Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методичка по истории бел.doc
Скачиваний:
65
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
1.52 Mб
Скачать

Пытанні для самакантролю

  1. Ахарактарызуйце становішча прамысловасці і сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі.

  2. Якімі палітычнымі арганізацыямі быў прадстаўлены рэвалю-цыйны вызваленчы рух Заходняй Беларусі?

  3. Назавіце імёны гістарычных дзеячаў, якія належалі да рэва-люцыйна-вызваленчага і нацыянальнага руху Заходняй Беларусі.

  4. Паразважайце, чаму напад фашысцкай Германіі на Польшчу стаў пачаткам Другой сусветнай вайны. Ці можна было прадухіліць Другую сусветную вайну?

  5. Пералічыце краіны, урады якіх праводзілі палітыку ўступак Гітлеру. Якую назву атрымала такая палітыка? У чым яе сутнасць?

Тэма 7. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў

  1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

  2. Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў Беларусі і яго мэты. Калабаранцкія арганізацыі і іх дзейнасць.

  3. Партызанскі рух і падпольная барацьба ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

  4. Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Ай-чыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў.

  5. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. Захаванне памяці аб гераізме савецкага народа.

Важнейшыя падзеі

1941 г., 22 чэрвеня – пачатак Вялікай Айчыннай вайны, напад Германіі на СССР.

1941 г., 22  чэрвеня – канец ліпеняабарона Брэсцкай крэпасці.

1941 г., 6–10 ліпеня«Лепельскі контрудар» – адзін з буйнейшых у пачатковы перыяд вайны танкавых баёў, у якім з абодвух бакоў было задзейнічана каля 1600 баявых машын.

1941 г., 14 ліпеняпершае выкарыстанне савецкіх рэактыўных установак «Кацюша» ў раёне г. Орша.

1941 г., 30 верасня – 1942 г., 20 красавіка – Маскоўская бітва.

1941 г., 8 снежня – аб’яўленне ЗША і Велікабрытаніі вайны Японіі.

1942 г., май – стварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху на чале з П. Панамарэнка.

1942 г., 17 ліпеня – 1943 г., 2 лютага – Сталінградская бітва.

1942 г., верасень – стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху на чале з П. Калініным.

1943 г., 5 ліпеня – 23 жніўня – Курская бітва.

1943 г., 23 верасня – пачатак вызвалення Беларусі, вызвалены першы раённы цэнтр Беларусі – г. п. Камарын.

1944 г., 23 чэрвеня – 29 жніўня – Беларуская наступальная апера-цыя «Баграціён».

1945 г., 16 красавіка – 8 мая – Берлінская аперацыя.

1945 г., 9 мая – завяршэнне Вялікай Айчыннай вайны.

1945 г., 6 жніўня – ЗША скінулі атамную бомбу на японскі горад Хірасіма.

1945 г., 2 верасня – падпісанне Японіяй акта безагаворачнай капі-туляцыі, завяршэнне другой сусветнай вайны.

1945 г., 4–11 лютага – Крымская (Ялцінская) канферэнцыя.

1945 г., красавік – уключэнне БССР у лік краін-заснавальніц ААН.

1945 г., 17 ліпеня – 2 жніўня – Берлінская (Патсдамская) кан-ферэнцыя.

1946 г. – пачатак «халоднай вайны».

1947 г., ліпень – кастрычнік – Парыжская мірная канферэнцыя.

Гістарычныя асобы

Гаўрылаў П. М., Кіжаватаў А. М., Наганаў А. Ф., Фамін Я. М. – кіраўнікі абароны Брэсцкай крэпасці (22 чэрвеня – 20 ліпеня 1941 г.).

Жукаў Г. К. – чатырыжды Герой Савецкага Саюза (1939, 1944, 1945, 1956). Герой Манголіі. Удзельнік Першай сусветнай і грама-дзянскай войнаў. З 1942 г. першы намеснік наркама абароны СССР і намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага; кіраваў Ленінградскім, Заходнім, 1-м Украінскім і 1-м Беларускім франтамі. Адзін з кіраў-нікоў абароны Ленінграда, Масквы, каардынаваў дзеянні франтоў у Сталінградскай бітве, бітвах пад Курскам, за Днепр, Беларускай аперацыі. Падпісаў ад СССР капітуляцыю Германіі. 24 чэрвеня 1945 г. прымаў Парад Перамогі ў Маскве.

Заслонаў К. С. (партызанскі псеўданім – Дзядзька Косця) – адзін з

кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза. У 1948 г. у г. Орша Віцебскай вобласці створаны ме-марыяльны музей К. Заслонава; яго імем названа дэпо станцыі Орша.

Калінін П. З. – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і дзеячаў партыйнага падполля і партызанскага руху на Беларусі. У гады вайны другі сакратар ЦК КП(б)Б. З верасня 1942 г. начальнік Беларускага штаба партызанскага руху. Аўтар кнігі «Партызанская рэспубліка».

Корж В. З. – удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыіі і грамадзянскай выйны ў Іспаніі. Работнік Пінскага абкама КП(б)Б. Арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, адзін з першых на Беларусі, які потым пераўтварыўся ў партызанскую брыгаду. У час баявых дзеянняў атры-маў воінскае званне генерал-маёра.

Кубэ В. – са жніўня 1941 г. узначальваў акупацыйную адміністра-цыю Генеральнай акругі Беларусь. Быў забіты ў 1943 г. мінскімі пад-польшчыкамі. За гэты акт членам падполля Мазанік А. Р., Осіпа-вай М. Б. і Траян Н. В. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Купрыянава Н. Ф. – маці пяці сыноў, чацвёра з якіх загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Узнагароджана Ганаро-вай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Стала правобразам Маці-патрыёткі ў скульптурнай кампазіцыі манумента, які пастаўлены ў 1975 г. у г. Жодзіна. Памерла ў 107-гадовым узросце. У 1980 г. у доме, дзе жыла Н. Ф. Купрыянава, быў адкрыты музей.

Машэраў П. М. – арганізатар Расонскага партыйна-камсамольска-га падполля, камандзір партызанскага атрада імя Шчорса, камісар партызанскай брыгады імя Ракасоўскага Віцебскай вобласці. У 26 га-доў стаў Героем Савецкага Саюза. Прайшоў жыццевы шлях ад настаў-ніка сярэдняй школы да кіраўніка партыйнай арганізацыі ў БССР. На гэтай пасадзе працаваў з 1965 г. да трагічнай смерці ў выніку аўта-мабільнай катастрофы ў 1980 г.

Панамарэнка П. К. – дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху. У Вялікую Айчынную вайну ўзначальваў Цэнтральны штаб партызанскага руху. З 1948 г. займаў пасады міністра нарыхтовак, міністра культуры, першы сакратар ЦК КП Казахстана.

Паўлаў Дз. Р. – удзельнік грамадзянскай вайны і ліквідацыі бас-мацтва ў Сярэдняй Азіі, вайны ў Іспаніі, савецка-фінляндскай вайны. З чэрвеня 1940 г. па чэрвень 1941 г. – камандуючы войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі. 27 ліпеня 1941 г. асуджаны і расстраляны. Рэабілітаваны 31 ліпеня 1957 г.

Ракасоўскі К. К. – маршал Савецкага Саюза, маршал Польшчы, Герой Савецкага Саюза. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У Вялікую Айчынную вайну камандаваў 16-й арміяй на Заходнім фронце, войскамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў. Ганаровы грамадзянін г. Гомеля.

Чарняхоўскі І. Д. – ваенны дзеяч, генерал арміі (1944), двойчы Герой Савецкага Саюза (1943, 1944). З красавіка 1944 г. камандуючы войскамі 3-га Беларускага фронта, што прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі. У гонар Чарняхоўскага пас. Косіна Лагойскага раёна перай-менаваны ў Чарняхоўскі, яго імем названы горад у Калінінградскай вобласці.

Шмыроў М. П. (партызанскі псеўданім – Бацька Мінай) – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944). Акупанты, каб адпомсціць яму, узялі ў заложнікі чацвярых яго дзяцей і двух сваякоў, у лютым 1942 г. рас-стралялі. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны М. П. Шмыроў на савецкай і гаспадарчай рабоце: член ЦВК, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Якубоўскі І. І. – ураджэнец Горацкага раёна, двойчы Герой Савец-кага Саюза, маршал Савецкага Саюза. Удзельнік абарончых баёў пад Мінскам, Магілёвам, Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацый і г. д. Яго імем названы Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, вуліцы у Асіповічах, Бялынічах, Магілёве, Мінску, Горках.

Соседние файлы в предмете История Беларуси