Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методичка по истории бел.doc
Скачиваний:
65
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
1.52 Mб
Скачать

Пытанні для самакантролю

  1. Што такое Адраджэнне? Якія рысы вызначаюць гэтую эпоху?

  2. Параўнайце сучасны змест паняцця «гуманізм» з яго значэннем у эпоху Рэнесансу.

  3. Што такое Асветніцтва? Якія яго характэрныя рысы?

  4. Якія прычыны з’яўлення Рэфармацыі ў краінах Заходняй Еўропы ў XVI ст.? Асаблівасці Рэфармацыі на беларускіх землях.

  5. Якая асноўная мэта Берасцейскай уніі? Як яна паўплывала на рэлігійнае і сацыяльнае жыццё беларусаў?

  6. Прааналізуйце феномен «уцёкаў мазгоў» з Рэчы Паспалітай канца XVI–XVIII стст.

  7. Дасягненні беларускай культуры XVII–XVIII стст. і яе прадстаўнікі ў галіне адукацыі, навуцы, архітэктуры, мастацтве.

Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у хiii–хviii стст.

1. Сярэднявечча і яго асноўныя рысы ў Еўропе.

2. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Роля заходнерускіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ.

3. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага ў ХIII–ХVI стст.

4. Органы дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага, іх эвалюцыя і функцыі. Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг.

5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага: сацыяльная структура, сельская гаспадарка і гарадское жыццё.

Важнейшыя падзеі

Каля 1240–1263 гг. – княжанне ў Новагародку (Навагрудку) Мін-доўга.

1264–1267 гг. княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Войшалка.

1267–1270 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Шварна Данілавіча.

1270–1282 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Трайдэна (Трайдзеня).

1293–1316 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Віценя.

1307 г. – далучэнне да ВКЛ Полацкай зямлі на правах аўтаноміі.

1316–1341 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Гедыміна.

1323 г. – перанос сталіцы ВКЛ у Вільню.

1345–1377 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Альгерда.

1362–1363 гг. – бітва з мангола-татарамі на р. Сінія Воды, далу-чэнне да ВКЛ Кіеўскай, Чарнігава-Северскай, Падольскай і Валынскай зямель.

1377–1392 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Ягайлы.

1385 г., 14 жніўня падпісанне Крэўскай уніі паміж ВКЛ і Поль-шчай, згодна з якой Ягайла прыняў каталіцтва і абавязваўся аб’яднаць Польшчу з Літвою, ахрысціць язычнікаў Жамойціі і Аўкштайціі, даць правы на валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадалам-католікам, узяўшы шлюб з польскай каралевай Ядзвігай.

1392 г. – падпісанне Востраўскага пагаднення паміж польскім кара-лём Ягайлам і Вітаўтам аб падзеле ўлады. З 1392 па 1430 г. вялікім князем літоўскім з’яўляўся Вітаўт. Паміж Польшчай і ВКЛ захавалася дынастычная унія і ваенны саюз супраць крыжакоў.

1409–1411 гг. – Вялікая вайна паміж ВКЛ і Польшчай, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам – з другога.

1410 г., 15 ліпеня – Грунвальдская бітва – разгром Тэўтонскага ордэна аб’яднанымі арміямі ВКЛ і Польскага каралеўства.

1413 г.Гарадзельская унія, па якой было дэкларавана выключнае права феадалаў-католікаў займаць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ.

1430–1432 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Свідры-гайлы.

1432–1436 гг. грамадзянская вайна ў ВКЛ.

14321440 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Жыгімонта Кейстутавіча.

14401492 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Жыгімонта Казіміра.

1468 г., 29 лютага – выдадзены Судзебнік Казіміра – першы збор законаў Вялікага Княства Літоўскага.

14921506 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Аляксандра.

15061548 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Жыгі-монта І  Старога.

1514 г., 8 верасняпаражэнне маскоўскіх войскаў пад г. Орша. Беларуска-літоўскае войска ўзначальваў К. Астрожскі.

15481572 гг. – княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Жыгі-монта ІІ Аўгуста.

Соседние файлы в предмете История Беларуси