Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методичка по истории бел.doc
Скачиваний:
65
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
1.52 Mб
Скачать

Пытанні для самакантролю

1. Назавіце сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фар-міміравання Вялікага Княства Літоўскага і ахарактарызуйце асноўныя

канцэпцыі ўтварэння ВКЛ.

2. Які князь лічыцца пачынальнікам «збірання зямель ВКЛ»? Што Вы ведаеце пра першую сталіцу дзяржавы?

3. Якія князі ўнеслі найбольшы ўклад у пашырэнне і ўмацаванне ВКЛ і калі гэта было?

4. Якая поўная назва Вялікага Княства Літоўскага?

5. Што Вы ведаеце аб дынастычнай і рэлігійнай барацьбе ў дзяр-жаве?

6. Дзе і калі была прыпынена агрэсія Тэўтонскага ордэна на славянскія землі?

7. Ахарактарызуйце прыкладную структуру дзяржаўных органаў улады ў ВКЛ.

8. Якую ролю адыгравалі статуты ВКЛ у прававой сістэме дзяр-жавы?

9. Як складваліся адносіны Вялікага Княства Літоўскага і Мас-коўскай дзяржавы? Чым абгрунтоўвалі вялікія князі маскоўскія свае прэтэнзіі на землі ВКЛ?

Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец xvііі ст. – кастрычнік 1917 г.)

1. Беларусь у складзе Расійскай імперыі ва ўмовах фарміравання індустрыяльнага грамадства. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяр-жаўя ў Беларусі.

2. Беларускія землі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г.

3. Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60–70-х гг. XIX ст. і асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.

4. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

Важнейшыя падзеі

1772 г. першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй. Далучэнне ўсходняй часткі тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі.

1773 г. ставарэнне Беларускай каталіцкай епархіі з цэнтрам у Магілёве.

1785 г. прынята «Даравальная грамата гарадам». У гарадах адмя-нялася панаванне свецкіх ці духоўных феадалаў, скасоўвалася магдэ-бурскае права. Кіраванне канцэнтравалася ў гарадской думе – прад-стаўнічым органе з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на арганізацыю гільдый, як гэта было ў Расіі.

1793 г.другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

1794 г.царскі ўказ аб увядзенні «мяжы яўрэйскай аселасці» ў заходніх губернях.

1795 г.трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Далучэнне заходняй часткі тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі.

1796–1797 гг.тэрытарыяльна-адміністрацыйная рэформа. Утво-раны губерніі: Літоўская з цэнтрам у Вільні, Беларуская з цэнтрам у Віцебску, Мінская з цэнтрам у Мінску. Губерні падзяляліся на паветы, паветы – на воласці.

1802 г.тэрытарыяльна-адміністацыйная рэформа, у выніку якой Літоўская губерня была падзелена на Віленскую і Гродзенскую, Беларуская – на Віцебскую і Магілёўскую. У выніку рэформы былі ўтвораны два генерал-губернатарствы і пяць губерняў. У Літоўскае генерал-губернатарства ўвайшлі Віленская, Гродзенская, Мінская губерні. У Беларускае генерал-губернатарства – Віцебская, Магілёў-ская, Смаленская губерні.

1824 г. – пуск на р. Сож першага парахода, пабудаванага англіча-нінам А. Смітам – механікам гомельскага маёнтка графа М. Ру-мянцава.

1825 г. – пуск паравых суконных фабрык памешчыка В. Пус-лоўскага ў мястэчку Хомск Кобрынскага павета і мястэчку Косава Слонімскага павета.

1831 г., 1 студзеня – скасаванне Статута Вялікага Княства Літоўс-кага ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.

1832 г. – стварэнне «Асабовага камітэта па справах Заходніх губер-няў».

1832 г. – закрыццё Віленскага ўніверсітэта.

1839 г., 12 лютага – скасаванне Полацкім царкоўным саборам Берасцейскай царкоўнай уніі і далучэнне ўніятаў да Рускай правас-лаўнай царквы.

1840 г., 18 чэрвеня – указ аб выкарыстанні ў афіцыйных даку-ментах назвы «Северо-Западный край».

1840 г. – адкрыццё Горыгорацкай земляробчай школы (з 1848 г. – земляробчы інстытут; дзейнічаў да 1864 г.).

1840 г., 25 чэрвеня – адмена дзейнасці Статута ВКЛ на тэрыторыях Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці.

1857 г., студзень – стварэнне Сакрэтнага камітэта «для абмер-кавання мер па ўладкаванню быту памешчыцкіх сялян».

1861 г., 19 лютага – адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі.

1862 г. – на тэрыторыі Беларусі пракладзена першая чыгунка – Пецярбургска-Варшаўская.

1862 г. – пачатак ваеннай рэформы ў Расійскай імперыі.

1862 г. – заснавана тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў г. Гродна.

1864 г. – земская рэформа. На Беларусі рэформа пачалася ў 1911 г.

1864 г. – судовая рэформа. На Беларусі пачалася ў 1872 г.

1864 г. – пачатак школьнай рэформы ў Расійскай імперыі.

1865 г. – пачатак цэнзурнай рэформы ў Расійскай імперыі.

1870 г. – пачалася рэформа гарадскога самакіравання. На Беларусі праведзена ў 1876 г.

1873 г. – стварэнне Мінскага камерцыйнага банка – першага прыватнага банка на тэрыторыі Беларусі.

1875 г. – пачаў выпуск прадукцыі найбуйнейшы шклозавод «Нёман» у Лідскім павеце.

1882 г. – заснаванне царскім урадам Сялянскага пазямельнага банка, які выдаваў сялянам доўгатэрміновыя пазыкі.

1893–1899 гг. – прамысловы ўздым у Расіі.

1889 г. – пачала працаваць першая ў Беларусі электрастанцыя ў Добрушы.

1892 г. – у Мінску адкрыта конна-чыгунная дарога, ці конка.

1897 г. – Усерасійскі перапіс насельніцтва.

1898 г. – увядзенне ў эксплуатацыю першага трамвая ў Віцебску.

1900 г. – пабудавана льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Ві-цебску.

Соседние файлы в предмете История Беларуси