варотах брамы і ў драўляных сценах засталіся «есьмо куль и стрел немало». Тады ж гаспадар горада гетман ВКЛ Я. Н. Хадкевіч атрымаў ад караля грамату на ўзвядзенне новага замка. Будаўніцтва яго закончылася ў 1619. Пры Л. Сапегу, да якога ў 1621 перайшоў Быхаў, узведзена бастыённая фартыфікацыя.