- •Гісторыя беларусі
- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Фарміраванне беларускага этнасу (IX – пачатак XVIII стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускіх зямель у эпоху адраджэння і асветніцтва (хіv – пачатак XX стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •XVIII ст.), у якім спалучаліся элементы рэнесансавага і візантыйскага дойлідства. У гэтым стылі быў перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.
- •Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (хvіі–хvііі стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).
- •Канфесія – рэлігійнае аб’яднанне (накірунак), якое мае распраца-ваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Становішча беларускіх зямель у складзе расійскай дзяржавы (канец XVIII – кастрычнік 1917 г.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 4. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі (кастрычнік 1917 – чэрвень 1941 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20–30-я гады XX ст. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (другая палова 80-х – пачатак 90-х гадоў хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Суверэнная беларусь у канцы XX – пачатку XXI стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Карысныя інтэрнэт рэсурсы
- •Прыкладныя пытанні да заліку
- •Прыкладныя варыянты тэстаў
- •Выказванні гістарычных дзеячаў, вытрымкі з летапісаў, дакументаў, твораў
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў 73 Прыкладныя пытанні да заліку 77
Характэрныя тэрміны, паняцці
Адраджэнне (Рэнесанс) – эпоха росквіту мастацтваў, станаўлення навук, узнікнення кнігадрукавання ў пераходны перыяд ад Сярэдневя-коўя да Новага часу. Асноўнымі рысамі эпохі сталі: антрапацэнтрызм, гуманізм, фарміраванне свецкай культуры, станаўленне нацыянальных моў і культур, цікавасць да антычнай спадчыны, прызнанне бела-рускай мовы найвышэйшай духоўнай каштоўнасцю і інш.
Адукацыйная камісія – установа па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай. Заснавана сеймам у 1773–1775 гг. Надавала шко-лам свецкую накіраванасць, абвяшчала прынцып бессаслоўнай адука-цыі. Вышэйшай ступеняй новай сістэмы адукацыі з’яўляліся універ-сітэты, сярэднюю ступень складалі акруговыя і падакруговыя школы, ніжнюю – парафіяльныя вучылішчы, адкрыццё якіх прадугледжвалася ў гарадах і мястэчках. Адукацыйная камісія была распушчана ў 1794 г., у беларускіх губернях існавала да пачатку ХІХ ст.
Арыенталізм – выкарыстанне матываў і стылістычных прыёмаў усходняга мастацтва, а таксама гісторыі, сюжэтаў усходняга побыту ў культурах еўрапейскага тыпу.
Асветніцтва – эпоха пашырэння асветы, развіцця навук, што адзначалася ў еўрапейскіх краінах у XVII–XVIII стст. У Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў другой палове XVIII ст.
Барока – вызначальны стыль у еўрапейскім мастацтве канца XVI – сярэдзіны XVIII стст. Яго эстэтыка заснавана на проціпастаўленні ідэальнага і пачуццёвага ў чалавеку, яго волі і розуму, ірацыянальнасці быцця. Першым на тэрыторыі Беларусі архітэктурным помнікам гэтага стылю з’яўляецца касцёл Божага Цела ў Нясвіжы. Пабудаваны ў канцы XVI ст. па праекце італьянскага архітэктара Джавані Бернардоні.
«Батлейка» – беларускі народны тэатр лялек, спачатку і ў асноў-ным на рэлігійную, у прыватнасці біблейскую тэматыку, які атрымаў распаўсюджванне ў Беларусі, пачынаючы ад XVI ст. Блізкія да беларускай батлейкі ўкраінскі вяртэп (найбольш пашыраны ў XVIII–XIX ст.) і польская шопка (вядомая з XV ст.).
«Белая Русь» – гістарычная вобласць Русі ў XII–XVII стст. У другой палове XVI–XVII стст. замацоўваецца за ўсходняй і цэнтральнай частакамі Беларусі. Заходнюю частку беларускай этнічнай тэрыторыі доўгі час называлі «Чорная Русь», пазней «Літва». І толькі ў першай палове XX ст. тэрмін «Беларусь» распаўсюдзіўся на ўсю беларускую этнічную тэрыторыю.
Берасцейская унія – царкоўны сабор 1596 г., які абвясціў аб аб’яднанні праваслаўнай царквы з каталіцкай на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пагадненне прадугледжвала прызнанне вярхоўнай улады папы рымскага і асноўных дагматаў каталіцызму пры захаванні праваслаўнай абраднасці і богаслужэння на царкоўнаславянскай і роднай мовах. На думку некаторых гісторыкаў, уніяцкая царква спрыяла захаванню этнічнай адметнасці беларусаў і ўкраінцаў.
Брацтвы – рэлігійныя арганізацыі, якія дзейнічалі ў ХVІ–ХVІІІ стст. пры праваслаўных і ўніяцкіх цэрквах. Займаліся культурна-асветніцкай справай.
Віленскае барока – архітэктурны стыль (канец XVII – пачатак
XVIII ст.), у якім спалучаліся элементы рэнесансавага і візантыйскага дойлідства. У гэтым стылі быў перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.
Горыгорацкі земляробчы інстытут – першая ў Расійскай імперыі вышэйшая навучальная ўстанова. Узнікла 30 чэрвеня 1848 г. на базе земляробчай школы вышэйшага разраду, заснаванай у жніўні 1840 г.
Гуманізм – філасофскае вучэнне, якое сцвярджае высокую год-насць чалавека, прызнае яго права на зямное шчасце, свабоду чалаве-чай асобы, прапагандуе ідэалы чалавекалюбства.
Друкарня – паліграфічнае прадпрыемства, якое выпускае друка-ваную прадукцыю. Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня дзейнічала ў 1550–1570 гг. у Брэсце пад апекай Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэта друкарня выпусціла больш за 40 выданняў на польскай і лацінскай мовах.
Духоўная народная культура – фальклор (вусная народная паэ-тычная творчасць), музыка, харэаграфічнае і прыкладное мастацтва.