Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методичка по истории бел.doc
Скачиваний:
65
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
1.52 Mб
Скачать

Гістарычныя асобы

Азаранка В. Ф. знакамітая беларуская тэнісістка, пераможца най-буйнейшых сусветных турніраў, алімпійская чэмпіёнка. У студзені 2012 г. Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар’еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На Алімпіядзе 2012 г. у Лондане заваявала золата ў міксце (у пары з М. Мірным) і бронзу ў адзіночным разрадзе. За высокае прафесійнае майстэрства, выдатныя спартыўныя дасягненні і за атрыманую перамогу ў турніры «Вялікага шлема» Australian Open у Мельбурне рашэннем Прэзідэнта Беларусі В. Аза-ранка ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені (2012 г.).

Алексіевіч С. А. – беларуская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры, аўтар кніг «У войны не женское лицо», «Последние свидетели», «Цинковые мальчики», «Зачарованные смертью», «Чернобыльская молитва», «Последние свидетели. Соло для детского голоса» і «Время сэконд-хэнд».

Алфёраў Ж. І. – лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, ураджэнец Беларусі. Яго адкрыцці ў галіне сучасных інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, вынаходніцтва хуткіх транзістараў, лазерных дыёдаў, інтэгральных мікрасхем-«чыпаў», дазволілі зрабіць звычайнымі такія рэчы, як прайгравальнік кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кіра-вання, сонечныя батарэі, мабільныя тэлефоны. Ж. І. Алфёраў узна-гароджаны ордэнам Ф. Скарыны, ганаровы грамадзянін г. Віцебска.

Бабарыкін В. У. мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Прэзі-дэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Батракова Н. М. рускамоўная пісьменніца з Беларусі, якой належаць раманы-дылогіі «Территория души», «Площадь согласия», «Миг бесконечности».

Бас Р. М. – беларускі прадзюсер, рэжысёр, заслужаны дзеяч куль-туры Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін Віцебска, дырэктар фестываляў, генеральны дырэктар дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», генеральны дырэктар Цэнт-ра культуры «Віцебск», віцэ-прэзідэнт FIDOF, музыкант.

Высоцкі М. С. – вучоны, дзяржаўны і грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў беларускага грузавога аўтамабілебудавання.

Грышын А. Г. – фрыстайліст, які прынёс Беларусі першае ў гісторыі незалежнай дзяржавы золата зімовых Алімпійскіх гульняў (Ванкувер-2010 г.), бронзавы прызёр Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002 г.).

Дарафеева І. А. спявачка, заслужаная артыстка Рэспублікі Бела-русь. У цяперашні час працуе з групай «Форс-мінор». За апошнія два гады І. Дарафеева са сваім калектывам неаднаразова прадстаўляла Беларусь у Венесуэле, Польшчы, Азербайджане, Арменіі, Украіне, Расіі, Латвіі, Літве.

Домрачава Д. У. – трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы (2014) у гонцы пераследавання, індывідуальнай гонцы на 15 км, мас-старце (12,5 км), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (2010) у індывідуальнай гонцы на 15 км. Па версіі прэміі Biathlon Award беларуская спартсменка названа лепшай біятланісткай 2010 г. У 2014 г. Домрачавай было прысвоена званне «Герой Беларусі» за высокае прафесійнае майстэрства і заваяванне трох залатых медалёў на ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 г. у г. Сочы.

Елісеенкаў А. М. – беларускі кампазітар і выканаўца. Піша песні і складае музыку да фільмаў, кіруе студыяй «Гран-пры» Дзяржаўнага канцэртнага аркестра.

Жураўкоў М. А. – Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. У 2011 г. узнагароджаны медалём Ф. Скарыны.

Заяц Л. К. – Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь з 2012 г.

Зіноўскі У. І. – Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь з 2014 г.

Кабякоў А. В. – Прэм’ер-Міністр Рэспублікі Беларусь з 2014 г.

Карват У. М. – ваенны лётчык, якому ў 1996 г. першаму ў рэспуб-ліцы прысвоена (пасмяротна) вышэйшая ступень адзнакі Рэспублікі Беларусь – Герой Беларусі. Цаной уласнага жыцця ён адвёў палаючы самалёт у бок ад в. Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна і тым захаваў жыццё многіх людзей. Герой Беларусі – вышэйшая воінская і працоў-ная ўзнагарода.

Кішчанка А. М. – беларускі мастак, аўтар «Габелену века», якому прысвоены статус гісторыка-культурнай спадчыны. На габелене адлюстравана звыш 80 вядомых палітыкаў і дзеячаў культуры ХХ ст. Быў вытканы ўручную на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Яго плошча складае 266 м², а вага – 286 кг. Габелен унесены ў кнігу рэкордаў Гінесу.

Крук Янка (Крук І. І.) даследчык традыцыйнай духоўнай куль-туры беларусаў. Займаецца праблемамі рэканструкцыі славянскай міфапаэтычнай мадэлі свету, архаічнага календара, вывучэннем архе-тыпаў і сімвалаў беларускай міфалогіі і фальклору. Аўтар і сааўтар кніг «Усходнеславянскія казкі пра жывел», «Ідзі за сонцам: Беларускі народны каляндар: святы, абрады, паэзія», «Сімволіка беларускай народнай культуры», «Кола часу: традыцыі і сучаснасць», «Беларускае вяселле ў прасторы традыцыйнай культуры», «Беларускае вяселле: таемныя ключы сямейнага шчасця», «Залатыя правілы народнай культуры» і інш.

Лукашэнка А. Р. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 1990–1994 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 10 ліпеня 1994 г. абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. У 2001, 2006, 2010 і 2015 гг. быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на чарговы тэрмін. Паслядоўна прытрымліваецца курса эка-намічнага і сацыяльнага развіцця краіны з мэтай умацавання бела-рускай дзяржаўнасці і паляпшэння дабрабыту народа.

Макей У. У. – Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь з 2012 г.

Мірны М. М. – самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую збор-ную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса. На Алімпіядзе 2012 г. у Лондане заваяваў золата ў міксце (у пары з В. Азаранка).

Мясніковіч М. У. – Прэм’ер-Міністр Рэспублікі Беларусь з 2010 па 2014 г. З 2015 г. – старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Несцярэнка Ю. В. – спартсменка, якая заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах у 2004 г.

Пташук М. М. савецкі і беларускі кінарэжысёр. Народны артыст Беларускай ССР (1990). Яго рэжысёрскія працы: «Гульня ўяўлення» (1995), «У жніўні 44-га ...» (2001), «У чэрвені 41-га» (2003).

Сакалоўскі Н. Ф. – беларускі кампазітар, адзін з аўтараў Дзяр-жаўнага гімна БССР, існаваўшага з 1955 г.

Святлоў Б. У. – Міністр культуры Рэспублікі Беларусь з 2012 г.

Сіпакоў І. Д. (Янка Сіпакоў) – беларускі паэт, празаік, пераклад-чык і даследчык літаратуры. Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі «Лісце травы» Уолта Уітмэна, «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна, «Бос-кую камедыю» Дантэ Аліг’еры, асобныя творы Аляксандра Пушкіна, Адама Міцкевіча, Тараса Шаўчэнкі, Аляксандра Блока, Расула Гамзатава, Карнея Чукоўскага і інш.

Філарэт – мітрапаліт Мінскі і Слуцкі (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч), праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі. Заснавальнік першай у рэспубліцы праваслаўнай духоўнай акадэміі. Пры яго ўдзеле ўзноўлены крыж Е. Полацкай (1997 г.). За шматгадовы ўклад у духоў-нае адраджэнне беларусаў, умацаванне сяброўства і брацкіх сувязей паміж народамі, развіццё міжканфесійнага дыялога ўдастоены звання «Герой Беларусі».

Фінберг М. Я. – прафесар Беларускай акадэміі музыкі, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны артыст Рэспублікі Беларусь. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях. Дырэктар – мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы «Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь».

«J:МОРС» – беларускі рок-гурт у складзе У. Пугача, А. Лядоў-скага, Р. Арлова.

«Ляпис Трубецкой» – беларускі панк-рок-гурт. У 2014 г. група распалася на два калектывы: Brutto і Trubetskoy.

«Серебряная свадьба» – беларускі кабарэ-бэнд, які з’явіўся ў 2005 г. Выконваюць песні на рускай, нямецкай і французскай мове, іранічныя, парадаксальныя, жыццесцвярджальныя, з элементамі буфанады, тэатра лялек і кабарэ (манера вулічнага аркестра). Таксама група піша музыку для кіно і тэатральных пастановак.

Ярмошына Л. М. – старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з 1996 г.

Соседние файлы в предмете История Беларуси