Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_1.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
38.62 Кб
Скачать

18. Архітэктура. Выяўленчае і тэатральна-музычнае мастацтва і Беларусі ў складзе вкл 13 – 16 ст.

Архітэктура. Беларускія дойліды 13 – 16 ст. дасягнулі высокага мастацкага ўзроўню ў культавай архітэктуры. Дойліды гэта ўніверсальная будаўнічая прафесія. Толькі ў 18 ст. будаўнічае рамяство пачало дзяліцца на спецыяльнасці. Царква ў вёсцы Мураванка – помнік XVI ст., спалучэнне гатычнага, раманскага і рэнесансавага стыляў. Гэта храм абарончага тыпу. Помнікам абарончага дойлідства п. гэтога ж часу з’яўляецца Сынкавічская Свята-Міхайлаўская царква. Да царквы прымыкаюць чатыры вежы з байніцамі, уяўляюць сабой невялікі замак. Таўшчыня сцен 1,5 метра. У вежах знаходзяцца лесвіцы. Нясвіжскі фарны касцёл – першы помнік барока 1596 г. у Рэчы Паспалітай, лепшы твор італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні. Першы на Беларусі касцёл атынкаваны і пабелены. У нішах касцёла – статуі Святых. З пісьмовых крыніц вядома, што ў гэты час многія княжацкія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскавым роспісам. Адзін з ранніх твораў жывапісу ВКЛ – абраз “Маці Божая Замілаванне” з Маларыты. Да 14 – 15 ст. адносіцца зараджэнне ў Беларусі партрэтнага мастацтва. У замкавай царкве ў Віцебску быў абнаружаны партрэт Альгерда і яго жонкі Улляны. У гэты час у касцёлах з’яўляюцца драўляныя размаляваныя рознымі фарбамі скульптуры. Далейшае развіццё кнігапісання ў гэты час прывяло да развіцця кніжнай графікі і мініяцюры. Шэдэўрамі кніжнага аздаблення гэтага перыяда з’яўляюцца рукапісныя Лаўрашаўскае і Друцкае евангеллі 14 ст і Жыровіцкае евангелле 15 ст. Першыя друкаваныя кнігі мелі гравюры – водціскі на паперы выяў, якія выразаны на дрэве або метале. Палацава-замкавыя комплексы. У пачатку 16 ст. магнацкім родам Ільінічаў быў пабудаваны прыклад беларускага каменнага дойлідства – Мірскі замак. Замак быў пабудаваны па ўзору Лідскага замка на правым беразе ракі Міранкі як рэзідэнцыя магната. У 2002 годзе Мірскі замак занесены ў спіс ЮНЕСКА. Гальшанскі замак 17 ст. – адзін з найстаражытнейшых і знакамітых замкаў на тэрыторыі Беларусі. Размешчаны на левым беразе ракі Гальшанкі, належыў Гальшанскім, але з 17 ст. пераходзіць ва ўласнасць Сапегаў. Умацаваны ровам і валам. Жамчужынай Нясвіжа з’яўляецца Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс. У 1513 г. Ганна Кішка выходзіць замуж за Яна Радзівіла Барадатага, прынёсшы, такім чынам, Нясвіж у пасаг. Нясвіж становіцца галоўнай рэзідэнцыяй Радзівілаў. Выяўленчае мастацтва. Найбольшую цікавасць сярод твораў жывапісу таго часу выклікаюць абразы. У свецкім жывапісе вядучае месца займае партрэт. Карцінную галерэя ў Нясвіжы. Заснавальнікам калекцыі лічыцца Мікалай Радзівіл Сіротка. Галерэя налічвае 984 карціны. Тэатр і музыка. У 16 ст. хутка развіваліся тэатральнае і музычнае мастацтва. Спачатку з'явіўся школьны тэатр, дзе ставіліся п'есы на гістарычныя і біблейскія тэмы. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. Дзеянне адбывалася ў спецыяльна пабудаваным двухпавярховым доміку. Практычна ў кожнага паважаючага сябе магната быў прагонны тэатр і прыгонны аркестр. У музычным мастацтве 16 ст. хуткае развіццё атрымала царкоўная і касцёльная музыка. 3 другой паловы 16 ст. у Беларусі пачынаюць друкавацца зборнікі пратэстанцкіх песнапенняў еўрапейскімі нотамі. У Нясвіжскай друкарні быў надрукаваны "Канцыянал" — адзін з першых на Беларусі нотных зборнікаў, які змяшчаў больш за сотню песень з прыкладзенымі да іх нотамі. У 16 ст. на Полаччыне быў створаны невядомым аўтарам зборнік музычных твораў у стылі барока “Полацкі сшытак”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]