Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_3.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
40.03 Кб
Скачать

40. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік – снежань 1918 г.).

2 лістапада ЦВК РСФСР абвясціў дэкларацыю правоў народаў Расіі ў якой абвяшчалася права кожнага народа Расійскай імперыі на самавызначэнне і стварэнне ўласнай дзяржаўнасці. Першым гэтым правам скарыстаўся народ Фінляндыі ў 1917 г. Следам абвясціла аб сваёй незалежнасці Рада Украіны у 1918 г.Стварылі незалежныя дзяржавы народы прыбалтыкі і Польшы. Вялікая беларуская рада таксама звярнулася да Аблвыканкамзаха з прапановай склікаць усебеларускі з’езд для стварэння беларускай дзяржавы, але ён адмовіў ВБР ў яго скліканні. Тады ініцыятыву па стварэнню беларускай дзяржавы ў свае рукі узяў Беларускі Аблясны камітэт (БАК). Ён звярнуўся ў СНК РСФСР і атрымаў дазвол на скліканне з’езда і грошы на яго правядзенне. 15 снежня ў Мінску 1 Усебеларускі з’езд пачаў сваю работу. У ноч з 17 на 18 снежня з’езд прыняў пастанаўленне, што адзіным органам улады ў беларусі павінен быць Беларускі савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Даведаўшыся аб гэтым Аблвыканкамзах разагнаў з’езд і арыштаваў яго прэзідыўм. Раніцай 18 снежня дэлегаты з’езда сабраліся днём ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі і абралі выканкам з’езда, якому даручана змагацца за стварэнне беларускай дзяржаўнасці. Разгон 1 усебеларускага з’езда Аблвыканкамзахам не паклаў кнец спробам стварыць беларускую дяржаву. 31 студзеня 1918 г. СНК РСФСР выдаў пастанову аб стварэнні Беларускага народнага камісарыята (БНК) пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў РСФСР. Белнацкаму была даручана падрыхтоўчая работа па стварэнню ССРБ. Аднак пытанне аб яе стварэнні было адложана, бо нямецкія войскі пачалі наступленне. Аблвыканкамзах у гэты ж дзень эвакуіраваўся ў Смаленск. У Мінску не аказалася ніякай улады і Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з’езда заяўляе, што ён з’яўляецца адзінай законнай уладай на тэрыторыі Бел. 21 лютага 1918 г. Выканкам 1-га Усебеларускага з’езда звярнуўся да народу Беларусі з Першай Статутнай граматай. 3 сакавіка 1918 года ў Брэсце быў падпісаны мір паміж Германіяй і Расіей, па яго умовах большая частка Беларусі адыходзіла Германіі. 9 сакавіка Выканкам з’езда, які пераіменаваў сябе ў Раду абвясціў Другую Статутную грамату, у якой абвясціў аб утварэнні БНР а 25 сакавіка Трэцюю Статутную грамату ў якой абвяшчлася незалежнасць БНР. 25 красавіка 1918 г частка удзельнікаў рады БНР звяртаецца з тэлеграмай да Кайзера Германіі Вільгельма 2 у якой яны выказваюць удзячнасць яму за вызваленне Беларусі ад бальшавікоў і спадзяванні на падтрымку БНР з боку Германіі. Гэта не прынесло ніякай карысці. Трэба адзначыць, што нямецкая ваенная адміністрацыя у дальнейшым не перашкаджала Радзе БНР займацца культурна-асветніцкай і эканамічнай дзейнасцю. У выніку Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. ў Германіі ўмовы Брэсцкага міру былі скасаваны і бальшавікі зноў занялі тэрыторыю Беларусі. Удзельнікі рады БНР вымушаны былі на некаторы час зысці з палітычнай арэны і існаваць у падполлі. Частка гісторыкаў лічыць, што БНР была дзяржавай на «паперы», бо ні нямецкія акупацыйныя ўлады, ні савецкі ўрад не былі зацікаўлены ў яе існаванні. Сапраўднай дзяржавай гэтыя гісторыкі лічаць БССР. Аднак другая частка даследчыкаў сцвярджае, што БНР, будучы зародкам дзяржаўнага ўтварэння, была спробай увасобіць у жыццё нацыянальна-дэмакратычную дзяржаўнасць.

41. Утварэнне бсср і Літоўска-Белаускай сср.

Разгон 1 усебеларускага з’езда Аблвыканкамзахам не паклаў кнец спробам стварыць беларускую дяржаву, тым больш, што СНК РСФСР станоўча ставіўся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. 31 Студзеня 1918 года СНК РСФСР выдаў пастанову аб стварэнні Беларускага Народнага камісарыята (Белнацкам) пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцяў (Наркомнац). Белнацкам узначаліў Аляксандр Чарвякоў. Белнацкаму была даручана падыхтоўчая работа па стварэнню БССР. Аднак пытанне па стварэнню было адкладзена, бо 18 лютага пасля зрыву мірных перагавораў у Брэсце Троцкім і заканчэння тэрміну перамір’я паміж Германіяй і Раіяй нямецкія войскі пачалі наступленне. Белнацкам выдаваў газету “Дзянніца”, у ліпені 1918 г. ім быў праведзены з’езд Беларусаў-бежанцаў. 11 лістапада 1918 г. у Германіі адбылася рэвалюцыя і Міравая вайна закончылася. Немцы пачалі вывад сваіх войскаў з Беларусі. 21 – 23 снежня 1918 года ў Маскве праходзіла канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б). Яна звярнулася ў ЦК РКП(б) з прапановай аб стварэнні БССР. 24 снежня 1918 г. ЦК РКПБ даў станоўчы адказ і прыняў адпаведную пастанову. Атрымаўшы рашення ЦК на рукі Чарвякоў і Жылуновіч выязджаюць у Смаленск, дзе 30 снежня пачала работу 6 Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). На ёй былі прадстаўлены бальшавікі з усёй тэрыт Бел, таму яны пераіменавалі сябе ў Першы з’езд Камуністычнай Партыі бальшавікоў Беларусі (КП(б)Б), які прыняў рашэнне аб стварэнні БССР і сфарміраваў часовы ўрад на чале з Дзмітрыем Жылуновічам. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад звярнуўся па радыё да народаў Беларусі з Маніфестам у якім абвяшчалася ўтварэнне ССРБ. 7 студзеня 1919 г. урад ССРБ пераехау ў Мінск і пачау падрыхтоўку да склікання і Усебеларускага з’езда Саветаў, 16 студзеня 1919 г. у сувязі з пачаушайся вайной з Польшчай ЦК РКЦ(б) прымае рашэнне перадаць Смаленскую, Віцебскую і Магілёўскую губерні у склад РСФСР. БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губерній было рэкамендавана аб’яднацца з Літоускай ССР у Літ-БелССР. Літ-Бел ССР была патрэбна ў якасці буфернай дзяржавы паміж толькі што ўзноўленай Польшчай і РСФСР. 2 – 3 1919 лютага ў Мінску адбыуся 1 Уоебеларускі з’езд Саветау, які прыняў дэкларацыі аб незалежнлсці ССРБ, аб саюзе з РСФСР і аб аб’яднанні з Літоўскаю ССР. Была запверджана Канстытуцыя БССР, дзяржауны герб і сцяг. 27 лютага у Вільні адбылося сумеснае паседжанне ЦВК ССРБ і Літоўскай ССР, на якім была створана Літ-Бел ССР. Але праіснавала гэта рэспубліка не доўга. У жніуні 1919 г. яна была захоплена палякамі, а ў ліпені Савецкая Расія прызнала незалежнасць буржуазнай Літоускай рэслублікі. Пасля вызвалення БССР ад палякаў у 1920 г. БССР была абвешчана паўторна у межах шасці паветаў Мінскай Губерні.

42. Барацьба з інтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне бсср.

У лістападзе 1918 г. адрадзілася Польская дзяржава 2-ая РП. Яе кіраўнік Юзаф Пілсудскі аб’явіў аб тым, што 2-ая РП будзе імкнуцца да межаў РП 1772 г. А гэта непасрэдна закранала інтарэсы Савецкай дзяржавы, таму, што большая частка 1- ай РП належыла Саветам. Адноўленая Польшча атрымала вялікую ваенную падтрымку ад краін антанты. Арміяй камандавалі былыя расійскія афіцэры польскага паходжання. 21 снежня 1918 г. палякі захапілі Вільню. 9 лютага 1919 г. – Брэст, 2 сакавіка 1919 г. – Слонім і Пінск. 8 жніўня 1919 г. – Мінск. 29 жніўня 1919 г. – Бабруйск. 21 снежня 1918 г. БНР Стварыла Савет Дзяржаўнай абароны на чале з Вацлавам Ластоўскім каб наладзіць супраціўленне палякам. Бальшавікі на тэрыторыі Беларусі лічылі, што палякі слабы вораг, і што галоўны кірунак дзе трэба арганізовываць абарону гэта Далёкі Усход дзе натупалі белагвардзейцы, таму, нават у час наступлення палякаў мабілізаваныя ў Чырвоную армію беларусы адпраўляліся на усходні фронт. Недаацэнка бальшавікамі польскай пагрозы прывяла да таго, што ўжо да восені 1919 г палякі захапілі тэрыторыю Беларусі да ракі Бярэзіны, толькі там удаляся стабілізаваць фронт. Фронт які праходзіў па рацэ Бярэзіне пратрымаўся да лета 1920 г. На захопленый тэрыторыі польскія ўлады ліквідавалі усе органы улады што былі створаны бальшавікамі і аднаўлялі памешчыцкае землеўладанне. Барацьбу супраць польскіх акупантаў узначалілі беларускія эсеры(БПСР). БПСР на той час была самай уплывовай партыяй у Беларусі. Пад кіраўніцтвам БПСР сталі стварацца партызанскія атрады, якія аб’ядналіся ў адзіную цэнтралізаваную арганізацыю “Народную Ваенную Дапамогу” якая налічвала 20 000 чалавек. Беларуская Камуністычная арганізацыя на чале з Усеваладам Ігнатоўскім таксама стварыла многія партызанскія атрады, якія ўзялі пад кантроль наваколле Мінска. Васіл Ісакавіч Талаш стварыў партызанскі атрад у 300 чалавек і змагаўся на баку бальшавікоў на тэрыторыі палесся ў Той час дзеду Талашу было 75 гадоў. У сакавіку 1920 г. палякі пачалі новае наступленне, па гэтай прычыне СНК РСФСР зняў значныя сілы чырвонай арміі з Усходняга фронта і перакінула іх на Савецка-Польскі фронт. 14 мая 1920 г. чырвоная армія перайшла ў контрнаступленне. 31 ліпеня 1920 г. пасля вызвалення Мінска ў другі раз была абвешчана ССРБ. У жніўні 1920 г. Быў вызвалены Брэст і баявыя дзеянні былі перанесены на тэрыторыю Польшчы. Тухачэўскі. Рускія уступілі палякам не толькі захопленыя польскія тэрыторыі, але і заходнюю палавіну Беларусі. У такіх умовах савецкі ўрад вымушаны быў пайсці на перагаворы аб міры якія прайшлі ў Рызе 18 сакавіка 1921 г. Перамовы адбываліся па між РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай з другога. Беларускую дэлегацыю нават не пусцілі ў будынак дзе перамовы адбываліся.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]