Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экзамен по истории_Шпоры.docx
Скачиваний:
77
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
164.75 Кб
Скачать

40. Война Польши и России. Второе объявление бсср.

У лiстападзе 1918г. адрадзiлася Польская дзяржава. Яе Пiлсудскi аб'явiу аб аднауленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772г.А ужо у снежнi 1918г.польскi урад стау на шлях ажыццяулення сваiх памерау далучыць землi Украiны, Беларусi i Лiтвы да Польшчы.Улiчваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежня на нарадзе у Гродна Рада БНР,якой у той час падпарадкоувалася Гродзеншчына,стварыла Савет Дзяржаунай абароны.Яго узначалiлi В.Ластоускi i генерал В.Кандратовiч. Але сiлы былi няроуныя. Таму было вырашана далучыцьь Гродзеншчыну да Лiтоускай рэспублiкi на правах аутаномii. Лiтоуская рэспублiка у той час была прызнана шэрагам дзяржау у тым лiку i краiнамi Антанты. З мэтай адстойвання iнтарэсау беларускага народа i кiравання беларускiмi землямi пры Лiтоускiм урадзе было створа на Мiнiстэрства беларускiх спрау,якое узначалiу I.Варонка.Да пачатку 1919г. польскiя войскi захапiлi значную частку Гродзенскай губернii,а потым працягвалi наступленне у трох напрамках: 1)Вiльня-Лiда-Маладзечна, 2)Баранавiчы-Мiнск, 3)Кобрын-Пiнск. Да сярэдзiны сакавiка iм удалося захапiць Брэст, Ваукавыск, Слонiм, Скiдаль,Шчучын, Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiцкая улада не змагла арганiзаваць значнага супрацiулення польскiм вайскам.Справа у тым, што вялiкiя сiлы Чырвонай Армii у гэты перыяд канцэнтравалiся на Усходнiм фронце,якi бальшавiцкi урад лiчыу галоуным. Нават у час наступлення палякау мабiлiзаваныя у Чырвоную Армiю накiроувалiся на Усход. Вясной 1919г. польскiя войскi захапiлi Лiду i Вiльню. Урад ЛiтБел пераехау у Мiнск.У мэтах канцэнтрацыi сiл i узмацнення абароны 1 чэрвеня 1919г. у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы паунамоцтвау бальшавiцкiх урадау Украiны, ЛiтБел i Латвii ураду РСФСР. Лiтоуска-беларуская армiя была перайменавана у 16 армiю. Але польскае наступленне працягвалася. Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк,Жлобiн, Рагачоу i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем. I толькi на лiнii р.Бярэзiны фронт стабiлiзавауся да вясны 1920г. У сакавiку 1920г. польскiя войскi пачалi новае наступленне. Пры дапамозе Антанты яны захапiлi Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу.25 красавiка палякi сумесна з пятлюрауцамi разгарнулi наступленне на працягу усяго польска-савецкага фронту ад р.ПРыпяць да р.Днестр. Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга фронту, Чырвоная Армiя 14 мая 1920г. здолела перайсцi у контрнаступленне. Але з-за недахопу сiл наступленне не дала вынiкау.Новае наступленне Чырвонай Армii распачалося у лiпенi 1920г.Яно было старанна падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быу вызвалены Мiнск, а 1 жнiуня - Брэст. Пад нацiскам А.Чарвякова,З.Жылуновiча, Д.Чарнушэвiча ЦК КП(б)Б прызнау неабходным выступiць з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння беларускага народа. 31 лiпеня 1920г. у Мiнску была прынята Дэкларацыя незалежнасцi БССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта было не столькi аднауленне беларускай дзяржавы, колькi супакойванне народных мас. Супраць гэтага акта выступiлi беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь сапрауды цэласнай i незалежнай дзяржавай.

Соседние файлы в предмете История Беларуси