Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Таварыства філаматаў. Ян чачот. Адам міцкевіч

У такіх умовах сам зварот да беларускага слова патрабаваў ад аматараў прыгожага пісьменства вялікай мужнасці і самаахвярнасці. Таму многія з адукаваных людзей на Беларусі вымушаны былі пісаць мастацкія творы па-польску або па-руску. "Летаргія беларускага нацыянальнага жыцця абазначалася вельмі актуальна", — падкрэсліваў, характарызуючы гэты перыяд, Максім Багдановіч. Тым большае значэнне мелі творцы, што не спалохаліся ні праследаванняў, ні арыштаў, што не дапускалі нават думкі пра кароткую памяць і доўгае забыццё, пра бесперспектыўнасць беларускай справы. Сярод тых, хто зноў пачынаў адкрываць беларускае слова, песню, верш, хто быў цесна звязаны з беларускім рухам, віднае месца займае Ян Чачот (1796-1847).

У артыкуле "Беларускае адраджэнне" М.Багдановіч заўважаў, што каштоўны ўклад у беларускую літарату-ру ўнёс Ян Чачот, хоць лёс гэтага творцы, і асабісты, і ў гісторыі літаратуры, склаўся драматычна.

Ян Чачот належыць да таго дапытлівага і няўрымслі-вага пакалення, якое з першых крокаў самастойнага жыцця паставіла свой талент і здольнасці на службу народу, простым людзям, роднаму краю. У дзейнасці гэтага пакалення студэнтаў Віленшчыны выявіўся час глыбокіх ідэйных пошукаў, настроі моладзі той бурлівай, хоць і не надта працяглай эпохі ў царскай Расіі, якая ўзгадвала дзекабрыстаў.

Асноўным крытэрыем ацэнкі рэчаіснасці яны абвясцілі розум. Яны былі ўпэўнены, што толькі чалавечы розум складае аснову існавання асобы, з'яўляецца гас- падаром людскіх лёсаў. У развітым, глыбокаадукаваным і аналітычным розуме, а таксама ў чыстых, светлых пачуццях, помыслах, марах, у шчырасці душэўных парыванняў знаходзілі яны вытокі высокай і незаплямленай агульначалавечай маралі, тыя духоўныя каштоўнасці, якія надавалі сапраўдную прыгажосць чалаве-ку. Але гэтыя добрыя намеры натыкаліся на злавеснае супраціўленне царскага самаўладдзя.

Іх высылалі з роднай зямлі, выпраўлялі назаўсёды, пазбавіўшы маладосці, зблытаўшы ўсе іх дабрачынныя намеры, мары і надзеі. Жорсткая рэальнасць жыцця царскай Расіі станавілася самым страшным сном, а высокія спадзяванні разбіваліся аб халодныя сцены казематаў і адзіночных манастырскіх келляў.

Ян Чачот нарадзіўся 24 чэрвеня 1796 г. у вёсцы Малюшычы Навагрудскага павета (цяпер Карэліцкі раён) у сям'і дробнага шляхціца, якая арандавала маён-так. Бацька Яна, Тадэвуш Чачот, неўзабаве пайшоў служыць аканомам да пана Тызенгаўза і сям'я пераеха-ла ў Новую Мыш пад Баранавічы, адкуль юнак падаўся на вучобу ў Навагрудак. У Навагрудскай дамініканскай школе ён з першага класа пасябраваў з Адамам Міцкеві-чам, з якім некалькі гадоў сядзеў за адной партай. Вучні мелі сваю форму, насілі белыя каптуры, аднак "белакап-турныя" хутка расчараваліся ў схаластыцы і дагматыз-ме казённых навук. Студэнцкая моладзь Віленшчыны патрабавала нацыянальных, сацыяльных і палітычных свабод для простага народа роднага беларускага краю.

У верасні 1817 г. студэнты Віленскага універсітэта арганізавалі тайныя таварыствы філаматаў (аматараў навук) і філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні). Галоўнай мэтай, якую ставілі перад сабою філаматы, была асвета роднага краю. У таварыства філаматаў ува-

ходзілі сябры-землякі з Навагрудчыны: Ян Чачот і геніяльны паэт Адам Міцкевіч, а таксама Ігнат Дамейка, пазней выдатны вучоны і падарожнік, рэктар чылійска-га універсітэта і нацыянальны герой Чылі, імем якога названы горад у гэтай далёкай краіне, і горны ланцуг, і кветка, і мінерал. Філаматамі былі таксама паэт і грамад-скі дзеяч Тамаш Зан, член тайнага таварыства "Ваенныя сябры" Міхал Рукевіч і інш.

Беларускія песні Яна Чачота ("Да пакіньце горла драць", "Што мы Вашэці скажам") выконваліся на ўсіх філамацкіх сходках і ўрачыстасцях. За ўдзел у працы гуртка Ян Чачот быў у 1823 г. арыштаваны і пазней сасланы аж "за Урал" - у крэпасць Кізіл. Пазней месца-мі яго ссылкі былі Уфа, Цвер, Таржок. У ссылцы Ян Чачот правёў 10 гадоў. Пасля вяртання на Беларусь да канца дзён сваіх ён займаў сціплую пасаду бібліятэкара, на якую ўзяў яго былы апякун філаматаў граф Храпто-віч, які валодаў адной з найбагацейшых у Еўропе бібліятэк, што знаходзілася ў яго маёнтку ў Шчорсах. Ян Чачот, апантаны вучоны-фалькларыст, дэмакрат, вялікі патрыёт сваёй Бацькаўшчыны, бязмерна любіў белару-скі народ, запісваў і выдаваў народныя песні, вершы-віншаванні, драматычныя абразкі на беларускай мове, сам пісаў вершы на гістарычныя і маральна-этычныя тэмы. У Вільні ў 1837-1846 гг. выйшла 6 тамоў збору беларускіх народных песень "Сялянскія песні з-над Нёмана і Дзвіны" - сапраўдная скарбонка беларускага фальклору.

Беларускія вершы Яна Чачота вельмі блізкія да фальклорных твораў. У вершах паэт выяўляў дэмакра-тычныя настроі, знітаванасць свайго лёсу з лёсам бела-рускага народа.

I мне Бог на свеце даў Гора гараваці, Штобы лепш я вас любіў I ўмеў спагадаці - так выказваўся паэт у вершы "Да мілых мужычкоў". Сімпатыі паэта, як бачым, даволі выразныя, грамадзян-ская пазіцыя — акрэсленая, місія паэта для аўтара -місія асветніцкая, падзвіжніцкая. Паэт імкнуўся несці ў побыт селяніна сапраўдную культуру, высокую мараль.

3 літаратурнай спадчыны Яна Чачота, акрамя вер-шаў народнага складу, да нас дайшлі балады, напісаныя паводле беларускіх народных паданняў, а таксама "Зосі-ны песні", песенныя тэксты на матывы беларускіх народных твораў. Вядомы і журботныя элегіі Яна Чачо-та, што склалі цыкл вершаў "Заблудны". Яны напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле.

Паэзія Яна Чачота нараджалася на скрыжаванні роз-ных стылёвых пачаткаў: класіцызму, сентыменталізму, рамантызму, рэалізму з вялікай доляй народнасці.

У баладзе Яна Чачота пад назвай "Магіла Міндоўга" распавядалася пра народную памяць аб адным з першых каралёў Вялікага княства Літоўскага Міндоўгу:

У Навагрудку дагэтуль

Ёсць гара Міндоўга. Там ляжыць ён, яго помніць

Люд наш будзе доўга.

Быў ён свой кароль, ліцвінскі,

Меў калісьці сілу. Ды абманам жыў. Абман той

Звёў яго ў магілу.

Не прытрымліваючыся адзінай "святой веры", атры-маўшы дзеля кароны "абманнае хрышчэнне" (К. Цвірка), кароль не ўстояў і перад іншай спакусай - адабраць жонку ў князя Даўмонта: ён сілай затрымаў яе, калі тая прыехала на пахаванне сваёй сястры - жонкі Міндоўга. Налынчанскі князь Даўмонт забіў князя Міндоўга, адпомсціўшы за жонку.

Песня-паданне завяршаецца запытаннем мараліза-тарска-павучальным, але далёка не двухсэнсоўным, а прамым, строгім, патрабавальным:

Што ж з таго, што ўздзеў карону

Князь сваёй парою, Раз не ўстояў перад тою

Жонкаю чужою?

У творчай спадчыне Яна Чачота - "Спевы пра даўніх ліцвінаў", п'ескі, лірычныя сцэнкі, вадэвіль, драматыч-ная паэма "Малгажата з Зэмбаціна" - пра вернае каханне жанчыны да рыцара, паэма "Тыртэй", прысвечаная Адаму Міцкевічу, напісаная да дня яго нараджэн-ня (1819), у якой аўтар прадбачліва напрарочыў сябру славу вялікага паэта славянскага свету.

Найбольшы ўклад зрабіў Ян Чачот у беларускую фалькларыстыку. Запісы беларускіх народных твораў засведчылі невычэрпнасць і багацце духу і таленту бела-рускага народа.

Песня "Пакуль сонца ўзыйдзе" нарадзілася з вядомай народнай прымаўкі пра расу, якая "выесць вочы" яшчэ да таго часу, калі сонца высушыць яе кроплі. Кроплі расы - кроплі поту, яны выступаюць на мужыцкім твары ў час працы. Але зусім дрэнна, калі прыганяты аканом пры гэтым яшчэ лаецца, б'ецца. На першы погляд, верш нібыта звернуты да пана з просьбай не пасылаць аканома, які дужа ахвочы да расправы "асцё-баць жвавы". Але на самай справе верш больш глыбокі. Яго сапраўдны змест становіцца зразумелым з апошніх радкоў, у якіх аўтар сведчыць аб хцівасці ўсяго роду прыгнятальнікаў, назіральнікаў, прыслужнікаў паноў, тых, "хто мужычкоў глуміць". Менавіта такія людзі, якія здольныя на глум і здзек, карыстаюцца плёнам працы простага люду, больш дбаюць аб сабе і сваёй нажыве, бо сабе заўсёды ўдвая ў "кішэню" пакладуць.

Песня напеўная, простая, рыфмоўка перакрыжаваная. Твор лёгкі для ўспрымання, даходлівы і доўгі час бытаваў як тыповы ўзор вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа. 3 жывой стыхіі народнага духу верш нараджаўся, і ў той жа фальклорнай плыні яму наканавана доўгае існаванне сярод іншых твораў бела-рускага прыгожага пісьменства.

Памёр Я. Чачот пасля цяжкай хваробы на сухоты і лячэння "на водах" у Друсніках 23 жніўня 1847 г., паха-ваны ў вёсцы Ротніца. Ён быў першым, самым апан-таным завадатарам актыўнага грамадскага і літаратур-нага руху, і першым пайшоў з жыцця, пакінуўшы нема-лую творчую спадчыну, у асноўным з фальклорных запісаў і шэрага ўласных вершаў.

Адам Міцкевіч (1798-1855) - найвялікшы паэт Польшчы, ролю якога для польскай літаратуры можна параўнаць з той роллю, якую адыгралі ў рускай літара-туры А. Пушкін, ва ўкраінскай - Т. Шаўчэнка, у белару-скай - Я. Купала і Я. Колас, нарадзіўся на Беларусі і ў сваёй творчасці абапіраўся на матэрыял, узяты з беларускага жыцця, апісваў прыроду роднага яму беларускага краю. "Калі ў палякаў з'явіўся Міцкевіч, яны ўжо перасталі зважаць на паблажлівыя заўвагі якіх-небудзь французскіх ці нямецкіх крытыкаў, не прызнаваць польскую літаратуру азначала б толькі паказваць сваё ўласнае дзікунства," — адзначаў рускі пісьменнік-дэмакрат М.Р. Чарнышэўскі.

Паэтаў нараджае час. Час, у якім жыў А. Міцкевіч, быў часам, калі тварылі ў літаратуры А. Пушкін, іншыя паэты пуш-кінскай эпохі. Гэта быў час бурлівых ідэйна-палітычных пошукаў, сацыяльнага і нацыянальнага абуджэння народаў, актыўнага рэвалюцыйнага руху ў Еўропе. УРассіі ў 1825 г. выйшлі на Сенацкую плошчу на чале сваіх вайсковых атрадаў дзекабрысты, дваране, удзель-нікі тайных рэвалюцыйных таварыстваў, вышэйшыя афіцэры, якія разам з салдатамі перамаглі "каранавана-га злодзея" Напалеона Банапарта, прайшлі да Парыжа і бачылі, як жыве ўся Еўропа. Яны выступалі з патраба-ваннямі роўных правоў для грамадзян, дамагаліся змен у грамадска-палітычным ладзе.

3 1817 па 1823 г. у Віленскім універсітэце дзейнічалі тайныя таварыствы студэнтаў — філаматаў і філарэтаў, актыўную ролю ў якіх адыгрываў і Адам Міцкевіч. У1830 г. на радзіме Міцкевіча ўспыхнула паўстанне палякаў пад кіраўніцтвам генерала Хлапоўскага, мэтай якога было вызваленне Полыычы з-пад улады царскай Расіі, што тады называлі "турмой народаў". У 1848 г. спа-чатку ў Італіі, а потым у Францыі ўспыхнулі паўстанні, у ходзе якіх вялася актыўная ўзброеная барацьба з рэакцыяй. Народы падымаліся на рэвалюцыйную барацьбу. "Свабода, Роўнасць, Братэрства" было напіса-на на сцягах паўстанцаў. Той час увайшоў у гісторыю Еўропы як "вясна народаў".

Ян Парандоўскі, выдатны польскі даследчык літара-туры, у кнізе "Алхімія слова" адзначаў: "Міцкевіч быў паэтам усяго толькі некалькі гадоў, і яны далі ўсё - ад балад да "Пана Тадэвуша". Пасля гэтага ён жыў і дзейні-чаў як палітык, публіцыст, лектар універсітэта і апостал, закончыў жыццёвы шлях салдатам. Але ва ўсіх сваіх пераўтварэннях ён заўседы заставаўся паэтам, таму што паэтычная творчасць складаецца не толькі з адных вершаў: ёю з'яўляецца і ўсё жыцце сапраўднага паэта". Адам Міцкевіч яшчэ пры жыцці стаў сімвалам барацьбы польскага народа за свабоду і незалежнасць. Ён ніколі не заставаўся ўбаку ад рэвалюцыйнага руху, з'яўляўся перадавым грамадскім дзеячам сваёй эпохі, прыхільнікам прагрэсіўных ідэй часу.

Літаратурная творчасць паэта стала здабыткам усёй сусветнай культуры.

Зорка А. Міцкевіча ўспыхнула на небасхіле і павяла яго па жыцці ў той самы дзень, калі на свет з'явіўся Хрыстос. Паэт нарадзіўся перад Калядамі - 24 снежня 1798 г. на хутары Завоссе, непадалёку ад Навагрудка. Гэта былі землі летапіснай Літвы. Усе думкі аб радзіме, усе мары аб будучыні звязаны з ёю. "Літва - мая Айчына," — паўтараў паэт.

У канцы XIV ст. Літва і Полыпча, беларускія і поль-скія землі, злучыліся ў адну дзяржаву. Будучы паэт выхоўваўся ў сям'і, дзе панавалі польская культура, польская мова, польскі патрыятызм. Бацька паэта, Міка-лай Міцкевіч, належаў да дробнапамеснай шляхты, прымаў удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, таму выхоўваў сына ў традыцыях патрыятызму і свабода-любства. Бацька генія польскай літаратуры служыў адвакатам пры гарадскім судзе ў Навагрудку. Маці -Барбара Маеўская - была родам з вёскі Варонча. Малень-кі Адам рана пазнаёміўся з жыццём простых беларускіх сялян, любіў прыроду Навагрудчыны, часта бываў сярод рыбакоў на возеры Свіцязь, меў шмат сяброў у маёнтках Варонча, Туганавічы, Шчорсы, Мядзвядка, Малюшычы, якія знаходзіліся непадалёку ад Навагрудка.

У 1807 г. Адам Міцкевіч паступіў вучыцца ў Нава-грудскую дамініканскую школу, дзе ўпершыню пачаў пісаць вершы. Закончыў школу ў 1815 г., паступіў у Віленскі універсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, але праз год перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт. Прага да прыгожага пісьменства перамагла. Настаўнікам, а пазней і сябрам на ўсё жыццё для Міцкевіча стаў прафесар Іаахім Лялевель, заснавальнік поль-скай гістарыяграфіі.

Студэнцкі сябра Ігнат Дамейка пазнаёміў Адама Міцкевіча з Марыляй Верашчакай, якая жыла ў Варончы. Каханне да яе паэт пранёс праз усё сваё жыццё. Хоць ім і не суджана было застацца разам, вобраз каханай натхняў Міцкевіча на паэтычную творчасць.

У 1817 г. у Віленскім універсітэце ўтвараюцца тава-рыствы філаматаў (аматараў навукі) і філарэтаў (прыхільнікаў дабрачыннасці). Іх яшчэ называлі "прамяністымі", бо яны жадалі прысвяціць сябе росквіту роднага краю - Віленшчыны, аддаць свае веды народу, заставацца чыстымі сэрцам і думамі.

У 1818 г. Міцкевіч ужо закончыў універсітэт, працаваў у Коўна настаўнікам павятовай школы, бачыў цяж-кае жыццё, галечу простага люду, разумеў неабходнасць барацьбы за рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Міцкевіч актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці студэнцкіх арганіза-цый. "Песня Адама", "Песня філарэтаў" - прызнаныя гімны філаматаў. А. Міцкевіч - аўтар вядомай "Оды да маладосці", якая доўгі час заставалася папулярнай сярод моладзі:

Разам, сябры маладыя!.. У шчасці для ўсіх - нашы мэты святыя; Розумам дужыя, у цвеце і сіле, Разам, сябры маладыя...

Міцкевіч і яго сябры верылі, што іх намеры - правіль-ныя, думкі - чыстыя, настроі - узнёслыя, мэты - высо-кія. Але царскі ўрад Расіі палохалі самі спробы ўтварэння арганізацый сярод студэнцтва, праяўленне вольна-любівых настрояў на ўскраінах царскай імперыі, што разглядалася як імкненне "адкалоць" літвінскія і поль-скія землі, як жаданне "аддзяліцца" ад цэнтра. У 1822 г. у Варшаве было раскрыта "Патрыятычнае таварыства", а ў 1823 г. пачаліся судовыя працэсы па справе тавары-стваў філаматаў і філарэтаў. Узнавіліся рэпрэсіі. Арыш-таваных заключылі ў адзіночныя камеры Базыльянска-га манастыра, які ператварыўся ў турму. Больш за паўгода вяліся допыты. Міцкевіча арыштавалі

23 кастрычніка 1823 г. Калі закончылася следства, 21 красавіка 1824 г. ён быў адпушчаны з турмы на пару-кі прафесара Лялевеля, а ўжо 22 кастрычніка 1824 г. яму належала выехаць у Пецярбург, куды "саслалі" паэта разам з сябрамі-студэнтамі, сынам і дачкой рэктара Віленскага універсітэта.

У Пецярбурзе паэт збліжаецца з дзекабрыстамі К. Рылеевым і А. Бястужавым. У хуткім часе прыйшоў загад ехаць у Адэсу, затым у глыбінныя губерні. Пасля наведвання Крыма з'явіліся "Крымскія санеты". Уканцы 1825 г. Міцкевіч прыехаў у Маскву. Вясной 1826 г. маскоўскі літаратар Мікалай Палявы ў салонах графіні Валконскай знаёміць А. Міцкевіча з П. Вязем-скім, Я. Баратынскім. У кастрычніку 1826 г. завязалася знаёмства і пачалося працяглае сяброўства Міцкевіча з А. Пушкіным. У Пецярбурзе Міцкевіч сябруе з В. Жукоўскім, А. Грыбаедавым, I. Крыловым, А. Дэльві-гам. Выходзяць "Санеты", з'яўляецца паэма "Конрад Валенрод", сюжэт якой узяты з гісторыі XIV ст. У ёй гучалі заклікі да барацьбы за свабоду роднага краю, дзеля чаго не страшны ніякія ахвяры. Паэму ведалі, любілі.

Міцкевіч наведаў Берлін, Прагу, Дрэздэн. Разам з сябрам А. Адынцом прысутнічаў на 80-годдзі Гётэ ў Вей-мары. У 1832 г. з'яўляецца трэцяя частка паэмы "Дзяды". У аснове твора - перажытыя ў юнацкія гады падзеі - тут сустракаюцца вобразы душыцеляў свабоды, пракуро-раў, следчых па справе філаматаў і філарэтаў. 3 любоўю выведзены вобразы сяброў-студэнтаў - I. Дамейкі, Я. Чачота, Т. Зана і інш. (у паэме яны дзейнічаюць пад іншымі прозвішчамі).

У 1839 г. паэт працаваў ва універсітэце горада Лаза-на ў Швейцарыі, у 1840 г. стаў лектарам Калеж дэ Франц у Парыжы, дзе заняў кафедру славянскіх моў і літара-тур, чытаў лекцыі, у тым ліку па гісторыі рускай і бела-рускай моў і літаратур.

Рэвалюцыя і "вясна народаў" 1848 г. не прынеслі сва-боды ні Францыі, ні Італіі, ні Польшчы, ні Венгрыі. Усё ж Міцкевіч паехаў у Італію, каб арганізаваць польскі легіён.

Ізноў паэт імкнуўся набраць польскі легіён для барацьбы з царызмам у часы руска-турэцкай вайны, дзеля чаго наведаў Канстанцінопаль.

У 1855 г. А. Міцкевіч захварэў і 26 ліпеня памёр у Канстанцінопалі.

У Парыжы стварыў А. Міцкевіч свой буйнейшы твор -выдатную рэалістычную паэму "Пан Тадэвуш". Спачат-ку з'явілася задума напісаць пяць песень, паэт меў намер выпусціць у свет твор накшталт "Германа і Дара-тэі" Гётэ, пра закаханых. Але паэма разрасталася, з'яві-ліся дванаццаць песень. Твор стаў нацыянальнай эпапе-яй. У яго аснове некалькі сюжэтных ліній, у адной з якіх два роды шляхціцаў змагаюцца за радавы палац, барацьба, якая завяршаецца ўзброеным выступленнем -"наездам".

Прыкоўваюць увагу ў творы лёс Яцака Сапліцы, каханне Тадэвуша і Зосі. У жывую тканіну твора ўпле-цена шмат малюнкаў роднай прыроды, тут паказана звычайнае жыццё ва ўсёй яго празаічнай праўдзівасці, без усялякай ідэалізацыі, без рамантычнай падфарбава-насці. Паэма "Пан Тадэвуш" напісана на аўтабіяграфіч-ным матэрыяле. Яна мае відавочную гістарычную асно-ву. Твор меў падзагаловак "Апошні наезд у Літве". "Літва", "літвіны" - старадаўняя назва Беларусі і беларусаў яшчэ з часоў хрышчэння і каранацыі караля Міндоўга. Тут жывуць "дабжынцы" - карэнная польская шляхта (ад слова "добры"), мясцовы люд, тутэйшыя багацеі, якіх паэт не прывячае, а болып кпіць над імі ды здзекваецца, насміхаецца. Апалячаная шляхта шукае лепшае долі і волі, мясцовыя паны "ліжуць" боты гаспа-дарам — далёкім і блізкім, сяляне, наогул, бяздзейні-чаюць. А гэта ўсё родны край, родны кут дзядоў, славы воінскай, традыцый, край прыгожы, песенны, былінны, край курганоў ваярскіх.

Дзея адбываецца напярэдадні прыходу французскіх войск, бо, калі верыць легендам, Напалеон у 1812 г. у Наваградку падахвочваў: "Адраджайце сваё Вялікае княства Літоўскае" — з надзеяй не толькі захапіць, але і аб'яднаць новыя землі. Не надта вясёлым і ўдалым атры-маўся "наезд" у родныя мясціны галоўнага героя паэмы "Пан Тадэвуш". "O Litwo Ojczyzno moja…" - усклікае герой, а разам з ім і паэт Адам Міцкевіч, сакраментальна паўтараючы: "Літва! Айчына мая..." Гучыць гэта як заклінанне, як наказ, як прысяга, як малітва.

У цэнтры паэмы - вобраз пана Тадэвуша, вернага сына сваёй Бацькаўшчыны, адданага патрыёта, чалаве-ка ад зямлі, здольнага да навук, які шмат паспытаў, нямала паспрабаваў зрабіць чагосьці добрага, але вось, нарэшце, упэўніўся, што галоўнае — служыць свабодзе і праўдзе. Ды не толькі для сябе аднаго і сваіх сяброў, але і для свайго народа і краіны - адзіная дарога, наканава-ная лёсам, абставінамі, характарам, светапоглядам. Ужо ў каторы раз царскі ўрад Расіі не даў абяцанай Кансты-туцыі. Народ пакутаваў. Гняўліва гудзелі Налібокская і Белавежская пушчы. Настаў час выбіраць самастойны шлях для краіны, для кожнага. Нездарма паэт у адной з песень выказвае свой "Погляд на тагачаснае палітычнае становішча Літвы і Еўропы". Адрадзілася Варшаўскае княства, вось-вось стане незалежнай Польшча. Пачаўся паход напалеонаўскіх войск далей у Расію. Але "шля-хецкая гісторыя" 1811-1812 гг. у дванаццаці кнігах з цудоўнымі вершамі не магла, ды і не заканчваецца добра. Не ўсё так проста дзеецца на свеце, вельмі складана ў роднай старонцы ў апошні "прыезд" героя, хоць і вянчае ўсю гісторыю "вяселле-вянец". Адзін з кульмінацыйных момантаў паэмы А. Міцкевіча - жаніцьба галоўных герояў, маладых закаханых Тадэвуша і Зосі. Пасля жаніцьбы адбываецца сутычка шляхцюкоў з царскімі салдатамі, пасля чаго ўжо няма месца на радзіме ні са-мому Тадэвушу, ні графу, ні Кірылу, ні Лейку. Герой развітваецца з Радзімай, на гэты раз, мажліва, назаўсё-ды. Пакінуўшы родныя палі і гоні, сенажаці, лясы, узгор-кі і курганішчы — усё такое любае і дарагое з дзяцінства, якое прайшло на Навагрудчыне і Лідчыне, герой едзе ў вялікі свет. На гэтай роднай яму зямлі прыйшло першае каханне, тут жывуць сябры і знаёмыя, тут былі і першы баль, і першы пацалунак, і посвіст салаўя ў лазняках над Нёманам, і Свіцязь люстраная, і казачна-зачараванае лясное возера, і Вільня ў нетры пушчы "між мядзведзяў, зуброў і вепрукоў, як рымская ваўчыца". Пан Тадэвуш адчуў і зразумеў, што неабходна аб'яднанне новых, свежых сіл для барацьбы, трэба абудзіць вяскоўцаў-ся-лян. У народзе жывуць свабодалюбівыя памкненні, рэва-люцыйныя традыцыі, закладзеныя яшчэ Тэдэвушам

Касцюшкам. Як пісаў А. Міцкевіч, "паніч быў імем цёзка слаўнаму Касцюшку".

Вострыя і лёсавызначальныя праблемы нацыяналь-на-вызваленчага руху ў Польшчы і Беларусі ўздымаў Адам Міцкевіч у паэме "Пан Тадэвуш". Твор энцыкла-педычнага паказу жыцця заможнай шляхты, прасталю-дзінаў на дарагой сэрцу беларускай зямлі, якая стала мацярынскай для ўсіх яе сыноў, у тым ліку і для Міцкевіча.

"Пан Тадэвуш" - паэма-араторыя вялікага паэта вялікаму краю, святой і пакутнай роднай беларускай зямлі - Навагрудчыне, Лідчыне, Міршчыне, той, якая здаўна называлася Віленшчынай і дзеля шчаслівай будучыні якой жыў і працаваў А. Міцкевіч.