Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методичка по истории бел.doc
Скачиваний:
65
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
1.52 Mб
Скачать

Гістарычныя асобы

Арлоўскі К. П. – супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі СССР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1958). У 1920–1925 гг. кіраваў партызанскімі атрадамі ў Заходняй Беларусі.

Ваўпшасаў С. А. – савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза (1944 г.), палкоўнік. У 1920–1924 гг. знаходзіўся на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі (на тэрыторыі Польшчы).

Гітлер А. (прозвішча па бацьку – Шікльгрубер) – узначальваў з 1920 г. нацыянал-сацыялістычную германскую рабочую партыю (НСДАП). З 1934 г. займае пасады кіраўніка дзяржавы і ўрада Германіі, з 1938 г. – галоўнакамандуючы вермахта. Ініцыятар аншлюса Аўстрыі, захопу Чэхаславакіі, развязвання вайны супраць Польшчы, краін Захаду і СССР. Скончыў жыццё самагубствам.

Дварчанін І. С. – беларускі пісьменнік і грамадскі деяч. У 1928 г. абраны дэпутатам у польскі сейм. Намеснік старшыні арганізацыі «Змагання». У 1928 г. уваходзіў у склад кіраўніцтва Таварыства бела-рускай школы. Выступаў у абарону палітычных зняволеных. Працаваў у камісіі АН БССР па вывучэнні Заходняй Беларусі. У 1933 г. арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Рас-страляны ў Ленінградзе у 1937 г. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Лагіновіч І. К. (Павел Корчык) – грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст. Прадстаўнік нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі. Адзін са стваральнікаў і арганізатараў Беларускай рэва-люцыйнай арганізацыі. З 1923 г. член КПЗБ. Першы сакратар Каму-ністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Рэдактар газеты «Наш Сцяг», а пасля яе забароны – газеты «Вольны Сцяг».

Мятла П. В. – беларускі грамадска-палітычны дзеяч. У 1922 г. быў выбраны дэпутатам польскага сейма. Адзiн са стваральнiкаў Бела-рускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ), член яе ЦК. Працаваў у Ка-мiсii па вывучэннi Заходняй Беларусi Беларускай акадэміі навук.

Мусаліні Б. – кіраўнік італьянскай фашысцкай партыі і ўрада ў 1922–1943 гг., а таксама марыянетачнага ўрада так званай «рэспуб-лікі Сало» ў 1943–1945 гг. разгарнуў тэрор супраць італьянскага супра-ціўлення. Захоплены італьянскімі партызанамі і пакараны смерцю.

Рузвельт Ф. – прэзідэнт ЗША з 1933 г. (чатыры разы абіраўся на гэту пасаду). Усталяваў дыпламатычныя зносіны ЗША з СССР. Унёс значны ўклад у стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі. Удзельнік Тэге-ранскай (1943) і Крымскай (1945) канферэнцый. Прыхільнік адкрыцця другога фронту.

Пестрак П. С. – беларускі паэт і пісьменнік, актыўны ўдзельнік на-цыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі. Правёў больш 10 год у польскіх турмах. У 1940 г. узначаліў Беластоцкае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар зборніка вершаў «На варце».

Пілсудскі Ю. – польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, кіраўнік незалежнай Польшчы ў 1918–1922 гг., заснавальнік польскай арміі.

Прытыцкі С. В. – палітычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР, лідар КПЗБ. У розны час быў сакратаром Крынкаўскага, Гродзенскага, Слонімскага раённых камітэтаў КСМЗБ. З 1968 па 1971 гг. – Старшы-ня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Рак-Міхайлоўскі С. А. – беларускі публіцыст, рэдактар, паэт, гра-мадска-палітычны дзеяч. Арганізатар і член ЦК Беларускай сялянска-рабочай грамады. С. Рак-Міхайлоўскі напісаў музыку да раманса на словы М. Багдановіча «Зорка Венера».

Танк М. (Скурко Я. І.) – беларускі паэт, перакладчык. Народны паэт БССР (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972). Лаўрэат літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959), ганаровы грамадзянін Мінска (1987). М. Танк працаваў iнструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусi, у легальных i падпольных вiленскiх перыёдыках, вёў актыўную гра-мадска-патрыятычную i культурна-асветніцкую дзейнасць, за што падвяргаўся праследаванню польскай дэфензiвы, арыштам i турэмнаму зняволенню на Лукiшках.

Тарашкевіч Б. А. – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мова-знавец, пісьменнік-перакладчык. Член Беларускай сацыял-дэмакратыч-най партыі, з 1922 г. дэпутат сейма, узначальваў Беларускі пасольскі клуб. Адзін са стваральнікаў і старшыня ЦК БСРГ, аўтар праграмы Грамады. Складальнік «Беларускай граматыкі для школ».

Харужая В. З. – дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў Віцебскага партыйнага падполля ў гады Вялікай

Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1960).

Чэрчыль У. – Прэм’ер-Міністр Велікабрытаніі ў 1940–1945 гг. Узначальваў англійскую дэлегацыю на Тэгеранскай (1943) і Крымскай (1945) канферэнцыях. Выступаў за падтрымку СССР у вайне супраць Германіі.

Соседние файлы в предмете История Беларуси