Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методичка по истории бел.doc
Скачиваний:
65
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
1.52 Mб
Скачать

Характэрныя тэрміны, паняцці

«План Маршала» – праграма аднаўлення і развіцця Еўропы, выкладзеная Дзяржаўным сакратаром ЗША Дж. Маршалам у 1947 г. Згодна з ёй прапаноўвалася з мэтай аднаўлення разбуранай у выніку Другой сусветнай вайны эканомікі аказваць эканамічную дапамогу еўрапейскім дзяржавам.

«Халодная вайна» – тэрмін, якім абазначаецца перыяд ваенна-палітычнай канфрантацыі дзяржаў супрацьлеглых сістэм, калі адкры-тых ваенных сутыкненняў не адбываецца, але вядзецца гонка ўзбраен-няў, ужываюцца спробы эканамічнага націску, арганізуюцца ваенна-палітычныя блокі і саюзы. Першым адкрытым ідэалагічным маніфес-там «халоднай вайны» лічыцца прамова У. Чэрчыля (1946) у г. Фултан ЗША. Спынілася ў канцы 80-х – пачатку 90-х гг. ХХ ст. у сувязі з роспускам Арганізацыі Варшаўскага дагавора і распадам СССР.

Аўтарытарызм – палітычны рэжым, які характарызуецца неабме-жаванай уладай адной асобы (групы асоб) ці дзяржаўнага органа.

Валюнтарызм – палітычны напрамак, пры якім воля кіруючай асобы, выканаўчай улады або палітычнай партыі з’яўляецца вызна-чальнай у грамадскім жыцці.

Дэсталінізацыя працэс пераадолення культу асобы І. Сталіна, звязаны з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця і рэабіліта-цыяй нявінна пацярпелых ад палітычных рэпрэсій.

Інтэнсіўны шлях – шлях развіцця прамысловасці, які звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы.

Інтэнсіфікацыя вытворчасці – развіцце вытворчасці на аснове выкарыстання больш эфектыўных сродкаў вытворчасці, тэхналагічных працэсаў, перадавых метадаў арганізацыі працы, дасягненняў навуко-ва-тэхнічнага прагрэсу.

Меліярацыя (лац. melioratio – паляпшэнне) – комплекс гідратэх-нічных і гаспадарча-арганізацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на карэннае паляпшэнне глебы. На Беларусі меліярацыйныя работы ма-юць шматвяковую гісторыю. Паводле архіўных дакументаў, іх пача-так адносіцца да першай паловы XVI ст. У савецкі час буйнамаш-табныя меліярацыйныя работы пачаліся на Палессі ў сярэдзіне 60-х гг. ХХ ст. У 1970 г. былі распрацаваны «Асноўныя напрамкі ў мелія-рацыйным будаўніцтве і выкарыстанні меліярыраваных зямель». У 1979 і 1991 гг. яны ўдакладніліся з улікам навейшых дасягненняў навукі і практыкі. Толькі ў 1986–1990 гг. на меліярыраваных землях штогод вырошчвалася больш ⅓ усёй раслінаводчай прадукцыі і каля 70 % зялёных кармоў.

Навукова-тэхнічная рээвалюцыя – укараненне навейшых дасяг-ненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць, якаснае пераўтварэнне прадук-цыйных сіл на аснове навуковых дасягненнеў.

Прынцып партыйнасці патрабаванне да дзеячаў культуры прытрымлівацца ідэалогіі, якую праводзіць камуністычная партыя, зыходзіць з патрабаванняў і прадвызначэнняў гэтай ідэалогіі.

Рух за камуністычныя адносіны да працы – адна з формаў сацыялістычнага спаборніцтва, якая была шырока распаўсюджана на прадпрыемствах Беларусі ў 60-я – пачатку 70-х гг. ХХ ст. Пра-дугледжваў спалучэнне барацьбы за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў з актыўным удзелам у грамадскім жыцці, імкненнем да павышэння культурнага ўзроўню працоўных.

Савецкі народ новая гістарычная супольнасць людзей, аб узнікненні якой было заяўлена на ХХIV з’едзе КПСС у 1971 г.

Хімізацыя – кірунак навукова-тэхнічнага прагрэсу ў народнай гаспадарцы, які характарызуецца ўкараненнем хімічных матэрыялаў і метадаў апрацоўкі ў вытворчасць і побыт.

Экстэнсіўны шлях – шлях развіцця эканомікі за кошт пашырэння вытворчасці і прыцягнення дадатковых капіталаў і працоўных рук.

Соседние файлы в предмете История Беларуси