- •Гістоыя Беларусі- састаўная частка сусветнай гісторыі
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Рэлігія і культура 9-13 ст.
- •Фарміраванне вкл
- •Знешняя палітыка вкл у 15-16 ст.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце у 16 ст.
- •Адраджэнне, культура 13-16 ст.
- •Народнасць
- •Люблінская ўнія
- •Вайна рп с расіяй
- •Бсср на міжнароднай арэне 1940-1980
- •Рэфармацыя. Берасцейская ўнія
- •Падзелы пр
- •Вайна 1812 г.
- •Грамадска- палітычны рух 19 ст. Паўстанне 1830-1831
- •Маніфест аб зямле і буржуазныя рэформы
- •Развіцце капіталістычных адносін ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы бел. У в.П. 19 ст.
- •Паўстанне 1863-1864
- •Нашаніўскі перыяд бел нац руху
- •Рэвалюцыя 1905-1907
- •Падзеі першай сусветнай вайны
- •Лютаўская рэвалюцыя 1917г.
- •Беларускі нацыянальны рух пасля
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя
- •Праблема бел дзяржаўнасці, утварэнне бнр
- •Палітычная барацьба вакол стварэння бсср 1918-1920
- •Палітыка ваеннага камунізму
- •Савецка-польская вайна, уваходжанне зап. Бел. У склад польшчы
- •Індустрыялізацыя
- •Калектывізацыя
- •Беларусізацыя
- •Палітычныя рэпрессіі
- •Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
- •Уключэнне Заходней Бел. У клад бсср
- •Бсср у 1946-1952 . Умовы аднаўлення гаспадаркі
- •Культурнае і духоўнае жыцце бсср у пасляваенны перыяд
- •Грамадска- палітычнае жыцце ва ўмовах адлігі
- •Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Супярэчнасці ў грамадска- палітычным і эканамічным жыцці
- •Абвяшчэнне суверэннай рб
- •Русіфікатарская палітыка царскага ўлада на далучаных тэрыторыях
- •Сялянскі рабочы рух. Народнікі
Беларусізацыя
Пачатак палітыкі беларусізацыі варта аднесці да чэрвеня 1924 г.З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная і ідэалагічная падрыхтоўка.Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926–1929 гг.Адным з напрамкаў нацыянальнай палітыкі з’яўлялася беларусізацыя дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы і перавод на яе справаводства.У ходзе беларусізацыі вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі беларускага) насельніцтва.Палітыка беларусізацыі закранула і войска. У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Важным напрамкам беларусізацыі з’яўлялася нацыянальна-культурнае будаўніцтва.Шмат што было зроблена ў напрамку беларусізацыі ў выдавецкай справе.Значных поспехаў у гады правядзення палітыкі беларусізацыі дасягнулі беларуская літаратура, нацыянальны беларускі тэатр, музыка, жывапіс.Разглядаючы палітыку беларусізацыі ў 20-я гады, важна адзначыць, што яе ход меў пэўныя супярэчнасці і цяжкасці.Але, нягледзячы на супярэчнасці, цяжкасці і недахопы, палітыка беларусізацыі з’явілася практычнай спробай ва ўмовах савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне.
Палітычныя рэпрессіі
у канцы 20-х гг. у нацыянальнай палітыцы вызначаліся тэтдэнцыі да згортавання беларусізацыі. Аб гэтым сведчыла распачатая кампанія па разгрому так званага “нацыянал – дэмакратызму”. Пад ім разумелася так званая правая небяспека ў культурным будаўніцтве, тэндэнцыя ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй класавых. Нацыянал – дэмакратызм пачалі параўноўваць з нацыянал – фашызмам. Сацыяльнай асновай “нацдэмаўшчыны” было аб’яўлена кулацтва. Такі круты паварот у беларусізацыі ў 1930-я гг. фактычна прывёў яе амаль да поўнага згортвання. Галоўны водападзел у кіруючых эшалонах партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва Беларусі 1920-1930-я гг. праходзіў паміж нацыяльна – арыетаваным крылом і дэнацыяналізаванай часткай, якая складала асабліва ў партыйным кіраўніцтве, пераважную большасць. Апошняя з наступальных звышінтэрнацыяналісцкіх пазіцый, абвінавачвала меньшасць спачатку ў нацыянальных захапленнях, потым у нацыянал – ухілізме і наогул, што яны з’яўляюцца “ворагамі народа”. Нацыянальна арыентаваныя беларусы – камуністы, кіруючыся Дэкларацыяй і Дагаворам аб утварэнні СССР, пад якім стаіць і подпіс А.Р.Чарвякова, былі прыхільнікамі дабраахвотнага аб’яднання нацыянальных суверэнных рэспублік у СССР, метадаў будаўніцтва сацыялізму, якія б адпавядалі прынцыпам гуманнсці і чалавечай годнасці. Дэнацыяналізаваная ж частка арыентавалася на унітарны падыход да будаўніцтва СССР, дзяржаўную форму сацыялізму, камандна – сілавыя метады кіравання грамадствам. Яна імгненна вітала “крутыя павароты ва ўсёй палітыцы і практыцы”, якія прапаноўваліся правадыром І.В.Сталіным, усяляк імкнулася дэманстраваць адданасць яму, услаўляючы яго "мудрасць і прадбачлівасць" перспектыў у перабудове грамадства на сацыялістычных асновах. Палітычныя рэпрэсіі па абвінавачванню у т.зв. нацыянал – дэмакратызме, якія пачаліся з канца 1920-х гг., выліліся ў расправу над прадстаўнікамі беларускай навукі, літаратуры, мастацтва, работнікамі шэрагу наркаматаў рэспублікі. Больш паловы свайго складу у 30-я гг. пазбавіўся ў выніку рэпрэсій Саюз пісьменнікаў Беларусі. Практычна поўнасцю ў 30-я гг. была разгромлена Акадэмія навук БССР: рэпрэсавана 26 акадэмікаў і 6 членаў – карэспандэнтаў Акадэміі. Усяго ахвярамі палітычных рэпрэсій з 1917 да пачатку 1950-х гг. сталі каля 600 тыс. грамадзян Беларусі. Толькі у 1935-1940гг. былі растрэляны больш за 28 тыс. нашых суайчыннікаў. На пачатак 2001г. у Рэспубліцы Беларусь было рэабілітавана звыш 200 тыс. неабгрунтавана рэпрэсіраваных грамадзян. Сярод іх А.А.Галадзед, З.Х.Жылуновіч (Ц.Гартны), У.М.Ігнатоўскі, А.Р.Чарвякоў і іншыя сапраўдныя патрыёты сваёй Айчыны. Развіцце адукацы навукі літаратуры ў БССР 29-39г.
У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва.Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці.Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослага насельніцтва рэспублікі, асабліва на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася неахопленай навучаннем.Разам з ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва праводзілася вялікая работа па стварэнні сістэмы народнай адукацыі.Да сярэдзіны 20-х гадоў такая сістэма адукацыі была створана і складалася з наступных частак: 1) дашкольных устаноў; 2) масавых чатырохгадовых працоўных школ; 3) сямігадовых працоўных політэхнічных школ; 4) школ сялянскай моладзі; 5) рабфакаў; 6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальных устаноў.Асаблівая ўвага надавалася ўвядзенню ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей.Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя.Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтаваліся ў прафесійных школах.20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі.Вучоныя займаліся даследаваннем рэсурсаў, праблемы прыкладнога характару.Праводзіліся даследаванні і ў галіне гуманітарных навук.Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах.Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар.У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак.У 30-я гады завяршыўся працэс стварэння адзінай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі.У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва.У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэ пераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў.Значны крок наперад зрабіла музычнае мастацтва ў 30-я гады.Паспяхова развівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і мастацкія фільмы, кінахроніка.Дасягненні ў сферы культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы.У 20–30-я гады паспяхова развіваліся жывапіс, скульптура, архітэктура.20-я гады ў гісторыі беларускага жывапісу былі часам збірання творчых сіл, першых спроб засваення новай тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва ў жыццё шырокіх пластоў народа.У 30-я гады мастацтва Беларусі ўзбагачалася новымі тэмамі і вобразамі.Буйной падзеяй у культурным жыцці стаў Першы з’езд мастакоў Беларусі, які адбыўся 6 снежня 1938 г. у Мінску.Багатыя і цікавыя традыцыі мае беларуская графіка.У 20–30-я гады шэраг манументальных помнікаў стварылі беларускія скульптары.У цэлым для прамысловай архітэктуры 20-х гадоў характэрна выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый.У канцы 20-х гадоў рабіліся спробы распрацаваць тып дома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назву дамоў-камун.Галоўнымі задачамі архітэктуры Беларусі ў перадваенныя пяцігодкі (1933–1941) сталі рэканструкцыя і развіццё гарадоў.Кожны твор архітэктуры ўяўляе сабой спалучэнне трох прынцыпаў: функцыянальнасці, трываласці і прыгажосці.
