Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_3.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
40.03 Кб
Скачать

43. "Новая эканамічная палітыка" і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.

У 1920 – 1921 гг. на тэрыторыі Беларусі эканамічнае становішча было цяжкім. Яе гаспадарка была фактычна зруйнаванай у гады Першай Сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Не працывала звыш паловы прамысловых прадпрыемстваў, пасяўныя плошчы скарацілія больш чым на 30 %, бальшавікі практыкавалі палітыку ваеннага камунізма. Палітыка ваеннага камунізма гэта сістэма надзвычайных мер скіраваных на забеспячэнне арміі дзяржаўнага апарата і рабочых ўсім неабходным за кошт усяго астатняга насельніцтва. Яна праяўлялася ў: 1) Харчразвёрстка здача сялянамі лішкаў хлеба і інш прадуктаў харчавання на карысць дзяржавы па сярэдніх нормах і цьвёрдых цэнах. На практыце забіралі усё і бясплатна. 2) Забароне свабоднага гандлю ў гарадах і ўвядзенні картачнай сістэмы. 3. Усеагульнай працоўнай павіннасці ў гарадах. Карткі можна было набыць толькі па месту працы. Тэарэтычна беспрацоўныя ў такой сістэме не маглі выжыць, таму ўсе беспрацоўныя пераводзіліся ў разрад злачынцаў-тунеядцаў. Насельніцтва Беларусі цярпела такія парадкі да тых пор пакудь ійшла грамдзянская вайна, калі ж вайна завяршылася Насельніцтва БССР, РСФСР, іншых савецкіх рэспублік пачало патрабаваць адмены ваеннага камунізма. У сакавіку 1921 г. была абвешчана НЭП. Пры НЭП Харчразверстка замянялася харчпадаткам. Харчпадатак быў меншым за харчразвёрстку і абвяшчаўся селяніну перад сяўбой, такім чынам каб ён ведаў колькі і чаго яму трэба пасеяць каб разлічыцца з дзяржавай. У 1922 сялянам была дазволена свабода форм землекарыстання, у выніку чаго ўзрасла колькасць хутароў. У 1923 г. натуральны падатак на сялянскія гаспадаркі замяняецца грашовым, што спрыяе развіццю рынкавых адносін і дазваляе селяніну сеяць тое, што выгадна. У 1925 г. па ініцыятыве наркома земляробства БССР Дзьмітрыя Філімонавіча Прышчэпава быў прыняты новы зямельны кодэкс БССР, які даваў сялянам права арандаваць зямлю і наймаць наёмных рабочых, пры умове, што сам наймальнік або члены яго сям’і таксама працуюць у гаспадарцы. У рэспубліцы быў створаны Савет Народнай Гаспадаркі (Саўнаргас) які кіраваў прамысловасцю. Буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы заставаліся ва ўласнасці дзяржавы але яны пераводзіліся на гаспадарчы разлік, гэта значыць пасля выканання плана яны маглі лішкі сваёй прадукцыі прадаць куды захочуць а заробленыя такім чынам грошы заставаліся на прадпрыемствах для развіцця вытврчасці і стварэння прэміальнага фонда для рабочых. Сярэднія і дробныя прадпрыемствы здаваліся ў арэнду прадпрымальнікам. У той час прадпрымальнікаў называлі нэпманамі. Для навядзення парадку ў фінансах у 1924 г. у СССР з’явілася ўласная свабодна канверціруемая валюта “залаты чырвонец”. Усе вышэй узгаданыя меры надзвычай хутка ўзнавілі разбураную вайной эканоміку, а ў сельскай гаспадарцы ў Беларусі ў 1926 годзе тэмпы развіцця пераўзышлі апошні перадваены год 1913. Там не менш палітыка НЭП абазначала паварот да капіталізма а гэта не ўваходзіла ў планы бальшавікоў, якія планавалі пастроіць сацыялізм а потым і камунізм. Па гэтай прычыне з 1928 г. бальшавікі зноў пачалі ставіць сацыяльныя эксперыменты.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]