Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. Якія, на ваш погляд, незвычайныя ці найбольш цікавыя факты з біяграфіі К. Крапівы вы мржаце прывесці?

  2. Раскажыце пра ўклад К. Крапівы ў беларускую літаратуру XX ст. як паэта-сатырыка, байкапісца, празаіка, драматур-га, вучонага.

  3. Назавіце асноўныя тэмы сатырычных вершаў і баек К. Крапівы.

4. У чым вы бачыце нацыянальны каларыт і непаўторнасць сатырычных вершаў і баек К. Крапівы?

5. Пацвердзіце прыкладамі з твораў пісьменніка выкарыстанне ім шматлікіх прыёмаў і спосабаў мастацкага паказу рэчаі-снасці. Што сведчыць аб багацці мастацкай палітры мастака слова?

6. Якое месца займае і якую ролю адыгрывала і адыгрывае ў беларускай літаратуры драматургія К. Крапівы?

  1. Назавіце класічныя элементы сюжэтабудавання ў п'есе К. Крапівы "Хто смяецца апошнім".

  2. У чым наватарства і майстэрства К. Крапівы-драматурга? Якія п'есы К. Крапівы вы ведаеце?

  3. Якія традыцыі закладзены пісьменнікам у беларускай дра-матургіі?

Кузьма чорны (1900-1944)

Многа бачылася свету, а колькі яшчэ бачыцца будзе... А чалавек - гэта ж свет, адна істота - неабхватны прастор, і разглядай яго, калі ўмееш.

Кузьма Чорны. Вечар

Класік беларускай прозы Кузьма Чорны паставіў перад сабою ў літаратуры вялікую задачу - намаляваць у мастацкіх палотнах гісторыю беларускага народа "за часы ад знішчэння паншчыны і да нашых дзён"... Жаданне было даво-лі шчырае. Задума сапраўды эпахальная, і пісьменніку многае ўдалося зрабіць.

Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) нара-дзіўся ў маёнтку Боркі на Случчыне ў сям'і, як тады казалі, чорнага парабка (адсюль і выбар псеўданіма; Чорны - так некалі нібыта клікалі вяскоўцы дзеда пра-заіка). Вучыўся будучы пісьменнік у Цімкавічах, невялі-кім мястэчку на Капыльшчыне, куды пераехала жыць сям'я каб вывучыць сына. Пазней К. Чорны паступіў вучыцца ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю -"мужыцкі універсітэт", дзе не трэба было плаціць за навучанне, а тым, хто добра займаўся, яшчэ давалі сты-пендыю.

Родныя Цімкавічы і іх жыхароў К. Чорны апісваў у сваіх творах усё жыццё. Лічыў, што лёсаў гэтых людзей, іх звычаяў, нораваў, многіх рыс характараў хапіла б не на адзін раман. Вёска і жыццё сялян паслужылі багатым матэрыялам для творчасці пісьменніка.

К. Чорны некалькі гадоў вучыўся ў БДУ, але быў вымушаны спыніць заняткі з-за хваробы на сухоты. Працаваў у рэдакцыях розных газет і часопісаў. У 1926-1931 гг. з'яўляўся старшынёй літаратурна-ма-стацкага аб'яднання "Узвышша". Галоўным заняткам яго стала літаратурная праца. Усяго сорак чатыры гады пражыў пісьменнік. Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і вяртанне многіх пісьменнікаў у родны горад было азмрочана сумнай весткай. Восенню 1944 г. К. Чорны памёр.

Але тое, што зрабіў К.Чорны ў літаратуры, ацэньваецца вельмі высока. Гэта быў выдатны мастак слова, філосаф, псіхолаг. Проза яго - маштабная, панарамная, аб'ёмная і адначасова аналітычная. К. Чорнага нездарма называлі беларускім Дастаеўскім, хоць параўнанне аднаго пісьменніка з другім заўсёды недасканалае. Май-стэрствам псіхалагічнага аналізу К. Чорны валодаў цудоўна. Ён быў адным з тых аўтараў, хто з прыходам у літаратуру адразу адчуў, зразумеў, чаго не хапае і што неабходна для беларускай літаратуры на новым этапе яе развіцця. Празаік у сваёй творчасці паставіў перад сабою вялікую задачу - даць беларускай літаратуры псіхалагічны раман, аповесць, апавяданне. К. Чорны імкнуўся зрабіць нашу літаратуру псіхалагічна глыбо-кай, развітай, маштабнай, праблемнай, каларытнай, паставіць яе ўпоравень з іншымі вядомымі літаратурамі свету. Малады празаік імкнуўся ўзняць беларускую прозу ад бытавых замалёвак, анекдотаў, сцэнак, абраз-коў, пейзажных малюнкаў, з якіх яна пачыналася яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы, да ўзроўню глыбіннай аналі-тычнай прозы, да шматаблічнай і шматфарбнай ідэйна-мастацкай сістэмы.

К. Чорны быў выдатным майстрам-аналітыкам, пісь-меннікам, які добра валодаў псіхалагічнымі прыёмамі пісьма, умеў заўважыць і перадаць найтанчэйшыя рухі чалавечай душы, самыя разнастайныя змены ў псіхало-гіі, адценні настрою, матывы паводзін чалавека. Мастак слова імкнуўся ў сваіх раманах, аповесцях, апавяданнях пісаць пра ўнутраны свет чалавека, яго душэўны стан. К Чорны маляваў цімкаўцаў, але рабіў ён гэта, тры-маючы ў полі зроку праблемы вялікага свету. Ён адкры-ваў у беларускай літаратуры тып простага чалавека, абуджанага пераменамі, селяніна "з-пад саламянай страхі", паказваючы ўсю глыбіню і паўнату людскіх адчуванняў, велічную "работу душы" непрыкметных і нехлямяжых, на першы погляд, жыхароў вёскі. Прабле-ма "маленькага чалавека" — адна з галоўных у творчасці К. Чорнага-празаіка. Яго герой можа цярпліва зносіць крыўды і здзекі, кпіны, але тады, калі закранаюць яго чалавечую годнасць, ён здольны пастаяць за сябе, адважваецца на супраціўленне і помсту. "Ціхі чалавек" на самай справе праяўляе вялікую прагу духоўнасці і самапазнання, прагу да самаўдасканалення.

Падобны тып "маленькага чалавека" з'явіцца пазней у творах Я. Брыля, А. Макаёнка. "Бунтарства" духу ў такім чалавеку не аднойчы малявала наша літаратура. "Бунт пачуццяў" любіў апісваць і К. Чорны, паказваючы тое, як у чалавеку раптоўна з дна душы ўзнімаецца хваля пратэсту, бунт адчаю, як гэты бунт заглушае ўсе іншыя пачуцці. "Бунт пачуццяў" герояў К. Чорнага -з'ява унікальная, праўдзівая, псіхалагічна распрацава-ная, глыбінная. "Бунтуюць" усе героі празаіка. Людзей нецікавых для мастака слова няма. Кожны персанаж — адкрыццё "чалавечага ў чалавеку". Прозу К. Чорнага вылучае сапраўды філасофскі змест, бо ледзь не ў кож-ным творы разгортваецца перад чытачом даследаванне стану душы чалавека і яго канцэпцыя свету, гэта зна-чыць, погляды героя на акаляючае асяроддзе і на асобу ў грамадстве.

Раннія апавяданні К. Чорнага. Ранняя проза пісь-менніка вызначаецца арыгінальнасцю сюжэтаў, маш-табнасцю вобразаў, эмацыянальнасцю. Першыя творы, якія ўвайшлі ў зборнікі "Апавяданні" і "Срэбра жыцця" (1925), напісаны ў жанрах, характэрных для маладня-коўцаў. Гэта замалёўкі, імпрэсіі, вершы ў прозе, эцюды. Крытыкі ўжо ў той час адзначалі наватарскі характар прозы К. Чорнага, аналітычнасць і фальклорныя асновы творчасці пісьменніка.

Лірычны пачатак у ранніх творах К.Чорнага вынікае з самой іх сутнасці. Мастака з самага пачатку хвалявала духоўнае прасвятленне герояў, вяршынныя моманты ўнутранага жыцця асобы. Без гранічнай шчырасці, даверлівасці, адкрытасці характараў герояў, выразнасці пазіцыі аўтара нельга ўявіць раннюю прозу К. Чорнага. Аўтар вёў чытача ад знешняй эмацыянальнай афарба-ванасці да ўнутранага напалу высокіх пачуЦцяў перса-нажаў.

У творчасці К. Чорнага 20-30-х XX ст. гадоў выразна выступае некалькі тэматычных напрамкаў. Адзін з іх -апавяданні аб маленстве, якія напісаны ў форме ўспамі-наў, з пранікненнем у псіхалогію дзяцей. Другі напрамак -творы, звязаныя з вобразам дарогі, уражаннямі ад дарожных сустрэч. Многія з іх уяўляюць сабой лірыч-ную споведзь аўтара, адбітак ягонага настрою, выкліка-нага сузіраннем канкрэтнай з'явы жыцця. Апавяданні "Буры", "На пыльнай дарозе" - вяршыні лірычнай прозы К. Чорнага ранняга перыяду творчасці. У невялі-кім апавяданні "На пыльнай дарозе" адбываецца сустрэ-ча аўтара з дванаццацігадовым падлеткам, які, мярку-ючы па размове з ім, рана пасталеў. Ён апавядае аб сваім незайздросным жыцці, аб тым, што яны, дзеці, яшчэ нічым не пацешылі матку, якую айчым ледзь у труну не ўвагнаў. Адлюстраванне дзіцячай псіхалогіі тут даска-налае. Герой К. Чорнага вучыцца самастойна хадзіць па пыльнай дарозе жыцця.

Такая проза не можа нікога пакінуць раўнадушным, выклікае суперажыванне чытача, бо пісьменнік не замы-каецца ў рамках асабістых перажыванняў. Яго творы не ўспрымаюцца як камерныя, нясуць агульначалавечую значнасць.

Яшчэ больш яркае і запамінальнае кароткае апавя-данне "Буры". У аснове яго - гора маленькага чалавека, на вачах якога канае конь - адзіная апора ў сялянскай гаспадарцы. "Буры" перажыванняў запоўнілі душу маленькага чалавека.

Яшчэ адно з ранніх апавяданняў К. Чорнага "Будзем жыць", даволі дакладна распрацаванае, хоць і на ім яшчэ ляжыць пэўная адзнака вучнёўства. Ключавое слова тут -"будзем". Яно гучыць спачатку з вуснаў камандзіра палка, "заўсёды маўклівага і хмурага", бо той адчуваў адказнасць за даручаную справу і ў самы разгар насту-плення скамандаваў батарэі "біць". У цяжкім баі загінуў маладзенькі тэлефаніст, які і перадаў той загад: "пара біць". А ўжо значна пазней, недзе ў далёкай, закінутай вёсачцы спрацаваны селянін упершыню пачуў ад стар-шыні выканкома, які прачытаў старому ліст з фронта, дзе паведамлялася аб смерці сына, суцяшальнае: "Будзем жыць". Машынальна стары бацька паўтарае тыя словы: "Будзем жыць і радавацца", выціраючы рукавом слёзы. Твор на дзіва кранальны, запамінальны. У ім раз-венчваецца "крыважэрнасць", "ненасытнасць" вайны, ЯКЭ.Я забірае апошняе ў людзей.

Празаічныя зборнікі "Па дарозе", "Пачуцці", "Хвоі гавораць" (1926), "Вераснёвыя ночы" (1929) сведчаць аб творчым пасталенні майстра. У іх - незабыўныя вобразы і малюнкі народнага жыцця. Тып "неспакойнага" чалаве-ка, вечнае кіпенне яго душэўных пачуццяў адкрываюц-ца на старонках гэтых твораў. На прыкладзе росту май-стэрства ў ранніх творах К. Чорнага можна прасачыць агульныя шляхі развіцця беларускага апавядання ў20~30-я гады. Празаік шмат эксперыментаваў, шукаў. У першых яго творах - перавага дзеяння над псіхалагіч-ным аналізам ("Срэбра жыцця"). Затым пісьменнік імкнуўся паглыбіцца ва ўнутраны свет чалавека. Але ад гэтага творы перанасычаліся жыццёвым матэрыялам, набывалі расцягнутую форму, былі кампазіцыйна рых-лымі. Асвойваючы ўсё новыя жыццёвыя пласты, К. Чорны паступова вяртаўся да класічных форм апавя-дання. Але формы гэтыя выкарыстоўваліся на новай аснове, поўніліся філасофскім зместам.

У апавяданні "Вераснёвыя ночы" - вобраз жанчыны, якая становіцца гаспадыняй уласнага лёсу. Агата ў нечым падобная да купалаўскай Паўлінкі. Яна робіць самастойны выбар у каханні, фарміруецца як чалавек з новым светапоглядам. Учынак гераіні незвычайны - яна ўцякае з-за стала на сваіх заручынах, выбіраючы нена-дзейнага, шалапутнага вясковага жартаўніка Асташонка.

Паступова прыходзіла да пісьменніка ўменне раскры-ваць багаты ўнутраны свет чалавека.

Дарожныя ўражанні ляглі ў аснову шматлікіх апавя-данняў ("Па дарозе", "Ноч пры дарозе", "Гаворка ўначы ў дарозе", "Вясновыя дарогі", "Выпадак увосень", "Нач-лег у вёсцы Сінегах", "Як мы пакінулі хутар"), некато-рых замалёвак ("У роднай глушы", "3 падарожжа", "3 роднай глушы").

Мы бачым, што ў лірычнай прозе Чорнага паэтычна-натхнёная дэкларацыя, рамантызаванае, крыху наіўнае захапленне рэчаіснасцю, якія выражаў лірычны голас пісьменніка, неаддзельныя ад разумення бясконцасці жыццёвай плыні, ад філасофскага асэнсавання, глыбін-нага роздуму над жыццём. "Лягу я на зямныя дарогі -колькі па іх прапаўзло і прайшло істотаў. I колькі яны перанеслі на гэтых дарогах суму і радасці!..

Абніму я зямныя дарогі".

"На зямлі дарога — як само жыццё: відна толькі каля ног, але ж і заве-зазывае яна ўдаль. Усё едзеш і йдзеш па ёй; і з кожным крокам яна ўсё новая праходзіць пад нага-мі, і здаецца, што наперадзе там за нечым няясным, дзі-восным і далёкім будзе нешта надзвычайнае..." ("Па дарозе").

Паэтычны лад думак даваў мажлівасць пісьменніку выказаць сваё захапленне жыццём, дапамагаў раскрыць імкненні, мары. Думка мастака лунала, нібы птушка: "Колькі дарог будзе яшчэ пройдзена і колькі людзей уве-дана!"

У ранняй прозе К. Чорнага шмат лірычных адсту-пленняў ("Прабуюць грушы шумець", "Забойства", "Буланы", "Па дарозе", "Маленькая драма").

Вялікае месца ў апавяданнях займае пейзаж. У адрозненне ад многіх твораў маладых аўтараў, прыро-да ў К. Чорнага арганічна дапаўняла жыццё герояў, рабі-ла яго змястоўным. Арганічнае зліццё ўнутранага інтэ-лекту герояў і акаляючага асяроддзя стваралі лірычны падтэкст, уражанне глыбіні зместу. Асветленыя цёплым лірычным настроем, сагрэтыя аўтарскім пачуццём замі-лавання, малюнкі прыроды дазвалялі адчуць паўнату жыцця. Прырода ў К. Чорнага-апавядальніка сапраўды адцяняе чалавечы настрой, з'яўляецца тыповымі абста-вінамі для духоўнага існавання герояў.

Пейзаж у К. Чорнага дэталізаваны. Але пейзажныя малюнкі ў апавяданнях рабілі асаблівае ўражанне ў кан-тэксце, дзе асноўнае - лірыка-эмацыянальнае адкрыццё героем і пісьменнікам прыгажосці прыроды, радаснае недаўменне перад яе багаццем і разнастайнасцю. "Зямля -як размах чалавечай радасці - шырокая, бяскрайняя, здольная будзіць вялікія імкненні пачуццяў і думак. Адчу-ваецца яна цвёрдасцю пад нагамі і вострым пахам сваім ад вільгаці летняй ночы... Канца-краю зямлі не відаць, такса-ма, як і неба над ёю. Зямля - як чорная прастора, прыціс-нутая хмарамі і маўклівая ад іх" ("Па дарозе").

Пісьменнік намагаўся знайсці цудоўнае ў звычайным, канкрэтным. Асобныя з пейзажных апісанняў маюць рамантычную прыўзнятасць. К. Чорны імкнуўся выявіць гармонію прыроды і чалавека.

Пейзаж у ранніх апавяданнях К. Чорнага дапамагае сцвярджэнню эстэтычнага ідэалу пісьменніка, з'яўляецца састаўной часткай паэтычнай канцэпцыі рэчаіснасці. I гэта адна з найболыпых заслуг лірычнай прозы К.Чорнага.

Герояў ранніх твораў К. Чорнага нельга ўявіць без цёплай, задушэўнай, лірычнай песні. Лірычныя напевы дапамагалі глыбей раскрыць адчуванні персанажаў ("Хвоі гавораць"). Песні выказвалі "глыбіню весялосці" герояў, калі "галасы рвануліся ўшыр і ўверх", а сэрца запаланіла "буйная весялосць з радасцю" ("У вёсцы"). Песня дапамагала, напрыклад, улавіць настрой Насці, калі яна, едучы ў горад, перадумвала ранейшае жыццё, неяк па-асабліваму ўспрымала наваколле, радавалася чыстаму небу, удыхала мядовы пах цвітучай грэчкі. Насці захацелася "заспяваць што-небудзь лёгкае, цягу-чае, ціха-радаснае, або ўжо, калі на тое пайшло, зусім гуллівае".

Мастак усклікае: "...А ў вясёлых песнях веселара-дасны смутак і жаданні невядома якія. Эх, вы песні-лю-дзі на зямлі!.."

А ў такіх апавяданнях, як "Захар Зынга", "Прабуюць грушы шумець", "Вечар", "Пачуцці", "Па дарозе" музы-ка і песні выконваюць сюжэтаўтваральную функцыю. Яны - асноўная стрыжнявая лінія ў развіцці дзеяння. Уранніх творах Чорнага духоўны свет герояў паўстае паўнакроўным. Затое, як можна заўважыць, у раманах пісьменніка героі спяваюць рэдка. I толькі ў творах ваен-нага часу песні нібы зноў вяртаюцца да герояў.

Аўтар узнімаўся ў творах над звычайнай жыццёвай канкрэтыкай, рабіў абагульненні. Філасофскае асэнса-ванне жыцця мы назіраем у многіх апавяданнях пісьмен-ніка. Ранняя проза К. Чорнага глыбока філасафічная па сваёй сутнасці. Пісьменнік разам з героямі нібы нанова вырашае адвечныя пытанні жыцця: маралі, грамадскага абавязку, служэння людзям і г.д. У творах К. Чорнага напружаны роздум над жыццём мае канкрэтную форму -ён праяўляецца ў апавяданнях у выглядзе вывадаў аб жыцці і чалавеку, якія робяць героі твораў і сам аўтар. Вывады прыходзяць як вынік глыбіннага роздуму над з'явамі жыцця і паводзінамі чалавека.

Няхітрыя, здавалася б, ісціны жыцця, але як нялёгка даходзіць да іх героям ранняй лірычнай прозы К.Чорна-га. "Мы не верым у тое, чаго не бачым сваімі вачыма. Так часта бывае. Нам яно здаецца прыкрым. А колькі трэба ўбачыць, каб паверыць у тое, што ёсць" ("На граніцы"). "Чалавек можа быць гордым перажытымі пакутамі, у час жа гора, калі ён пачынае стагнаць перад другімі, ён тады - увасабленне мізэрнасці" ("Хвоі гавораць").

Вывады героя і пісьменніка важныя як увасабленне нялёгкага шляху пазнання жыцця, яго заканамернасцей і глыбінных працэсаў, як сведчанне сталення прозы і аналітычнага падыходу аўтара да жыцця. Менавіта ў ранняй прозе ўпершыню прагучаў той асноўны вывад, які зрабіў малады празаік - "Чалавек — гэта ж свет", і які лёг у аснове творчага метаду пісьменніка пры пады-ходзе яго да адлюстравання жыцця і самога чалавека.

Пісьменнік і яго героі ў сваім адкрыцці навакольнага свету кіраваліся тым, што калі чалавек "увесь час маўчыць - значыцца, у яго многа важнага ў душы; у яго многа слоў". Самыя найтанчэйшыя вібрацыі ўласнага сэрца займаюць герояў, якія нібы ўслухоўваюцца ў саміх сябе, прыглядаюцца ўважліва да людзей, каб "зразу-мець, дзе хаваецца дух і сэнс самога жыцця". Прызнанні робяцца ў хвіліны найвялікшай шчырасці, адкрытасці, калі герой "успамінае, адчувае і думае".

Нярэдка пісьменніку ўдавалася дасягнуць глыбокіх мастацкіх абагульненняў, якія маюць агульначалавечае значэнне. Многія вывады героі робяць як бы ў дачыненні да ўсяго чалавецтва, у адносінах да жыцця наогул. "Вось адчуваецца яно, гэтае жыццё, адно ўмірае, другое расце, а зямля, што трымае ўсё на сабе, імчыцца пад сонцам..." ("Вечар"). "Многа будзе чаго бачыцца і чуцца на зямлі, многа будзе дзён пражыта і гэтакіх вечароў, многа будзе зроблена нечага вялікага, што заўсёды, да канца жыцця, стаіць перад табою і ніколі не зробіцца так, каб быў яму ўжо абсалютны канец..." ("Вечар").

У ранняй лірычнай прозе пісьменнікам быў зроблены першы крок па шляху да маштабнасці прозы, да вялікіх агульначалавечых абагульненняў. Ранняя проза Чорна-га несумненна саступала псіхалагічнай яго прозе паз-нейшага часу. Больш таго, адмаўляючы некаторыя свае здабыткі ў лірычнай прозе, пісьменнік ішоў пазней да паглыбленага аналізу. Як вядома, лірызм саступаў месца ў большасці раманаў заглыбленаму псіхалагізму. Аднак пазней, імкнучыся да сінтэзу, пісьменнік выкарыстаў і ранні лірычны вопыт.

Стварэнне лірычных апавяданняў рэалістычна-ана-літычнага напрамку падрыхтавала аўтара да напісання эпічных раманаў. "Зямля" - адзін з першых раманаў К. Чорнага, які па праву можна назваць вяршыняй ран-няй лірычнай прозы пісьменніка. Гэты раман увабраў усё лепшае, што было знойдзена Чорным-навелістам, з'явіўся працягам пошукаў аўтара ў лірычнай прозе. Урамане праявіліся лірычныя пачуцці вялікай сілы і глыбіні.

Тое ж самае можна сказаць і пра распрацоўку вобра-заў у творах пісьменніка. Празаік для кожнага героя зна-ходзіў дакладную і вельмі трапную характарыстыку, падкрэсліваў у яго абліччы ці паводзінах найбольш яркую рысу. К. Чорны шырока карыстаўся мастацкай дэталлю.

У апавяданні "Вераснёвыя ночы", напрыклад, аўтар дакладна перадае душэўны стан гераіні, у якой першае каханне звязана з пахам грушаў бэраў, што "стукалі ў садзе, раз-пораз падаючы на зямлю", з пахам спелых яблык, канюшыны, з "чулай цішынёй вераснёвай ночы". Самота і жалоба адзінокага хлопчыка, які сядзіць над канаючым канём, цесна пераклікаецца ў апавяданні "Буры" з ледзь улоўным смуткам пераспелай збажыны ў полі. "У ціхіх скаргах непрыбранага жыта чуў я вялікія буры, - заўважае пісьменнік і дадае. - За многа вёрст адсюль узрываліся камяніцы, на чыгунках рваліся цэлыя паязды, а тут не было вялікага стуку. Тут проста гарачымі днямі асыпалася пераспелае жыта, і начамі ціха гарэлі вёскі - смерць у цішы страшней за рап-тоўную смерць у бурах".

Творы набывалі філасофскае гучанне. Герой апавя-дання "На беразе" Мікіта ўпэўнены, што чалавек "калі-небудзь выдумае што-небудзь такое, на чым паднімецца так, што ўбачыць усю зямлю, як бачыць сонца", "што людзі, злучыўшыся ў адну вялікую сям'ю, зробяць на сваёй зямлі нешта такое, што будзе болыпае па сваёй сіле за самую зямлю". Шматлікія творы празаіка раскрываюць шматаблічнасць і шматгалоссе нашага зменлівага часу.

3 улікам сусветных дасягненняў еўрапейскай кла-січнай традыцыі прозы створана апавяданне К. Чорнага "Ноч пры дарозе". У творы расказваецца пра тое, як паводзяць сябе розныя людзі ў розных сітуацыях, асабліва тады, калі кожнаму з іх пагражае небяспека. Сюжэт апавядання просты, знешне незаймальны, пры-мушае думаць. Двое немаладых ужо людзей, пільшчы-каў дрэва, папрасіліся на начлег у самую крайнюю і даволі прасторную хату - "заезджы дом". Сюды ж "пры-сталі" яшчэ два падарожнікі, стары і малады, "вялікае начальства" з павету. "Вечарам, як запалілі лямпу, за-ехалі начаваць яшчэ два маладыя цыганы", якія ехалі ў горад на кірмаш з коньмі. Паставілі яны сваіх коней на двары, пад паветкаю, і "часта, па чарзе, выходзілі гля-дзець іх".

Празаік К. Чорны дае ў апавяданні дэталёвае апісан-не знешняга выгляду, асаблівасцей характару і паводзін сваіх персанажаў, выпадковых спадарожнікаў, якія па волі лёсу апынуліся ўсе разам на начлезе ў прыдарож-най хаце. Пільшчыкі-валацугі цягаюцца па свеце ў пошуках работы і заробку, нішто іх не трымае на адным месцы, хоць адзін з іх ужо і не супраць асесці дзе-не-будзь і зажыць сталым жыццём. "Душа ж пільшчыкаў была як на далоні", - заўважаў празаік. Зусім інакш паводзілі сябе цыганы, "...адзетыя ў ватовыя вопраткі да кален з сіняга сукна, яны мелі выгляд нейкай фальшы-вай, панурай ні то весялосці, ні то проста развязанасці ў гаворцы". У паводзінах павятовых адчувалася заці-каўленасць лёсамі іншых людзей. Апошнім у хату пера-начаваць папрасіўся жабрак, старац, з якога ўсе кпілі. Незалежна, мудрэй і хітрэй за ўсіх паводзіў сябе гаспа-дар, які вылічваў, выгадваў, ці не прагадаў, абдумваючы, што ён будзе мець з начлежнікаў.

А ноччу здарылася бяда. Нечакана захварэла жонка гаспадара, у яе праявілася заразная хвароба, і людзі павялі сябе па-рознаму. Першым падаўся з хаты жаб-рак, пасля ўцяклі далей ад начной калатнечы абодва пілыпчыкі - Кузьма і Улас, тут жа зніклі з хаты цыганы. I толькі павятовыя начальнікі, камуніст і камсамолец, кінуліся запрагаць каня, каб завезці хворую ў горад у шпіталь. Празаік піша: "Можна было, прыгледзеўшыся, угадаць іх настрой. Чалавек павінен перамагчы ўсё, што толькі ёсць на свеце; нават і тое, што палажыла свой страшны адбітак у вочы кабеты. I яны спакойна збіралі-ся ў дарогу".

Апавяданне раскрывае лепшыя рысы творчасці пра-заіка на раннім этапе развіцця яго таленту: распрацава-насць сюжэту, дэталізацыю падзей і вобразаў, яркасць і трагічнасць характарыстык, дакладнасць апісанняў, строгі і эканомны стыль.

Апавяданне К. Чорнага "Ноч пры дарозе" сваім асноўным даследчыцкім аналізам паводзін людзей у экстрэмальнай сітуацыі нагадвае твор Гі дэ Мапасана "Пышка", які па праву ўваходізіць у лік лепшых твораў еўрапейскай класікі. Заглыблена і ўсебакова паказвае псіхалогію паводзін сваіх герояў і К. Чорны. Гэта не адзі-ны выпадак, калі сваім творам класік беларускай прозы "супернічае" з сусветнавядомымі шэдэўрамі прозы. Крытык А. Адамовіч адзначаў, што "за апавяданнем К. Чорнага "Буланы" стаіць "Халстамер" Л. Талстога, за "Парфірам Кіяцкім" - горкаўскае апавяданне "Туча". Беларуская проза намаганнямі такіх майстроў, як К. Чорны, станавілася ўпоравень з найлепшымі здабыт-камі сусветнай літаратуры.

Зместам апавядання "Вечар" К. Чорнага, у якім упер-шыню аўтар робіць адкрыццё бязмернасці ўнутранага свету чалавечай асобы, сталі адчуванні, настроі, перажы-ванні, эмоцыі самых розных людзей, якія жывуць у доме былога багацея Баляслава Гельца. Надыходзіць вечар, і аўтару "адкрываюцца" іншыя "светы". У кватэры ёсць піяніна. Музыка "адцяняе" настроі жыхароў, гаспадароў і пастаяльцаў. Людзі павінны цаніць радасць жыцця, яны не схільны, не могуць рабіць "жыццё сваё цесным". У загерметызаванай і адасобленай прасторы існуюць персанажы. Нямногім з іх можа ў сучасны момант адкрыцца вялікі сэнс і змест зямнога жыцця.

Твор напісаны пасля рэвалюцыі, калі разбураўся прывычны і ўстойлівы лад, людзі апынуліся ў нейкай замкнутай просторы. У адным доме, пад адным дахам, вымушаны існаваць персанажы, якія эмацыянальна настроены па-рознаму, кожны са сваім светабачаннем. У Арсеня Грабіча жонка заліваецца горкімі слязьмі ўсякі раз, ледзь пачуе якую-небудзь дрэнную вестку. Паведа-мленне, што "каза ўгразла" ў гнаі, для яе ўжо трагедыя, хоць каза не можа ўгразнуць. "Жыццё для яе пакута, бо бачыла яна ўсяго на адзін крок перад сабою". Музыка -асноўная сюжэтаўтваральная аснова твора. На вуліцы "кіпіць" жыццё, ідуць пад гукі самых разнастайных мелодый розныя пакаленні "з нязжытай весялосцю жыццяздольнасці, і ва ўсім адчуваецца "радасць існа-вання", гучыць "шырокая сімфонія" жывой рэчаіснасці.

Людзі паступова перастрайваюць сваю душу на новы лад, упускаюць у сэрца новыя мелодыя, гукі перамен. Гэта твор аб тым, што ў любых умовах заўсёды трэба цаніць само жыццё, як дар нябёсаў, успрымаць радасць зямнога існавання.

Раман "Трэцяе пакаленне". Нялёгка адбывалася ста-наўленне творчай індывідуальнасці мастака слова ў новых умовах. Пра гэта сведчыць гісторыя стварэння асобных твораў пісьменніка і іх ацэнка ў літаратуры ў розныя часы. Раман "Трэцяе пакаленне" доўгі час раз-глядаўся як вяршынны, эталонны твор. Так гэта ці не? Паспрабуем разабрацца. Раман названы "Трэцяе пака-ленне", але ў аснове яго - лёс прадстаўнікоў сярэдняга пакалення, другога па ліку ў творы - Міхала і Зосі Тва-рыцкіх. Прасочваюцца іх лёсы ад маленства і да сталага веку, калі ўжо ў іх саміх паяўляецца дачка Слава - пер-шая і пакуль адзіная ў трэцім калене сялянскага роду Тварыцкіх. Лёс бацькоў Міхала і Зосі вядомы, жыццё іх не песціла, сыйшлі яны ў магілу дачасна. Тое, як загінулі ці памерлі бацькі Зосі і Міхала, у многім наклала адбітак і на далейшыя паводзіны кожнага з іх, сялянскіх дзяцей, якім самім даводзілася "выбівацца ў людзі", зарабляць на кавалак хлеба, потым сумесна будаваць самастойнае жыццё. Міхалка спрабаваў "абхітрыць" жыццё, выгадваў, падладжваўся пад яго. Зося, бацькі якой забіты кулакамі, жыла не тоячыся, адкрыта, але праўдзіва, ваяўніча, не даруючы крыўд і не мірачыся з няшчырасцю.

Час дзеяння ў творы - пачатак 20-х гадоў XX ст., калі герояў мы застаем яшчэ падлеткамі, а затым асноўныя па-дзеі разгортваюцца праз 10-11 гадоў, у час будаўніцтва новага ладу. Папярэдняе жыццё герояў - Міхала і Зосі таму ўспрымаецца яшчэ як прэлюдыя да іх лёсу ўжо ў сталым узросце, бо паводзіны персанажаў, іх светапо-гляд, асноўныя рысы характару, захапленні "выводзяц-ца" пісьменнікам з іх папярэдняй біяграфіі. Але шляхі-дарогі ў герояў розныя, хоць і ідуць яны поруч, рука ў руку, стаўшы ўжо мужам і жонкаю. Зося ўся імкнецца ў новае, лёгка адмаўляецца ад старых закаранелых звы-

чаяў, па-новаму глядзіць на свет - вольна, узнесла, адкрыта. Яна едзе ў горад на вучобу. Міхал жа застаўся ў многім у мінулым - поглядамі, адносінамі да акаляюча-га, нават рысамі характару, сваёй зацятасцю, панурас-цю, хцівасцю і зборлівасцю. Але што ў гэтым дрэннага? Невядома яшчэ, хто больш прыдатны да жыцця, больш моцна стаіць на нагах. Міхал у сваёй жыццёвай учэпіста-сці і трываласці ў нечым стаіць вышэй, чым безаглядна спакойная і неспрактыкаваная ў жыццёвых перапетыях ягоная жонка, даверлівая і прастадушная да наіўнасці, адкрытая і прамая да прымітывізму.

Міхал у канцы рамана гаворыць: "Я стараюся, як магу, каб гэтае дзіця не вырасла на пустым месцы, каб у яго за душой было што-небудзь... Гэтае малое перад чым, ты думаеш, стаіць? Хіба спакойна на свеце? Хто гэта не ведае, што скора зноў войны пачнуцца!.. Гэтае малое пакаленне яшчэ горш за нашых бацькоў і за нас будзе". Сёння, калі мы ведаем, якую вайну давялося перажыць героям і такім як яны, гэта не ўспрымаецца пустымі спо-лахамі і пагрозай. Як у ваду глядзеў Міхал Тварыцкі. Толькі Зося і дачка Слава не маглі прыняць і зразумець вечныя пакуты Міхала, яго прагу да незалежнасці і самастойнасці, якія прынясуць толькі грошы. I небяспеч-на ў той час было сябе так паводзіць, неразумна, з выклі-кам, не хаваючы сваіх намераў, жывучы не так, як жылі ўсе людзі: у асноўным падладжваліся ж пад новыя парадкі. Крытыка ў свой час так пісала пра Міхала Тва-рыцкага: "Як суровая восень нішчыць фарбы лета, так золата вытручвае самае лепшае ў характары Міхала і развівае адно - прагу нажывы". Гэта стала "аксіёмай". Міхал Тварыцкі пры такім асвятленні ў рамане стана-віўся адным з ценяў свайго гаспадара ў мінулым - Скуратовіча, паказваўся такім жа сквапным. Апошнім часам беларуская крытыка, у прыватнасці крытык і даследчык М. Мушынскі, зрабіла спробу "рэабілітаваць" галоўнага героя рамана, разабрацца ў тых станоўчых і адмоўных якасцях характару і матывах паводзін, якія ўласцівы гэтаму вобразу. Характэрна ўжо сама назва артыкула, у якім робіцца спроба глянуць шырэй на вобраз у рамане: "Ці быў Міхал Тварыцкі ворагам народа?" Пытальная інтанацыя не толькі ставіць пад сумненне "суровыя абві-навачванні" ў адрас героя, але і начыста адкідае прэч якія-небудзь падазрэнні на гэты конт. Але галоўнае, што аўтар артыкула ставіць пад сумненне агульную канцэп-цыю рамана, аўтарскую трактоўку галоўных герояў твора - Міхала і Зосі Тварыцкіх, перш за ўсё разгля-даючы іх абодвух як непрымальных людзей з маральна-га пункту гледжання. Як заўважае крытыка, выра-шаючы гэты канфлікт, пісьменнік, маўляў, рабіў уступ-ку патрабаванням часу, якія вымагаліся ідэалагічнымі ўстаноўкамі, вульгарызатарскай крытыкай 30-х гадоў, і тым самым значна абясцэніў гуманістычнае гучанне твора. Сюжэтнае дзеянне ў рамане разгортваецца так, што пісьменнік нібыта "падыгрывае" сваёй гераіні, зна-рок ставіць яе ў выйгрышнае становішча, а ў адносінах да Міхала выяўляе прадузятасць. Атрымліваецца, што Зося ва ўсім і заўжды мела рацыю, а Міхал заўжды быў вінаваты. Але ж такі падыход пярэчыць духу рэалістыч-нага мастацтва, дзе вобразы герояў не павінны быць рупарамі аўтарскіх ідэй. На жаль, іменна так і адбываец-ца ў "Трэцім пакаленні", - піша М. Мушынскі, папра-каючы з пазіцый сённяшняга часу аўтара рамана ў тым, што "логіка аўтарскай трактоўкі характару герояў не супадае з логікай жыцця". Аднак паводзіны і ўчынкі герояў, калі ацэньваць іх непрадузята, даводзіць кры-тык, "пярэчаць зыходным аўтарскім характарыстыкам". Гэта значыць, не такая ўжо Зося Тварыцкая станоўчая гераіня і не такі ўжо злы і адсталы Міхал Тварыцкі з уласніцкімі сваімі намерамі. Над творам можна і трэба думаць і думаць. Бо прачытанне мастацкага твора ў розны час можа быць рознае, і тое, што разглядалася на першым часе як заганнае, пачварнае, адзінкавае на самай справе варта ўвагі, заслугоўвае ўхвалення і патрабуе распаўсюджвання. Каб усе ў нас былі такія дбайныя працаўнікі і гаспадары, якім з'яўляўся Міхал Тварыцкі і такімі непадкупнымі да канца, бескампра-міснымі і патрабавальнымі да сябе і да іншых, як Зося Тварыцкая, тады б наш лад у многім выйграў і ўмаца-ваўся. Мастацкі твор заўсёды шматмерны, яго можна чытаць і перачытваць і пры гэтым кожны раз знаходзіць нешта новае, незаўважанае раней ці вытлумачанае аднабакова. Гэта прыкмета сапраўднага таленту маста-ка. Нязменным застаецца адно - тое, што намалявана ў творы, - гэта характары Міхала і Зосі, іх ацэнкі і пады-

ход да жыцця, іх узаемаадносіны між сабой. Гэта ўжо факт літаратуры і "новага" Міхала не створыш, харак-тар яго, як і характар Зосі, "на чыставік" не перапішаш. Маем мы герояў такіх, якімі іх вывеў аўтар, незалежна ад таго, на чыім баку былі сімпатыі стваральніка твора, каму ён спачуваў, а каго адразу "выстаўляў" у крывым люстэрку.

Міхалам добра засвоена навука бязрадаснага дзяцін-ства і законаў таго грамадства, дзе "чалавек чалавеку воўк". Яму ўласцівы спрактыкаванасць, прыродная кем-лівасць, разуменне таго, што дасць збавенне ад залеж-насці. Няхітрую навуку жыцця ён засвоіў па-свойму. Жыве сваім жыццём. Тым, чым валодае, з іншымі не па-дзеліцца. Гаспадарскія "тайны" ён хутка звязвае ў тугі вузел з простымі "тайнамі" філасофіі чалавечага быцця ("Тое, што ты маеш, людзям не паказвай, бо адбяруць"). Ён адчувае паталагічны страх перад будучыняй. Чала-век-працаўнік і чалавек-уласнік у ім з'ядналіся ў адно. Работа як асалода, як збавенне, як лекі была для яго і ёсць сродак заглушыць бяду. Адзінаборства Міхала з самім сабою, са сваім мінулым, з супраціўленнем нава-кольнага свету не прыводзіць да ачышчэння. Дык вый-граная ці нявыйграная амаль "бяспройгрышная" бітва Міхала Тварыцкага - з самім сабою? Цяжкая праца павінна даць збавенне герою, прынесці спаталенне душы, даць супакаенне і шчасце. А што прынесла? Вый-грышная, здавалася б, справа аказваецца прайгранай. А мо ўсё ж выйгранай? Сімвалічнае значэнне мае ў гэтых адносінах звернуты да Анатоля Скуратовіча маналог Тварыцкага ў канцы рамана - новае слова былога параб-ка. Чорны піша: "3 яго душы от што прасілася ў свет: "Твой бацька і ты, мучачы мяне, убівалі мне ў галаву, што чалавек на свеце ад веку да веку будзе рваць горла другому. I кожны павінен быць гатоў сам ірваць кожнаму горла, каб абараніцца. Выварочваючы маю дзіцячую душу, вы ўпэўнівалі мяне, што нявінныя дзеці, змуча-ныя і сіратлівыя, як пакалечаныя птушкі, будуць ба-дзяцца па пакутных дарогах і з грымасамі на сваіх нявін-ных тварах піць усю прагоркласць свету. Вы гандлявалі маім маленствам і пакутамі майго абязвечанага вашым жа ўстанаўленнем бацькі! Цераз вас бачыў я сваё дзіця босым і голым на гэтых жа дарогах! Цераз вас я смяяўся з вялікага подзвігу малога дзіцяці Ірынкі, асоба якой цяпер для мяне ў арэоле! Цераз вас я сам сябе бачу разарваным на дзве часткі! Адзін я цяпер, другі раней. I паміж гэтых двух стаіць постаць вашага пастушка, які дрыжаў пад вашым голасам і якога вы калечылі!"

Маналог наогул займае важнае месца ў паэтыцы раманаў Чорнага: у ім звычайна адлюстроўваюцца духоўныя вынікі доўгіх жыццёвых пошукаў героя, пера-ломныя моманты яго станаўлення. Ў канцы рамана "Трэцяе пакаленне" К. Чорны паказаў Міхала здольным да змагання за сваю і агульначалавечую будучыню.

Па-свойму да гэтага ідуць і іншыя героі. Міхал усё ж застаецца працаўніком на сваёй зямлі. У гэтым яго шча-сце, якога ў яго ніхто не адбярэ. Доўгі час у Міхалу мы бачылі тое, што хацелі бачыць, - кулака-міраеда. Але Міхал - яшчэ і працаўнік. Характар Міхала - характар чалавека ад зямлі, гаспадара.

Зося - спачатку бясхітрасная, па-дзіцячаму непас-рэдная і наіўная дзяўчынка. Ранняе пасталенне, хуткае праяўленне "сталай спрактыкаванасці", уменне даваць "ацэнкі некаторым справам і людзям", цвёрдасць харак-тару, бескампраміснасць, загартаванасць у барацьбе, непрыняцце чужой ідэалогіі і чужога жыцця - усё гэта ёсць у яе натуры. Імкненне гераіні да самавыяўлення, да рэалізацыі сваіх духоўных сіл і мажлівасцей, да адчу-вання сябе патрэбнай новаму часу і новаму грамадству засланіла ў ёй усё астатняе, пераважыла ў характары. Зося амаль не паказваецца як маці, як жонка, якая кахае свайго мужа, як гаспадыня хаты. Больш выразна акрэ-слена грамадскае аблічча гераіні. Чалавеказнаўчы пласт у рамане ад гэтага рэзка збядняўся. Многае ў характары гераіні заставалася па-за ўвагай пісьменніка. Як чалавек і асоба Зося шмат у чым "прайграе" Міхалу. Зося - чала-век новага грамадства. У канцы рамана, як і ў большасці твораў таго часу, яна едзе вучыцца. Гэта павінна было характарызаваць яе скіраванасць у будучае.

У вобразе Зосі падкрэслены вялікія магчымасці пра-цоўнай жанчыны-сялянкі. Многія з іх страчаны гераіняй незваротна ва ўмовах сацыяльнай несправядлівасці, разам з незваротнай стратай блізкіх, маладосці. ПІчодрыя сілы душы Зосі шмат у чым не рэалізаваны. Ідучы ў гэтым гуманістычным кірунку, К. Чорны стварыў адзін з

лепшых жаночых вобразаў у беларускай літаратуры даваеннага часу.

Пасля таго як бандыты на чале са Скуратовічам забі-лі брата і бацьку, Зося жыла нібыта ў замагільным свеце, нібы механічна. Гора прыглушыла яе на доўгі час, зрабі-ла абыякавай да сябе, і яна не заўважыла, як трапіла ў "нару", жывучы з Тварыцкім, як душа яе маленькай дачкі апынулася пад пагрозай скалечання. Філасофія страху, якую прапаведаваў Тварыцкі, пусціла ўжо глы-бокія карані ў свядомасці іх дачкі. Зося і гэта заўважыла са спазненнем. У сваім горы яна была адзінокай. Першая сустрэча з Кандратам Назарэўскім зблізіла іх, роўных па долі. Новая ж сустрэча, пасля злачынства Тварыцка-га, не прынесла ранейшага ўзаемаразумення. У чэкіста Назарэўскага былі ўжо свае таямніцы, ён і мала быў падобны да былога чырвонаармейца. Зосі прыйшлося пазнаваць Назарэўскага па-новаму. Мала што гаворыць ёй і занадта афіцыйная ацэнка Назарэўскім справы Тва-рыцкага. К. Чорны-рэаліст паказвае, што ў Зосі яшчэ не сфарміравалася здольнасць мысліць палітычна -судзіць гісторыю. Пафас вобраза Зосі - у інстынк-тыўным імкненні жанчыны вырвацца з "нары" да лю-дзей, да жыцця. Гэтае імкненне абудзіла ў ёй прагу па-знання.

Ідэя новага чалавека ў творах К. Чорнага заўсёды звязваецца з імкненнем героя да новых форм жыцця.

Адзіны вобраз, які пададзены ў рамане ў развіцці, -гэта кравец, тып "маленькага" чалавека, які перажывае духоўную драму. Такіх "незаўважных" людзей у вёсцы любіў маляваць пісьменнік. Шчыры, рухавы, дабрадуш-ны, адкрыты, цікаўны да ўсяго, што дзеецца на свеце, але і рашучы, смелы, сур'ёзны ў канцы рамана, ён умее ўжо цвяроза глядзець на рэчы і правільна ацэньваць падзеі наўкола. Новы чалавек новага часу, які рос разам з людзьмі, з грамадствам. Своеасаблівым двайніком Тва-рыцкага з'яўляецца кравец, таксама прыгнечаны і пры-ніжаны падзёншчык без сталага месца на зямлі, ван-дроўны рамеснік. Кравец жыве ілюзіяй, ён лічыць сябе чалавекам бывалым, вопытным, аднак сапраўднага жыцця, яго размаху ён не ведаў. Вандруючы па хутарах, ён, па сутнасці, пераходзіў з адной шчыліны ў другую. Яго сапраўдная духоўная актыўнасць пачалася тады, калі ён трапіў у бяду і адчуў шчырую дапамогу рабочага калектыву, скінуў маску бывалага чалавека і загаварыў нарэшце сваім голасам, без паказнога аптымізму: "Забя-рыце мяне, браткі, адсюль... Лячыце мяне, я адзінокі..." Ён правільна ацэньвае пражытыя гады: "Нідзе я не быў і нічога не бачыў. Па сваіх закутках хадзіў і больш нічога". Калі гавораць гарматы, музы маўчаць, сцвярджалі старажытныя лаціняне. Але не маўчала муза А. Твардоўскага, М. Лынькова, муза К. Чорнага.

Выдатнай старонкай беларускай літаратуры ваеннага часу сталі раманы К. Чорнага "Пошукі будучыні", "Вялікі дзень", "Млечны шлях", а таксама аповесць "Скіп'ёўскі лес". Творы К. Чорнага ваеннай пары ствара-ліся па гарачых слядах падзей. Але яны нясуць у сабе вялікую сілу мастацкага абагульнення, у іх празаік здолеў заглыбіцца ў саму прыроду вайны як усеагульна-га зла, бо зло - канкрэтнае, рэальнае. Калі чалавек, індывід, становіцца злым, ён пазбаўляецца рабскай пакорлівасці, перастае быць нявольнікам духу, яму тады ўсё можна, усё дазволена, а ў такім разе - далоў абме-жаванні, рэлігіі, духоўнасць, чалавечнасць, крыж, розум, пачуцці. Гаспадары зла ўсталёўваюцца ў свеце. А за пэўнай мяжой пачынае дзейнічаць інерцыя ўседа-зволенасці, яна дае мажлівасць пераступаць цераз усе агульначалавечыя законы, каб ісці да канца. Усякаму ваяўнічаму злу можа супрацьстаяць толькі дабро, духоўнасць, чалавечнасць. Не вытруціць з душ людскіх высокіх паняццяў дабрыні і працавітасці, духоўнасці, якія супрацьстаяць злу.

Раманы ваеннага часу "Пошукі будучыні", "Вялікі дзень", "Млечны шлях", аповесць "Скіп'ёўскі лес"-спробы празаіка асэнсаваць звычайны фашызм, прыне-сеныя прымус, гвалт і здзекі з традыцыйных норм і прынцыпаў, з маральна-этычных каштоўнасцей, што складалі аснову жыцця народа, здзекі з самога чалавека, з беларускага народа.

Раман "Пошукі будучыні". Гісторыка-псіхалагічны раман у дзвюх частках быў напісаны ў 1944 г. Твор пра страчаны, але зноўку набыты родны дах над галавой, роднае неба над роднай зямлёй, пра "пошукі народам будучыні" ў цяжкія для краіны часы. "Ужо няма ні Чырвонай Арміі, ні Сталіна, ні ўлады, і ўжо немцы ідуць і ідуць наперад. Яшчэ колькі дзён - і немцы зоймуць усё. Трэба гэта ўсім казаць, каб усе загадзя ведалі і падрых-таваліся спаткаць немцаў, як сваіх, і каб лавілі і аддава-лі немцам кожнага, хто бальшавік. Немцаў ніякая сіла не возьме. Перад імі ўжо ляжыць увесь свет" - так панічна "заекатаў" малады чалавек, абшарпанец, які сустрэўся на крыжавых дарогах ваеннага часу. "Заекатаў" і.. атры-маў гнутым прэнтам па галаве ад салдата-чырвонаар-мейца. "Малады абшарпанец" аказаўся былым панічом з графскага роду Паліводскіх. Ён з радасцю сустрэў пры-ход заваёўнікаў, бо пакінуў абжыты кут і цяпер зноўку вяртаецца, каб уладарыць.

Галоўныя героі рамана - Кастусь Лукашэвіч і Волечка Нявада, яе бацька Юрась Нявада, такія вяскоўцы, як Сымон Карызна, - шукаюць і знаходзяць будучыню, страчваюць і набываюць свой кут, жывуць у вечным кіпенні простых чалавечых пачуццяў: любві, нянавісці, надзеі.

Раман "Пошукі будучыні " К. Чорнага - гэта пошукі саміх сябе, радзімы, мірнага жыцця, шляху ў новы дзень з цемры вайны. Раман аб веры ў чалавека, у перамогу, у светлы розум тады, калі "нават найбліжэйшая будучыня губілася ў гэтай страшнай невядомасці". Раман склада-ецца з раздзелаў "Украдзенае маленства" — прадгісто-рыя бязрадаснага мінулага роднага краю, і "Вялікае скрыжаванне" - вышыня чалавечага духу, які найярчэй праявіўся ў грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны.

У сваім творы пісьменнік звярнуўся да пытанняў чалавечага існавання на зямлі, паставіўшы сваіх герояў на мяжу жыцця і смерці, уключаючы тым самым свой твор пра духоўны выбар беларускага народа ў гады вайны ў агульнаеўрапейскі кантэкст.

У рамане выведзены вобразы вяскоўцаў-сумлічан, "людзей сумлення" (М. Тычына): Юрася Нявады, Ракуцька, Кастуся Лукашэвіча. Нішто не можа заглу-шыць у іх душах чалавечага, духоўнага, што найбольш яскрава праявілася і ў выратаванні палоннага паранена-га немца Густава Шрэдэра, і ў праявах помсты за здзекі і глум. "Пракляцце табе, фюрэр, за тое, што ты павёў мяне туды, куды я прыйшоў..." Вораг "як мае быць рых-таваўся ехаць" у чужы край, каб стаць там ужо гаспадаром, а не арандатарам на зямлі, які нават мову чужога народа вывучыў. Разам з тым, калі прыпякло, "ледзьве грабучы нагамі" на акупіраванай зямлі той самы пры-шэлец-злодзей мае ў душы ўжо іншае - "жаданне сказаць першаму сустрэчнаму чалавечае слова". Мастак філасоф-скага складу К. Чорны адным з першых у беларускай прозе раскрыў псіхалогію "звычайнага фашызму", стад-насці паводзін фашыстаў, жывёльнага інстынкту падпа-радкавацца, калі за ўсіх думае фюрэр, а вось, калі давя-лося самому ворагу дбаць пра сябе ў чужой старане, тады ён упершыню, можа, за гады ваеннага супрацьста-яння, шукае "чалавечае слова" і не знаходзіць яго.

Фундаментальная праблема чалавечага існавання ў рамане вырашана на прыкладзе нялёгкіх лёсаў герояў, бо без глыбокага раскрыцця духоўнага, эмацыянальнага свету чалавека цяжка разумець і перадаць ва ўсёй скла-данасці сэнс і значэнне гістарычнай эпохі. Народ сам вызначыў сваю будучыню. Ён не пайшоў у няволю, не скарыўся фашыстам. Пісьменнік праўдзіва перадае высокі дух свабоды, памкненне да шчасця, да паўнаты жыцця, глыбіню душы народа, сілу народнага характа-ру, які выпрабоўваецца "на злом" у гады ваеннай калат-нечы. Празаіка цікавіць, як паводзіць сябе чалавек у тых ці іншых абставінах, які шлях выбірае асоба, народ у цэлым у бурлівы і зменлівы час, як рэальна ўплываюць падзеі вайны на ўчынкі і душэўны стан персанажаў. Мастак слова хоча асэнсаваць, што і чаму парушаецца ў жыцці і ў самім чалавеку, а што займае трывалае месца ў людской памяці і свядомасці ў лёсавызначальныя часы ваеннага ліхалецця.

Вайна агаліла ўсё негатыўнае, злое, наноснае ў душы і характары асобы. Але вайна не зрабіла простага чала-века зверам. Мастака цікавіла "работа душы", тое, чаго нельга ўбачыць і што не праглядваецца за шэрагам знешніх учынкаў. Глыбокае пранікненне ва ўнутраны стан душы персанажаў - адна з галоўных дадатных якасцей рамана.

Твор напісаны, што называецца, па гарачых слядах часу. Напісаны відавочцам, сучаснікам падзей, якія моцна жылі яшчэ ў памяці, трывожылі душу, займалі розум. Раман раскрывае духоўныя асновы беларускага нацыянальнага характару. Сімволіка і глыбіня філасофскага асэнсавання псторыі і часу ў рамане цесна пераплецены. Так, першая частка рамана носіць назву "Украдзенае маленства". За метафарычнасцю назвы паўстаюць гістарычны. лёс і абставіны жыцця беларусаў. Рэдка якому народу выпадае такая доля - убачыць па-дзел краіны на Усходнюю і Заходнюю Беларусь, пера-жыць хцівасць і здзек, вынесці вайну яшчэ тады, у Пер-шую сусветную. Вось адкуль маленства, якое адабралі. Дзеці Кастусь Лукашэвіч і Волечка Нявада трымаюцца разам, каб выжыць і супрацьстаяць злу і насіллю.

У другой частцы, якая называецца "Вялікае скрыжа-ванне", разгортваюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі. Ізноў народ павінен зрабіць свой гістарычны выбар.

Перамагаюць не заваёўнікі, якія паўсвета гатовы за-хапіць, а людзі працы, хто пачувае сябе гаспадаром на роднай ніве. Юрась Нявада, Сымон Ракуцька, Кастусь Лукашэвіч сур'ёзна глядзяць на будучае свайго краю. Не трэба ім ні "Польская дзяржава", ні "Англія разам з Францыяй, Амерыкай і Турэччынай у прыдачу". Юрась Нявада стала і па-філасофску мудра заяўляе аб тым, што на ніякае "золата з усяго свету" не заменіць радасці стваральнай працы, маральнага здавальнення ад паху раллі, ад спеву песняў, ад мілай сэрцу людской гаворкі на роднай мове. Найбольшую асалоду працаўнік-бела-рус атрымоўваў ад звычайнага сялянскага занятку, аб якім шкадаваў, бо з-за вайны вясковы чалавек вось ужо каторы час "у млыне мукі не нюхаў", "у кузні каня не каваў". Паміраць збірайся, а жыта сей, кажа народная прымаўка. Але не збіраўся паміраць народ, хоць ён "колькі год не сееў". Ішло вялікае супрацьстаянне на "вялікім скрыжаванні".

Беларусь была ўцягнута ў крывавую вайну, на яе прасторах адбываліся страшэнныя бітвы. Але аснову поспеху вызначаў, зародкам перамогі з'яўляўся свабо-далюбівы дух беларускага народа, яго патрыятызм, вер-насць бацькоўскай зямлі.

Незалежнасць Беларусі здабыта ў цяжкіх кровапралітных баях. Тым самым Беларусь і яе народ сцвердзілі сваю будучыню, забяспечылі пачэснае месца ў міжна-родным супольніцтве.

Сваімі раманамі і аповесцямі ваеннага часу К. Чорны вырашаў велізарныя жыццёвыя праблемы. Гэта быў лёсавызначальны час, калі на карту ставілася чалавечае існаванне, свабода і праўда. Але гэта быў час пошукаў, нездарма героі неаднойчы кажуць "Я хачу паспавядац-ца", а на пытанне "Па ком баліць душа?" адказваюць: "Па самім сабе". Гэта быў час духоўнага самавызначэння народа, нацыі. I беларускі народ зрабіў свой выбар на карысць волі, творчай працы, братэрства, сям'і і звычай-нага чалавечага шчасця. Такія каштоўнасці народ і адстойваў у вайну. Авалодванне складаным і супярэчлі-вым, яшчэ "цякучым", шматзначным матэрыялам рэча-існасці патрабавала ад мастака аналітычнага падыходу, умення бачыць заканамернасці гістарычнага развіцця, пружыны руху часу. З'яўленне рамана "Пошукі буду-чыні" К. Чорнага засведчыла новы ўзровень мастацкага асэнсавання з'яў і фактаў жыцця, наватарскі падыход да раскрыцця таго, што адбывалася з чалавекам, народам і краінай у суровым пекле ваеннага супрацьстаяння дзвюх сістэм, двух светаў.

Кузьма Чорны - вядомы майстар псіхалагічнай прозы. У яго творах даецца аналіз духоўнага жыцця чалавека, які знаходзіцца ў пастаянным душэўным напружанні, у пошуку, у пазнанні свету.

Проза К. Чорнага распрацаваная ў жанрава-стылё-вых адносінах. Празаік умеў паказаць і быт селяніна, перадаць непаўторную стыхію сялянскага жыцця, тонка і дакладна абмаляваць характар сваіх персанажаў, паказаць адметнасць іх унутранага свету. Проза Чор-нага - пластычная, эмацыянальная, багатая на інтана-цыі. Мова твораў — магутны пласт жывой мовы белару-скага народа. Яна выразная, каларытная, шматфарбная.