- •Гістоыя Беларусі- састаўная частка сусветнай гісторыі
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Рэлігія і культура 9-13 ст.
- •Фарміраванне вкл
- •Знешняя палітыка вкл у 15-16 ст.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце у 16 ст.
- •Адраджэнне, культура 13-16 ст.
- •Народнасць
- •Люблінская ўнія
- •Вайна рп с расіяй
- •Бсср на міжнароднай арэне 1940-1980
- •Рэфармацыя. Берасцейская ўнія
- •Падзелы пр
- •Вайна 1812 г.
- •Грамадска- палітычны рух 19 ст. Паўстанне 1830-1831
- •Маніфест аб зямле і буржуазныя рэформы
- •Развіцце капіталістычных адносін ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы бел. У в.П. 19 ст.
- •Паўстанне 1863-1864
- •Нашаніўскі перыяд бел нац руху
- •Рэвалюцыя 1905-1907
- •Падзеі першай сусветнай вайны
- •Лютаўская рэвалюцыя 1917г.
- •Беларускі нацыянальны рух пасля
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя
- •Праблема бел дзяржаўнасці, утварэнне бнр
- •Палітычная барацьба вакол стварэння бсср 1918-1920
- •Палітыка ваеннага камунізму
- •Савецка-польская вайна, уваходжанне зап. Бел. У склад польшчы
- •Індустрыялізацыя
- •Калектывізацыя
- •Беларусізацыя
- •Палітычныя рэпрессіі
- •Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
- •Уключэнне Заходней Бел. У клад бсср
- •Бсср у 1946-1952 . Умовы аднаўлення гаспадаркі
- •Культурнае і духоўнае жыцце бсср у пасляваенны перыяд
- •Грамадска- палітычнае жыцце ва ўмовах адлігі
- •Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Супярэчнасці ў грамадска- палітычным і эканамічным жыцці
- •Абвяшчэнне суверэннай рб
- •Русіфікатарская палітыка царскага ўлада на далучаных тэрыторыях
- •Сялянскі рабочы рух. Народнікі
Нашаніўскі перыяд бел нац руху
Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным. У гэтых умовах паскорылася iдэйна-палiтычнае размежаванне ў грамадстве. У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў сваю сацыяльную базу, мэты i задачы. Урадавы лагер абапiраўся на дваранства, вышэйшыя пласты чыноўнiцтва i армii, яго падтрымлiвала буйная манархiчна настроеная буржуазiя. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту. Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад. Усплёскi палiтычных выступленняў у 1906 г. назiралiся ў студзенi – у сувязi з гадавiнай “Крывавай нядзелi” i ў красавiку, калi адзначалася свята 1 Мая. Адначасова ўзмацнялася i эканамiчная барацьба. Рабочых актыўна падтрымлiвалi сяляне i вайскоўцы. У лiпенi–снежнi 1906 г. даволi актыўна працягвалася толькi эканамiчная барацьба. Вясной 1907 г. рэвалюцыйны ўздым назiраўся, але ён быў найслабейшым за ўвесь перыяд рэвалюцыi. Паражэнне рэвалюцыi 1905–1907 гг. не азначала вяртання да мiнулага Беларускi нацыянальны рух пасля рэвалюцыi апынуўся ў цяжкiм становішчы. БСГ як палітычная партыя перастала існаваць. Яе кiраўнiкi сканцэтравалi сваю ўвагу на легальнай дзейнасцi. У гэты час ім прыходзiлася весцi барацьбу на два фронты – супраць рускiх i супраць польскiх нацыяналiстаў, якiя не жадалi прызнаваць самастойнасць беларускага народа. У паслярэвалюцыйны перыяд цэнтрам беларускага нацыянальна-культурнага руху стала газета “Наша нiва”. Яна выдавалася з лiстапада 1906 г. па жнiвень 1915 г. у Вiльнi. У склад рэдакцыi ўваходзiлi I. i А. Луцкевiчы, В.Ластоўскi, В.Iваноўскi, А.Уласаў. Газета друкавалася кiрылiцай (для праваслаўных беларусаў) i лацiнкай (для беларусаў-католiкаў). “Наша нiва” займала лiберальныя асветнiцкiя пазiцыi. Галоўным у сваёй дзейнасцi “нашанiўцы” лiчылi барацьбу за захаванне адзiнства беларускага народа, за пераадоленне яго рэлiгiйнага расколу. Значную ўвагу “Наша нiва” надавала прапагандзе беларускай нацыянальнай культуры, развiццю беларускай мовы. Пры газеце ствараўся беларускi нацыянальны музей. З 1910 г. “Наша нiва” выдавала адрасаваны сялянам “Беларускi каляндар”, з 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел газеты быў пераўтвораны ў самастойны часопiс “Саха”, у гэты ж час для моладзi пачаў выдавацца лiтаратурны месячнiк “Лучынка”. “Наша нiва” разам з другiм буйным беларускiм выдавецтвам “Загляне сонца i ў наша ваконца” забяспечвала выхад мастацкай i навукова-папулярнай кнiжнай прадукцыi. “Наша нiва” выхавала цэлую плеяду беларускiх пiсьменнiкаў, грамадска-палiтычных дзеячаў, навукоўцаў, сярод якiх Я.Колас i Я.Купала, А.Пашкевiч i М.Багдановiч, А.Гарун i М.Гарэцкi, З.Бядуля i Ц.Гартны. Сталыпінская рэформа
Пачатак XX ст. увайшоў у эканамічную гісторыю як гады больш настойлівага ўкаранення капіталізму ў сельс-кую гаспадарку як Расійскай імперыі ў цэлым, так і Бела-русі ў прыватнасці. 3 сярэдзіны 90-х гг. у Расіі пачалося хуткае развіццё вытворчасці ўсіх сельскагаспадарчых та-вараў і прадуктаў харчавання. Для Расійскай імперыі так званае "аграрнае пытанне" заста-валася сапраўдным галаўным болем. У ходзе першай ра-сійскай рэвалюцыі Мікалай II пачаў імпульсіўна шукаць выйсце са складанай сітуацыі. 3 лістапада 1905 г. цар вы-даў маніфест аб адмене выкупных плацяжоў з сялян з 1 студзеня 1906 г. — напалову, а з 1 студзеня 1907 г. — поў-насцю. 3 гэтага часу надзельная зямля пры падворным зем-леўладанні перадавалася ва ўласнасць дома гаспадару. Адразу ж у Расіі стварылася 2,8 млн новых прыватных улас-нікаў зямлі Дакумент меў досыць сціплую назву "Аб дапаўненні некаторых пастаноў дзеючага зако-на, які тычыцца сялянскага землеўладання і землекарыс-тання" Сутнасцю сталыпінскай аграрнай рэформы было раз-бурэнне сялянскай абшчыны і ўкараненне прыватнай зя-мельнай уласнасці, што было абумоўлена неабходнасцю паскарэння развіцця капіталізму на вёсцы і канчатковай ліквідацыі рэшткаў прыгонніцтва ў аграрнай сферы. У ста-лыпінскай праграме капіталізацыі вёскі вызначаюць ас-ноўныя напрамкі: 1) разбурэнне сельскай абшчыны; 2) насаджэнне хутарскіх ці адрубных сельскіх гаспада-рак; 3) правядзенне комплекса агратэхналагічных мерапры-емстваў; 4) добраахвотнае перасяленне сялян на свабодныя землі Сібіры, Паўночнага Каўказа і Сярэдняй Азіі. Беларускія губерні адносіліся да рэгіёна, дзе з самага пачатку работы па землеўпарадкаванні развярнуліся фар-сіраванымі тэмпамі. Гэтаму спрыяла тое, што ў 1905 г. на Беларусі з 27 млн дзесяцін агульнай зямельнай плошчы 60 % прыпадала на долю прыватнага землеўладання і 34 % — на долю сялянскіх надзельных зямель. Пры гэтым па ўдзельнай вазе памешчыцкага непрацоўнага землеўла-дання Беларусь займала другое месца ў Еўрапейскай Расіі пасля прыбалтыйскіх губерняў. Многія памешчыкі валодалі тысячамі і нават дзесяткамі тысяч дзесяцін зямлі. Сут-насць эвалюцыі ў гаспадарчых адносінах выяўлялася ў тым, што на працягу ўсяго перыяду расло сялянскае зем-леўладанне за кошт скарачэння дваранскага. Адпаведна ўказу 9 лістапада 1906 г. кожны селянін, які меў у сваім карыстанні абшчынную надзельную зямлю, не ўлічваючы арандаванай, мог патрабаваць замацавання яе ў прыватную ўласнасць
