Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экзамен по истории_Шпоры.docx
Скачиваний:
77
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
164.75 Кб
Скачать

42. Уключэннi Заходняй беларусi ў склад ссср. Пачатак вАв.

Нечарговая i.Нечарговая III сесiя Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялi законы аб уключэннi Заходняй беларусi ў склад СССР i ўз`яднаннi з БССР З лета 1940 г. Германiя пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежнi 1940 г. зацверджан план <Барбароса> - маланкавай вайны, разгрому СССР за 3-4 месяцы. У маi 1941 г. быў зацверджаны план <Ост> -

праграма знiшчэння i каланiзацыi народаў СССР. 22 чэрвеня 1941г. на досвiтку гiтлераускiя войскi варвалiся у межы СССР.Вораг нанёс удары па аэрадромах, чыгуначных вузлах, гарадах Часцi Чырвонай Армii неслi вялiкiя страты.

Удар групы армiй "Цэнтр", якая наступала праз тэрыторыю Беларусi на Маскву

прынялi на сябе воiны 3 i 10 армiй, а таксама воiны 4 ар-мii (генерал А.А.Карабкоу), якiя абаранялi Брэст. 10 дзен вялi баi пагранiчнiкi 4 заставы лейтэнанта А.Кiжэватава, 7 атак адбiла 3 застава лейтэнанта В.Усава. А.Кiжэватаву i В.Усаву

было прысвоена званне Героя Савецкага саюза. Гераiчна трымалiся абаронцы Брэсцкай крэпасцi - воiны капiтана I.М.Зубачо-

ва,палкавога камiсара Д.М.Фамiна, маёра П.М.Гаурылава. Нямногiм удалося вырвацца з крэпасцi i прадоужыць барацьбу з ворагам. Гераiчна змагалiся савецкiя лётчыкi. Адзiн з першых таранау здзейснiу Д.Ф.КокарауУ першыя днi вайны лётчыкi зрабiлi 1890 баявых вылетау i знiшчылi больш 100 варожых самалётау. Нягледзячы на мужнасць i гераiзм савецкiх воiнау, фашысты прарвалi абарону

у Беларусi . Планавалася абыйсцi Мiнск з поуначы i поудня i знiшчыць войскi Заходняга фронту. На 4 дзень фашысты аказалiся пад Мiнскам. Абарону ажыццяулялi войскi 44 i 2 стралковых корпусау 100 стралковай дывiзii, 108 стралкковай дывiзii.

Савецкiм воiнам не удалося утрымаць Мiнск У гэты цяжкi час кiраунiцтва СССР прыняло рад мер па мабiлiзацыi рэсурсау краiны для адпору агрэсii. Пачалася мабiлiзацыя у Чырвоную Армiю Чырвоная армiя з баямi адступала на Усход. У пачатку лiпеня 1941г. (згодна з распараджэннем Стаукi Галоунага камандавання) арганiзуецца лiнiя абароны на Заходняй Дзвiне i Дняпры. Сюды былi перакiнуты 37 дывiзiй, якiя маглi б дапамагчы не дапусцiць прарыву працiунiка на Маскву. На некалькi дзен затрымалi фашыстау на рацэ Бярэзiне у раёне Бабруйска..Савецкiя воiны вымушаны былi аста-вiць 27 лiпеня Магiлёу i 19 жнiуня - Гомель. Паражэнне савецкiх войск было абумоулена непадрыхтаванасцю да абароны войск Заходняга фронту. Страты фронта склалi 400 тыс. чалавек з агульнай колькасцi

750 тыс. Нягледзячы на гераiчнае супрацiуленне чырвонаармейцау,да канца жнiуня акупiравана уся тэрыторыя Беларусi.Уся вiна за паражэнне была ускладзена на кiраунiцтва Заходнiм фронтам.Яго камандуючы Д.Р.Паулау i яго штаб былi асуджаны i расстраляны.

Разам з тым абарона Беларусi на працягу 2-х месяцау не дазволiла працiунiку рэалiзаваць план "маланкавай вайны" i дала магчымасць Чырвонай Армii правесцi абарончыя мерапрыемствы на маскоускiм кiрунку.

Соседние файлы в предмете История Беларуси