Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРЫ ПА БЕЛЬСКАМУ.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
124.27 Кб
Скачать

17.Паэзія п. Панчанкі. Этапы творчай эвалюцыі. (вершы, што курсівам—выпішыце ў дзённік і цытуйце. Ён будзе рады. Матэрыял з яго ж падручніка. :)

Пімен Панчанка — пясняр высокага гуманiзму, палымяны

абаронца духоўнасцi i маральнасцi жыцця.

Жыццёвая i творчая бiяграфiя П. Панчанкi (1917–1995)

насычаная падзеямi. Гэта чалавек i творца, якi прайшоў складанымi

пуцявiнамi ХХ стагоддзя. Сапраўдная духоўная Радзiма Пiмена

Емяльянавiча Панчанкi (хоць нарадзіўся ён у Таліне 23 жніўня

1917 г.) — Бягомльшчына (Вiцебская вобласць), куды ў 1920 г.

прыехала яго сям’я.

Пімен Панчанка рана выйшаў на дарогу самастойнага жыцця.

Пасля Бягомльскай сямiгодкi ён выбраў прафесiю настаўнiка.

Закончыў педагагiчныя курсы ў Бабруйску i з 1934 да 1938 г.

настаўнiчаў на Магiлёўшчыне. Займаўся самаадукацыяй, завочна

вучыўся ў Мiнскiм настаўнiцкiм iнстытуце, якi закончыў у 1939 г.

Потым была служба ў армii, удзел у Вялікай Айчыннай вайне.

Першыя вершы П. Панчанка надрукаваў у 1934 г. У даваенны

час выдаў зборнiкi “Упэўненасць” (1938) i “Вераснёвыя сцягi” (1940).

Многiя творы з гэтых паэтычных кнiг адлюстроўваюць тыповы

настрой i адчуваннi тагачаснага маладога пакалення: у iх струменяць

радасць, рамантычная вера ў чалавечае шчасце, упэўненасць, што

заўтрашнi дзень адкрые новыя, яшчэ больш шырокiя далягляды

жыцця. Напрыклад, верш «Упэўненасць»

Чуваць, як дыша вераснем зара

Па ўсёй зямлi, што ў вечаровым дыме,

I добра нам маўчаць i пазiраць

На родны край вачыма маладымi!

Малады аўтар паэтызуе працу, калгасныя буднi i багатыя

ўраджаi, вiтае пераўтварэнне рэчаiснасцi, поспехi савецкага

будаўнiцтва. За кадрам заставалiся негатыўныя бакi жыцця, яго складаная глыбінная супярэчлівасць, бо традыцыя павярхоўнага аптымiстычнага светабачання тады ўжо

моцна ўсталявалася ў лiтаратуры, а да таго ж моладзь успрымала свет

i час у ружовым, iдылiчным святле. I ўсё ж у паэзii П. Панчанкi

знайшлося месца i вечным, неўвядальным пачуццям. Каханне,

радзiма, прырода — вось тыя асноўныя тэмы, на якiх трымаецца яго

паэтычны свет i якiя ратуюць ад суцэльнай аднапланавасцi i

аднастайнасцi.

Вершы “Восень”,“У навальнiцу”.

У вершы “Журавы” (1938) паэт гаворыць пра моц i

невынiшчальнасць пачуцця радзiмы. I даносiць да нас гэтую думку

праз пранiкнёную мелодыку радка, вобразную яркасць слова:

Пад залатымi сонечнымi промнямi

Не хочацца i птушкам памiраць,

I будуць доўга галасамi сумнымi

Радзiму жураўлiную гукаць.

Па-новаму з вышынi сучаснага дня ўспрымаецца верш “Зубр”

(1940), якi ўражвае сваёй iншасказальнасцю i фiласофскай

падтэкставасцю. Вобраз зубра ў запаведнiку ўвасабляе няволю,

скаванасць духу, i таму падобнага лёсу не жадае зазнаць паэтаў

герой, якi iмкнецца абудзiць зубрыную годнасць:

Што сталася з табой, магутны бык,

Дзе сiлу, спрыт i ваяўнiчасць страцiў?

Чаму не ўсхопiшся, як вiхар, на дыбы?

За выгляд твой аж сорамна мне, браце.

А ведаеш што, зубр, давай-ка уначы...

Я памагу... Не бойся, нас не чуюць...

Гайда туды, дзе спеў драздоў гучыць,

На папарацi мяккай заначуеш.

Гэтыя пытаннi, адрасаваныя зубру-маўчуну, i заклiк да

свабоды мiжволi ўспрымаюцца як пытаннi да грамадства i народа.

У гады вайны муза паэта апранула ваенны шынель. Пімен

Панчанка ганарыўся тым, што Янка Купала назваў яго як паэта-франтавiка. Перамогу П. Панчанка сустрэў у

далёкiм Iране, сустрэў пасля таго, як пабыў на чатырох франтах,

зведаў сапраўдную цану i жыццю i смерцi. Вайна прымусiла iнакш

зiрнуць на рэчаiснасць, i пра гэты набыты новы i суровы вопыт

П. Панчанка добра сказаў у “Паэме сораму i гневу” (1986):

Вайна усiм прачысцiла мазгi:

Жыццё i смерць,

I праўда, i сумленне

Адкрылiся мiж гора i тугi

У першародным матчыным значэннi.

Зборнiкi “Дарога вайны” (1943) i “Далёкiя станцыi” (1945) —

балючая споведзь паэта пра зведанае, перажытае ў вiхуры крывавага

грознага лiхалецця. Творчасць П. Панчанкі ваеннага часу — гэта

лiрыка суровай праўды, паэзiя надзвычай трагедыйнага гучання. Яго

лiрычны герой, поўны мужнасцi i рашучасцi абаранiць родную зямлю,

у вершы “Беларусi” (1941) выказвае свой боль i гнеў. Паэт згадвае

нашу гiсторыю, гаворыць пра велiчны i няскораны дух беларускага

народа i, як некалi Янка Купала, з грамадзянска-публiцыстычным

пафасам сцвярджае iдэю свабоды i адраджэння Беларусi: “Пакуль

сонца не згасне, // Пакуль свецяцца зоры, // Беларусь не загiне,

будзе жыць Беларусь!”

Верш “Кожны з нас прыпасае Радзiмы куток...” (1942)

пачуццi салдата, якi

выйшаў з акружэння i апынуўся ля спаленай роднай хаты.

Не прыпомню цяпер, што ў адказ я

шаптаў —

Цi зямлю суцяшаў, цi пра мацi пытаў.

Слоў вуголле злятала з патрэсканых губ,

I растоптаны кут быў да болю мне люб.

Налiвалiся кветкi сцюдзёнай расой,

I прамыла раса мае сумныя вочы,

Каб убачыў я ўсё, каб запомнiў усё,

Каб я думаў пра помсту i ўдзень, i уночы.

Гэтыя радкi раскрываюць драматызм i пакуты чалавечай

душы.

З псiхалагiзмам напiсаны i такiя вершы ваеннай пары, як

“Сiнiя касачы”, “Будуць вечна сады расцвiтаць...”, “Лес асеннi глуха

гудзе...” i iнш.

Героiка-драматычны пафас вызначае гучанне балады “Герой”

(1943). Салдат здзяйсняе самаахвярны подзвiг:

Злосна сказаў: “Уставай, пяхота!

Мы не на пляжы, а на вайне”.

I лёг на змяiныя скруткi дроту.

I дзвесце салдацкiх запыленых ботаў

Прайшлi па яго спiне.

верш “Курганы” (1943).

“Заўтра ранiцай сонца узыдзе

крывавае, // Праплывуць над акопамi журавы. // Калi ляжам i мы ў

курганы, дык са славаю, // Вось за гэты бяскрайнi прастор баравы”.

Знаходзячыся ў Iране, П. Панчанка стварыў вельмы адметны i

цiкавы цыкл вершаў “Iранскi дзённiк” (1944–1945). Паэт здолеў

перадаць экзотыку i хараство краявiдаў паўднёвай краiны, яскрава

паказаць народнае жыццё i побыт. Вершы “На Ардабiльскiм перавале...”, “Сустрэча з бярозай”, “Я ўсё

пераблытаў...”, “Бутэлька цынандалi”, “Дождж”, “Дэмавенд, галоўная

гара iранцаў”, “Караван” i iнш. Увесь час у думках i снах паэт згадвае

вобраз роднай зямлi — “Беларусь... у рамонку i верасе”, “сасновую

хату з пахам свежага хлеба i паранага малака”.

Далёка, ў зялёнай хваёвай старонцы,

Ёсць хата свая ў мяне, пушча i поле,

Сваё найсвятлейшае добрае сонца.

Я iх прамяняць не згаджуся нiколi.

(“Я ўсё пераблытаў...”)

Зiмой 1946 г. Пімен Панчанка дэмабiлiзаваўся, вярнуўся ў

Мiнск. Ён не ўяўляў свайго жыцця без творчасцi, працаваў шмат i

актыўна, стварыў дзесяткi паэтычных кнiг. Працаваў у рэдакцыях

часопiса “Вожык”, газеты “Лiтаратура i мастацтва”, узначальваў

часопiс “Маладосць”, з’яўляўся сакратаром праўлення Саюза

пiсьменнiкаў рэспублікі. Ён стаў народным паэтам Беларусi (1973).

Гэта не толькi афiцыйнае званне, але i шырокая вядомасць у народзе.

Пiк у творчасцi П. Панчанкi прыпадае на другую палову 50-

х — 60-я гг. У гэты час чытач сустрэўся з такiмi яго зборнікамi, як

“Кнiга вандраванняў i любовi” (1959), “Нью-Йоркскiя маланкi” (1960),

“Тысячы небасхiлаў” (1962), “Пры святле маланак” (1966) i iнш.

Яшчэ ў 1962 г. Пімен Панчанка ў сваiм дзённiку зрабiў запiс:

“Паэзiя — споведзь веку, прапушчаная праз уласнае сэрца”. Паэзiя П. Панчанкi — гэта гаворка пра самае галоўнае, набалелае, важнае для грамадства.

Праўда, якая адкрылася пасля ХХ з’езда партыi (люты 1956 г.),

спарадзiла крытычнасць і спавядальнасць, публiцыстычную

завостранасць твораў паэта. “Праўда веку! Зрабi нас дужымi...” — так

вызначыў сацыяльна-духоўны пафас таго часу П. Панчанка ў вершы

“Сумленне” (1964). Творца смела, па-новаму паяднаў палiтыку i

гуманiзм, сацыяльнае i маральнае, асабiстае i грамадскае. Ён павёў

усхваляваную размову пра сучаснае, мiнулае, лёс чалавека,

грамадства, пра неабходнасць вяртання да маральна-гуманiстычных

асноў жыцця. Паэт у той час прызнаваўся, што яго “катуюць...

памяць i сумленне”. Ён не прымаў аморфнага iдылiчнага гладкапiсу,

безаблічнасці, iмкнуўся, каб яго радок увасобiў “пакуты i радасць,

праклён i бязлiтаснасць, споведзь...”. “У паэтаў няма забароненай

зоны...” — даводзiў мастак слова.

У 70–90-я гг. з-пад пяра П. Панчанкі выйшлі кнiгі “Снежань”

(1972), “Крык сойкi” (1976), “Вячэрнi цягнiк” (1977), “Лясныя воблакi”

(1985), “І вера, i вернасць, i вечнасць” (1986), “Горкi жолуд” (1988),

“Высокi бераг” (1993) i iнш.

Творчае самавыяўленне П. Панчанкi i ў 70–90-я гг.

вызначалася бескампрамiснай праўдзiвасцю, баявiтасцю духу i

шчырай спавядальнасцю. Яго паэзiя арганiчна спалучае ў сабе

грамадзянска-публiцыстычны, эмацыянальна-тэмпераментны пафас

выказвання i пранiкнёны, глыбокi лiрызм. Вершы пра чарнобыль, боль з=за станут роднай мовы.