Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_3.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
40.03 Кб
Скачать

45. Згортванне нэПа. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср.

Перадуповы. З самага пачатку СССР ствараўся як краіна якая павінна экспартаваць рэвалюцыю ў іншыя краіны свету. Да 1956г СССР змагўся за сусветную рэвалюцыю і пабудову камунізма ва ўсім свеце. У сакавіку 1919г. у Маскве быў створаны Трэці Камуністычны Інтэрнацыянал. Пасля смерці Леніна ў 1924г. да ўлады ў СССР прыйшоў Сталін. Сталін ператварыў Камінтэрн ў адданую яму разгалінаваную савецкую агентурную сетку, якая не толькі збірала і перадавала сакрэтныя звесткі Савецкаму Саюзу, але і займалася адкрытымі палітычнымі правакацыямі супраць сваіх урадаў наладжвала стачкі, дэманстрацыі, узброеныя выступленні. Прыкладам такіх дзеянняў была палітычная стачка шахцёраў ў Велікабрытаніі, якая цягнулася з 1 мая да позняй восені 1926 г. Брытанскі ўрад 27 мая 1927г. разарваў дыпламатычныя адносіны з СССР і накіраваў савецкаму ўраду ноту пратэсту з пагрозай абвяшчэння вайны. Падзеі 1926 – 1927 гг. прымусілі Сталіна адмовіца ад адкрытага экспарту рэвалюцыі. З гэтага часу перамога камунізму ва ўсім Свеце магла адбыцца толькі пасля стварэння шматлікай і добра ўзбраенай Чырвонай Арміі. Пачаліся індустрыялізацыя і калектывізацыя, мэтай якіх стала стварэнне цяжкай, перш за ўсё, абарончай прамысловасці. Сродкаў на індустрыялізацыю не было. Заходнія краіны не давалі крэдытаў СССР. Асноўнымі крыніцамі індустрыялізацыі былі: 1) Калектывізацыя сельскай гаспадаркі 2) Усеагульнае павышэнне падаткаў. 3) Рост цэн і замарожванне зарабатнай платы. 4) Дабраахвотна – прымусовыя грашовыя пазыкі на каторыя ійшло да 1/3 зарплаты. 5) Абавязковая здача на карысць дзяржавы долараў і золата. 6) Продаж за мяжу лясных багаццяў СССР, якія піліліся зняволеннымі ГУЛАГА. У 1928 годзе быў праняты першы пяцігадовы план на 1928 – 1932 гг. Асаблівсцю індустрыялізацыі ў Бел было тое, што тут перавага аддавалася развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці, заснаванай на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Першы пяцігадка была паспяхова выканана.Другая пяцігодка выканана на палавіну. А трэцяя пяцігодка не была завершана з-за вайны. За перадваенныя гады было пабудавана больш за 1000 новых і рэканструявана 800 старых прадпрыемстваў. Створаны новыя для Беларусі галіны прамысловасці: мшынабудаванне, паліўная вытворчасць, вытворчасць радыёапаратуры і г.д. Колькасць рабочага класа ў Бел дасягнула 700 000 чалавек. Але ўсё гэта было дасягнута за кошт пагаршэння матэрыяльнага становішча насельніцтва. Калектывізацыя. Асноўная крыніца індустрыялізацыі гэта калектывізацыя. Справа ў тым, што большую частку грошай на будаўніцтва абароннай прамысловасці СССР атрымліваў за кошт продажу збожжа за мяжу. Вырашылі дробныя сялянскія гаспадаркі абьяднаць у буйныя калектыўныя гаспадаркі калгасы, каб бясплатна атрымліваць збожжа. калгас – фактычна дзяржаўнае прадпрыемства, ствараўся не за кошт дзяржавы а за кошт сялян. Маёмасць сялян забіралася ў іх і з гэтай маёмасці ствараўся калгас. У калгаса забіралі ўвесь ураджай па нізкім закупачным цэнам якіх часта не хапала на зарплату. Калгасную сістэму часта параўноўваюць з прыгонным правам яшчэ і таму, што калгаснікам аж да 1975 г. не выдаваліся паспарты. Пасля смерці Сталіна паспарты пачалі даваць студэнтам не толькі ВНУ але і тэхнікумаў. Нарком земляробства Бел Прышчэпаў спрабаваў неяк запаволіць калектывізацыю, зрбіць яе паступовай, за гэта яго расстралялі а на яго места паставілі Канстанціна Гея які забяспечыў хуткую калектывізацыю. Па вёсках разаслалі камуністаў-двадцаціпяцітысячнікаў якія мелі зброю і надзвычайныя паўнамоцтвы. На поўдні Расіі паднялося масавае сялянскае паўстанне ў выніку каторага ў многіх абласцях была ліквдавалана савецкая улада. Гэта напалохала Сталіна і ён надрукаваў у газеце “Праўда” “Галавакружэнне ад поспехаў”, у якім абвінаваціў 25тысячнікаў у перагібах і падкрэсліў дабраахвотнасць уступлення ў калгас. Пасля гэтага пачаўся масавы выхад сялян з клгасаў. Восенню 1930 г. пачалася новая больш арганізаваная хваля калектывізацыі якая суправаджалася раскулачваннямі і высылкай ў Сібір усіх, хто не хацеў уступаць у калгас. З калектывізацыяй звязана яшчэ адна чорная старонка савецкай гісторыі. З 1935 г. Ва Украіне у многіх абласцях Беларусі ў расійскім Паволжжы пачалося масавае выміранне калгаснікаў ад голаду у 1931 – 1935 гг. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю як галадамор, толькі быў ён не на адной Украіне а па ўсяму Саюзу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]