Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ ПА БЕЛЬСКАМУ.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
124.27 Кб
Скачать

6) Жанравае і тэматычнае развіццё беларускай прозы ў 60-80 гг.

Беларуская літаратура ўвесь час ішла ад жыцця. 60-80 гг. не сталі выключэннем. Так, з аднаго боку , адбываецца пастаяннае абнаўленне, а з другога – вернасць жыццю. Але ў 60-80 гг. варта казаць найперш пра сувязь з жыццём духоўную, чым сувязь у фактах, канфліктах.

Кіраўніцтва дзяржавы ў гэты час кантралюе літаратурны рух, усведамляючы выключную ролю літ-ры ў жыцці грамадства. Асабліва моцна афіцыёзны дух панаваў у 70-пач.80-х. – перыяд “застою”.

60-80 літ.час супярэчлівы, неадназначны: з аднаго боку ўладамі ствараліся ўмовы, каб літаратура ішла да чытача, з другога – імкненне партыі падпарадкаваць сабе літаратуру. Гэты час – гады актыўнай творчай працы пісьменнікаў розных пакаленняў.

Жыццёвы матэрыял – асноўная тэматыка. Адкрытае выяўленне эмоцый, шырыня ахопу жыцця, гуманістычнасць, сацыяльная насычанасць – адметныя рысы прозы 60-80гг.

Зварот да гісторыі – Караткевіч, Арабей, Іпатава, Сачанка, Скобелеў, Тарасаў, Хомчанка, Шамякін.

Тэма вайны – Сачанка, Адамовіч, Брыль, Пташнікаў, Быкаў. Праўдзівае адлюстраванне вайны, бо ўсе пісьменнікі спазналі ўласна ўвесь яе цяжар . Тэма вайны, партызанскай барацьбы стала, па сутнасці, нацыянальнай тэмай.

Тэма пасціжэння сутнасці чалавека, яго духоўнага зместу – ў творчасці Мележа, Брыля, Пташнікава, Адамчыка. Сцвярджэнне духоўнай творчай магутнасці чалавека, асобы, індывідуальнасці.

Проза тых гадоў, застаючыся адданай нацыянальнай сацыяльна-бытавой традыцыі, і сферу побыту імкнулася падпарадкаваць мэце даследавання духоўнай сутнасці чалавека. Прыклады – Пташнікаў “Мсціжы”, “Алімпіяда”; раман “Сачыненне на вольную тэму” Анатоля Кудраўца. Гэта так званая “вясковая” проза.

Аўтабіяграфічныя творы (Арабей, Васілевіч, Стральцоў).

З’яўляюцца і новыя напрамкі: інтэлектуальная проза, глыбока эмацыянальная, пластычная ў нюансах і адценнях. Прадстаўнік найперш Я. Сіпакоў (апавяданне “У гарадку, які называецца Учора”).

60-я – росквіт раману (Мележ “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, Шамякін “Снежнія зімы”, “Сэрца на далоні”, Брыль “Птушкі і гнёзды”, Караткевіч “Каласы пад…”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і г.д.).

Актыўна развіваўся жанр мініяцюры (абразка) у тв. Брыля (зб.”Жменя сонечных промняў”, “Свае старонкі”).

Галоўныя тэмы 50-60-ых – тэма вайны і тэма жыцця бел. вёскі.У 60-я гістарычная тэма.

12. Філасафізм паэтычнага эпасу а. Куляшова ( Цунамі, Варшаўскі шлях)

”Цунамі”(1968) – лірыка-філасофскі твор, яго яшчэ называюць паэмай- прытчай.Героі – Ён і Яна.Закаханыя, яны ўцякаюць у акіянскія прасторы, жадаюць ізалявацца ад цывілізацыі на бязлюдным востраве. Але аказацца па-за часам, грамадствам ім не ўдаецца. С таўшы сведкамі атамнага выбуху, героі адчуваюць усю суровасць і трагедыйнасць чалавечага лесу.Катастрофа прыносіць глыбока асабістую трагедыю: у іх нарадзілася мёртвае дзіця. Тэрмаядэрны век сілай бязлітаснай радыяцыі засведчыў, наколькі кволым і безабаронным з’яўляецца жыцце,паставіў глабальную праблему выжывання. Ён і Яна вяртаюцца з жудаснай вандроўкі да людзей, на мацярык, каб разам з імі засланіць свет ад руйнавання і смерці. Голас паэта гучыць на высокай драматычнай і гуманістычнай ноце. Аўтар паэмы сцвярджае адказнасць чалавека перад часам і чалавецтвам.

“Варшаўскі шлях”(1972)- лірыка-спавядальны маналог, напоўнены роздумам пра жыццё і час, паэзію, сэнс вечнага на зямлі. Паэма прысвечана Аляксандру твардоўскаму- рускаму паэту, з якім Куляшова звязвала сапраўднае чалавечае сяброўства. ВШ, як вядома, - шаша з Варшавы на Маскву, што праходзіць непадалёку ад радзімы Твардоўскага(Смаленшчыны) і Куляшова(Магілёўшчыны). Вобраз шляху становіцца ўвасабленнем складаных перыпетый часу, вырастае да сімвала нязгаснай памяці і дарогі вечнасці. Паэт “гутарыць аб часе, аб Твардоўскім”, з захапленнем гаворыць пра яго самаадданае жыццё, веліч духу. Твардоўскі для Куляшова- ідэал паэта, сумленне паэзіі.