Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история реф.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
71.41 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ»

Кафедра эканамічнай гісторыі

Рэферат

па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі

на тэму: Вызваленчае паўстанне Т. Кастюшкі 1794 г.

Студэнтка

ФМ, 1-й курс, ДКУ Н.Г. Карзяёнак

28.04.2012

Праверыў

асістэнт Ф.В. Гарбачоў

МІНСК 2012

Змест уводзіны

У сакавіку-лістападзе 1794 г. на ўцалелай ад двух падзелаў тэрыторыі Рэчы Паспалітай разгарнулася вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. 3 красавіка па верасень яно ахоплівала тэрыторыю часткі Цэнтральнай і Заходняй Беларусі. Папярэднія спробы выхаду дзяржавы з глыбокага грамадска-палітычнага крызісу шляхам рэформаў былі перапынены. Першы і асабліва другі падзелы прывялі Рэч Паспалітую да становішча дзяржавы, цалкам падуладнай інтарэсам суседніх краін. Канчаткова абанкруцілася ў часы Таргавіцкай канфедэрацыі і згодніцка-кансерватыўная палітыка часткі шляхты і магнацтва, мэтай якой было захаваць дзяржаву пад лозунгам абароны "залатых шляхецкіх вольнасцей" у непарушана-дрымотным стане анархіі і бязладдзя. Прагрэсіўная ж частка грамадства, скансалідаваная вакол ідэі развіцця і па- глыблення рэформаў, распачатых Чатырохгадовым сеймам, схілялася да ідэі падрыхтоўкі ўзброенага паўстання. Ва ўмовах фактычнай акупацыі краю і рэальнай пагрозы ліквідацыі дзяржавы паўстанне выступала адзіным сродкам выратавання.

Паступова сфарміраваліся тры цэнтры падрыхтоўкі будучага паўстання. Эміграцыйны цэнтр у Лейпцыгу на чале з Г. Калантаем і І. Патоцкім аб'ядноўваў эмігрантаў-удзельнікаў Чатырохгадовага сейма, сяброў "патрыятычнага аб'яднання" і прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая. У Варшаве з мая 1793 г. дзейнічаў "таемны камітэт" на чале з І.Дзялынскім, Ф.Алоэ, А.Капостасам і інш. Віленскі цэнтр з вясны 1793 г. узначаліў палкоўнік корпуса інжынераў ВКЛ, прыхільнік ідэй французскай рэвалюцыі Я. Ясінскі. Разам з ім над падрыхтоўкай паўстання працавалі К.Ельскі (як прадстаўнік ВКЛ у Варшаве), К. Прозар і інш. Апошнія адносілісядапамяркоўнай плыні, якая выступала толькі за вяртанне Канстытуцыі 3 мая. Актыўны удзел у падрыхтоўцы паўстання браў Тадэвуш Касцюшка, кандыдатура якога вылучалася на пасаду кіраўніка. Т.Касцюшку і яго паплечнікам было зразумела, што без знешняй падтрымкі дасягненне перамогі ва ўзброеным выступленні супраць кансалідаваных сіл Расіі, Аўстрыі і Прусіі будзе немагчымым. Сапраўдным саюзнікам у справе змагання з манархічнымі рэжымамі на ўсходзе Еўропы выглядала рэвалюцыйная Францыя. Тым больш што яшчэ 19 лістапада 1792 г. яна абвясціла дэкларацыю, у якой выказвалася рашучая гатоўнасць аказаць дапамогу ўсім наро­дам, што змагаліся за сваю свабоду супраць тыраніі. У студзені - маі 1793 г. Т. Касцюшка быў накіраваны ў Парыж у якасці прадстаўніка лейпцыгскага эміграцыйнага камітэта, каб весці перагаворы аб дапамозе будучаму паўстанню. У "мемарыяле" эміграцыйнага камітэта, які прывёз у Францыю Т. Касцюшка, французскі ўрад заахвочваўся да падтрымкі "поўнай рэвалюцыі" ў Рэчы Паспалітай. У ім, у прыватнасці, гаварылася, што рэвалюцыйнае паўстанне ў Польскім каралеўстве і Вялікім княстве Літоўскім магло б спрыяць "хуткаму распаўсюджванню рэспубліканізму і ў Расіі". За ваенную і фінансавую падтрымку з боку Францыі паўстанцы абавязваліся адразу ж пасля перамогі ў двухтыднёвы тэрмін ліквідаваць каралеўскую ўладу, сенат, прывілеі святарства, прыгонную залежнасць сялян, устанавіць роўныя правы для ўсіх. "Мемарыял" фактычна абвяшчаў блізкія да буржуазнай рэвалюцыі мэты. Але канкрэтных вынікаў місія Т. Касцюшкі не прынесла. Францыя на той час была больш заклапочана ўласнымі праблемамі і не магла аказаць якой-небудзь рэальнай дапамогі. Т. Касцюшка падтрымліваў сувязь з рознымі патрыятычнымі дзеячамі як у эміграцыі, так і ў самім краі прыхільнікаў Сярод ідэі паўстання выразна вызначаліся дзве плыні. Памяркоўныя, якія жадалі захаваць становішча, што існавала да ўварвання замежных войскаў, і радыкалы, якія імкнуліся, з улікам вопыту рэвалюцыйнай Францыі, далучыць да паўстання гараджан і сялян. Да гэтага напрамку належаў і Касцюшка, які заяўляў: "Толькі за шляхту біцца не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццём". Пры гэтым Кас­цюшка выдатна разумеў, што пры слабасці гарадской буржуазіі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай, забітасці падняволеных сялян без удзелу ў барацьбе прагрэсіўна настроенай шляхты разлічваць на перамогу неадагчыма.