Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_3.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
40.03 Кб
Скачать

48. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў Беларусі ў 1917 – 1941 гг.

Палітыка беларусізацыі, якая праводзілася ў 20-я гады паспрыяла сапраўднаму росквіту і хуткаму развіццю беларускай культуры. Адбываеца станаўленне сістэмы народнай адукацні, адчыняюцца тысячы пачатковых і сярэдніх школ. Для дарослых ствараюцца шматлікія курсы ліквідацыі непісьненнысці па месцу работы або жыхарства. 30 кастрычніка 1921 г адчынены БДУ, першым рэктарам якога стаў вядомы гісторык Пічэта. У 1925 г. у Беларусі працавала яшчэ тры ВНУ, 25 тэхнікумаў і 20 профтэхнікумау. Адбываецца станаўленне беларускай навукі. Яе станаўленне звязана з імем Жылуновіча. Ён заснаваў Беларускую навукова-тэрміналагічную камісію на базе якой у 1922 г. быў створаны інстытут беларускай культуры. 1 студзеая 1929 г ён быў ператвораны ў АН БССР Першым прэзідэнтам АН БССР стаў Ігнатоўскі. Значнае развіцце атрымала краязнаўства. Краязнаўчыя гурткі і таварысвы аб’ядновывалі тысячы чалавек. У 1926 г. у Мінску адбыўся першы, а праз год другі з’езд краязнаўцаў Беларусі.

Паспяхова развівалася беларуская нацыянальная літаратура. Побач з яе класікамі Коласам, Купалай, Цішкай Гартным, Змітраком Бядулей працуюць дзесяткі таленавітых маладых пісьменкікаў: Наталля Арсеньева, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў і інш. Пісьменнікі аб’ядноўваюцца ў творчыя аб'яднанні “Полымя”, “Маладняк”, “Узвышша” і інш.

У 1930 гады многія прагрэсіўныя і дэмакратычныя пераўтварэнні былі згорнуты а ўсё культурнае жыццё было падпарадкавана партыйнай бюракратыі. Акрамя таго пачаў набіраць абароты махавік сталінскіх рэпрэсій, які знішчыў у Беларусі каля паловы яе творчых сіл.

Тым не менш ў 1930-я г.г. значныя поспехі былі дасягнуты ў галіне адукацыі. Ліквідавана масавая непісьменнасць. Па перапісу насельніцтва 1939 г. 80% дарослага насельніцтва было пісьменным. У 1933г. была ўведзена ўсеагульлая пачатковая адукацыя, а ў 1935г. у гарадах увадзена ўсеагульная сямігадовая адукацыя. У 1940г. у Беларусі дзейнічала 25 ВНУ 150 тэхнікўмау. Пры ВНУ пачынаюць стварацца аспірантуры для падрыхтоўкі вучоных. Цэнтрам беларускай навукі стала АН БССР утвораная ў 1929г. У ей дзейнічала 150 навукова-даследчых інстытутау і больш за 150 іншых даследчых устаноў. Найбольш вядомымі вучонымі АН БССР былі Пічэта, Нікольскі,Замоцін, Жэбрак і інш. У 1933 – 34 г.г. па ініцыятыве партыйных органаў была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку яе беларускі правапіс быў набліжаны да рускага, што адмоўна паўплывала на фанетычны склад баларускай мовы.

У 1930-я гг. Далейшае равіцё атрымада беларуская савецкая літаратура. Уей паспяхова працавалі дзесяткі таленавітых пісьменнікаў і паэтаў Цішка Гартны, Алесь Гарун, У 1934 г. быў створаны "Союз пісьменнікаў Беларусі” які ўзяў пад ідэалагічны кантроль ўсю літаратурную дзейнасць ў рэспубліцы. Адзіным магчымым метадам, жанрам і накірункам ў літаратуры становіцца сацыялістнчны рэалізм. Сацыялістычны рэалізм скіраваны быў на праслаўленне савецкай рэчаіснасці.

49. Беларуская архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр, музыка і кіно ў 1917 – 1941.

Беларускае тэатральнае мастацтва ў 1920 я гг. атрымала сваё далейшае развіццё. У 1920 г. у Мінску пачаў сваю работу БДТ – 1 (Беларускі Дзяржаўна тэатр) а ў 1926г. БДТ – 2 ў Віцебску. Вядомы рэжысёр і акцер Уладзіслаў Галубок стварыў трэці беларускі вандроўны тэатр. Найбольш вядомы кампазітар 1920 гадоў, які ўнес значны ўклад ў беларускую музыку Аляксандр Сакалоўскі.

Развіваецца выяўленчае мастацва. Віцебская школа жывапісу дала свету двух найбольш вядомых у 20 ст. мастакоў Казіміра Малевіча і Марка Шагала. Яны сталі стваральнікамі такіх жанраў у выяўленчым мастацтве як кубізм і супрэматызм. Пралетарская плынь у выяўленчым мастацтве прадстаўлена вядомым мастаком Мікалаем Філіповічам.

Развіваецца беларускі кінематограф. У 1926 г. Ю.Тарыч у Ленінградзе зняў першы беларускі мастацкі фільм лясная быль. А ў 1929 была створана кінастудыя Беларусьфільм.

У 1930-я гг. адмоўна адбіліся на развіцці тэатра і кіно працэсы камуністычнай ідэалагізацыі, якія ійшлі ў рэспубліцы. Быў зачынены вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка. А яго кіраўнік і многія акторы расстраляны. Нягледзячы на гэта паспяхова працаваі на сцэне такія вядомыя артысты як Платонаў, Глебаў, Ільінскі, Крыловіч і інш.

У 1930-я гг. працягваў развівацца кінематограф. На кінастудыі Беларусьфільм паспяхова працавалі рэжысёры Тарыч і Корш-Саблін. У гэты час тут былі зняты такія фільмы як Атэдь, Савоя, Двойчы Народжаны.

Ствараецца беларуская музычная школа ў 1932 г. адчынілася Белдзяржкансерваторыя, у якой працавалі такія вядомыя кампазітары, як Багатыроў, Аладаў, Чуркін, Цікоцкі і інш. У 1933 г. быу створаны Тэатр оперы і балета тут працавалі такія вядомыя артысты, як Александроўская, Балоцін, Млодэк і імш.

У выяўленчым мастацтве ў стылі соцрэалізму працавалі такія вядомыя мастакі як Волкау, Зайцау, Давідовіч і інш. Самы вядомы скульптар таго часу Заір Азгур. У архітэктуры праславіліся такія майстры, як Лангбард (Дом ураду, Дом Чырвонай Арміі, Оперны тэатр, Акадэмія Навук), Воінаў і Вараксін (Палац піянераў, гасцініца Свіслач і інш).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]