Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история шпоры.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
173.33 Кб
Скачать

55.Общественно-полит и духов жизнь Беларуси 1945-1985.

У 1946 г-выбары ў Вярхоўны Савет СССР, у 1947 г. - у Вярхоўны Савет БССР. У гэты час актывізавалася дзейнасць камсамольскіх арганізацый. Палітыка рэпрэсій у Беларусі ў пасляваенныя гады была ў многім звязана з дзейнасцю міністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы (1938-1951 гг.). У канцы 40-х - пачатку 50-х гг. па яго асабістаму ўказанню былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыіРэпрэсіі закранулі і пісьменніцкую арганізацыю БССР. Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі, большасць народа была адданая савецкай уладзе, правадыру і настаўніку I. Сталіну. XIX з'езд партыі-перайменаваў ВКП(б) у КПСС. 5 марта 1953 г. памёр I. Сталін. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М. Хрушчоў. Былі зроблены першыя спробы па дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. 3 гэтага часу адбыліся значныя змены ў дзейнасці партыйных, дзяржаўных і савецкіх органаў, а такса-ма грамадскіх арганізацын.

XX з'езда К.ПСС( 14-25 февраль 1956) -З'езд разам з іншымі пытаннямі шмат увагі ўдзяліў развіццю дэмакратыі,мерапрыемствы па пераадоленню культу асобы Сталіна. Перш за ўсё былі рэабілітаваны ахвяры рэпрэсій.

11 марта 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога рэспублікі самі маглі вырашаць пытанні аблас-нога і краявога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага будаўніцтва.У кастрычніку 1961 г-XXII з'езд КПСС, які прыняў праграму пабудовы камунізму.Кастрычніцкі (1964 г.)Пленум ЦК КПСС вызваліў Хрущева ад партыйных і дзяржаў-

ных абавязкаў→Брэжнеў(узмац чыста бюракратычны стыль кі-раўніцтва).

!!!За гады Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі, навукі і культуры. Але да 1950 г. школьная сетка ў рэспубліцы была адноўлена. У 70-я гг. у БССР была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. Ўжо ў 1977 г 98 % закончыўшых 8 класаў працягвалі вучобу ў школе з мэтай атрымання сярэдняй адукацыі.

Пашыралася падрыхтоўка рабочых кадраў праз прафісійна – тэхнічныя вучылішчы. Калі ў 1961 г. іх было 103, то ў 1985 г. – 240. У 70-я гг. прафтэхвучылішчы перайшлі на сярэднюю сістэму адукацыі.

Развівалася вышэйшая школа. Так, у 1945 г. быў адкрыты Беларускі тэатральны інстытут, у 1951 г. – Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1953 г. – Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту.

Значныя дасягненні былі зроблены ў развіцці навукі. У 1944 г. у Мінску зноў пачала сваю дзейнасць Акадэмія навук БССР. Беларускія вучоныя ўдзельнічалі ў навуковых распрацоўках, звязаных з развіццём абароннага комплексу і асваеннем космасу. Гонарам рэспублікі з'яўляюцца касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, якія неаднаразова пабывалі ў космасе.

Далейшае развіццё ў пасляваенны час атрымала літаратура. Ва ўвесь голас заявілі аб сабе маладыя пісьменнікі І.Шамякін, Я.Брыль, І.Мележ, А.Кулакоўскі, А.Васілевіч; паэты К.Кірэенка, А.Вялюін, У.Корбан; драматургі А.Макаёнак, К.Губарэвіч і інш. .

На мяжы 50-60 гг. шырокую вядомасць атрымалі творы В.Быкава, І.Навуменкі, І.Чыгрынава. Гістарычная тэма ў беларускай прозе знайшла ўвасабленне ў творах У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «Зямля пад белымі крыламі», «Каласы пад сярпом тваім» і інш, творы на тэму вайны.

Далейшае развіццё атрымала тэатральнае мастацтва. Высокамастацкія вобразы стварылі беларускія акцёры С.Станюта, Г.Глебаў, П.Малчанаў, Б.Платонаў, Л.Рахленка,З.Браварская, У.Уладімірскі, Л.Ржэцкая і інш.

У 60-80 гг. павялічалася колькасць тэатраў з 11 у 1960 г. да 17 у 1985 г. Напрыклад, у 1971 г. у Мінску быў адкрыты Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі, а ў 1982 г. – тэатр студыі кінаакцёра. Ў гэтыя ж гады пачалі творчую дзейнасць Дзяржаўны ансамбль танца БССР, вакальна-інструментальныя ансамбалі «Песняры», «Верасы», «Сябры», фальклорна-хараэграфічны ансамбль «Харошкі» і інш.

У наступныя гады ў беларускай музыцы з'явіліся новыя імёны: І.Кузняцоў, С.Картэс, Я.Глебаў, І.Лучанок, Дз. Смольскі і інш.

Шырокай і разнастайнай тэматыкай вызначалася выяўленчае мастацтва. Плённа працавлі Ф.Дарашэвіч, В.Волкаў, Р.Кудрэвіч і інш. Значным укладам у развіццё беларускага і сусветнага мастацтва з'явіліся работы М.Савіцкага «Партызанская мадонна», цыкл «Лічбы на сэрцы», у якім паказаны жахі фашысцкіх канцлагяроў, асбіста перажытых мастаком.

Значным дасягненнем беларускіх скульптараў стаў завершаны ў 1954 г. ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску (архітэктары ансамбля У.Кароль і Г.Заборскі). З.Азгур, А.Бембель, А.Глебаў і С.Селіханаў выканалі барэльефы для гэтага абеліска-помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам Адметнай тэндэнцыяй ў мастацтве становіцца манументалізм. У жанры скульптуры гэта прадвызначала з'яўленне мемарыяльных комплексаў «Хатынь» (скульптар С.Селіханаў, архітэктары В.Занковіч, Л.Левін, Ю.Градаў), «Брэсцкая крэпасць – герой» ( кіраўнік творчага калектыву А.Кібальнікаў), Курган Славы Савецкай Арміі (скульптар А.Бембель, А.Арцімовіч, архітэктар А.Стаховіч) і г.д.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]