Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методичка по истории бел.doc
Скачиваний:
65
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
1.52 Mб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ

СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»

Кафедра гісторыі і педагогікі

Гісторыя беларусі

Метадычныя парады

па падрыхтоўцы да семінараў

для студэнтаў усіх факультэтаў

2-е выданне, перапрацаванае і дапоўненае 

Горкі

БДСГА

2016

УДК 94(476)+008(476)(072)

ББК 63.3(4Беи)я73

Г46

Рэкамендавана метадычнымі камісіямі

факультэта бізнесу і права 28.01.2016 (пратакол № 5)

і факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі 26.01.2016

(пратакол № 5)

Аўтары:

кандыдаты гістарычных навук, дацэнты

Г. А. Гусарава, Н. А. Глушакова;

старшыя выкладчыкі Ю. В. Кірчук, А. М. Куніцкая, А. В. Радзюк; выкладчык А. В. Кісялёў

Рэцэнзенты:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт Н. С. Шатраўка;

кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. А. Сідарава

Г46

Гісторыя Беларусі : метадычныя парады па падрыхтоўцы да семінараў / Г. А. Гусарава [і інш.]. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Горкі : БДСГА. – 2016. – 122 с.

Прыведзены парады па арганізацыі самастойнай працы, характарыстыка важнейшых падзей, знакамітых дзеячаў, асноўных характэрных тэрмінаў і паняццяў, вытрымкі з гістарычных дакументаў.

Для студэнтаў усіх факультэтаў.

УДК 94(476)+008(476)(072)

ББК 63.3(4Беи)я73

© УА «Беларуская дзяржаўная

сельскагаспадарчая акадэмія», 2016

Прадмова

Гісторыя народа – гэта працяг мінулага, якое насычана рэальнымі справамі сучаснага, і пасланне грамадства ў будучыню. Толькі павага да сваёй гісторыі, да сваіх нацыянальных каштоўнасцей і традыцый з’яўляецца асновай росквіту краіны. Толькі гісторыя народа можа растлумачыць яго патрэбы і ідэалы.

Адукацыйны стандарт Рэспублікі Беларусь прадугледжвае разам з навучаннем па абранай спецыяльнасці далейшае паглыбленне гума-нітарных і грамадазнаўчых ведаў. Асноўныя мэты сацыяльна-гума-нітарнай падрыхтоўкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі –фарміраванне і развіццё сацыяльна-асабістых кампетэнцый, прафе-сійных ведаў і практычных навыкаў, неабходных для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асабістых задач і функцый. Састаўной часткай сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі з’яўляецца курс «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі».

Задача вывучэння вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што забяспечвае фарміраванне пра-фесійных і сацыяльна-асабістых кампетэнцый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцей, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, што з’яўляецца тэарэтыка-метадалагічнай асновай, неабходнай для якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў.

Для рэалізацыі мэт, азначаных вышэй, лічыцца неабходным вырашэнне наступных задач:

– фарміраванне ў студэнтаў ведаў і ўменняў аналізу зака-намернасцяў і асаблівасцяў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-экана-мічнага, канфесійнага, культурнага, духоўнага развіцця беларускага народа з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхавання на гэтай аснове пачуцця адказнасці за лёс краіны;

– засваенне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей, якія былі створаны ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;

– гатоўнасць выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспуб-

лікі Беларусь у аб’ёме сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку ўсвядомленага засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай ін-фармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю сваёй краіны.

У выніку вывучэння курса «Гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» студэнты павінны ведаць:

– асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі;

– асноўныя этапы складвання беларускага этнасу ў асобныя гіста-рычныя перыяды;

– гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі варыянт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага гра-мадства;

– асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай куль-туры беларускага народа;

– асноўныя этапы развіцця дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

– месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах у асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

умець:

– выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вы-вучэння гісторыі для характарыстыкі асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;

– характарызаваць умовы і вынікі складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;

– ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі функцыя-навання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

– тлумачыць уплыў асобных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі; выкарыстоўваць культур-на-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці і памнажаць яе;

– аналізаваць працэс утварэння беларускай дзяржаўнасці, афарм-лення і замацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

– характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецка-

га народу ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветнай глабалізацыі.

Дадзеныя матэрыялы складзены на аснове тыпавой праграмы вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі». Між тым абмежаваная колькасць аўдыторных заняткаў і агульнадаступнасць шматлікіх друкаваных выданняў па гісторыі патрабуюць сёння ад студэнтаў самастойнага засваення значнай часткі вучэбнага матэрыялу. Пры гэтым адзначым, што пад самастойнай працай разумеюцца рознабаковыя віды індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці пад час аўдыторных і пазааўдыторных заняткаў (у бібліятэцы, дамашніх умовах і г. д.) па выкананню розных заданняў пад непасрэдным або апасродкаваным кіраўніцтвам выкладчыка.

Дадзенае метадычнае выданне прызначана для студэнтаў усіх факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і прызвана дапамагчы ім лепш асэнсаваць тэарытычны матэрыял па найбольш важных і складаных тэмах курса. Рэкамендацыі па пра-вільнай арганізацыі самастойнай працы, вылучэнне характэрных гіста-рычных паняццяў, асноўных падзей і знакамітых асоб накіраваны на тое, каб зрабіць падрыхтоўку да семінараў і залікова-экзаменацыйнай сесіі больш рацыянальнай і паспяховай.

Соседние файлы в предмете История Беларуси