- •Гісторыя беларусі
- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у iх–хiii стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Гістарычныя этапы фарміравання беларускага этнасу
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Канфесія – рэлігійнае аб’яднанне (накірунак), якое мае распраца-ваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у хiii–хviii стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец xvііі ст. – кастрычнік 1917 г.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў Беларусі (кастрычнік 1917 – 30-я гг. Хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Бсср: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945–1991 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 9. Рэспубліка Беларусь у канцы хх – пачатку ххі стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў
- •Прыкладныя пытанні да заліку
- •Прыкладныя варыянты тэстаў
- •Выказванні гістарычных дзеячаў, вытрымкі з летапісаў, дакументаў, твораў
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў 90 Прыкладныя пытанні да заліку 93
Характэрныя тэрміны, паняцці
Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыяналь-на-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая ажыццяўлялася ў 20-я гг. ХХ ст. Значна паспрыяла развіццю беларускай культуры, мовы, узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў. Штучна згорнута ў канцы 20-х – пачатку 30-х гг. пад выглядам барацьбы з «нацыянал-дэмакратычнымі ўхіламі».
«Бязбожная пяцігодка» – другая пяцігодка 1933–1937 гг., адбы-лося масавае закрыццё цэркваў і касцёлаў і перадача іх каштоўнасцей у фонд індустрыялізацыі. Закрытыя цэрквы пераўтвараліся ў сельскія клубы, гаспадарчыя склады.
«Год великого перелома» – праграмны артыкул Генеральнага сакратара ЦК УКП(б) І. Сталіна, надрукаваны ў газеце «Правда» 7 лістапада 1929 г. Стаў тэарэтычным абгрунтаваннем палітыкі суцэльнай калектывізацыі і адмовы ад паступовай перабудовы вёскі на аснове кааперацыі. У артыкуле сцвярджалася, што нібыта ў 1929 г. большасць сялянаў уступілі ў калектыўныя гаспадаркі, хаця гэта не адпавядала рэчаіснасці. Вызначыў сельскагаспадарчую арцель як асноўнае звяно ў сістэме калгаснага будаўніцтва.
«Головокружение от успехов» – артыкул Генеральнага сакратара ЦК УКП(б) І. Сталіна, надрукаваны ў газеце «Правда» 2 сакавіка 1930 г. Упершыню адкрыта крытыкаваў практыку прымусовай калектывізацыі, абвінаваціўшы мясцовыя савецкія органы «в голо-вотяпстве». Даваў указанні весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць жылыя будынкі, хатнюю птушку і г. д.
«Культурная рэвалюцыя» – умоўная назва комплексу пераў-тварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтваў у 20 – 30-я гг. ХХ ст. у СССР і БССР.
Дзяржаўная мова – мова, зацвержаная ў якасці афіцыйнай. У гады беларусізацыі дзяржаўнымі мовамі былі аб’яўлены адразу 4 мовы – беларуская, руская, яўрэйская і польская.
Індустрыялізацыя – пераўтварэнне СССР у эканамічна неза-лежную дзяржаву, якая вырабляе ўсе неабходныя тавары, у першую чаргу сродкі вытворчасці.
Калгас (калектыўная гаспадарка) – аб’яднанне сялян у СССР (на аснове грамадскіх сродкаў вытворчасці і калектыўнай працы) для сумеснага вядзення сельскай гаспадаркі. Калгаснікі працавалі на зямлі, што належала дзяржаве, але была перададзена калгасу ў бестэрміновае і бясплатнае карыстанне. Асноўную частку прадукцыі калгас павінен быў здаваць дзяржаве па закупачных цэнах. Калгас трэба адрозніваць ад саўгаса (савецкая гаспадарка) – у асноўным, буйных гаспадарак, створаных з мэтаю павелічэння вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Саўгасы ў асноўным мелі спецыялізацыю на вытворчасці нейкага віду прадукцыі (збожжа, малако, гародніна ці інш.).
Калектывізацыя – аб’яднанне аднаасобных сялянскіх гаспадарак у калектыўныя. Стварэнне калектыўных гаспадарак (калгасаў) у розных формах пачалося ў першыя паслякастрычніцкія гады. У 1929 г. у БССР пачаўся пераход да масавай, суцэльнай калектывізацыі, якая праводзілася ў асноўным прымусовымі метадамі.
Карэнізацыя – вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіруючыя пасады ў пачатку 20-х гг.
«Маладняк», «Узвышша», «Полымя» – літаратурна-мастацкія аб’яднанні.
МТС – машынна-трактарныя станцыі. Пачалі стварацца ў 1928 г. для падтрымкі калектывізацыі (у БССР першая МТС была створана ў 1930 г. у Койданаўскім р-не). За карыстанне тэхнічнымі сродкамі МТС дзяржава атрымлівала ад калгасаў і саўгасаў натуральную плату збожжам і прадуктамі жывёлагадоўлі. У 1958 г. дзяржава адмовілася ад утрымання МТС, а іх тэхнічная база была перададзена за плату калгасам і саўгасам.
Нацыянал-дэмакратызм – кірунак грамадска-палітычнай думкі, які спалучаў агульнадэмакратычныя ідэі з задачамі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення прыгнечаных народаў. У Беларусі ўзнік у канцы XIX – пачатку XX ст. і быў скіраваны на адраджэнне нацыя-нальнай культуры і самасвядомасці беларускага народа. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. практычным увасабленнем нацыя-нал-дэмакратызму сталі стварэнне беларускай дзяржаўнасці і палітыка беларусізацыі. У сярэдзіне 20-х гг. ХХ ст. камуністычная партыя прызнала нацыянал-дэмакратызм варожай антысавецкай палітыкай, накіраванай супраць дасягненняў Кастрычніцкай рэвалюцыі.
НЭП (новая эканамічная палітыка) – эканамічная палітыка савецкай дзяржавы, разлічаная на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. Сутнасць – выкарыстанне таварна-грашовых адносін. На вёсцы выяўлялася ў замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам, свабодзе выбару форм землекарыстання, замене натуральнага падатка грашовым, дазволе арэнды зямлі і найму рабочай сілы. У горадзе – у дазволе прыватнай вытворчасці, арэнды, дэцэнтралізацыi кіравання вытворчасці, матэрыяльнай зацікаўленасцi ў выніках працы.
«Прышчэпаўшчына» – умоўная назва палітыкі ў галіне сельскай гаспадаркі Беларусі ў 20-я гг. Паходзіць ад імя наркама земляробства БССР Дз. Прышчэпава, якога ў 1930 г. абвінавацілі ў насаджэнні хутароў, кулацкіх гаспадарак, супраціўленні калектывізацыі.
«Раскулачванне» – адзін са спосабаў ліквідацыі групы буйных сялянскіх гаспадарак, прадпрымальнікаў вёскі – кулацтва; састаўная частка сацыяльна-класавай палітыкі савецкай улады ў СССР, у тым ліку і ў БССР, у канцы 20-х – пачатку 50-х гг. ХХ ст. Тэрмін «рас-кулачванне» азначаў экспрапрыацыю сродкаў вытворчасці ў заможных сялянскіх гаспадарках. У БССР масавае «раскулачванне» праводзілася ў 1929–1931 гг., 1939–1941 гг., 1949–1952 гг.
Сацыялістычны рэалізм – мастацкі метад, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і мастацтве толькі тых рэалій жыцця, якія былі звязаны з будаўніцтвам савецкага сацыялістычнага ладу ў СССР.
Таталітарызм – агульная назва палітычных (дзяржаўных) сістэм, якія вызначаюцца поўным (татальным) кантролем з боку органаў дзяржаўнай улады над усімі сферамі жыцця грамадства. Характэрная рыса таталітарных рэжымаў – канцэнтрацыя ўсей улады ў дзяржаве ў руках асобнай групы (звычайна палітычнай партыі).
Узбуйненне БССР – вяртанне да БССР тэрыторый з большасцю беларускага насельніцтва ў 1924 і 1926 гг. Першае «ўзбуйненне» БССР адбылося ў сакавіку 1924 г. за кошт далучэння да Беларусі паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважнай боль-шасцю ў іх беларускага насельніцтва. Другое «ўзбуйненне» БССР ад-былося ў снежні 1926 г., калі да Беларусі быў далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы былой Гомельскай губерні.
Федэрацыя – форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой дзяржавы, што ўтвараюць саюз, падпарадкоўваюцца адзінаму цэнтру і пры гэтым захоўваюць самастойнасць у вырашэнні асобных пытанняў унутранай палітыкі. У федэрацыі адзіная канстытуцыя, органы дзяржаўнай ула-ды, грашовыя адзінкі і г. д.