Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусская литература_Учебник.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
2.58 Mб
Скачать

Пытанні для кантролю

  1. 3 якім прысвячэннем выйшлі раманы "Палескай хронікі" I. Мележа?

  2. Жыццёвыя клопаты пісьменніка і чалавека Івана Мележа. Якія яны?

  1. Як паказаў у сваіх раманах I. Мележ чалавека-працаўніка?

  2. У чым трагедыя кахання ў раманах I. Мележа?

  1. "Разамкнутасць" "замкнутага" свету сялян беларускага Палесся: у чым віна і бяда вяскоўцаў на шляхах да калек-тыўнага гаспадарання на зямлі?

  2. Ці адчуваем мы ў творах I. Мележа сутыкненне "малых" і "вялікіх" светаў людзей - асабістага і грамадскага, уласнага і калектыўнага, вёскі і горада?

  3. Дзе яны, шчасце і доля людская, у раманах пра Палессе Івана Мележа? Як праяўляюцца пошукі лепшай долі ў тво-рах пісьменніка?

  1. Іван Мележ - пясняр палескага краю. Раскажыце пра хараство зямлі і людзей, непаўторнасць прыроды палескага краю.

Янка брыль (1917-2006)

Я магу памыляцца шмат у чым, у жыцці маім было нямала меншых і болыных памылак, але адно я ведаю цвёрда: вышэй за ўсё і перш за ўсё - чалавечнасць,

Янка Брыль

Талент Янкі Брыля — самабытны, магутны, па-сапраўднаму народны. Творчасць пісьменніка ўвабрала ў сябе душу народа-пра-цаўніка, усе фарбы і пахі роднай беларускай зямлі, інтанацыю і адценні народнай гаворкі, шчодрасць і багацце характа-ру беларуса. Натуральна, як дыханне, вядзецца аповяд у творах празаіка. I ў той жа час мы не перастаем здзіўляц-ца ўсё новым і новым адкрыццям выяўленчых магчымас-цей мастацкага слова, лаканічнасці і грунтоўнасці думак аўтара, глыбіні і дакладнасці ягоных разваг.

Брыль умеў "жывапісаць" словам.

Па манеры пісьма Я. Брыль - тонкі, удумлівы лірык, сапраўдны знаўца чалавечай душы, майстар-псіхолаг, пісьменнік-аналітык, арыгінальны мастак.

У творчасці Я. Брыля звяртае на сябе ўвагу перш за ўсё высокі мастацкі ўзровень яго твораў.

Але таленту пісьменніка было нялёгка прарасці ва ўмовах суровых жыццёвых абставін.

Нарадзіўся Янка (Іван Антонавіч) Брыль у Адэсе. Праз пяць гадоў хлапчук быў "перасаджаны з гарадско-га на вясковы грунт", бо бацькі пераехалі на сталае месца жыхарства на радзіму, у невялічкую вёсачку Загора, што ў цяперашнім Карэліцкім раёне. Тут ва ўмовах заходнебеларускай рэчаіснасці прайшлі дзіцячыя і юначыя гады будучага пісьменніка. Ён скончыў поль-скую сямігадовую школу, шмат чытаў, у прыватнасці класікаў рускай і польскай літаратуры. Асабліва моц-ным быў уплыў на свядомасць і творчасць будучага пісь-менніка А.П. Чэхава і Л.М. Талстога, у якіх ён вучыўся "любіць мазалі і ўсё простае, праўдзівае".

Другую сусветную вайну Я. Брыль сустрэў у шэрагах польскай марской пяхоты пад Гданьскам і Гдыняй. Тра-піў у фашысцкі палон, уцёк з палону, дабраўся да род-ных мясцін. У Вялікую Айчынную вайну быў партызвг нам - спачатку сувязным, потым разведчыкам. Рэдага-ваў падпольную партызанскую газету "Сцяг свабоды" і сатырычны антыфашысцкі лісток "Партызанскае жыга-ла". Пасля вызвалення працаваў у рэдакцыях часопісаў "Вожык", "Маладосць", "Полымя".

Першы зборнік "Апавяданні" (1946) выйшаў пад рэдакцыяй і з прадмовай К. Крапівы. Пяру Я. Брыля належаць зборнікі "Нёманскія казакі" (1947), "Вераснё-вая рунь" (1949), "На Быстранцы" (1955), "Мой родны кут" (1959), "Жменя сонечных промняў" (1965), "Вітраж" (1972), раман "Птушкі і гнёзды" (1963), аповесці "Ніжнія Байдуны" (1974-1975) і "Золак, убачаны здалёк" (1978). Многія творы Я. Брыля сталі хрэстаматыйнымі, у іх ліку апавяданні "Маці", "Надпіс на зрубе", "Галя". Драма жаночага лёсу раскрыта ў апавяданні "Галя", напісаным у 1953 г. Тэматычна яно звязана з раннімі апа-вяданнямі пісьменніка ("Марыля", "Праведнікі і зла-дзеі"), сапраўднымі высокамастацкімі ўзорамі белару-скай навелістыкі. Апавяданне "Галя" - адзін з лепшых твораў пісьменніка ў пасляваенны перыяд. Падзеі ў апа-вяданні разгортваюцца ў двух планах: у цяперашнім і мінулым часе, а таму жыццё гераіні, прыгожай, працаві-тай беднай вясковай дзяўчыны, паўстае ва ўсёй паўнаце, аб'ёмна. Раскрываецца, як усе папярэднія падзеі ў жыцці галоўнай гераіні адгукнуліся ў яе душы, ажывілі, ускалыхнулі пачуцці і абудзілі думкі.

Апавяданне "Галя" - своеасаблівая "песня без слоў", -як назваў яго вядомы крытык А. Адамовіч.

На хутары каля плота стаіць жанчына і ўслухоўваец-ца ў гудзенне трактара. Гэтае гудзенне выконвае ролю асноўнага кампазіцыйнага стрыжня, на якім трымаецца апавяданне. Пад гудзенне трактара нараджаюцца думкі гераіні. Вочы яе глядзяць у поле, туды, дзе арэ на трак-тары яе былы каханы Сярожа, а думкі ірвуцца на волю, памяць, пачуцці вяртаюць яе ў мінулае. Успамінае жанчына першае сваё і адзінае каханне. Калісьці ў маладос-ці пакахала яна Сярожку, але пасадзілі яго ў турму за палітыку, а Галя выйшла замуж за нялюбага Міколу

Хамёнка. Цяпер жыве на ненавісным ёй хутары, гадуе дваіх дзяцей. Мужа яе "вывезлі" пасля вайны як кулака. А той, каго кахала ў далёкія дзявочыя гады, працуе вось тут, побач, на трактары.

Мы бачым уменне празаіка даць дакладную характа-рыстыку з'явы, дэталёва выпісаць характар гераіні. Утворы "прабіваецца" і ўласна аўтарская іранічная ўсмешка, нават сарказм. "Цяпер гэты каўпак недзе яшчэ ўсё валяецца на гарышчы, а сам Данька Хамёнак ля-жыць на ўзгорку пад хвойкамі і муравой".

Апавяданне "Галя" напісана быццам на адным дыхан-ні. У духоўна багатым свеце, поўным летуценнасці, чыс-ціні, свежасці і незаплямленасці пачуццяў, жывуць героі твора, хоць лёсы іх склаліся і нешчасліва. Чысціня пачуццяў, маральная нязломнасць чалавека, хараство яго душы - лейтматыў твора. Каханне і праца - непа-рушныя асновы народнага жыцця - тут злучаны ў адно цэлае.

У апавяданні "Галя" рэалізаваліся лепшыя рысы творчай манеры Брыля: лірызм і псіхалагізм. Яны раскрываюцца праз глыбокае пранікненне ў душу чала-века. Проза пісьменніка тонка перадае нюансы розных станаў душэўнай узрушанасці.

У жанры апавядання Я. Брыль выявіў сябе сапраўдным майстрам мастацкай дэталі, з дапамогай якой і ствараецца рэалістычны малюнак. Прыгадайце гудзенне трактара - "гудзенне" растрывожанай душы. То ён, гук трактара, "несціханы, бязлітасны", то "добры, люб'мы". Гэтым гудзеннем, як танюсенькай ніткай, Галя звязана з тым светлым, чароўным, што было ў яе душы. "Няхай сабе. Абы толькі гудзеў". Болем і пакутай, тугой і безнадзейнасцю, трывогай і надзеяй аддае гудзенне трактара ў сэрцы гераіні. Успамінаецца ёй той час, калі яны, маладыя, ладзілі вечарынкі, танцавалі, спявалі.

Вось паяўляецца на вечарыне Сярожа Юрачка. "Раз-горне хустку — гармонік аж заблішчыць, а расцягне яго — раздасца кожная хата". Які цудоўны вобраз! "А пойдзе ў танец Галачка - пастой ды паглядзі!" Як дакладна пера-дае аўтар стан чалавека, яго характар, настрой. Для кожнага персанажа падабраны ёмкія, паўнакроўныя характарыстыкі. Пісьменнік любуецца сваімі перса-нажамі, перажывае за іх лёс.

Апавяданне - любімы жанр пісьменніка. Я. Брыль не аднойчы прызнаваўся, што на любую тэму можа гля-дзець толькі праз прызму апавядання. Янка Брыль -рыцар малога жанру, сапраўдны майстар беларускай навелы.

Усяго дзве з паловай старонкі ў кнізе выбранага Янкі Брыля займае апавяданне "Метепіо тогі" (у перакла-дзе з латыні "Памятай пра смерць").

Апавяданне мае стройны сюжэт, які можна назваць хрэстаматыйным. У ім лёгка вызначыць усе элементы сюжэтабудавання - экспазіцыю, завязку, ход дзеяння, кульмінацыйны момант, хуткую і нечаканую развязку.

Апавяданне пачынаецца з паведамлення таго, што "на адным з самых спакойных перагонгў Беларускай чыгункі ўзарваўся нямецкі вайсковы эшалон". Радкі тыя, скупыя, бясстрасныя - нібы з хронікі ваенных дзён. Пісьменнік тут дакладны ў часе - апісваецца позняя восень 1943 г., але ён не называе ўчастка чыгункі. Аўтар быццам бы хоча тым самым падкрэсліць: тое, што здары-лася з вёскай, магло здарыцца і з сотнямі іншых. Колькі іх, беларускіх Хатыняў?

Расправа гітлераўцаў з вёскай і смерць старога пячні-ка, "адзінага, хто ў гэты дзень мог не згарэць", і склала аснову апавядання.

Дзеянне ў творы разгортваецца надзвычай дынаміч-на. Сюжэтны вузел завязваецца, калі карнікі хутка, з веданнем справы "накрылі" вёску. Людзей сагналі ў адрыну. Жыхароў вёскі карнікі вырашылі спаліць жывымі.

Кульмінацыйны момант апавядання - сцэна дыялога старога печніка з зондэрфюрэрам, начальнікам карнай экспедыцыі. Дыялог простага селяніна і "надчалавека", "культурнага" ката, які вырашыў "падараваць" жыццё печніку, што так умела майстраваў печы. Фашыст це-шыць сваё самалюбства мажлівасцю вяршыць прысуд над вёскай, дараваць некаму жыццё.

Пячнік - чалавек працы. Ён прывык працаваць усё жыццё дбайна, рупна. Ён ніколі не рабіў сваю справу дрэнна. Фашыст звяртаецца з дапамогай перакладчыцы Веры да старога і пытае, ці хоча ён жыць. Селянін не адказвае. Як ацаніць жыццё? Словы закамянелі ў душы, на вуснах, цяжар лёг на сэрца, захлынулася нутро ад немінучасці бяды. Па рухах старога, па сцятых вуснах можна толькі здагадвацца, колькі нявыказанага болю, нянавісці да ворагаў схавана ўнутры. I вось засвяціўся ў размове ледзь заўважны пробліск надзеі на выратаванне вяскоўцаў, яго сям'і, пробліск спадзяЕання на абуджэнне чалавечнасці ў ворагаў. Не, ён думаў не толькі пра сябе ў тую хвіліну. Пра гэта мы даведваемся пазней. I стары рашаецца. На запытанне ката пячнік адказвае, што ў яго там жонка, потым дадае, што там яшчэ дачка з маленькі-мі дзеткамі, а, нарэшце, хацеў бы забраць сваякоў, суседзяў. Стары называе ўсіх павольна, спакваля. Дзед зацягвае размову. На што спадзяецца стары? На нечака-нае збавенне, на тое, што адумаецца злыдзень-чужынец?

Стары беларускі селянін уступае ў няроўны паядынак з ворагам, распачынае з ім славесную дуэль. Мэта дуэлі - выйграць бойку, выйсці пераможцам, адвесці бяду ад вяскоўцаў. Таму і адстойвае ён аднаго за адным дарагіх яму людзей.

Развязка настае нечакана. Страціўшы цярпенне, фашыст страляе ў залатых рук майстра, які ўсё жыццё рабіў людзям дабро, саграваў сваёй працай іх сэрцы. Не зразумець ворагу-чужынцу, чаму не прыняў літасці просты працаўнік, не скарыўся, не стаў вымольваць паратунку. "Памятай аб смерці" - стары лацінскі выраз пераасэнсоўваецца мастаком слова. Памятай аб тым, што смерць прыйдзе, і здолей годна памерці. Такі сэнс твора. Тое, што ён загіне разам з усімі, пячнік ведаў. I выбраў смерць вартую, а не паддаўся карніку, не пры-няў жыццё з яго рук, калі гінуць яго суседзі.

Апавяданне - услаўленне подзвігу народа, нязлом-насці яго духу. Будзе жыць у памяці людзей вобраз безыменнага печніка. Будзе вечна жыць той народ, які выпеставаў людзей такой высокай духоўнасці. Так велічна загучала тэма вайны ў творчасці Я. Брыля.

У 1973 г. Я. Брыль у сааўтарстве з А. Адамовічам і У.Калеснікам падрыхтавалі і выдалі унікальную кнігу "Я з вогненнай вёскі...", у якой сабраны ўспаміны ўсіх цудам ацалелых жыхароў беларускіх Хатыняў. Галасы гэтых людзей гучаць у кнізе суровым прысудам фа-шызму. Аўтары ўслаўляюць непаказны гераізм чалаве-ка на вайне.

Не адзін дзесятак гадоў Я. Брыль працаваў у аблюба-ваным ім, цікавым і па-свойму самабытным, новым для беларускай літаратуры жанры - лірычнай мініяцюры. Творы невялікія па аб'ёму, але змест у іх - значны. Гэта сцэнкі, маналогі, дыялогі, абразкі, пейзажныя замалёўкі, дзённікавыя запісы, падарожныя нататкі. Гэта - адкры-тая размова з чытачом, дыяменты народнай мудрасці, роздум над жыццём і часам.

Янка Брыль аказаўся на дзіва верным аднойчы абра-най кароткай форме прозы. Ён ніколі не пакідаў зана-тоўваць убачанае, пачутае. Першы падарожны нарыс "Польскі дзённік" (1955) выявіў яшчэ адзін бок таленту пісьменніка. Для абнаўлення і ўзбагачэння гэтага жанру Я. Брыль шмат зрабіў у нашай літаратуры. У розны час Я. Брылём па-мастацку запісаны падарожныя ўражанні: "Рэха заўсёды са мной", "Душа - не падарожніца", "Зна-ёмства з ГДР", "У нас у гарах...". Янка Брыль выдаў кніжку "Жменя сонечных промняў", у якой вынес на суд чытача запісныя кніжкі, што ўключылі мноства чарна-вых накідаў, нататкаў, асобных эпізодаў, з'яў, сцэнак, дыялогаў, народных выказванняў, прытчаў, гутарак, асабістых заўваг і меркаванняў. Сёння можна гаварыць пра жанравую своеасаблівасць нашай прозы, пра плён-ную тэндэнцыю, якая абазначылася ў прозе такіх пісь-меннікаў, як Я. Брыль. Падарожныя нарысы Я. Брыля -гэта не проста дакументальныя запісы. Кожны з такіх нарысаў мастака з'яўляецца асэнсаваным лірычным дзённікам. Ім уласціва эмаЦыянальнасць успрымання, філасафічнасць, глыбіня думкі, лірычнасць. Кожны такі твор выказвае не толькі імкненне пісьменніка больш ба-чыць і ведаць, але выконвае і іншую эстэтычную задачу -значна паглыбляе творчую фантазію мастака. "Душа не падарожніца?.. Не, яна проста любіць вяртацца дадому. Каб потым зноўку імкнуцца ў далячынь..." Брыль ніколі не пакідаў душу дома, не хаваў яе ў чамадан. Пісьменнік арганічна адкрыты, шчыры ў сваіх развагах, на дзіва просты. Падарожныя нататкі Я. Брыля - сведчанне пасталення таленту празаіка, умудронасці яго вопыту. I, галоўнае, ва ўсіх творах Я. Брыль застаецца надзвы-чай сучасным, актуальным.

Асаблівае месца ў лірычных мініяцюрах належыць асобе пісьменніка. Аўтару трэба быць цікавым субясед-нікам, каб умець так шчыра гаварыць з чытачом.

"Адкрытая" проза Я. Брыля бярэ свой пачатак ад "Споведзі" Ж.-Ж. Русо, дзённікавых запісаў Л. Талстога, В. Верасаева, М. Прышвіна. У беларускай літаратуры агульнавядомы "Казкі жыцця" Я. Коласа і "Абразкі" 3. Бядулі, якія закладвалі падмурак эсэістычнай, алега-рычнай, фрагментарнай прозы, прозы аналітычнай, інтэлектуальнай, філасофска-канцэптуальнай. Гэта была "асноўная пісьменніцкая праца" Я. Брыля. Пісь-меннік, напрыклад, не пісаў апавяданне, а расказваў пра тое, як не было напісана апавяданне, тым самым даносіў да нас узрушэнне душы, якое яго перапаўняла, сваё хва-ляванне, роздум,настрой.

Канцэнтрацыяй думкі і пачуцця Я. Брыль узняў лірычную мініяцюру на новую ступень паэтычнасці, кампазіцыйнай і вобразнай завершанасці. У ёй гранічна сканцэнтраваны змест, асаблівы характар вобразнасці. Эмацыянальны рэгістр такой прозы высокі, тут адметнае выкарыстанне лексікі, своеасаблівы сінтаксіс. Усё гэта рысы лірычнай мініяцюры. Суб'ектыўнае ў творах пера-важае над аб'ектыўным. Творы асветлены аўтарскім светаўспрыманнем, асоба мастака з'яўляецца і асноўным стылеўтваральным сродкам. Гэта проза асацыятыўная. Творы, у якіх на першы план выступае сам пісьменнік, носяць назву "эсэ", іх адносяць да эсэіс-тычнай прозы, або прозы паэтычнай, глыбока асабістай.

"Сейсмограф" душы пісьменніка ў такіх творах настроены на чалавечыя пачуцці, турботы, радасці.

Лірычная проза Я. Брыля патрабуе ад чытача напру-жання думкі, разваг, знаходзіць водгук у сэрцы, зача-роўвае і не можа пакінуць раўнадушным. Творчая інды-відуальнасць празаіка непаўторная. Пісьменнік мае адметную манеру пісьма, уласны падыход да адлюстра-вання з'явы. Ёсць у празаіка і свае прыёмы мастацкай тыпізацыі, свая інтанацыя ў сказе, свой вобразна-вы-яўленчы лад. Гэта асабліва важна падкрэсліць пры раз-глядзе творчасці Я. Брыля. Яго творы нельга зблытаць з творамі іншых аўтараў, іх пазнаеш адразу, з першага радка, яны робяць незабыўнае ўражанне, палоняць душу.

У крытыкаў няма адзінай думкі наконт назвы жанру, у якім выступае Я. Брыль. У розных даведніках і слоўні-ках мы знаходзім такія вызначэнні, як мініяцюра, верш у прозе, лірыка ў прозе. В. Вітка пры разглядзе твораў Я. Брыля малой формы вылучае тры іх тыпы: верш у прозе, пейзажная замалёўка, лірычная мініяцюра.

Праблемы малога жанру прозы ў нашым літаратура-знаўстве амаль не даследаваліся. Найбольш страката выглядала ў гэтых адносінах творчасць 20-х гадоў XX ст. Ледзь не кожны твор пісьменнікаў меў тады сваю падназву, якая іншы раз не столькі вызначала жанра-вую прыналежнасць, колькі тлумачыла сутнасць ідэйна-мастацкай задумы аўтара. Праўда, нярэдка і такія "пад-казкі" не выцягвалі твор. Цяжка было іншым разам зра-зумець прыроду і сутнасць некаторых рэчаў, якія мала-дыя пісьменнікі называлі мастацкімі творамі. Гэта былі хутчэй чарнавыя занатоўкі, асобныя штрыхі, першыя накіды - мазаічнае адлюстраванне эпізодаў новага жыцця. Якіх толькі вызначэнняў (падназваў) не сустра-калася. Напрыклад, у маладнякоўцаў - "Прэлюдыя да апавядання" (I. Барашка), "Жывыя кавалкі з жыцця жывых людзей" (М. Нікановіч). Найболыл устойлівымі з іх аказаліся: малюнак, абразок, з натуры.

Задача мастака - схапіць час у яго важнейшых абры-сах, даць згустак жыцця, самае характэрнае. Янка Брыль, аддана працуючы ў абраным ім жанры, сцвяр-джаў права мастака не быць староннім назіральнікам, права на эмацыянальнае суперажыванне.

Да твораў Я. Брыля найболып падыходзіць вызначэн-не "лірычная мініяцюра". Рысы лірычнай мініяцюры: раскаванасць формы, невялікі аб'ём, сцісласць, лака-нічнасць, гранічна сканцэнтраваны змест; асаблівы характар вобразнасці; незвычайная будова (кампазіцыя) малюнка; павышаная эмацыянальнасць; адметнае выка-рыстанне лексікі, асаблівы сінтаксіс. Дадамо: перавага суб'ектыўнага над аб'ектыўным. Канцэнтрацыяй думкі і пачуцця Я. Брыль узняў лірычную мініяцюру на новую ступень паэтычнасці, кампазіцыйнай і вобразнай завершанасці.

У апошнія гады ў творчасці Янкі Брыля, такім чынам, выразна акрэслілася тэндэнцыя да ўсё больш шчырай "суб'ектыўнай" прозы, адкрытай размовы пра нашы агульныя клопаты, трывогі і надзеі. Гэты так званы "паток свядомасці" ў мастака слова ахоплівае мінулае і сучаснае, сягае ў будучае. Даследаванне вядзецца заглыблена, у рэчышчы сусветнай традыцыі літаратуры такога роду.

Стыхіяй народнага жыцця напоўнены твор Я. Брыля "Ніжнія Байдуны". Матэрыял з жыцця Заходняй Беларусі пераплаўлены ў мастацкую форму свабоднага апо-вяду пра быт і быццё вяскоўцаў, унутраны свет іх душы, пра малыя і вялікія справы ніжнебайдунцаў, гісторыі і легенды іхніх лёсаў, смешныя здарэнні, паходжанне мянушак. Звычайны чалавек стаіць у аповесці нібыта ў цэнтры Сусвету, з'яўляецца вышэйшым праяўленнем духу на планеце. 3 зямлі бяруць людзі сваю духоўную, маральную сілу, імкнучыся да фізічнага і духоўнага ўдасканалення. У аповесці выведзена галерэя вобразаў вяскоўцаў - сціплых, працавітых, духоўна багатых: Сідар Асмалоўскі, Васіль Кураўка, стары Качко, Ігнат Сякач, Бохан-Калоша, браты Цівунчыкі і інш. У аповесці шмат народнага гумару, бо героі яе - вясёлыя, гаваркія і дасціпныя людзі, вострыя на язык, дапытлівыя. "Толькі ажэнішся - так і пайшло! Рот разявіць: "А-а-а-!" Ты туды лапці, бацінкі, анучы, чулкі. Ты туды кофты, спад-ніцы, шляпкі, зонцікі, платкі. Мала, мала і мала!" - так дасціпна вызначаецца тое, што значыла жаніцьба для селяніна з вёскі. У кнізе шмат жыццёвых гісторый. Праз іх раскрываецца багатае духоўнае жыццё нацыі, сама-бытны характар беларуса. Аповесць "Ніжнія Байдуны" -кніга пра народ, яго таленавітасць, самабытнасць.

Раман "Птушкі і гнёзды". Маючы ў пісьменніцкім набытку шэраг яркіх і цікавых апавяданняў, аповесцей, якія сталі беларускай класікай, прынеслі яму заслужа-нае прызнанне чытачоў, Янка Брыль звяртаецца да маш-табнай, панарамнай прозы. "Птушкі і гнёзды" - адзіны раман у творчай практыцы пісьменніка. Над сваім буй-ным эпічным палатном майстар працаваў на працягу 1962-1964 гг., а матэрыялам для напісання паслужылі раннія аповесці "Жывое і гніль", "Сонца праз хмары", якія да таго часу нідзе не друкаваліся.

Галоўная праблема рамана Я. Брыля "Птушкі і гнёз-ды" закладзена, бадай, у самой назве. Гэта раман пра родны край, гняздоўе, зямлю, дзе ты вырас, "стаў на крыло", "пра народ", пра лёс людзей, "пра час, дзе меў і маю сваё месца і я", пра лёс Беларусі і беларусаў у гады Другой сусветнай вайны, якая для жыхароў заходніх абласцей пачалася намнога раней, пасля нападзення Гіт-лера на Полыпчу 1 верасня 1939 г. Паводле Рыжскай мірнай дамовы яшчэ ў 1921 г. Заходняя Беларусь ады-шла да Полынчы. Мяжа пралягала каля Негарэлага: Маладзечна, Мядзель, Вілейка, Нарач, Стаўбцы, Клецк, Навагрудак, Мір і іншыя мястэчкі знаходзіліся на поль-скай тэрыторыі.

Юнакі-заходнікі служылі тэрміновую вайсковую службу ў складзе польскага войска, першымі прынялі ўдар гітлераўскіх полчышчаў, якія хутка акупіравалі польскія землі і памкнуліся далей у Еўропу - захапілі Францыю, Бельгію, Нарвегію.

Многія салдаты польскай арміі трапілі ў нямецкі палон. Уражанні таго працяглага страшнага зняволення ў фашысцкім лагеры ляглі ў аснову рамана "Птушкі і гнёзды". Аўтар уздымае праблемы ўзнікнення "звычай-нага фашызму" ў Германіі, звяртаецца да маральнага суда над фашызмам, спрабуе даследаваць нараджэнне супраціўлення нацыі, якая пакорліва пайшла за Гітлерам. Аўтар асвятляе праблемы барацьбы за мір, інтэрна-цыяналізму, патрыятызму, духоўнага багажу асобы, гаворыць аб адказнасці чалавецтва за агульны дом.

Раман мае падназву "Кніга адной маладосці". Пісьмен-нік спрабуе зразумець, чаму гэта "хто ў салдацкіх ако-пах, хто ў партызанскім сядле, хто за дратамі фашысц-кага лагера, навошта яны ўспамінаюць, расказваюць, пішуць - многа як быццам, а ўсё яшчэ, кажуць, і мала, і бледна?". Успаміны пра вайну, цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю галоўнага героя, сталі асноўным зместам твора. Гэта лірычны раман. Асабістыя ўспаміны і раманная прастора даюць мажлівасць не толькі злу-чыць мінулае, сучаснае, але і зазірнуць у будучае. Твор, сказана ў прадмове, "не аўтабіяграфія, а - біяграфія адной душы".

Сумны першы ўрок юнака, жорсткая першая проба распачатай вайны. У дзвюх аповесцях "Сцюдзёны вырай", "Гнёзды за дымам" і ў эпілозе "Ноч напрадвес-ні" раскрываюцца франтавыя пакручастыя шляхі мар-скога пехацінца, уражэнца вёскі Пасынкі ў Заходняй Беларусі. Спачатку першыя баі з нямецка-фашысцкімі войскамі ў Польшчы пад Гданьскам і Гдыняй - марскімі партамі, фашысцкі палон, праца ў маёнтку баўэра ў Гер-маніі, спробы ўцёкаў, зноў лагер, вяртанне праз некаль-кі гадоў на Радзіму, якая ўжо даўно знаходзілася ў глы-бокім тыле фашысцкіх войск, што рваліся на Маскву, змаганне супраць захопнікаў на тэрыторыі ўжо адзінай Беларусі, якая перад самай вайной уз'ядналася - Заход-няя і Усходняя яе часткі.

Адчуванне Радзімы ўвесь час трывала жыве ў памяці Алеся Руневіча, спачатку як роднага гнязда - малень-кай заходнебеларускай вёсачкі, дзе ў працы шчыравалі вяскоўцы, маці і брат, а затым пазней, калі дайшлі чуткі ў лагер ваеннапалонных аб уз'яднанні Беларусі, як велічнай і магутнай краіны "ад Брэста" аж "да Уладзіва-стока".

У свядомасці палоннага байца польскай марской пяхот^і ў зняволенні ўсё часцей прыходзіў на памяць таксама "шчодра напоены святлом, далёкі і блізкі, нібы-та ў радасным сне, вялікі чарнаморскі горад, калі здары-лася галоўнае - тата вярнуўся".

Будучы пісьменнік, як вядома, нарадзіўся ў Адэсе, дзе бацька працаваў звыш дваццаці гадоў на чыгунцы. "Тата вярнуўся" - шчымліва-радасны ўспамін, адзіны з першавобразаў, архетыпаў, па К. Г. Юнгу, той псіха-лагічны вопыт, які застаецца ў памяці чалавека, прадвыз-начае паводзіны асобы. Гэта часцінка жыцця, малюнкі дзяцінства і юнацтва, матрыца пазнання рэчаіснасці, вобразы, звязаныя з далейшымі лёсамі людзей, запра-грамаваная генная памяць пакаленняў. Першавобразы "пакладзены" ў аснову характараў многіх персанажаў твораў Я. Брыля. Шсьменнік увогуле любіць маляваць дзяцінства, перадаваць векавечны вопыт чалавека на роднай зямлі. Лёс чалавека - лёс народа — лёс краіны ляжыць у аснове рамана Я. Брыля "Птушкі і гнёзды".

Успаміны маленства і думкі пра мірнае існаванне асабліва вострыя тады, калі воля асобы абмежавана. За калючым дротам у свядомасці вязня фашысцкага лагера нараджаецца шчымлівае жаданне выбрацца з палону: "Цяпер мая чарга прыйсці дамоў. I я прыйду...". Алесь Руневіч жыве марамі пра дом. Думкі пра заходнебелару-скую вёску і яе жыхароў падтрымліваюць дух зняволенага. Алесь сябруе ў няволі з землякамі-беларусамі, сярод якіх Уладзік Бутрым, Андрэй Мазалёк, Косця Вярбіцкі, Змітрук Саладуха, няскораныя, працавітыя, цягавітыя, для каго ўласціва "непаказная... смеласць". Улагер прыбываюць палонныя з іншых еўрапейскіх краін, "гаспадары" "непераможнай лініі Мажыно" -"шматтысячная французская рака" з "каляровых афрыканкіх ваякаў", а таксама "маракі-англічане", бельгійцы, "галанцы - блакітна-шэрая маса", экзатыч-ныя, "з белымі аксельбантамі". Сярод нявольнікаў фа-шысцкага лагера "палонныя з польскай арміі адчувалі сябе ветэранамі". Інтэрнацыянальныя пачуцці завалод-ваюць героем. Прыходзіць адчуванне еднасці лёсаў лю-дзей планеты перад пагрозай фашызму, разуменне вялі-кай адказнасці за будучыню без вайны.

Напоўненае каштоўнасцямі маральнага і духоўнага свету, існаванне Алеся Руневіча ў палоне праходзіць у "падсветцы" мірным жыццём. Ажываюць успаміны пра сяброўства ў вёсцы, юнацкія захапленні "патаемнымі сходкамі", неспатольная прага да духоўнага набытку -чытанне ў мірныя дні "запоем" твораў Л.М. Талстога, У.Г. Караленка, А.П. Чэхава. Глыбіня духоўнага свету Алеся Руневіча была б няпоўнай, калі б асабліва абво-страна не прыгадвалася тут, у няволі, захапленне музы-кай, што "ўзвышае душу". Герой у любых сітуацыях імкнецца быць "самім сабой", застаючыся цвёрдым у сваіх перакананнях: "Табе сваё, а мне сваё, я галаву схілю, а слёз маіх не пабачыш".

Паралелі з мірным вясковым існаваннем дапамаглі Алесю Руневічу глыбей і паўней зразумець асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў, іх цвёрдасць, упэўненасць у свае сілы, гатоўнасць абараняць свой дом, родных, любую і дарагую зямлю.

"Жыццё!.. Ну што я, скажам, перакасіў каму-небудзь, пераараў? За што мы, скажы мне, з табою бадзяемся?.. Ілюдскія, і нелюдзі - на ліха яны мне, немцы? За якія грахі я павінен ім тут адрабляць? За тое, можа, што летаваў на бацькавым загоне з самага малку, а потым што паны мяне, каб іх журам пагнала, пагналі біцца за іхняе?.. " -так разважае сябра Руневіча Уладзік Бутрым і дадае: "Каб таму, браце, рукі адсохлі, хто гэты свет зрабіў такім дурным". Палонныя разумеюць, што "звычайны фашызм" узнікае з абыякавасці, адчування сваёй перавагі над іншымі людзьмі на зямлі, ад жадання дыктаваць волю іншым народам.

Са спакойнай грунтоўнасцю "мутэр" у сям'і баўэра Карла Камрата, куды трапіў працаваць Алесь Руневіч, паведамляе яму: "Ну, а чаму ж вы не аддавалі наш калі-дор, наш Данцыг? Чаму вы не паддаліся адразу, без бою? Вас бы ўжо даўно, можа, пусцілі б дахаты. Фюрэр - гут, фюрэр не хоча вайны. А ўсе на нас. I Польшча, і Францыя ўжо за сваё атрымалі. А чаго ад нас хочуць праклятыя томі?"

Уцёкі, няўдачы, доўгая дарога з фашысцкага палону дадому, актыўнае супраціўленне ў атрадзе беларускіх партызан выявілі лепшыя рысы характару галоўнага героя Алеся Руневіча - вернасць Радзіме, абавязку, патрыятызм, гераізм.

Роздумам пра дом, пра лёсы чалавечыя, пра дабро і зло, пра гуманнасць і ненавісную вайну, пра вытокі духоўнасці і небяспеку бездухоўнасці, пра людскую дабрату і чэрствасць напоўнены раман. Алесь Руневіч не дэкларатыўна, на ўласным жыццёвым вопыце прыхо-дзіць да вялікай значнай высновы аб неўміручасці жыцця і немагчымасці запаланення чалавечага духу. Спасцігае і разумее ісціну, што ўкладзена ў стара-даўнюю нямецкую прымаўку, якую ён упершыню і пачуў тут, у палоне: "Увесь свет - адзін дом". Адказнасць за агульначалавечы "адзін дом" - "увесь свет", за глыбі-ню, паўнату духоўнага ўзбагачэння асобы - галоўны матыў у рамане.

Застаючыся верным роднаму дому і нацыянальным вытокам, герой рамана "Птушкі і гнёзды" Я. Брыля адчувае повязь з усім светам, перажывае адказнасць за разумнае ўсталяванне агульначалавечага дому.

"Не па праву заслуг і пакут" пісьменнік Я. Брыль у сваім рамане выступае за ўрачыстасць духоўна багатай асобы і ўсталяванне міру на зямлі, а "па праву любасці да Чалавека - які ён ёсць, які ён будзе, бо павінен быць".

Талент Я. Брыля - магутны, па-сапраўднаму народны. Такі талент заўжды з'яўляецца нацыянальным здабыткам.