Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Элаіза ажэшка (1841-1910)

Мастакоў слова нараджаюць вялікія падзеі. Пісьменніцай Элаіза Ажэшка (дзявочае прозвішча Паўлоўская) стала пад уплывам паўстання 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага за свабоду Беларусі ад прыгнёту царызму.

Будучая пісьменніца нават хавала ў сябе дома пэўны час пасля разгрому паўстання аднаго, з кіраўнікоў паўстанцаў - камандзіра атрада Рамуальда Траўгута. Апавяданне "3 гадоў голаду", аповесці "Нізіны", "Дзюрдзі", "Хам", раман "Над Нёманам" з'явіліся вынікам глыбокага роздуму над трагедыяй жыцця беларускага сялянства з яго галечай, бяспраўем, вынішчэннем роду. Па ідэйным змесце і галоўным пафасе мастацкая творчасць у галіне прозы Элаізы Ажэшкі блізкая да лірыкі Францішка Багушэвіча. Усё жыццё і творчасць Элаізы Ажэшкі звязаны з Гродна, з Кобрынам. Свае творы Ажэшка пісала на поль-скай мове, але матэрыялам для іх заўсёды служылі лёс і духоўныя пошукі беларускага сялянства.

Аповесць "Хам" Э. Ажэшкі мае цікавы і займальны, напоўнены драматызмам сюжэт. Гэта твор аб сустрэчы звычайнага вясковага рыбака — сялянскага сына - з гарадской пакаёўкай, жанчынай, якая паходзіла з за-можнага асяроддзя, але на долю якой прыйшлося столькі

гора, бяды, здзекаў, колькі, мажліва, мала хто пера-жываў у вёсцы. Сустрэча Франкі і Паўла адбылася, як гэта і магло быць у лёсе наднёманскага рыбака, на рацэ, калі, плаваючы на чаўне, Павел Кабыцкі "дастаў" з вады "блакітную шматку", да якой дзяўчына "нібыта не магла... дацягнуцца", як у той папулярнай беларускай песні "Рушнікі" кампазітара Панамарэнкі і паэтэсы Веры Вярбы, песні, якая даўно і трывала ўвайшла ў народ, што яе і называюць часцей народнай. Тут таксама "плыла-сплывала" ўдалячынь "шматка" толькі што прапаласканай дзіцячай бялізны, саслізнуўшы з рук панскай служанкі, з яе "тонкіх загарэлых пальцаў".

Пра "шматку" з адзення ўжо самой Франкі згадваец-ца яшчэ раз і ў заключэнні аповесці: "Павел, як шалёны, кінуўся туды. Але не паспеў яшчэ дабегчы, як наляцеў моцны парыў ветру, і паміж соснаў нізка над зямлёю затрапятаў ружовы фартук Франкі. Павел убачыў толь-кі гэту ружовую шматку, асветленую бледным святлом сонца, якое вызірнула з-за хмар, але зразумеў усё". Уэпілозе гаворыцца: "Ён не памёр. Гэта няпраўда, што людзі здаровыя, моцныя духам і целам паміраюць ад маральных пакут. Здаровы, дужы сялянскі арганізм Паўла Кабыцкага не надламілі і не аслабілі тыя некалькі гадоў, якія агністай маланкай або страшэннай бурай пранесліся над яго ціхім і роўным шляхам жыцця". Што ж гэта за "тыя некалькі гадоў", якія "агністай маланкай" асвятлілі жыццё галоўнага героя? Гэта гады самаахвяр-нага кахання, даравання любімай яе грахоў, духоўнага ўзвышэння аднаго і маральнага ачышчэння другога, вер-насці "прысязе" сэрца, вернасці самому сабе.

Аповесць "Хам" ужо сваёй назвай скіравана да лёсу простага чалавека, якога абражаюць, з кім не лічацца, навечна, здавалася б, прыклеіўшы да яго здзеклівую мянушку "хам", але які выяўляе высокія духоўныя сілы, учынкі якога хоць і выклікаюць недаўменне ў блізкіх яму людзей, але ва ўсім характарызуюцца паслядоўнас-цю, пазначаны ўпартасцю характару. Вясковы пра-цаўнік, які ўсё жыццё лавіў рыбу ў Нёмане, праяўляе высокія духоўныя пачаткі. Штодзённае існаванне на ўлонні прыроды, прастор і воля рачной плыні ўжо самі па сабе не даюць аніякай падставы думаць пра грубасць і "хамкасць" яго натуры, а тым больш не дазваляюць іншым персанажам пагардліва ставіцца да чалавека працы. Характэрны ўжо сам выбар героя ў аповесці. Рыбак на Беларусі — занятак ганаровы, бо чалавек сам сябе корміць, ні ад каго не залежыць. Як правіла, гэта працавітая асоба, бо без настойлівасці, няўрымслівасці і працавітасці здабычы не ўбачыш. Рыбаку цярпення не займаць. Трывушчасці ў яго хопіць на двух, асабліва, калі трэба цягнуць невад з вады. Павел Кабыцкі -галоўны герой аповесці Э. Ажэшкі "Хам" — заўсё-ды радуецца ўдачы. Не сумуе, калі вяртаецца без улову. Любіць кожную пару года і любое надвор'е: "ружовы ўсход", "фарбы з захаду", што адбіваліся ў вадзе. А больш за ўсё ён любіць "адкрытае неба" ды "чыстае паветра, хоць бы нават спякотнае і мароз-нае". Самастойнасць - адна з прыкметных рыс характа-ру героя, які амаль усё жыццё правёў на адзіноце сам з сабою.

Павел Кабыцкі не адчувае той "улады зямлі" над чалавекам, якую адчувалі іншыя сяляне, ён асоба воль-ная, самабытная, натура глыбокая, праўдзівая, цэлас-ная. "Неба - мая хата, а рака - жонка," - кажа філосаф-самавук.

I такога чалавека язык паварочваецца ў некага на-зваць "хамам"! Але ў вуснах і ў свядомасці каханай ён усё роўна "хам". Герой крыху ідэалізаваны, аднак пісьменні-ца такім чынам паказвае, што менавіта такія людзі "з народа" з'яўляюцца носьбітамі высокай агульначалаве-чай маралі. Рамантычны і ўзнёслы, захоплены сваёй справай, з яркай паэтычнай душой Павел Кабыцкі з'яўляецца тыповым выразнікам баларускага нацыя-нальнага характару. Самаахвярнасць, мужнасць, цвёр-дасць духу, рашучасць, здольнасць ажыццявіць высака-родны ўчынак уласцівы гэтаму простаму чалавеку. Як бы ні было яму цяжка, герой даруе жонцы яе ганеб-ную спробу атруціць яго, выкупляе яе, пазбаўляючыся маёмасці, гаспадарскага набытку за доўгі час, гадуе яе сына, якога яна "прынесла ў прыполе", уцёкшы з дому на некалькі гадоў з чарговым каханкам у горад. Сама Франка, якую Павел кахаў да самазабыцця і таму дара-ваў усё яе "правіннасці", адчувае цяжар ад такой адда-насці, бо прывыкла да лакейскіх узаемаадносін паміж людзьмі. Аповесць - роздум пра лепшыя духоўныя каштоўнасці асобы, чалавека гарачага сэрца Паўла Кабы-цкага, пра глыбіню яго душы, тую сапраўды калодзеж-ную глыбіню, у якую калі аднойчы "ўпадзе кветка кахання", дык чалавечая душа ўскалыхнецца і адкрыюцца з дна новыя пласты маральнасці, высакарод-ства, душэўнага хараства, вернасці.

Аповесць "Хам" Элаізы Ажэшкі раскрывае лепшыя рысы душы чулага і свабоднага ў сваіх дзеяннях чалаве-ка. Вольная душой асоба ніколі не стане "хамскай". Уну-трана свабодны чалавек валодае высокімі маральна-этычнымі прынцыпамі. Талстоўскія ідэі духоўнага ўдас-каналення чалавека знайшлі адлюстраванне ў творы не толькі ў тым уплыве, якое зрабіла на Паўла Кабыцкага каханне да Франкі, але і ва ўсёдараванні любімай жан-чыне, у настойлівым імкненні дапамагчы блізкаму чала-веку ачысціцца ад спакусы, распусты, фанабэрыі, лёгка-га бесклапотнага існавання. Дабратой ратаваў Павел сваю каханую Франку ад згубы.

"Прысягаў перад Богам не пакідаць цябе да самай смерці... А калі прысягаў, што не пакіну, дык і не пакі-ну..." Ды не толькі "прысяга сэрца" трымае іх разам. Шырыня душы і глыбіня пачуццяў, чалавечнасць, жыц-цялюбства, прага да паўнаты жыцця, свабода духу. "...Смейся, сваволь - просіць Павел "вінаватую" Франку. -Весялосць — не грэх". Франка "павесялілася" за сваё кароткае жыццё, маральныя нормы не ўласцівы яе нату-ры. Яна вычарпала да дна свае душэўныя сілы, растра-чаныя на дробязі, на пустое баўленне часу, толькі на ўцехі, інтымныя захапленні. У канцы твора Франка ад безвыходнасці павесілася. Нават каханне Паўла яе не ўратавала. Яе хлопчык Актавіян застаўся жыць з рыба-ком, іх часта бачаць у чаўне на быстрыні рачной гладзі Нёмана. Паміж імі пануе згода, адразу відаць, "што ім разам добра". Доўгімі зімовымі вечарамі "на пасцелі спа-койна спіць, прытуліўшыся да яго боку, дзіця..." Апо-весць "Хам" Э. Ажэшкі — аб сіле дабра ў чалавеку, які перамагае беды і крыўды, узвышаецца над самім сабой і акаляючым светам, дабратой душы трымае жыццё.

Выдатнай польскай пісьменніцы Элаізы Ажэшкі не стала ў той самы год, калі памёр Леў Талстой, "ля пад-ножжа якога" па вобразнаму выказванню літаратура-знаўцы Алеся Адамовіча, узрасталі, уздымаліся многія мастакі слова іншых краін і народаў. Леў Талстой быў адным з настаўнікаў польскай пісьменніцы, якая насле-давала яго вучэнне "аб паляпшэнні душы".