Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_3.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
40.03 Кб
Скачать

46. Усталяванне сістэмы "дзяржаўнага сацыялізму" ў ссср і бсср. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср, іх трагічныя наступствы.

дзяржаўным сацыялізмам яшчэ некалькі год таму называлі таталітарным рэжымам. Таталітарны рэжым звычайна звязываюць з іменем Іосіфа Сталіна, які кіраваў краінай з 1924 па 1953 гады. Аднак таталітарны рэжым пачаў складывацца ўжо ў 1921 г. У сакавіку 1921 года адбыўся 10 з’езд РКП(б) камуністычная партыя пачала падаўляць іншадумства нават ў сваіх радах. З пераходам да індустрыялізацыі і калектывізацыі камандныя метады распаўсюджваюцца на эканоміку і ўсе астатнія бакі грамадства. З 1927 г. пачынаецца згортванне працэсаў дэмакратызацыі. Саветы, прафсаюзы, камсамол і іншыя грамадскія арганізацыі становяцца пад поўны кантроль партыі. У руках партыйных органаў канцэнтруецца ўся выканаўчая, заканадаўчая і судовая ўлада. З сярэдзіны 20 гадоў пачынае складывацца культ асобы Сталіна. За тым каб творчыя інтэлектуалы іспраўна выконвалі ідэалгічныя заказы партыі і ўрада былі створаны саюзы пісьменнікаў, кампазітараў мастакоў, журналістаў і т.п. Склад гэтых саюзаў пастаянна памяншаўся за кошт рэпрэсіраваных. Ідэалагізацыя закранула і навуку. У часы Сталіна з’явілася буржузная гісторыя, і сацыялістычная гісторыя, буржуазная біялогія (генэтыка) і сацыялістычная біялогія (лысенкаўская селекцыя), Буржуазная матэматыка (кібернэтыка) і сацыялістычная і т. п. Такая татальная ідэалагізацыя ў спалучэнні з калектывізацыяй і індустрыялізацыяй парадзіла многа незадаволенных якіх рэпрсіравалі. Значная частка незадаволенных расстрэльвалася па ўсёй тэрыторыі СССР знаходзяць зараз месцы масаваых захараненняў, зробленыя ў 1930-ыя гг. Цікава, што масавае захараненне рэпрэсіраванных у 1930-ыя гг. адкрылася нават на знакамітым Куліковым полі. Але рэпрэсіраваных забівалі не заўсёды. Сіламі рэпрэсіраванных нявольнікаў ГУЛАГа высякалася тайга, здабываліся карысныя выкапні, будаваліся чыгункі і капаліся каналы. Рэпрэсіраванныя былі бясплатнай рабочай сілай. Усе рэпрэсіраванныя падзяляліся на катэгорыі: 1. Сяляне якія адмаўляліся ўступаць у калгасы. Па Беларусі іх налічвалася каля 250 000. 2. Інтэлігенцыя незадаволеная ідэалагізацыяй. Па Беларусі каля 80 000 тыс. 3 Афіцэры чырвонай арміі асабліва тыя, што атрымалі вышэйшую адукацыю ў Расійскай імперыі. 4. Партыйныя і дзяржаўныя чыноўнікі якія праігралі барацьбу за ўладу. 5. Прадпрымальнікі або нэпманы якія не ўпісаліся ў індустрыялізаыю з калектывізацыяй. 6. Усе астатнія, хто не асцярожна выказаўся аб Сталіне іяго рэжыме. Такім чынам, сталінскія рэпрэсіі абескровілі сілы СССР знішчаліся лепшыя сяляне, творчая інтэлігенцыя, лепшыя афіцэры Чырвонай арміі, прадпрымалнікі, ды і сярод рэпрэсраваных чыноўнікаў сустракаліся ініцыятыўныя асобы, якія не былі тупымі выканаўцымі а мелі ўлсную ініцыятыву (напрыклад Д.Ф. Прышчэпаў).

47. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921 – 1939 гг.) Аб’яднанне Заходняй Беларусі і бсср.

Па ўмовах Рыжскага міра да Польшчы адыйшла тэрыторя ў 112 000 квадратных кіламетраў з насельніцтвам 3,5 міліёна чалавек. Гэта тэрыторыя была падзелена польскім урадам на 4 ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластокскае. Польскі ўрад разглядаў Заходнюю Беларусь як крыніцу сыравіны, таннай рабочай сілы і рынак збыту прадукцыі польскай прамыловасці. Адзінай галіной якая хутка развіалася была дрэваапрацоўчая, што было звязана за з варварскай вырубкай беларускіх лясоў. У сельскай гаспадарцы было адноўлена буйное памешчыцкае землеўладанне а большая частка сялян заставаліся малазямельнымі і беззямельнымі, таму яны вымушаны былі арандаваць у памешчыкаў зямлю якой ім нехапала і плаціць за яе пераважна адпрацоўкамі. Каб вырашыць эканамічныя праблемы краіны, польскі ўрад распачаў праграму санацыі (аздараўлення) эканомікі. У рамках гэтай праграмы была праведзена і аграрная рэформа(урад выкупіў частку памешчыцкіх зямель падзяліў іх на дробныя ўчасткі – парцэлы і пачаў прадаваць іх сялянам па льготным цэнам). Асадніцтва гэта шэраг мерапрыемстваў для стварэнне сацыяльнай апоры для польскага ўрада сярод мясцовага насельніцтва. Асаднікі гэта былыя ваенаслужачня польскай армі, якія за сімвалічную плату, або бясплатна з дзяржаўнага фонда атрымлівалі ўчасткі да 40 гектараў на тэр. Зах Бел. Эканамічнае становішча ў Зах Бел заставалася цяжкім. Толькі з 1925 па 1938 г. у ЗША і канаду эмігравалі больш за 78 тыс. чалавек. Нягледзячы на ўмовы Рыжскага міра ўрад Полшчы адразу ж пачаў актыўную паланізацыю беларускага насельніцтва. Адразу пасля далучэння палякамі краю пачаліся масавыя забастоўкі і стачкі рабочых супраць умоў рыжскага міра. У вёсцы барацьба набыла партызансі характар. Арганізатарамі гэтай барацьбы былі камуністы і беларускія эсеры. Пасля разгрому ў 1923 г. арганізацыі беларускіх эсераў, партызанскую барацьбу ўзначалілі камуністы. У кастрычніку 1923 г. утварылася КПЗБ якая і стала на чале партызанскага руху. Пасля таго як урад Польшчы накіраваў супраць партызан рэгулярную армію восенню 1925 г. КПЗБ вырашыла спыніць узброеную барацьбу. Актыўную барацьбу за інтарэсы беларускага насельніцтва вялі члены пасольскага клуба “Змаганне”. Актыўна дзейнічала ў абарону беларускай школы і культуры ТБШ (Таварыства Беларускай школы.) Створанае ў 1921 г. Тарашкевічам. У 1935 г. па ініцыятыве Камінтэрна КПЗБ стварае адзіны рабочы антыфашысцкі фронт. У яго ўвайшлі ТБШ і БХД (Беларуская хрысціянская дэмакратыя). Аднак ужо з к. 1937 г. рэвалюцыйная барацьба ідзе на спад. 23 жніўня 1939 года паміж СССР і Геманіей быў падпісаны пакт аб ненападзенні тэрмінам на 10 год. і Сакрэтны пратакол да яго. У адпаведнасці з ім Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна разам з Прыбалтыкай і Бесарабіей уваходзілі ў сферу уплыву СССР. Пакт развязаў немцам рукі на Усходзе і яны 1 верасня напалі на Польшчу. У яе абарону выступілі Францыя і Англія, якія аб’явілі вайну Германіі. Так пачалася Другая Сусветная вайна. 17 верасня савецкі ўрад абвясціў, што бярэ пад абарону брацкае насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны і аддаў загад Чырвонай Арміі заняць іх тэрыторыю. Насельніцтва Заходняй Беларусі сустракала чырвоную Армію як вызваліцельніцу. Да 25 верасня была занята ўся тэрыторыя ЗБ. 22 кастрычніка прайшлі выбары ў Народны сход ЗБ. 28 – 30 кастрычніка ен пачау сваю работу у Беластоку, Дэпутаты прынялі Дэкларацыю аб усталяванні Савецкай улады ў ЗБ. Абнаўляліся і рэкаяструіраваліся старыя і будаваліся новыя прадпрыемствы. Было ліквідавана беспрацоўе. У канцы 1940 г. аб’ем вытворчасці ў прамысловасці ЗБ у два разы пераўзышоў узровень 1938 г. Ужо у 1940 г, у ЗБ працавала больш за 5600 школ, 4 ВНУ, 12 тэхнікумаў. Ва ўсіх гарадах і раёнах пачалі выходзіць газеты. Працавала 5 тэатраў 100 кінатэатра і каля ста дамоў культуры а таксама больш за 200 бібліятэк.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]