Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_1к..doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
17.08.2019
Размер:
512.51 Кб
Скачать

12. Дапішыце да фразеалагізмаў прыфразеалагічныя словы.

... дзе ракі зімуюць;

... у чорным целе;

... як мыш на крупы;

... пакуль рак свісне;

... у трох соснах;

... пра белага бычка;

... не з той нагі;

... чорным па белым;

... пень калоду;

... рукамі жар заграбаць;

... ва ўсю іванаўскую;

... сорак бочак рыштантаў.

13. Знайдзіце ва ўрыўку з паэмы я. Коласа “Новая зямля” фразеалагізмы і вызначце іх сінтаксічную ролю.

…Дзядзька спосабаў меў многа

Даняць праціўніка малога.

Пайсці ў грыбы ці ў тую рыбу,

Або паехаць у сялібу

Ці ў млын малоць на хлеб збажынку –

Усё гэта квапіла хлапчынку,

Цягнула крэпенька, бывала,

І, як рукою, злосць знімала.

І дзядзька майстар быў на штукі,

І быў механік на ўсе рукі:

І дудку скруціць вам, і стрэлку,

І нарысуе нават елку –

Такую выштукуе цацку,

А ў Свержань пойдзе – купіць пляцку…

Дык і не дзіва, што любілі,

Што на руках яго насілі.

14. Што такое энантыясемія? Прывядзіце па два-тры прыклады энантыясеміі слоў. Знайдзіце ў пададзеных сказах фразеалагізмы, вызначце іх сэнс і пакажыце, што названая з’ява характэрна і для некаторых фразеалагізмаў.

1. Не забудзеш век-вяком ты ў бары вячэру! (Гіл.). 2. Так у сушні ў нас вядзецца век-вяком, што найболей бабы трэплюць языком, і пакуль натрэ дзесятак які льну, абрэша дзесяць раз адна адну. (Крап.). 3. Тут можна такое культурнае гняздо зрабіць, што далей некуды. І дзеці нашы будуць вучыцца, і самі хадзіць сюды будзем. (Я. К-с). 4. – Трымаў бы ты сваю псіну на ўласных каленях, – узрываецца кінааператар. – Абрыдла, далей некуды. (Петр.).

ІІІ. Развіццёвая частка

Прачытайце артыкул Л. Станкевіч “Антанімічнасць у фразеалогіі і фразеалагізмы-антонімы” (Беларуская мова і літаратура. – 1998. – № 1. –С. 115 – 120). Зрабіце выпіскі з артыкула і падрыхтуйцеся да абмеркавання.

ІV. Эксперыментальная частка

Выпішыце з “Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Якуба Коласа” па 10 фразеалагізмаў.

V. Творчая частка

Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Фразеалагічная сістэма беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай ”.

VI. Удасканаленне арфаграфічных уменняў і навыкаў

1. Устаўце прапушчаныя літары.

Ра…шпіліць гузікі, ма…чын напамін, малады сле…чы, про…ьба мастака, ра…чыніць акно, пры…чаміць руку, ра…часаць валасы, ра…пачаць работу, …чарсцвелы хлеб, …біцца з дарогі, …шыць сукенку, зрабіць бе… жадання, пя…чаны бераг, абедз…ве дзяўчынкі, па…жынаць крапіву, два экз…мпляры, фу…больны матч, ні…чымны колас.

2. Перакладзіце на беларускую мову.

Место, где когда-то было озеро; напиток из березового сока, довести до нервного состояния; лишить свободы; детеныш белки; дом, в котором живет ксендз; плохо видеть; католический монастырь; жестяная банка; закрывающаяся крышкой кадка; заготовка сена; птенец ласточки; звонить по телефону; способный на тяжелую работу; выносливый в труде; плохо слышать; ухаживать за девушкой. станавіцца, персона нон грата, Асноўны Закон, трацескі суд, дзяржаўная м

Прыказкі, прымаўкі, афарызмы як фразеалагічны матэрыял і. Тэарэтычная частка

1. Месца прыказак, прымавак і афарызмаў у фразеалогіі.

2. Якія падыходы, акрамя фразеалагічнага, існуюць пры вывучэнні прыказак і прымавак?

3. Прыказка. Крытэрыі размежавання прыказак і прымавак у навуковай літаратуры.

4. Асаблівасці ўжывання прыказак і прымавак у маўленні і тэкстах СМІ.

5. Афарызмы. Адметнасць афарызмаў у параўнанні з прыказкамі і прымаўкамі. Інтэртэкстуальнасць афарызмаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]