Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экзамен по истории_Шпоры.docx
Скачиваний:
77
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
164.75 Кб
Скачать

43. Расавая тэорыя фашызму. Генацыд на Беларуси.

Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа.У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі.Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў.Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі.Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета.Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію.За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання.На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін.Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе навучальныя установы, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці.

Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі.З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат.У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму.Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя.Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці.Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў.

44. Партызански Рух. Выники вАв.

Ужо у пачатку вайны стваралася сетка падпольных цэнтрау i груп. Да жнiуня 1941г. было створана 378 атрадау i дыверсiйных груп.Першыя групы з'явiлiся на тэрыторыi Мiнска, Гомеля, Пiнска,дзе дзейнiчалi падпольныя партыйныя i камсамольскiя камiтэты.28 чэрвеня дау першы бой партызанскi атрад пад кiраунiцтвам В.З.Каржа.У гэты ж час у Кастрычнiцкiм раёне Гомельскай вобласцi змагаецца атрад пад кiраунiцтвам Ц.П.Бумажкова i Ф.I.Паулоускага "Чырвоны Кастрычнiк". Iм першым з партызан 6 жнiуня 1941г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Усяго у 1941г. у Бел. было арганiзавана i дзейнiчала 247 партызанскiх атрадау i падпольных груп,200 падпольных абкомау,гаркомау,райкомау КП(б)Б i камсамолу..Яго удзель-нiкi правялi рад дыверсiй,ажыццявiлi аперацыю па забойству В.Кубэ (А.Мазанiк,Н.Дрозд,М.Осiпава,Н.Траян атрымалi званне Героя Савецкага Саюза).

Перамога савецкiх войск пад Масквой спрыяла развiццю партызанскага руху. З вясны 1942г. пачынаюць з'яуляцца партызанскiя брыгады i злучэннi.1-й Беларускай брыгадай камандавау М.Шмыроу.Партызанскi рух пачынае узмацняцца пасля стварэння 30 мая 1942г. Цэнтральнага штаба партызанскага руху пад кiраунiцтвам Панамарэнкi П.К. Штаб партызанскага руху на Беларусi узначальвау П.Калiнiн. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943г. партызанам удалося вызвалiць значную частку Беларусi - 60%. З мэтай разгрому партызан фашысты праводзiлi карныя экспедыцыiАднак гэтаэкспедыцыя не дала жаданых вынiкау ворагу. Вышэйшым уздымам барацьбы партызан была дэзарганiзацыя ваенных перавозак - "рэйкавая вайна Супраць захопнiкау вялi барацьбу не толькi партызаны i падпольшчыкi, але i насельнiцтва. Вызваллен Беларусi. Уклад беларускага народа ў Вялiкую Перамогу.

Восенню 1943 г., пасля разгрому нямецкiх войск пад Курскам, пачалося вызваленне тэрыторыi Беларусi. Сумесна з Чырвонай Армiяй дзейнiчалi 1-я польская дывiзiя iмя Т.Касцюшкi, партызанскiя атрады. Было вызвалена 40 раенаў Магiлеўскай, Вiцебскай, Гомельскай, Палескай абласцей. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны. Вызваленне ўсей тэрыторыi Беларусi ажыццяўлялася па плану «Баграцiен». Удзельнiчалi войскi 1, 2, 3-га Беларускiх франтоў, 1-га Прыбалтыйскага, а таксама Дняпроўская ваенная флатылiя, французскi добраахвотнiцкi авiяполк «Нармандыя-Неман», партызанскiя злучэннi. Супраць Чырвонай армii вораг сканцэнтраваў групу армiй «Цэнтр» колькасцю 1,3 млн. чал., каля 10 тыс. гармат i мiнаметаў, каля 1 тыс. танкаў, больш 1300 самалетаў. Нягледзячы на жорсткае супрацiўленне, Чырвоная Армiя здолела акружыць i знiшчыць шматлiкiя групоўкi войск (Вiцебскi, Бабруйскi, Мiнскi кацел). Вялiкi ўклад у зваленне Беларусi ўнеслi партызанскiя злучэннi. За месяц наступлення савецкiя войскi ачысцiлi ад ворага ўсю тэрыторыю Беларусi, большую частку Лiтвы, частку Латвii, усходнiя раены Польшчы. Аперацыя «Баграцiен» мела гiстарычнае значэнне. Была знiшчана варожая групоўка армiй «Цэнтр» (28 дывiзiй з 38), забiта 381 тыс., узята ў палон 158 тыс. салдат i афiцэраў. Савецкiя армiя падыйшла да гранiц Усходняй Прусii, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрагу краiн Еўропы i разгрому фашысцкай Германii. Саюзнiкi па антыгiтлераўская каалiцыi ўбачылi,што СССР сваiмi сiламi знiшчыць ворага, i ў 1944 г. адкрылi другi фронт. Вялiкая колькасць партызан, падпольшчыкаў, дапрызыўнай моладзi ўлiлiся ў рады Чырвонай Армii. Вызваленая Беларусь пачала адраджаца i працаваць на патрэбы фронта перамогi. Была адноўлена дзяржаўная мяжа СССР.

Дзякуючы паспязовым дзеянням Савецкай армii, фашысцкая Германiя былi разгромлена. 8 мая Германiя падпiсла акт аб безагаворачнай капiтуляцыi. 9 мая было аб`яўлена Святам Перамогi. 9 жнiўня 1945 г. Чырвоная Армiя i Флот пачалi баявыя дзеяннi супраць мiлiтарысцкай Японii, была лiквiдавана галоўная сiла – Квантунская армiя. Ужо пасля гэтага адбылiся атамныя бамбардзiроўкi ЗША Хiрасiмы i Нагасакi. 2 верасня 1945 г. Японiя падпiсала акт аб безагаворачнай капiтуляцыi.

Многiя дзяржавы i народы ўнеслi свой уклад у перамогу над фашызмам (саюзнiкi ЗША, Англiя, Францыя i iнш.). Аднак галоўны, рашаючы ўклад унес СССР, савецкi народ, у тым лiку i беларусы. На алтар Перамогi Беларусь прынесла мiльены жыццяў. У полымi вайны загiнуў кожны трэцi жэхар Беларусi. На франтах вайны, у дзеючай армii змагалiся 1 млн. 300 тыс. беларусаў i ўраджэнцаў рэспублiкi. Звыш 300 тысяч салдат i афiцэраў – ураджэнцаў Беларусi атрымалi ордэны i медалi, 44 воiны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. На акупiраванй тэрыторыi партызаны i падпольшчыкi знiшчылi амаль паўмiльена гiтлераўцаў i палiцэйскiх. Шмат ураджэнцаў з Беларусi ўдзельнiчала ў еўрапейскiм руху Супрацiўлення. На аборону радзiмы працавала больш 60 эвакуiраваных беларускiх прадпрыемстваў, прыкладна 1,5 млн. жыхароў. Вялiкi ўклад у перамоглу ўнеслi iнтэлiгенцыя, работнiкi навукi, культуры, мастацтва. Подзвiг беларускага народа ў барацьбе з фашысцкiмi захопнiкамi прызнаны сусветным супольнiцтвам. За вялiкi ўклад у разгром фашысцкай германii, вялiзныя страты, панесеныя ў вайне, Беларусь у 1945 г. атрымала права стаць адной з краiн, стваральнiц ААН – самай аўтарытэтнай i ўплывовай арганiзацыi, якая i сення ахоўвае мiр i бяспеху народаў.

Соседние файлы в предмете История Беларуси