Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК_1к..doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
17.08.2019
Размер:
512.51 Кб
Скачать
  1. Прачытайце тэрміны і тэрміналагічныя словазлучэнні. Адзначце асаблівасці беларускай мовы ў першых лексікаграфічных працах.

Брусника – брусьніцы, бумажный завод – паперня, валежник – ламачча, геодезия лесная – геодэзія лясная, гербарий – зельнік, заповедник – зарочнік, лесничий – лясьнічы, лесоводство – лесаводзтва, опадение листвы – лістапад, хвойный лес – іглясты лес, хмыз – сучча, можжевельник – ялавец звычайны, годичное кольцо – гадавы персьцень, ведьмина метла – віхрова мятла, экземпляр растения – каліва, паасобнік.

  1. Запішыце адпаведныя беларускія словы-тэрміны.

Земляника, клюква, брусника, шиповник, лилия, осокорь, ежевика, ольха, папоротник, сирень, камыш, боярышник, жимолость, крыжовник, пырей, можжевельник, белена, ель, тростник, жасмин, бархатцы, ива, подсолнух, одуванчик, клевер, подорожник.

  1. Выпішыце тэрміны і выдзеліце іх прыкметы. Да якіх тэрмінасістэм яны адносяцца?

Згодна з народнай мудрасцю ад суда патрабуецца, каб ён быў скорым, справядлівым, міласцівым, даступным кожнаму, чые правы парушаны. Копны суд адпавядаў гэтым патрабаванням, ён быў самым скорым і пачынаў дзейнічаць па крымінальных справах неадкладна, а па грамадзянскіх таксама хутка, як толькі была магчымасць сабраць капу. Копны суд адрозніваўся ад дзяржаўнага суда, дзе справы ляжалі гадамі. Напрыклад, у арт. 14 раздз. 1 Статута 1529 г. гаварылася, што вялікі князь

Жыгімонт Казіміравіч абяцае разгледзець справы, што былі пачатыя пры яго бацьку, а гэта значыць, самае малае 37 гадоў таму. Звыш аднаго года маглі праляжаць справы ў Галоўным трыбунале, бо ў Менску і Навагрудку гэты суд разглядаў справы папераменна праз год. Некалькі месяцаў магло спатрэбіцца, каб справу разгледзеў павятовы земскі суд, які збіраўся на свае сесіі толькі тры разы ў год: у студзені, чэрвені і кастрычніку. Кожная сесія працягвалася не больш чым 3 – 4 тыдні, а іск або абвінавачванне павінны былі падавацца ў земскі суд за месяц да пачатку судовай сесіі.

Кожны суд, як правіла, адпавядаў патрабаванню справядлівасці, бо згодна з копным правам усе ўдзельнікі копнага судаводства разглядаліся як раўнапраўныя суб’екты, копнае права не прызнавала саслоўнага падзелу грамадства. Шляхціч і просты селянін лічыліся на капне раўнапраўнымі. (Я. Юхо).

  1. Прачытайце сказы і ўрыўкі з мастацкіх тэкстаў і газет. Назавіце ўжытыя тут жарганізмы. Якія з іх супадаюць па форме з агульнанароднымі словамі, але адрозніваюцца ад іх значэннем і экспрэсіўна-стылістычнай афарбоўкай?

1. Петрык і так мала піў, а пасля выключэння з інстытута зусім завязаў. (В. К.). 2. Неўзабаве бухнулі цяжкія дзверы пад’езда. “Зліняў!” Каб пераканацца, што выйшаў муж, Зіна гоцнула да акна, адкінула цюль і прыпала да шыбы. (Л. К.). 3. Адны жадалі рамантыкі, другія – грошай, гналі, як зэкі туфту, зараблялі хто памілаванне, хто ордэны. (В. К.). 4. Аказваецца, расшыфроўваецца гэта мудрагелістая канструкцыя так: “Ле” азначае – Леанід, а “Гал” – Галубовіч. Крута? (ЛіМ). 5. Многія, пэўна, вырашылі для сябе, што пісаць можна “пра ўсё”, і чым “круцей” – тым лепш. (ЛіМ). 6. Самае прыкольнае, калі арганізатары сказалі, што гэта лепшае з маладзёжнай музыкі. (ПВ).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]