Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методичка по истории бел.doc
Скачиваний:
65
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
1.52 Mб
Скачать

Пытанні для самакантролю

  1. Назавіце асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу.

  2. Якія асаблівасці дзяржаваўтваральных працэссаў на ўсходне-славянскіх землях?

  3. Што ўяўляла сабой палітычная сістэма Полацкага і Тураўскага княстваў?

  4. Вызначыце значэнне полацкай духоўнай спадчыны ў фармі-раванні беларускай культуры.

  5. У сувязі з якой падзеяй упершыню ў летапісах згадваецца Менск?

  6. Як паўплывала распаўсюджанне хрысціянскай рэлігіі на духоў-нае жыццё ўсходніх славян?

Тэма 2. Гістарычныя этапы фарміравання беларускага этнасу

  1. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў ХІV–ХVІІІ стст. Роля праваслаўнай царквы ў кансалідацыі беларускага этнасу. Уплыў каталіцтва і ўніяцтва.

  2. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе (XIV–XVIII стст.)

Важнейшыя падзеі

Сярэдзіна XII ст. – пачатак будаўніцтва мураванага Навага-родскага замка – рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх.

1271–1288 гг.будаўніцтва Камянецкай вежы дойлідам Алексам.

Першая палова XIV ст. – будаўніцтва замкаў-кастэляў у Лідзе і Крэве.

XIIIXIV стст.у Беларусі перапісаны Евангеллі: Полацкае, Лаў-рышаўскае, Мсціслаўскае, Друцкае.

1415 г.Рыгор Цамблак абраны першым мітрапалітам ВКЛ. Рэзідэнцыя яго знаходзілася ў Навагародку.

1446 г.стварэнне беларуска-літоўскага летапісу – аднаго з пер-шых летапісных зводаў па гісторыі ВКЛ.

1468 г., 29 лютага выдадзены Судзебнік Казіміра – першы збор законаў Вялікага Княства Літоўскага.

1470 (?) – 1538 (?) гг. – жыццё і дзейнасць Міколы Гусоўскага – паэта-гуманіста, дзеяча эпохі Адраджэння, прадстаўніка новалацінскай усходнееўрапейскай школы.

14711472 гг. – пабудова ў в. Ішкалдзь Баранавіцкага раёна Троіц-кага касцёла – помніка архітэктуры беларускай готыкі.

Каля 1487 г. – стварэнне Радзівілаўскага летапісу.

Каля 1490 – каля 1551 гг. – жыццё і дзейнасць Францыска Скары-ны, заснавальніка беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

15061510 гг. – будаўніцтва Мірскага замка Юрыем Ільінічам.

1517 г., 6 жніўняпачатак выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны ў Празе (да 1519 г. выдадзены 23 кнігі Бібліі).

1520-я гг.стварэнне «Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жа-мойцкага» – помніка беларускага летапісання.

Пачатак XVI ст.будаўніцтва царквы-крэпасці ў вёсцы Мура-ванка Шчучынскага раёна.

1521–1523 гг.стварэнне паэтам-лаціністам Міколам Гусоўскім паэмы «Песня пра зубра».

1522 г.адкрыццё Францыскам Скарынам друкарні і Вільні і вы-данне ім «Малой падарожнай кніжкі».

1529, 1566, 1588 гг.выданне трох рэдакцый Статута ВКЛ – збору законаў феадальнага права, выдадзенага на беларускай мове.

1530–1593 гг.жыццё і дзейнасць Сымона Буднага, дзеяча Рэфар-мацыі ў Беларусі, філосафа, гуманіста, кнігавыдаўца (працягваў трады-цыі Ф. Скарыны). У 1562 г. выдаў «Катэхізіс» у Нясвіжы.

Каля 1540 каля 1604 гг. – жыццё і дзейнасць Васіля Цяпінскага (радавое прозвішча Амельяновіч) – радыкальнага дзеяча Рэфармацыі, кнігавыдаўца, гуманіста.

1577–1633 гг. – жыццё і дзейнасць Льва Сапегі – дыпламата, палі-тычнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, рэдактара і натхняльніка става-рэння Статута ВКЛ.

1583 г. – пачатак будаўніцтва мураванага Нясвіжскага замка паводле праекта тальянскага архітэктара Джавані Бернардоні. Пад яго кіраўніцтвам у горадзе збудаваны фарны касцёл (1587–1593 гг.)

1543 г. – у Гродна заснавана «Літоўская капэла» – адзін з найбольш ранніх аркестравых калектываў у Беларусі.

1553 г. – брэсцкі стараста Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Брэсце кальвінскі збор і першую ў Беларусі друкарню.

1563 г. – у Брэсцкай друкарні надрукавана «Біблія» («Брэсцкая біблія», «Радзівілаўская біблія») – адно з самых поўных тагачасных выданняў «свяшчэннага пісання».

1568 г. – пачатак дзейнасці Заблудаўскай друкарні (маёнтак Заблу-дава Гродзенскага павета), заснаванай Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам (існавала да 1570 г.).

1583 г. – у Нясвіжы на месцы драўлянага закладзены мураваны замак.

1593 г. – у друкарні братоў Мамонічаў выдадзены «Буквар», адзін з першых у Беларусі.

1569 г., 1 ліпеня – падпісанне Люблінскай уніі – пагаднення аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая.

1596 г. – Берасцейская царкоўная унія, стварэнне ўніяцкай царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны.

Каля 1603 г. – беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім выгра-віравана першая дакладная карта Вялікага Княства Літоўскага (захава-лася 2-е выданне, 1613, Амстэрдам, друкарня Блау).

1696 г. – пастанова ўсеагульнай канферэнцыі саслоўяў Рэчы Паспа-літай аб забароне пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове ў ВКЛ.

1738 г. – адкрыццё ў мястэчку Урэчча (Любанскі раён) шкломану-фактуры (дзейнічала да 1846 г.).

1775 г. – закладка ў Гродне батанічнага саду (першага ў Беларусі).

1776–1783 гг. – выданне «Газеты Гродзенскай» – першага перыя-дычнага выдання Беларусі.

Соседние файлы в предмете История Беларуси