Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методичка по истории бел.doc
Скачиваний:
65
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
1.52 Mб
Скачать

Пытанні для самакантролю

  1. Як вы думаеце, чаму за першыя месяцы вайны Чырвоная Армія панесла такія вялікія страты?

  2. Якое значэнне мелі двухмесячныя абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі?

  3. Вызначце, якія тэорыі ляглі ў аснову «новага парадку».

  4. Якую палітыку праводзілі акупанты ў аграрнай сферы і пералічыце метады рабавання мясцовага насельніцтва?

  5. Ахарактарызуйце дзейнасць беларускіх партызан і пад-польшчыкаў у Беларусі. Назавіце асноўныя формы іх барацьбы.

  6. Адзначце галоўныя этапы вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

  7. Які ўклад унеслі беларусы ў барацьбу за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы і еўрапейскіх краін?

  8. Назавіце прозвішчы знакамітых герояў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.

Тэма 8. Бсср: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945–1991 гг.)

1. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў СССР і БССР у другой палове 1950–1980-х гг.

2. Адукацыя, навука і культура БССР у пасляваенны перыяд: дасягненні і праблемы. Дзяржаўная рэлігійная палітыка і становішча канфесій.

Важнейшыя падзеі

1945 г., 30 чэрвеня – СНК СССР прымае рашэнне аб аднаўленні дзейнасці Беларускага сельскагаспадарчага інстытута ў Горках.

1946 г. – пастанова ЦК ВКП(Б) «Аб часопісах «Звязда» і «Ленін-град»». Па ініцыятыве I. Сталіна М. Зошчанка і Г. Ахматава былі абвінавачаны ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці. У 1947 г. была прынята пастанова ЦК ВКП(б) «Аб рабоце ЦК КП(б) Беларусі», у якой абвінавачваліся ў безыдэйнасці і буржуазным нацыяналізме некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты. Былі рэпрэсіраваны У. Ду-боўка, С. Грахоўскі, А. Александровіч, А. Звонак і інш. Ад пісь-меннікаў патрабавалася прытрымлівацца ў сваёй дзейнасці метаду сацыялістычнага рэалізму і прынцыпу партыйнасці.

Першая палова 50-х гг. – адкрыліся новыя ВНУ: Гродзенскі сель-скагаспадарчы інстытут, Беларускі інстытут механізацыі і электры-фікацыі сельскай гаспадаркі, Беларускі інстытут інжынераў чыгунач-нага транспарту ў Гомелі, педагагічныя інстытуты ў Мінску, Брэсце, Мазыры і Полацку.

1951 г. – прыняцце новага Дзяржаўнага сцяга БССР.

1953 г. – пачалася дэсталінізацыя грамадскага жыцця ў СССР.

1953 г., 15 кастрычніка – на Мінскім трактарным заводзе выпус-цілі першы калёсны трактар «Беларусь».

1954 г. – узвядзенне манумента Перамогі ў Мінску.

1954 г., 12 мая – уступленне БССР у міжнародную арганізацыю працы (АП) і Арганізацыю па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

1954 г., сакавік першыя групы моладзі адпраўлены з Беларусі ў Казахстан на асваенне цалінных зямель.

1955 г. – зацвержаны Дзяржаўны гімн БССР – песня «Мы – беларусы» на словы М. Клімковіча і музыку Н. Сакалоўскага.

1956 г., 1 студзеня – першая перадача Мінскага тэлецэнтра.

1956 г.–ХХ з’езд КПСС, пачатак «палітычнай адлігі».

1959 г. – пераход да політэхнічнага навучання і працоўнага выха-вання ў сістэме народнай адукацыі, увядзенне абавязковай 8-гадовай школьнай адукацыі ў БССР.

Пачатак 60-х гг. – пачатак стварэння прафесійна-тэхнічных ву-чылішчаў (ПТВ);

1960 г. – з’яўленне на Беларусі новага віду транспарта – труба-праводнага (газаправод «Дашава – Мінск»).

1961 г. – ХХII з’езд КПСС, прыняцце праграмы пабудовы каму-нізму ў СССР.

19651980 гг. – Машэраў П. М. займаў пасаду першага сакратара ЦК КП(б)Б.

1968 г. – паміж СССР і ЗША падпісаны дагавор аб нераспаў-сюджванні ядзернай зброі.

1969 г., 5 ліпеня – 1) адкрыццё мемарыяльнага архітэктурна-скуль-птурнага комплексу «Хатынь» (Лагойскі раён); 2) адкрыцце Кургана Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі (Смалявіцкі раён).

1974 г. – адкрыццё Рэспубліканскага спартыўнага комплекса «Раўбічы».

1974 г. – прысваенне г. Мінску ганаровага звання «Горад-герой».

1974 г., 13 верасня – Беларуская рэспубліканская студыя тэлеба-чання пачала трансліраваць каляровыя перадачы.

1977 г. – прыняцце новай Канстытуцыі СССР, у якой была замаца-вана кіруючая роля КПСС у грамадстве. Неафіцыйная назва – «Кан-стытуцыя развітога сацыялізму».

1977 г. – увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі.

1977 г., 15 чэрвеня – у Мінску пачалося будаўніцтва метра-палітэна.

1978 г., 14 красавіка – прыняцце новай Канстытуцыі БССР.

1979 г., 27 снежня – увядзенне савецкіх войскаў у Афганістан (знаходзіліся да 15 лютага 1989 г.).

Соседние файлы в предмете История Беларуси