Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экзамен по истории_Шпоры.docx
Скачиваний:
77
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
164.75 Кб
Скачать

13.Утварэнне вкл. Унyтраная I знешняя палiтыка y канцы

13-15ст.

У пiсьмовых крынiцах y пачаткy 11ст. yпершыню гаворыцца пра

Лiтвy. Пад 1253г. летапiс прыгадвае "Лiтвy Мiндоyга". Пасля таго,

як крыжакi разбiлi Мiндоyга, той прыходзiць y Наваградак, дзе y

1253г. каранyецца каралём Беларyска-Лiтоyскага княства, якое

паслyжыла асновай ВКЛ. У канцы 13ст. вялiкiм князем стаy Вiцень,

як i яго папярэднiкi -- Войшалак i Грайдэн, ён iмкнyyся yмацаваць

Беларyска-Лiтоyскyю дзяржавy. Пры Гедэмiне ВКЛ yмацоyваецца i па-

шырае сваю тэрыторыю. У 1323г. вялiкi князь перанёс сталiцy дзяр-

жавы y Вiльню(Вiльнюс). Гедэмiн называy сябе каралем Лiтвы i

Рyсi, пазней дзяржава пачала называцца "Вялiкае Княства

Лiтоyскае, Рyскае, Жамойцкае". З 13ст. Полацкае княства далyчаец-

ца да ВКЛ. У 14ст. князь Альгерд з дапамогай шлюбy атрымаy

Вiцебскае княства. У 13-14ст. да ВКЛ далyчылiся Менскае, Бе-

расцейскае, Гарадзенскае княствы. У 1384г. гербам ВКЛ стала Паго-

ня. З 14ст. павялiчылася роля шляхты y княстве. ВКЛ было феадаль-

най манархiяй. Галоyным быy Вялiкi Князь. Важнyю ролю y дзяр-

жаyным кiраваннi мела Гаспадарская Рада. У 15ст. yзнiк новы дзяр-

жаyны орган -- Сойм. Нiжэйшае звяно y сiстэме кiравання -- ва-

ластныя старцы i падначаленныя феадалам -- соцкiя i дзесяцкiя. У

14ст. абвастрылася барацьба ВКЛ з крыжакамi. У 1410г. адбылася

Грyнвальдская бiтва, дзе крыжакi былi разбiты, i ВКЛ далyчылася

да мiравога гандлю y Балтыйскiм моры.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.

У канцы XVIII ст. — першай палове XIX ст. на Беларусі адбы-валіся агульныядля Расійскай імперыі працэсы, якія вяліда рас-паду феадальна-прыгонніцкіх адносін і зараджэнню капіталіз-му. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрастала коль-касць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца воль-нанаёмная праца. Першыя фабрыкі былі пабудаваны ў 20-я гг. XIX ст. Яны займаліся вырабам сукна. Найбольш распаўсюджа-нымі былі прадпрыемствы па пераапрацоўцы сельскагаспадар-чай сыравіны, вінакурання, цукравыя і інш. У сярэдзіне XIX ст. на шэрагу фабрык сталі ўжывацца першыя перадавыя рухавікі.

У канцы 50-х гг. на Беларусі налічвалася 549 капіталістычных прадпрыемстваў з 5 — 6 тыс. рабочых, з якіх вольнанаёмныя складалі 43%.

Праводзіліся работы па паляпшэнню шляхоў адносін, што садзейнічала ўключэнню беларускай гаспадаркі ва ўсерасійскі рынак. За перыяд 1825 — 1861 гг. насельніцтва гарадоў Бела-русі павялічылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек. На экспарт у Беларусі пераважала збожжа, спірт, гарэлка, сала, лес. На Бела-русь прывозілі прамысловыя тавары.

Новыя з'явы ўэканоміцы, звязаныя з фарміраваннем капіта-лістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плош-ча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур, уз-расла вага бульбы, цукравых буракоў, у шэрагу памешчыцкіх гас-падарак пачалі выкарыстанне сельскагаспадарчых машын. Пра-пагандаваліся новыя метады земляробства. У 40-х гг. у Горках (Магілёўская губернія) быўадчынены першы ў Расіі земляробчы інстытут. Сяляне займаліся і промысламі, наймаліся на розныя работы, пашыраліся іх маёмаснае рассяленне: выдзяляліся за-можныя сяляне, якія арандавалі мельніцы і вялі гандаль. Далей-шае развіццё прагрэсіўных з'яў у эканоміцы стрымлівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Памешчыкі з мэтай павялічэння прыбытковасці маёнткаў пашы-ралі пасевы за кошт сялянскіх падзелаў, але вынікаў не было. 3 1820 г. па 1850 г. сяляне ўсё больш разараліся, не маглі несці павіннасці. Хутка расла запазычанасць памешчыцкім маёнткам.

Адным з яскравых паказчыкаў нарастаючага крызісу існа-ваўшай сэстэмы быў сялянскі рух. Калі ў першай трэці XIX ст. адбылося 46 найбольш буйных сялянскіх хваляванняў, то ўдру-гой трэці - больш за 90. Прычбім на Беларусі сацыяльна-кла-савыя супярэчнасці ўзмацніліся нацыянальна—рэлігійнай варо-жасцю паміж сялянамі і панамі. У той жа час дэмакратычныя колы шляхты разгортвалі сярод насельніцтва антыцарскую агі-тацыю (Смаргонь—40-я гг. выступлення сялян). Усё гэта абва-страла крызіс прыгонніцкага ладу і вымушала царызм праводзіць больш гібкую сацыяльна-эканамічную палітыку.

Ініцыятарам першых рэформ быў міністр дзяржаўных маё-масцей Расійскай імперыі — Кісялёў. 28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі (апі-санні дзяржаўных маёмасцей), дзяржаўных маёнткаў у заходніх губерніях. Знішчаліся павінасці сялян і павялічваліся іх зямель-ныя надзелы. У 40 — 50 гг. яны былі пераведзены з паншчыны на аброк. У памешчыцкіх маёнтках уводзіліся інвентары, якія выз-началі памеры падзелаў і павіннасцей сялян. Аднак гэтыя па-лавінчатыя меры не закраналі ў цэлым феадальных парадкаў, а таму іх ліквідацыя заставалася жыццёва неабходнай мерай, як у гаспадарчых, так і ў палітычных адносінах.

Соседние файлы в предмете История Беларуси