Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_1.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
38.62 Кб
Скачать

19. Рэфармацыя ў Беларусі. С. Будны, в. Цяпінскі. Рэфармацыйныя рухі ў Еўропе і вкл.

Рэфармацыйныя рухі ў Еўропе ўзніклі ў 14 – 15 стст. Іншая назва рэфармацыйных рухаў пратэстантызм. Вялікі размах рэфармацыя набыла ў 1 палове 16 ст., калі абвастрыліся супярэчнасці паміж каталіцкай духоўнай іерархіяй і феадаламі. Рэфармацыйныя рухі ў цэлым былі накіраваны супраць панавання каталіцкай царквы ў Еўропе, але ў розных яе рэгіёнах, а часам нават краінах мелі свае напрамкі, сваіх заснавальнікаў. Па іх імёнах яны нярэдка атрымлівалі і свае назвы: лютэранства, кальвінізм, цвінгліянства, арыянства, гусітства інш. Многіх людзей пратэстанцкія цэрквы прыцягвалі знешняй сціпласцю, прастатой, нават празмернай строгасцю сваіх храмаў. Найбольш моцныя рэфармац рухі ў Еўропе пачаліся 16 ст. з многіх германскіх княстваў, потым яны перакінуліся ў Швейцарыю, Нідэрланды, Францыю, Аўстрыю, праніклі ў Скандынавію, Англію, Прыбалтыку, Венгрыю, Польшчу. У Беларусі Рэфарм пачала распаўсюджвацца з сярэдзіны 16 ст. Рэфарм ў ВКЛ была састаўной часткай еўрапейскага рэфармац руху, але мела пры гэтым свае асаблівасці. Значны ўплыў на Рэфармацыю ў ВКЛ зрабілі гусіцкі і анабаптысцкі рухі. (Анабаптысты выступалі за хрышчэнне людзей дарослых, свядомых.) Станаўленню Рэфарм ў Бел і Літве, асабліва ў кнігавыдавецкай сферы, выразна паўплывала дзейнасць Ф Скарыны. Рефарм.рух арыентаваўся ў сваёй дзейнасці пераважна на шляхту. Большасць пратэстанцкіх абшчын у Бел складалі кальвінісцкія. Першая кальвінісцкая абшчына на тэрыторыі Беларусі ўзнікла каля 1553 г. у замку галоўнага апекуна Рэфармацыі віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла (Чорнага) у Берасці. Усяго ў 16 ст. на землях Беларусі і Літвы было створана каля 80 кальвінісцкіх збораў, галоўным чынам ва ўладаннях магнатаў і заможнай шляхты. У гэты ж перыяд у ВКЛ узніклі і арыянскія, ці антытрынітарскіх збораў. Усе антытрынітарыі ВКЛ у адносінах да сацыяльна-палітычных пытанняў падзяліліся на дзве плыні. Першая – асабліва крытычная, выступала супраць прыгнёту, прыгонніцтва, дзяржаўнага насілля і войнаў, за ліквідацыю прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў і г. д. Гэтая плынь пачала набываць вялікую папулярнасць сярод бяднейшых слаёў грамадства і імннна з за яе Магнаты ў будучым спынілі фінансаванне ўсіх пратэстантскіх абшчын. Другая – больш памяркоўная,т за паступовыя перамены ў феадальным грамадстве, маральнае выхаванне і асветніцтва пануючых саслоўяў і ўсяго насельніцтва. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі памяркоўнага напрамку ў Беларусі былі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. У Нясвіжы ў 1562 г. Сымон Будны (1530 – 1593) выдаў «Катэхізіс» – першае друкаванае выданне ў Беларусі (на старабеларускай мове). Васіль Цяпінскі (1530 – 1603) надрукаваў Евангелле на царкоўнаславянскай і старабеларускай мове. Сымон Будны і Васіль Цяпінскі належылі да памяркоўнай плані арыян. Яны ўпершыню ў гісторыі Беларусі публічна звярнулі ўвагу на карэнныя недахопы феадальнага ладу і прапанавалі з пазіцыі памяркоўных пратэстантаў мірныя сродкі для іх аслаблення ці нават ліквідацыі.

Контррэфармацыя ў ВКЛ. У другой палове 16 ст каталіцкая царква зрабіла рашучыя захады па аднаўленню свайго адзінства і сваёй манаполіі ў Еўропе. Контррэфармацыя ў краінах Заходняй Еўропы суправаджалася крывавымі, пагромамі (Варфаламееўская ноч 1572 г.), рэлігійнымі войнамі. Па абвінавачванню інквізіцыі былі кінуты ў турмы, спалены на вогнішчы многія тысячы людзей. Контррэфармацыя ў Польшчы і ВКЛ не мела такога жорсткага характару, як у Заходняй Еўропе. У 1570 г. езуіты былі запрошаны у ВКЛ, дзе яны хутка сталі галоўнымі абаронцамі і адначасова праваднікамі каталіцкага веравызнання.

Вынікі Рэфармацыі ў ВКЛ. Па-першае, Рэфармацыя садзейнічала таму, што да яе прымкнулі многія магнаты ВКЛ (Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Глябовічы і інш.), якія з пазіцый дзяржаўнага патрыятызму імкнуліся ў перадлюблінскі перыяд засцерагчы Вялікае княства Літоўскае ад пашырэння ўплыву Польшчы і захаваць незалежнасць Княства. Па-другое, феадалы-пратэстанты ў час уздыму Рэфармацыі ў ВКЛ займалі многія вышэйшыя дзяржаўныя пасады, пераважалі сярод паноў-рады, а ў 1569 г. складалі большасць сенатараў ВКЛ, прадстаўленых на вальным сойме Рэчы Паспалітай. Не без удзелу пратэстанцкіх магнатаў былі прыняты ў ВКЛ віленскі (1563 г.) і гарадзенскі (1568 г.) прывілеі. Па-трэцяе, Рэфармацыя, пратэстанцкія школы, друкарні, пісьменніцтва садзейнічалі пашырэнню асветы ў грамадстве, распаўсюджанню ідэй гуманізму, верацярпімасці, міралюбства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]