Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

1. Якое значэнне мае мастацкае слова, літаратура для захавання народных традыцый, перадачы вопыту пакаленняў?

2. Якая роля літаратуры ў станаўленні нацыянальнай самасвядомасці, духоўным сталенні нацыі?

  1. Назавіце асноўныя культурныя традыцыі, што вызначылі развіццё беларускай літаратуры.

  2. Чым блізкія нам падзеі, апісаныя ў выдатным летапісным помніку "Аповесць мінулых гадоў"?

  3. Як аўтар "Аповесці" выкарыстоўвае паэтычныя прыёмы?

  4. Якая асноўная ідэя неўміручага твора - "Слова пра паход Ігаравы"?

  5. Якое дачыненне да гісторыі Беларусі мае мастацкі помнік культуры ўсходніх славян "Слова пра паход Ігаравы"?

  6. Вобразы легендарных князёў Полацкай зямлі ў "Слове пра паход Ігаравы".

  7. У чым заключаецца сучаснае гучанне "Слова"?

  1. Ахарактарызуйце мастацкія вартасці вядомых вам твораў агіяграфічнага жанру.

  2. Вызначце ролю Ефрасінні Полацкай у развіцці беларускай і ўсходнеславянскай культуры.

  3. У чым найбольшая заслуга Кірылы Тураўскага?

Эпоха адраджэння

Эпоха Адраджэння (XIV—XVII стст.) - важнейшы этап у развіцці сусветнай культуры. Адраджэнне чаго, патлумачым у першую чаргу. Гэта было новае "адкрыццё" Антычнасці, адраджэнне ўвагі да самога чалавека, яго ўнутранага свету, пошукі Гармоніі Чалавека і Свету. Адраджалася павышаная цікавасць да культуры, навукі, літаратуры, да духоўна-га свету асобы, яго гармоніі, да традыцый Старажытнай Грэцыі і Рыма. Але гэтае Адраджэнне (Рэнесанс) адбы-валіся на новай аснове. Узрасла цікавасць да самога Чалавека, дзякуючы чаму значна пашыралася гумані-стычнае светаўспрыманне, светаразуменне і светаадчу-ванне. Быт і быццё асобы ў грамадстве сталі асновай для раскрыцця ўнутраных заканамернасцей развіцця жывой паўсядзённай рэчаіснасці. Чалавек станавіўся свабодным у сваім выбары. Пафас радасці жыцця стаў галоўным зместам і сэнсам існавання. У грамадстве вылучаюцца тытаны духу, абагаўляюцца асобы-творцы, расце павага да тых, хто займае адпаведнае высокае месца ў іерархічнай лесвіцы. Адбываецца актыўнае абу-джэнне народнай свядомасці.

Менавіта ў гэты час актыўна развіваюцца філасофія, мастацтва, культура, якія садзейнічаюць духоўнаму станаўленню асобы. Варта прыгадаць выдатную кнігу "Вопыты" французскага мысліцеля XVI ст. Мішэля Мантэня, імёны сусветна вядомых вучоных Джардана Бруна, Тамаза Кампанэлы, Эразма Ратэрдамскага, Мікалая Каперніка, Галілео Галілея. Можа, упершыню людзі так моцна задумаліся пра будучае ўсяго чалавецтва, спрабуючы прадказаць новае ўсталяванне сацыяль-нага ўкладу ў грамадстве.

Эпоха Адраджэння характарызуецца інтэнсіўным развіццём адукацыі, навукі. Замацоўваюцца цікавасць і навуковыя ўсебаковыя падыходы да разумення асаблі-васцей псіхікі і анатоміі чалавека.

Асаблівага росквіту дасягнула ў эпоху Адраджэння выяўленчае мастацтва, аб чым сведчыць творчасць Рафаэля, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Батычэлі, Тыцыяна.

Адраджэнне пачалося ў Італіі.

Эпоха Адраджэння, магутнымі выразнікамі якой былі шматлікія пісьменнікі, мастакі, кампазітары, дойліды, з'явілася, па сутнасці, абуджэннем усяго грамадства. Як бы адкрываўся нанова навакольны свет. Глыбей выяўля-лася душа чалавека ў мастацтве слова. Эпоха Адра-джэння нібыта адкрывала свету новыя погляды на пры-гажосць, чалавека, прыроду.

Разнастайней стала архітэктура гарадоў, у іх узводзі-ліся ратушы, храмы, палацы, многія з якіх на Беларусі ствараліся па праектах выдатных італьянскіх дойлідаў. Новыя лініі ў архітэктуры часам яшчэ спалучаліся з готыкай, але ўсё выразней паўставала свабода творчасці ў горадабудаўніцтве. Рэалізм мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, увага да праўды жыцця давалі вялікую пра-стору для шырокага праяўлення таленту мясцовых май-строў, самавукаў з народа. У літаратуры, жывапісе, архітэктуры заявілі аб сабе сапраўдныя народныя таленты. З'явіліся першыя беларускія прафесійныя пісьменнікі. У краінах Еўропы надыходзіў сапраўдны росквіт мастацтва і літаратуры. Чалавек стаў мерай усіх маральна-этычных і духоўных каштоўнасцей, прыгожага ў мастацтве. Ното ріііспег - чалавек прыгожы заняў трывалае месца ў паэзіі, прозе, драме.

Адным з роданачальнікаў гуманістычнай культуры Адраджэння з'яўляецца вялікі італьянскі паэт Франчэска Петрарка (1304-1374), які яшчэ пры жыцці быў прызнаны лепшым паэтам свету. Рана адышоўшы ад свецкай паўсядзённасці і тлуму, ён прыняў духоўны сан.

Першапачатковую адукацыю паэт атрымаў у хатняга "дырэктара", затым вучыўся ў юрыдычнай школе ў Манпалье і Балоніі. Вялікая папулярнасць і шырокае прызнанне прыйшлі да Франчэска Петраркі пасля выха-ду ў свет "Кнігі песень" (апошняя рэдакцыя 1373-1374 гг.). У ёй змешчана лірыка адзінага і вечнага кахання да пры-гажуні Лауры. Гэта "кніга любові", у якой аб'яднаны вер-шы-прысвячэнні, балады, оды, мадрыгалы, канцоны, услаўленні, панегірыкі, ва ўсіх жанрах выказваючы

перапоўненую высокімі пачуццямі багатую душу паэта. У кнізе два цыкла: "На жыццё мадонны Лауры" і "На смерць мадонны Лауры". Ф. Петрарка цяжка і балюча перажыў страту ў маладым веку сваёй каханай Лауры. Паэт выказваў "натуральныя пачуцці" "натуральнага чалавека" - высокае каханне да жанчыны, шчырую самаадданасць, гатоўнасць ахвяраваць сваім жыццём дзеля яе, шчасце бачыць і любіць каханую, выяўляў узлёт духу, творчы парыў.

Жанчына - Свет, Жанчына - Дух, Гармонія, Хара-ство і Дасканаласць, Жанчына - Цар, Жанчыка - Бог -так сцвярджаў паэт.

Прызнаючыся ў любові да Жанчыны, Ф. Петрарка ўелаўляў само жыццё, яго паўнату, праўду, веліч душы. Паэт лічыў паэзію адзіна мажлівым сродкам выяўлення высокай гармоніі чалавека і свету.

Праз усе вершы паэта праходзіць яркі і вельмі дарагі сэрцу вобраз каханай, якая памерла ў час эпідэміі чумы ў 1348 г. У вершы "Калі яна ўвайшла ў нябесныя сяленні..." Лаура малюецца нязменным ідэалам прыга-жосці, увасабленнем душэўнай чысціні і святлом ісці-ны. Па-сутнасці, перад чытачом паўстае двайнік Беатрычэ з "Боскай камедыі" Дантэ Аліг'еры. Ф. Петрарка з'яўвіўся прадаўжальнікам літаратурных традыцый Дантэ, стаўшы найвялікшым італьянскім паэтам нады-шоўшай новай эпохі Адраджэння. Супадалі і лёсы жан-чын, у якіх былі закаханыя паэты. Абедзве яны - Лаура і Беатрычэ - былі замужам за іншымі, абедзве рана пакі-нулі гэты свет. Але каханне паэтаў мацнейшае за саму смерць. Яны ўславілі сваіх абранніц, зрабіўшы іх імёны бессмяротнымі. Вось, напрыклад, верш "Пасылка пла-доў". Санет "прыйшоў" да людзей, як звычайна прыхо-дзілі ў сівую даўніну весткі, - разам з пасылкай. Лісток з вершам быў укладзены ў карзіну з гароднінай.

Падымаецца сонца, кажа паэт, расцвітае ўсё наўкола і дыхае цяплом, адорвае пладамі людзей зямля, і яго каханая "падобная да сонца", найпрыгажэйшая "паміж прыгожымі жанчынамі". Але не надарылася паэту, яе вернаму спадарожніку, быць шчаслівым, бо ў "квітнею-чай вясне" яму не "давялося жыць".

Каханая Лаура амаль заўсёды параўноўваецца з сон-цам, з "сонечным промнем". Нішто і ніколі не параўнаецца з яе прыгажосцю, "уся прыгажосць іншых тускнее, знікаючы" ў святле яе нябеснай прыгажосці (верш "Калі, як сонца промень, раптоўна асвятляе..."). Разам са свят-лом і "свет думак незямных" зыходзіць ад любімай, услед за ёю той, хто пакахае, узнясецца да сонца. Кахан-не да Лауры ўзвышае, надае адвагі, абуджае ўнутраную энергію, заклікае да дзейнасці. Няўрымслівасць і ўзлёт фантазіі нараджаюць нераздзеленае каханне да той, перад якой заўсёды ў пашане схіляецца паэт. Але лірыч-ны герой, які выступае ад "Я" паэта, павінен памятаць аб спапяляючай сіле кахання, аб тым зыркім полымі, якое можа выпраменьваць погляд каханай. Глядзець на сонца заўсёды балюча і невыносна, але так заманліва (верш "Вандроўка"). Шмат было такіх, хто згарэў у полымі кахання, каму не дадзена ні лёсам, ні жаданнем высокую спатоліць прагу пачуцця, сканаць у свеце дня ў поглядзе каханай, бы ў полымі пажару. Па-ранейшаму, Каханне-Сонца, але цяпер ужо святло вачэй яе - святло кастра, у якім згараюць цені і людзі. У такім святле гато-вы згарэць і сам герой: "Знутры агнём палаю".

Матывы самоты, тугі палоняць душу і сэрца творцы, няма ратунку ад скупых размоў, якія ўсё аб ёй, адзінай, калі на адзіноце сам з сабой "яе сляды дзесь напаткаю" (пер. Л. Баршчэўскага). Паэт радуецца таму, што Бог паслаў яму гэтае высокае пачуццё, што не размінуўся з каханай, ён удзячны нябёсам, роднай сонечнай зямлі за такую сустрэчу. Ён "благаслаўляе той дзень, і месяц, і часіну", калі прыйшло тое адзінае "цудоўнае імгненне", калі сустрэўся вачыма з яе поглядам, зазірнуў у яе пры-гожыя вочы, якія сталі прычынай ягоных далейшых узрушэнняў душы ("усіх пакут маіх прычыну"). Недася-гальны вобраз недаступнай "донны" - цудоўны ідэал прыгожага, як у трубадураў Праванса, неаднойчы паўстае ва ўяўленні Ф. Петраркі. Паэт вітае ўсё, што звязана з імем каханай, усхваляе ўсё на белым свеце і ў асабістым жыцці, што зроблена пад яе ўплывам. Пры-чым аўтар у адзін шэраг ставіць радасна-шчымлівыя "ўсе ўздыханні, слёзы і палкія жаданні", якія ён пера-жыў, клічучы каханую да сябе, і "ўсе санеты і канцоны", створаныя ў яе гонар.

Святое пачуццё кахання натхняла вялікага паэта. Святло і цені, жыццё і смерць, пакуты і радасці, узлёты і падзенні - усё гэта запаўняла сэрца закаханага творцы, для якога няма ні спакою, ні актыўнага дзеяння без напа-мінку аб каханай, без думак пра яе: "Жадання не зракуся ... буду жыць надзеяю". Туга раз'ядае душу, ня-вечыць пачуцці, калі ў ростані нічога не міла. "I жыццё і смерць аднолькава душы" ўжо не прыносяць асалоду, сведчыць закаханы лірычны герой. Радкі пазбаўлены фаталізму, тут няма ні кроплі містыцызму, але яскрава выяўлена глыбокае пачуццё, што жыццё без каханай траціць усякі сэнс. Наступны санет прысвечаны за-хапленню прыгажосцю і дасканаласцю каханай, напоўнены здзіўленнем ад таго, што маці-прырода змагла стварыць такі цуд хараства і гармоніі. Паэт нібыта ўсклі-кае, зачараваны і здзіўлены адначасова: "У якой краіне неба, якімі ўзорамі прырода...", перадаючы і чытачам свае захапленні, рытарычна пытаючыся, як "змагла, ажыўшы", такі "цудоўны вобраз" для ўсіх зямных ства-рыць, вобраз той, якая распаўсюдзіла сваю ўладу "на небе" і "на зямлі", "між усімі намі". Паэт гаворыць аб велізарнай сіле кахання. Той не зведаў, як каханне можа ўзвысіць дух і лячыць, хто не чуў слоў сваёй каханай, не ведаў, як яна "смяецца і ўздыхае". Жыццярадасныя матывы напаўняюць радкі санетаў: "3 часоў пакут любоўных - першых тых".

Зусім іншыя адчуванні перадае аўтар у цыкле вер-шаў "На смерць мадонны Лауры". Тон і настрой змянілі-ся. Аб будучым марыў паэт, у "будучнасці" абасноўваў сваю прыстань натхнёны высокім пачуццём вялікі пяс-няр кахання. Тут, у гавані вечнага кахання, герой спа-дзяваўся знайсці шчасце і спакой, уцеху і асалоду. Але не суджана было збыцца марам закаханага юнака. "I ўсё з Лаураю ў хвіліну страціў!" - заключае ён. Дзве смерці вельмі дарагіх людзей аплаквае ў вершы творца: разві-танне з каханай, якую ў адно імгненне "смерць украла", і расставанне з сябрам, са смерцю якога ён страціў апору для сябе ў зямным існаванні ("калону" - аснову, духоўнае апірышча, кардзінала Джаванні Калона, які памёр праз тры месяцы пасля Лауры).

Не стала магутнага і велічнага волата духу, ужо няма спатолення і радасці душы, асалоды і ўцехі сэрца - "веч-назялёнага лаўра". "Багацці" ўсёй душы, "спакой" і "радасць" зніклі адразу пасля таго, як не стала блізкага і дарагога чалавека - яго Лауры. "Навошта жыць далей? -пытаецца герой. - Смерць, ты навечна сонца патушыла".

Зіхаценнем далёкай зоркі на небе застаецца вобраз каханай у сэрцы і памяці юнака. Нішто ўжо не кранае душу адзінокага закаханага, нічога не зможа заглушыць былое пачуццё. Згадку пра тую, да якой цягнулася душа ўвесь той час, калі яна заставалася поруч, ужо не могуць абудзіць ні далёкія заморскія госці "з весткаю пра чужыя краіны", "ні сады", "ні фантаны", "ні галасы" іншых "мілых жанчын". Здавалася б, жыццё для за-хопленага няспраўджаным каханнем юнака загублена назаўсёды. Дзень страціў свае фарбы: "Свет пазмрач-неў, знявераны ў каханні, змарнела прыгажосць уся дазвання". Поўны адчаю і роспачы герой паэтычных твораў.

Але там, куды "ўвайшла" каханая, нанова заіскрыла-ся жыццё, яна, асвятліла нябёсы, стала сапраўдным ідэ-алам для тых, хто жыве на зямлі. Гучаць шчымлівыя словы: "Я ведаю, любая!", "Я дзень і ноч на стражы!", "Малю я Бога!", "Малю й чакаю - калі ж?" Закаханы юнак марыць аб тым часе, калі яны разам - ён і яна -сустрэнуцца на нябёсах, каб ужо ніколі не расставацца.

Паэзія Ф. Петраркі - гімн каханню, гімн жанчыне. Паэзія аб усёпаглынальнай сіле вялікага пачуцця, дары нябёс і галоўным духоўным здабытку на зямлі.

Эпоха Адраджэння аказала вялікі ўплыў на развіццё беларускай культуры. Менавіта на гэты час прыпадае выдавецкая дзейнасць Ф. Скарыны, які даў "люду паспалітаму" кнігу "к добраму навучанню". Ф. Скарына -выдатны дзеяч эпохі Адраджэння, ён унёс вялікі ўклад у асвету, культуру, мастацкую творчасць, стаў заснаваль-нікам кнігадрукавання ва Усходняй Еўропе. Ф. Скарына быў не толькі першым доктарам "вызваленых", гумані-тарных навук, доктарам медыцыны, але па сваім круга-глядзе з'яўляўся асобай універсальных ведаў пра чала-века і прыроду. "Каб чалавек быў дасканалы, скіраваны на добрыя справы" - такую задачу ставіў ён у прадмове да "Псалтыра". Створанае Ф. Скарынай па праву можна назваць першым беларускім універсітэтам для простага народа.

С. Будны - гуманіст, рэлігійны рэфарматар, асветнік, стаў адным з заснавальнікаў беларускай друкарні ў

Нясвіжы. Прадаўжальнікам гуманістычных традыцый Ф. Скарыны і С. Буднага стаў В. Цяпінскі, які на ўласныя сродкі заснаваў беларускую друкарню на ўсходніх землях Беларусі ў маёнтку Цяпін каля Лепеля, надрука-ваў "Евангелле" на роднай мове як аснову ведаў пра свет і чалавека.

М. Гусоўскі праславіў Беларусь, паказаў на ўвесь свет першародную багацейшую яе прыроду, намаляваў магутнага зубра Белавежскай пушчы, стварыўшы выдатны мастацкі помнік на лацінскай мове - "Песню пра зубра".

Росквіту духоўнай культуры беларускага народа ў значнай ступені садзейнічала творчасць М. Сматрыцка-га, А. Філіповіча, братоў Зізаніяў, I. Пацея і інш. У эпоху Адраджэння ствараліся рэальныя ўмовы для жывой творчасці народных мас на Беларусі.