Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Дантэ аліг'еры (1265-1321)

Вялікія класічныя творы нараджаюцца, як правіла, на стыку розных эпох, на разломе, калі чалавецтва, развітаўшыся з адной грамадскай фармацыяй, усё яшчэ стаіць перад невядомасцю свайго існавання ў новых умо-вах. Мяняецца жыццёвы ўклад, мяняецца і чалавек. Класічнымі становяцца не толькі творы, у якіх упершы-ню адлюстраваны тыя ці іншыя падзеі, з'явы, але і творы, у якіх з вялікай сілай дасягнуты абагульненні жыцця, раскрываюцца штосьці новае ў свядомасці асобы, глыбіня "чалавечага ў чалавеку". Глыбіню агуль-началавечага пачуцця, кахання, апеў Дантэ. "Боская камедыя" Дантэ Аліг'еры - гімн Жанчыне, Сонцу і Радасці быцця. Паэт сведчыць, што дзеля таго, каб дасягнуць гармоніі Чалавека і Свету, трэба прайсці праз усе колы пекла, чысцілішча, раю, спазнаць сутнасць зямнога існавання, адчуць і зразумець узлёт чалавечага духу, стаць Тварцом свайго жыцця.

Паэма "Боская камедыя" Дантэ мае і больш прыземлены рэальны змест. Заканчвалася феадальнае сярэднявечча, пачыналася капіталістычная эпоха. Дантэ Аліг'еры называлі апошнім паэтам сярэдневяковага цемрашальства і разам з тым першым песняром новага капіталістычнага раю. Паэма так і пачынаецца: на паўдарозе зямнога існавання, прайшоўшы нібыта пала-віну свайго жыцця на зямлі, паэт апынуўся быццам бы ў цёмным змрочным лесе, страціўшы правільныя арыен-ціры ў дарозе, сур'ёзна задумаўся над далейшым шля-хам. Палавіна пройдзенай дарогі ўся ў ценю, там дзь-муць халодныя вятры, а новы шлях іскрыцца ў святле, вырываецца на прастор, ззяе, вабіць, адкрывае нябач-ныя дасюль мажлівасці да самаўдасканалення і праяўлення ўласных патэнцыяльных творчых здольнас-цей. Паэма "Боская камедыя" Дантэ - імкненне паэта праз пакуты і церні да зорак, шлях са змрочнага пекла, дзе смерць і роспач, боль і страты, да зіхацення "зямнога раю", ад аскетызму, рыгарызму, манаскай адгароджа-насці ад свету да жыццёвых радасцей, дзе ёсць Каханне, Творчасць і Натхненне. У творы знайшлі адбітак погля-ды паэта на рэальнае жыццё гараджан у часы сярэдня-вечча, на паўдарозе да Адраджэння, выявіўся гумані-стычны светапогляд мастака слова.

Італія ў канцы XIII — пачатку XIV ст. перажывала бурны рост гарадоў, улада ад феадальнай арыстакратыі пераходзіла да бюргерства, новай і прагрэсіўнай бур-жуазіі. "Малой радзімай" для Дантэ Аліг'еры з'яўлялася сонечная Фларэнцыя, адна з найбольш прыгожых і развітых абласцей у Паўночнай Італіі, а родным гняз-дом, дзе нарадзіўся і вырас будучы геній італьянскай літаратуры, быў праслаўлены і свабодалюбівы горад Таскана, які вылучаўся сваімі рамёствамі, гандлем, бан-камі. Уладарыць над горадам хацелі многія, але гара-джане, а разам з імі Дантэ рашуча гэтаму супрацьстаялі. Дантэ выхоўваўся ў сям'і, якая належала да буйной бур-жуазіі і падтрымлівала Папу Рымскага. У 1302 г. адбыўся раскол паміж "чорнымі" і "белымі" (да якіх належаў Дантэ) прыхільнікамі Папы Баніфацыя VII у выніку якога "чорныя" атрымалі перамогу. Дантэ быў завочна прыгавораны да спалення на кастры. Ён быў вымушаны пакінуць родныя мясціны, дваццаць гадоў блукаў па чужых дарогах, добра зведаўшы, які "горкі кавалак хлеба" на чужыне і як цяжка "падымацца і спу-скацца па прыступках" незнаёмых лесвіц у далечыні ад дому.

Дантэ жыў у Падуі, Вероне, Равэне і іншых гарадах, але сум па родным гняздоўі не праходзіў, сэрца прыгня-тала несправядлівае і жорсткае абыходжанне. Стаўшы знакамітым паэтам, ён марыў трапіць у родны край, у тую дзіўную "аўчарню", вобразна кажучы, дзе ён "спаў" калісьці "маленькім ягняткам". Памёр Дантэ 14 верасня 1321 г. у старадаўнім горадзе Равэне, дзе да канца сваіх дзён працаваў над "Боскай камедыяй". Паэт так і не пабачыў перад смерцю мілую сэрцу Фларэнцыю.

Пачынаў пісаць Дантэ яшчэ на радзіме, пакахаўшы юную Беатрычэ Партынары, шчырыя пачуцці да якой ён пранёс праз усё жыццё. Дзякуючы вялікай сіле любві і з'явілася на свет "Боская камедыя", якую паэт пісаў дома і ў выгнанні. Каханая Беатрычэ памерла вельмі рана, калі ёй было ўсяго 23 гады. Яны рана пазнаёміліся ("Мне было дзевяць, Бічэ восемь год..."). Пасля смерці каханай Дантэ ўсё ж жаніўся, у яго нарадзілася чацвёра дзяцей. Аднак нішто не магло перашкодзіць генію любіць тую, адзіную, што рана закончыла зямны шлях, звяр-тацца да яе, як да жывой, тварыць у яе гонар, прысвя-чаць ёй свае песні і вершы, нарэшце стварыць сапраўдны "нерукатворны" цудоўны помнік каханай -"Боскую камедыю". Паэму, якая стала здабыткам куль-туры ўсёй чалавечай цывілізацыі.

Дантэ назваў паэму "камедыяй", бо так у сярэдня-веччы называліся творы, у якіх сум, гнеў, роспач змяня-ліся радасцю і смехам, дзе знаходзілі сваё адлюстраван-не нізкае і высокае, зямное і духоўнае, здаровы практы-цызм і паэзія, адухоўленасць. Сюжэтам твора стала падарожжа героя ў пекла, чысцілішча і рай. Можа таму, што вершы скіраваны да нябёсаў, паэму ў далейшым людзі самі пачалі называць "Боскай".

Паэма ўключае тры часткі: "Пекла", "Чысцілішча," "Рай", кожная з якіх падзяляецца яшчэ на 33 песні-канцоны. Разам з пачатковымі главамі атрымоўваецца ІООпесень. Замагільны свет падзяляецца на 9 колаў, а ўсяго ў паэме налічваецца 30 своеасаблівых "закальца-ваных" сюжэтаў, у цэнтры якіх заўсёды і ва ўсім стаяла каханая паэта Беатрычэ. Дантэ тым самым паказаў, што ўсю гармонію свету і чалавека, шлях да праўды існаван-ня, радасць узлёту духу ўвабрала ў сябе Каханне, сама Беатрычэ, узвышаныя пачуцці да якой заўсёды з'яўля-ліся і застаюцца асновай светабудовы для закаханага творцы.

"Боская камедыя" - своеасаблівая алегорыя жыцця і смерці чалавека, яна пачынаецца сумна, але заканчваец-ца радасна і ўзнёсла.

У гісторыі стварэння "Боскую камедыю" Дантэ Аліг'еры многае родніць з творамі беларускай літаратуры. Дантэ быў адным з першых паэтаў, хто звярнуўся да "грубай", "неадшліфаванай" народнай мовы. Створаны на гэтай мове мастацкі шэдэўр стаў адной з вышынь сусветнай класікі. Геній Італіі здолеў сказаць на мове свайго народа пра высокае, незямное, пра пачварнае, наноснае, дзікунскае, пра боскае і чалавечае.

Дантэ тварыў пад уплывам трубадураў Праванса з іх культам Цудоўнай пані, яго паэзія ўвабрала ў сябе высо-кі стыль фларэнтыйскай паэтычнай школы - алегорыю, вытанчанасць, філасафічнасць. "Боская камедыя" — гэта твор-пакланенне перад каханай, перад зямным жыццём і вышынёй духоўнасці.

Дантэ, выбіраючы вандроўны сюжэт пагружэння ў пекла, чысцілішча і рай, развіваў сярэдневяковыя жанры "хаджэнняў" па новых краінах. У творы шмат апісанняў снобачанняў, малюнкаў замагільнага жыцця, пакут у пекле і райскай асалоды, якія сустракаліся ў "Апакаліпсісе" ў Бібліі. Але Дантэ адкрываў не той свет, а гэты, рэальны, існуючы. У цэнтры створанага сусветна-вядомым аўтарам Космасу апынуўся не Бог, а Чалавек, жывая асоба з плоці і крыві, са сваімі бедамі і радасцямі, крыўдамі, марамі, са сваім унутраным светам. Асабістае і агульначалавечае, макрасвет (прырода) і мікракосмас (чалавек), іх узаемаўплыў і ўзаемадзеянне, адзінства — усё прадумана паэтам да дробязей, нават распланавана на чарцёжнай дошцы з дапамогай вучнёўскай лінейкі, цыркуля і матэматычных разлікаў. Паэт нібы гаворыць тым самым, што есць выдуманы, але есць і рэальны свет, у якім чалавек жыве і дзейнічае. Цікава, што да выдан-няў кнігі ў свой час дадаваліся нават чарцяжы, схемы, разлікі фантастычньйс светаў, акрэсліваліся шляхі, якімі можна туды трапіць.

3 ляснога гушчару, які атаясамліваецца з тагачаснай рэчаіснасцю, паэта ратуе мудрэц, Вергілій, якога пасла-ла каханая Беатрычэ, паслалі сілы нябесныя на дапамо-гу закаханаму юнаку.

У дзевяці колах Пекла існуюць свае законы і ёсць свае грэшнікі: хтосьці трапіў сюды ад няведання і душэўнай слабасці, а хтосьці - сапраўдны злодзей. Забойцы, гвал-тоўнікі, манюкі, якія не любяць Радзіму і Бога - гэта "сусветнае дно". Затым Дантэ разам з Вергіліем право-дзяць сваіх герояў праз Чысцілішча - велізарную гару з дзевяццю прыступкамі, што звужваюцца на вяршыні, на якой не ўстаіш. На гладкай вяршыні - плато - знахо-дзіцца Зямны Рай. Анёл, які праводзіць Дантэ, пакінуў на ілбе паэта знак з сямі лацінскіх літар "Р" - сімвал сямі смяротных грахоў, на кожнай прыступцы (ярусе) адна з літар сціраецца — так адбываецца ачышчэнне ад містыч-ных сімвалаў. Замест Вергілія з'яўляецца цудоўная жанчына, якая вядзе Дантэ па Зямному Раю, - "нябесная ружа".

Паэт узвышаецца да абсалютнага Дабра, пранікае ў таямніцы чалавечай душы, як бы далучаецца да Духу Стваральніка і да "Любові, што рухае сонца і свяцілы". Так завяршаецца вандроўка паэта, які паказвае чала-вецтву шлях да выратавання і шчасця.

"Боская камедыя" напоўнена таемным сэнсам, усё тут мае значэнне, кожны сімвал, рэальны малюнак і фанта-стыка, фантасмагорыя, вобразы зямныя і міфічныя. Тут аб'ядналася многае ў жыцці: дух, мара, вышэйшая праўда, справядлівасць, вечнае жыццё. Тут шмат жыц-цёвых рэалій: чалавечыя лёсы, справы людскія, іх эмо-цыі, пачуцці, падвядзенне вынікаў.

Паэт заставаўся наватарам формы і зместу.

Вышыня духу ўвасоблена ў вобразе каханай Беа-трычэ, якая паўстае і як рэальная жанчына, і як неда-ступная паненка - "донна" трубадураў, як недасягальны ідэал. "Боская камедыя" пад пяром вялікага італьян-скага генія стала "чалавечай камедыяй" - паэмай пра чалавека на зямлі і на небе, грэшніка і праведніка, самотнага пакутніка, магутнага пераўтваральніка зямнога быцця.

Паэма "Боская камедыя" Дантэ, увабраўшы ўвесь трагізм і адчай зямнога існавання, увасабляе адроджа-ныя духоўныя сілы народа, Чалавека, які праз жахі і пакуты прарываецца да ісціны, набывае надзею, радуецца жыццю, імкнецца да шчасця і ўзвышаецца да ідэала.

Найвялікшы паэт Італіі стаў стваральнікам італьян-скай літаратурнай мовы. У паэме, што напісана "са-ладжавым новым стылем", Дантэ ўзняў на высокі ўзро-вень эстэтычнай завершанасці санет, які ўзнік у Італіі і які пазней выкарыстоўвалі многія песняры свету — Ф. Петрарка, У. ПІэкспір, А. Пушкін, П. Верлен, М. Баг-дановіч, Я. Купала, Я. Колас, У. Дубоўка, М. Танк.

На беларускую мову поўны пераклад паэмы Дантэ Аліг'еры ажыццявіў паэт У. Скарынкін, шматгадовая плённая і натхнёная праца якога высока ацэнена: ён стаў адным з першых лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.