Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ ПА БЕЛЬСКАМУ.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
124.27 Кб
Скачать

21. Ідэйна-мастацкая эвалюцыя творчасці Максіма Танка.

Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына Вялейскага павету Менскай губэрні (зараз Мядзельскі раён Менскай вобласьці). У час першай сусьветнай вайны бацьку мабілізавалі ў войска, a маці разам з сынам выехала ў Маскву. На радзіму сям'я вярнулася ў 1922 годзе. Скончыў польскую пачатковую школу ў вёсцы Шкленікова. У 1927 годзе уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932—1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасьць на Віленшчыне і Наваградчыне. З траўня 1933 да траўня 1934 году і зь верасьня да сьнежня 1934 году сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку.

У 1939—1940 працаваў у абласной газэце «Вялейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў «Сялянскую газету». Адначасова займаў пасаду інспэктара нацыянальных школ пры абласным аддзеле народнай асьветы.

У 1945—1948 гадох працаваў літаратурным рэдактарам часопісу «Вожык», у 1948-1966 гадох — галоўным рэдактарам часопіса «Полымя», у 1966 годзе прызначаны першым сакратаром Саюзу Пісьменьнікаў БССР, а ў 1971—1990 гадох быў старшынём праўленьня СП БССР.

Давераснеўская паэзія Максіма Танка

Максім Танк як паэт у давераснёўскі час (у верасні 1939 года ўз'ядналася Беларусь) быў народжаны барацьбой беларускага народа за адзіную, свабодную Беларусь. Будучы паэт прымаў у ёй самы актыўны ўдзел. Універсітэты змагарнага жыцця былі складаныя, суровыя. Даводзілася перажыць нагляд польскіх жандараў. Двойчы сядзеў будучы паэт у Лукішках — палітычнай турме ў Вільні. Не маючы магчымасці закончыць нават Радашковіцкую, а затым і Віленскую гімназію, ён так і не атрымаў належнай афіцыйнай адукацыі.

А тады, у 30-я гады, малады хлопец з Мядзельшчыны, з вёскі Пількаўшчына, што згубілася ў нарачанскіх соснах, агітаваў за свабоду братоў з Заходняй Беларусі, ішоў у народ інструктарам камсамола і пазней — КПЗБ. Яму мроілася, што праз непрацяглы час народ скіне ярмо нявольніцтва, аб'яднаецца з усходнімі братамі. Такі свой настрой ён і апісаў у творах, што ўвайшлі ў зборнік «На этапах» (1936). Зборнік быў канфіскаваны польскай паліцыяй, дэфензівай. Толькі нямногія экземпляры ўдалося захаваць ад пільнага вока сышчыкаў рабочаму друкарні.

Прадмову да кніжкі напісаў выдатны дзеяч беларускай культуры Рыгор Шырма. Выдаваўся зборнік пры матэрыяльнай падтрымцы КПЗБ. Назва зборніка сама па сабе патрыятычная, гаваркая: паэт славіць этапы барацьбы за вызваленне краю, рыхтуецца да яе і рыхтуе іншых. Гэтая назва пераклікаецца з назвай часопіса, што пісаўся ад рукі ў Лукішскай турме і меў загаловак «Краты». Танк у сваіх давераснёўскіх вершах, як і яго сябры-мастакі, раскрываецца як прыхільнік грамадзянскай лірыкі. У «Лістах календара» ён пісаў пра такую паэзію прыкладна так: «Паэзія наша — цяжкая, як камень, вырваны з бруку пад час вулічных баёў, немілагучная — як стогн ці крык, чырвоная — як пралітая кроў». Запіс зроблены ў канцы ліпеня 1935 года. У ім адзначаецца таксама, што падобнай заходнебеларускую паэзію вымусілі стаць польскія ўлады, апекуны «з гумовымі палкамі», што іншай ёй проста немагчыма было быць.

Лiрычны герой паэта прываблiваў паўнакроўнасцю ўспрымання жыцця, натуральнасцю i нязмушанасцю сваiх паводзiн i ўчынкаў, непадробнай чалавечнасцю, цвёрдай верай у народныя першакаштоўнасцi, жыццесцвярджальныя сiлы грамадства. Ён засяродзiўся на пошуках адказаў на самыя балючыя пытаннi часу, на асэнсаваннi актуальных грамадска-патрыятычных i сацыяльных праблем рэчаiснасцi, глыбокiм выяўленнi душэўна-псiхалагічнага свету свайго сучаснiка. Фiласофская лiрыка суседнiчала ў паэта з сатырычнымi творамi, пейзажныя матывы i вобразы перапляталiся з выяўленнем асаблiвасцей iнтымнага свету героя, традыцыйныя, сiлаба-танiчныя вершы змянялiся дольнiкамi i верлiбрамi i iнш. І ўсе цi амаль усе яны хораша ўражвалi багаццем i разнастайнасцю моўна-выяўленчых, мастацка-стылiстычных сродкаў.

Час ідзе, але застаецца мастацтва слова, гуку, фарбы, у аснове якога — культ свабоды. Менавіта такім культам прасякнуты верш Максіма Танка «Паслухайце, вясна ідзе...». Калі я чытаю яго, то думаю пра Пушкіна, пра сітуацыю, раскрытую ім у «Вязні»: турма, цесны двррык, рашотка, пад акном — арол, які кліча нявольніка пакінуць клетку турэмную і паляцець на волю, да гор, дзе будзеш свабодны, як вецер. Такая ж сітуацыя і ў Танкавым творы. Тая ж турма. Тыя ж іржавыя краты на вокнах. Але мастак знаходзіць іншую зыходную сітуацыю, праз якую паказвае кантрастную нявольніцтву волю, турэмнаму жыццю — жыццё свабоднае... У цесным турэмным дворыку, проста на дрот ускінуў сваё гарачае полымя цудам ацалелы куст бэзу.

Бэз у вершы — сімвал свабоды і нязломнасці. Нязломнасці сапраўднай, якой па сілах прарваць бетон, сцены, ўскінуцца на дрот, перамагчы чорныя сілы. У Танка вязня кліча на свабоду куст бэзу. Там дзейнічае мастацкі прынцып кантрасту, супроцьпастаўлення: на палярных пунктах стаяць няволя і свабода, святло і змрок, яркі і светлы колер бэзу і колер іржавага жалеза. Калі гаварыць пра жанравую адметнасць твора, дык трэба адзначыць, што гэта элегія. У паэта верш заканчваецца глыбока інтымнымі, прачулымі (нават аздобленымі мужчынскімі суровымі слязамі) радкамі пра далучэнне вязня да цуда прыроды, прыгажосці, яго духоўнае прасвятленне. Ён хоча, каб і іншыя таварышы яго адчулі тое ж самае, а таму ціха будзіць іх сон:

А ён расцвіў, агнём гарыць,

Такім пахучым, мяккім, сінім;

На дрот калючы, на муры,

Як хустку, полымя ускінуў.

Полымя сімвалізуе ў вершы Танка не спапяляльную сілу зла, а само цяпло, святло і радасць. Аўтар надае яму рысы жывой істоты — нібы жанчына, яно ўскідвае сваю яркую хустку на калючы дрот і муры. Цёплы, светлы пачатак у вершы пераважае, але ўзяты ён у рамкі сумнага, элегічнага настрою. Вязень бачыць, што і полымя бэзу, які расцвітае ў няволі, сціснута турэмным дворыкам, і на вачах у яго з'яўляюцца слёзы. Аднак перамагае ў вершы дух свабоды, вера ў вызваленне жывых істот ад чорных турэмных сілаў.

«На пероне». Лічу, што ён больш публіцыстычны, узнёслы. У аснове яго ляжыць рэальная сітуацыя: на захад вывозіцца багацце нашай заняволенай Радзімы. Яе набыткі: лён, жыта, сосны, бярозы. А разам з гэтым матэрыяльным багаццем вывозяцца «палёў хараство», «вясна», «начлежны напеў». Нарэшце, у паэтавай свядомасці з'яўляецца ўражанне, што акупанты-палякі вывозяць і яго юнацтва ў чужыну:

Гляджу і гляджу з-пад рукі,

Як наша юнацтва вывозяць.

Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.

На танальнасць ранняй паэзіі Максіма Танка налажыла адбітак палітычная сітуацыя ў Заходняй Беларусі і асабісты лес самога паэта: актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці, арышты, турмы. Максім Танк як сапраўдны патрыёт, нацыянальна свядомы беларус з юнацтва ўключыўся ў барацьбу з ненавісным акупацыйным рэжымам панскай Польшчы. I яго творчасць была цалкам прысвечана рэвалюцыйнай барацьбе. Паэт апісвае шэрыя змрочныя хаты беларускіх сялян, вузкія палоскі зямлі, цяжкую працу, якая не прыносіць ні радасці, ні здабытку, бо пленам яе карыстаюцца польскія ўлады. У вершы «На пероне» аўтар апісвае сцэну, не раз бачаную ім на чыгунцы: польскія паны вывозяць з Беларусі ўсё, што толькі можна. Палякі няшчадна эксплуатуюць беларускіх сялян. Магчыма, яны адчуваюць недаўгавечнасць свайго панавання на чужой зямлі. Прыроднае багацце Беларусі яны прадаюць за мяжу, усё, што адымаюць у беларусаў, імкнуцца хутчэй перавесці ў грошы:

На захад ідуць цягнікі —

Лён,

Жыта,

Сасна і бяроза...

Пералік таго, што вывозяць, аўтар дае не ў адным радку, а выдзяляе. Гэта як бы падкрэслівае значнасць страт і горыч ад нахабнага рабавання Радзімы. I раптам — нечаканы асацыятыўны вобраз:

Гляджу і гляджу з-пад рукі,

Як маладосць нашу вывозяць.

Паэт у сваіх вершах увасобіў духоўны воблік прафесійнага рэвалюцыянера, перадаў свет яго пачуццяў, думак, імкненняў і перажыванняў. Максім Танк паказвае непарыўную сувязь рэвалюцыянераў з народам, спачуванне працоўных іх самаадданай барацьбе. У вершы «Паслухайце, вясна ідзе...» нас кранае, што нават простыя з'явы прыроды паэт бачыць вачыма арыштаванага рэвалюцыянера, для якога кожны глыток свежага паветра — туга па волі, па магчымасці любавацца самымі звычайнымі і такімі недасягальнымі ў турэмных умовах праявамі абуджанай вясной прыроды. У вершы апісваецца турма, краты, цяжкія дзверы камер і жалезныя замкі на іх, няспынныя крокі стражніка ля сцен турмы. А за яе вузкімі вокнамі квітнее вясна, што падкрэслівае ненатуральнасць знаходжання людзей за кратамі, адарванасць іх ад жыцця. Малады вязень убачыў зранку ў акне незвычайны, поўны жыцця, маляўнічы куст бэзу.

Пасля 1939 года, калі збыліся мары паэта аб аб'яднанні Заходняй Беларусі з усёй краінай, паэзія Танка напоўнілася новымі тэмамі і вобразамі. Але ўслаўляць стваральную працу савецкага народа доўга не давялося: пачалася вайна. Максім Танк балюча перажываў расстанне з Радзімай. У верішы «Хмары з захаду» ўсё нагадвае паэту боль і пакуты Бацькаўшчыны: і заходнія вятры, якія быццам скардзяцца на напаткаўшае Беларусь гора, і журавы, якія шукаюць выратавання ад пажараў родных вёсак пералётам на ўсход.

У пасляваенны час тэмамі паэзіі Максіма Танка становяцца прырода, праца, унутраны свет чалавека, гісторыя і сучаснасць. Паэт выкарыстоўвае разнастайныя паэтычныя формы: белы верш. Верпш «Гравюры Скарыны» напісаны верлібрам. Ён невялікі па памеры, але па змесце не уступае паэме. Паказваецца і драматычны лес першадрукара, і яго творчасць, і любоў да Бацькаўшчыны. Верш напісаны высокім стылем, вельмі эмацыянальны. У ім арганічна спалучаюцца прадметы матэрыяльнага свету з абстрактнымі паняццямі: «дрэва гісторыі», «любоў да народа».

Плённа развівалася творчасць Танка ў д.п. 50-90-х гг. У розныя часы паэт з выключнай зацікаўленасцю звяртаўся да падзей нацыянальнай гісторыі і яе выдатных постацей (“Каліноўскі”, “Мікалай Дворнікаў”), да рэалій жыцця розных перыядаў, да філасоўскага асэнсавання ролі і месца чалавека на зямні і ў Сусвеце. У сваіх вершах Танк апеў хараство роднай зямлі, асабліва Нарачы. Ён пабываў у многіх краінах свету і ўзбагаціў нашу паэзію замежнымі цыкламі вершаў. Паэзія Танка вызначаеццца рытмічна-нтанацыйнай разнастайнасцю. Поруч з сілабічна-танічнымі вешамі можна сустрэць танічныя вершы, у якіх адчуваецца арыентацыя на народна-песенныя традыцыі (“Як ішлі дзяўчаты рана”, “Нашто ты косы заплятаеш”). Асабліва часта звяртаўся да верлібра (“Колькі тут…”).

Адным з лепшых у беларускай паэзii пасляваеннага дзесяцiгоддзя з'явiўся зборнiк М. Танка "Каб ведалi" (1948), справядлiва адзначаны Дзяржаўнай прэмiяй СССР. Сваiм зместам i пафасам ён цалкам звернуты ў нядаўняе мiнулае, лiрычны герой кнiгі засяродзiўся на асэнсаваннi драматычных i трагічных старонак другой сусветнай вайны. Шмат цiкавых i арыгiнальных твораў увайшло ў наступныя зборнiкi паэта -- "На камнi, жалезе i золаце" (1951) i "У дарозе" (1954). Праўда, вершы гэтага перыяду яго творчасцi, канца 40 -- першай паловы 50-х гадоў, як, зрэшты, i ўсё тагачаснае савецкае мастацтва, сур'ёзна закранула сумнавядомая "тэорыя бесканфлiктнасцi i iлюстрацыйнасцi". Але надзейнай парукай далейшага паступальнага руху наперад i набору вышынi была тая акалiчнасць, што М. Танк бачыў свае недахопы, падкрэслена крытычна ставiўся да зробленага ў гэты час. "Асабiста я не задаволен вынiкамi сваёй працы за апошнiя гады, -- гаварыў ён на з'ездзе пiсьменнiкаў. -- Я напiсаў два зборнiкi вершаў... Ёсць там вершы лепшыя, вершы, якiя дорагі мне, i такiя, якiя толькi гавораць аб пройдзенай дарозе. Але ўсе яны, сабраныя ў зборнiк, не даюць цэльнага вобраза, не даюць адказу на многiя пытаннi, якiя хвалююць мяне i маiх герояў..."

У 60--90-я гады выходзяць лепшыя кнiгi паэта, якiя атрымалi высокую ацэнку крытыкi i лiтаратуразнаўства, усёй грамадска-культурнай супольнасцi: "Мой хлеб надзённы" (1962), "Глыток вады" (1964), "Перапiска з зямлёй" (1967), "Хай будзе святло" (1972), "Дарога, закалыханая жытам" (1976), "Прайсцi праз вернасць" (1979), "За маiм сталом" (1984) i iнш. Яго мастацкая iндывiдуальнасць дасягае сапраўднага росквiту. М. Танк "моцным творчым парываннем разрывае абалонку звыклай штодзённасцi, адкрывае глыбiнныя ўнутраныя сувязi", якiя iснуюць памiж асобнымi прадметамi i грамадскiмi працэсамi. "Факты i з'явы, уключаныя ў перажыванне, узбуйняюцца, -- акцэнтаваў В. Бечык, -- рэальныя абставiны пераасэнсоўваюцца, панарамная карцiна жыцця канцэнтруецца ў вобразнае адзiнства. Так раскрываецца сучасная насычанасць чалавечай свядомасцi разнастайным духоўным, палiтычным, побытавым матэрыялам жыцця..."

М. Танк факусуе сваю ўвагу, здаецца, на ўсiм багаццi i шматстайнасцi з'яў i працэсаў навакольнай рэчаiснасцi, жыцця на зямлi, яго спаконвечных i хуткабежных праблемах i супярэчнасцях.

--