Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_3.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
40.03 Кб
Скачать

1. Прадмет, значэнне і мэты курса «Гісторыя Беларусі». Метадалагічныя падыходы. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

Гісторыя Беларусі – навука якая даследуе развіццё чалавечага грамадства ў мінулым на тэрыт.сучаснай РБ.Значэнне вывучэння гісторыі: для таго каб любіць Радзіму, трэба яе паважаць, а каб паважаць Радзіму трэба яе ведаць, ведаць жа Радзіму без ведання яе гісторыі не магчыма, таму што гісторыя нашай Радзімы, гэта аснова ведаў аб ёй.Метадалагічныя падыходы: фармацыйны і цывілізацыйны.Фармац.:прыдумалі і абгрунтавалі Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс. Асноўны прынцып–гэта калі для асвятлення ступені развіцця грамадства выкарыстовываецца характарыстыка спосабу вытворчасці. Іншымі словамі калі час падзяляецца на першабытную фармацыю, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную, сацыялістычную і камуністычную. Цывілізац.:Джордж Арнольд Тоінбі. Пры вывучэнні гісторыі ён прапанаваў разглядаць цывілізацыі: егіпетскую, шумерскую, кітайскую, рускую, заходнееўрапейскую; як адзіныя цэласнасці, абмежаваныя часам і прасторай. На думку Тоінбі кожная цывілізацыя цыклічна, а ўсе цывілізацыі маюць пераемнасть (преемственность). Гэта значыць, кожная цывілізацыя мае ўзросты як чалавек: нараджэнне, дзяцінства, юнацтва, сталасць, старасць і смерць. Маладыя цывілізацыі пераймаюць дасягненні старых і загінуўшых і, такім чынам, кожная новая цывілізацыя пераходзіць на больш высокі ўзровень. Пры вывучэнні гісторыі яе падзяляюць для большай зручнасці на перыяды—адрэзкі часу, калі адбываліся гістарычныя падзеі.Крытэрыи.У еўрапейскай гістарыяграфіііснуе свая перыядызацыя гісторыі:Старажытны свет–Сярэдневякоўе–Новы час.У 40 – 80-я гг. XX ст. у савецкай гістарыяграфіі і гісторыі Беларусі панавала фармацыйная перыядызацыя гісторыі, якая дзяліла час на першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны, сацыялістычны перыяды.Крыницы вывучэнне.Пісьмовыя крыніцы.Самая вялікая група крыніц.Па гісторыі Беларусі 9 — сярэдзіны 13 ст. «Аповесць мінулых часоў» («Повесть временных лет»). Гэты найбольш старажытны летапісны звод быў складзены манахам Кіева-Пячорскй лаўры Нестарам каля 1113 г. Іпацьеўскі летапіс, найважнейшая крыніца па гісторыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.Смаленская Праўда ад 1229 г. Першы юрыдычны дакумент дзе была ўжыта беларуская мова. Жыціе Аўрамія Смаленскага ад 1240 г. напісана манахам Яфрэмам.Была ўжыта літаратурная беларуская мова.Важнай крыніцай для вывучэння агрэсіі нямецкіх рыцараў з’яўляецца «Хроніка Лівоніі», аўтар якой Генрых Латвійскі быў удзельнікам падзей XIII ст.Польскі гісторык Ян Длугаш у сваёй хроніцы «Гісторыя Польшчы» падрабязна апісаў гісторыю ВКЛ, барацьбу з крыжакамі і татарамі.Першым гісторыкам Вялікага княства Літоўскага лічыцца польскі храніст XVI ст. Мацей Стрыйкоўскі, які ў сваёй «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі»выкарыстаў шмат разнастайных крыніц.Найважнейшымі крыніцамі па г.Б часоў ВКЛ з’яўл.: Судзебнік Казіміра 1468 г. і Статуты 1529, 1566 і 1588 гг. Татары, што пасяляліся ў Беларусі ў XIV — XVI, стварылі так званыя кітабы — кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом.Пры вывучэнні г Б Новага і Навейшага часу вялікае значэнне маюць статыстычныя крыніцы, да якіх адносяцца матэрыялы перапісаў насельніцтва,ваенна-конскія перапісы, спісы фабрык і заводаў.Сярод іх найбольш вядомымі з’яўляюцца: «Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 года».Асобную групу крыніц складаюць мемуары і дзённікі. Своеасаблівым відам крыніц з’яўляюцца творы мастацтва. Створаныя дойлідамі, скульптарамі, мастакамі, яны сведчаць не толькі аб узроўні майстэрства іх аўтараў, але і аб духоўным жыцці беларускага грамадства Новага і Навейшага часу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]