Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_1.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
38.62 Кб
Скачать

53. Аперацыя “Баграціён”. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Завяршэнне другой сусветнай вайны, яе вынікі.

Вызваленне Беларусі ад немцаў пачалося ў верасні 1943 г. 23 верасня быў вызвалены першы раенны цэнтр Беларусі Камарын. Восенню 1943 – у пач. 1944 года Чырвоная Армія ў Беларусі вызваліла 2 абласных цэнтры Гомель і Мазыр а таксама двадцаць раеных цэнтраў. Наступаючай Чырвонай Арміі дапамагалі партызаны. Напярэдадні вызвалення яны правялі другі этап “рэйкавай вайны” і нанеслі ўдары насустрач наступаючай Чырвонай Арміі.

Канчатковае вызваленне Беларусі ад фашыстаў адбылося ў час аперацыі “Баграціен”, якую ажыццявіла Чырвоная Армія ў чэрвені – ліпені 1944 г. Яна рыхтавалася доўга. Бо немцы стварылі ў Беларусі некалькі магутных ліній абароны і атрымалі загад абараняцца да апошняга. Аперацыю “Баграціен” ажыццяўлялі войскі чатырох франтоў: 1 Прыбалтыйскага і 1, 2 і 3 Беларускага (Фронт – 3 або 4 арміі).

Аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года. Войскі 1 Прыбалтыйскага, 1 і 2 Беларускіх франтоў нанеслі ўдары па флангах групы армій “Цэнтр” з раёнаў Бабруйска, Віцебска і Полацка, А войскі 2 Беларускага фронта праследавалі адступаючых немцаў. У раёне Бабруйска і Віцебска былі акружаны вялікія групіроўкі нямецкіх войскаў.

3 ліпеня 1944 г. войскі 1-га Беларускага з поўдня і 3-га Беларускага паўночнага ўсходу ўварваліся ў Мінск і вызвалілі сталіцу Беларусі. На усход ад Мінска ў “кацел” трапіла стотысячная групіроўка немцаў. Taк закончыўся першы этап аперацыі “Баграціен”. Пад час яе другога этапа, які закончыўся ў пачатку жніўня 1944 г. была вызвалена ўся Беларусь і Чырвоная Армія вышла на мяжу з Германіей ва Усходняй Прусіі. 28 ліпеня быў вызвалены апошні беларускі горад Брэст. Вялікую дапамогу арміі ў ходзе аперацыі “Баграціен” аказалі партызаны. У чэрвені яны правялі апошні этап “рэйкавай вайны”, і пачалі вызваляць да падыходу арміі раённыя цэнтры. Партызаны ўтрымлівалі пераправы, прымалі ўдзел у ліквідацыі акружаных нямецкіх групіровак.

Адразу пасля вызвалення ад ворага пачыналася аднаўленне народнай гаспадаркі. У першую чаргу аднауляўся транспарт, сувязь і прадпрыемствы першай неабходнасці: электрастанцыі, вадаправод, хлебапякарні і г.д. затым тылавыя прадпрыемствы, якія абслугоўвалі Чырвоную Армію. Планамернае і маштабнае аднаўленне гаспадаркі пачалося пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]