Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МЕТОДИЧКА СЕМІНАРЫ 2013.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.95 Mб
Скачать

Пытанні для самакантролю

  1. Назавіце асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу.

  2. Якія асаблівасці дзяржаваўтваральных працэссаў на ўсходне-славянскіх землях?

  3. Што ўяўляла сабой палітычная сістэма Полацкага і Тураўскага княстваў?

  4. Вызначыце значэнне полацкай духоўнай спадчыны ў фармі-раванні беларускай культуры.

  5. У сувязі з якой падзеяй упершыню ў летапісах згадваецца Менск?

  6. Як паўплывала распаўсюджанне хрысціянскай рэлігіі на духоўнае жыццё ўсходніх славян?

Тэма 2. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускіх зямель у эпоху адраджэння і асветніцтва (хіv – пачатак XX стст.)

  1. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускага этнасу і яго тэрыторыі. Фарміраванне беларускай народнасці (ХІV–ХVI стст.).

  1. Культура Беларусі (ХІV–ХVІ стст.) і яе месца ў духоўным жыцці ўсходніх славян і агульнаеўрапейскім культурна-цывіліза-цыйным працэсе.

  2. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ–ХVІІІ стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утва-рэнне ўніяцкай царквы.

  3. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпоху Асветніцтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе (ХVII–ХVIII стст.).

  4. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі (ХІХ – пачатак ХХ стст.). Зараджэнне і развіццё беларуса-знаўства. Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX ст.

Важнейшыя падзеі

1230–1240-я гг.утварэнне Вялікага Княства Літоўскага.

Сярэдзіна XII ст. – пачатак будаўніцтва мураванага Навага-родскага замка – рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх.

1271–1288 гг. – будаўніцтва Камянецкай вежы дойлідам Алексам.

Першая палова XIV ст. – будаўніцтва замкаў-кастэляў у Лідзе і Крэве.

XIIIXIV стст.у Беларусі перапісаны Евангеллі: Полацкае, Лаўрышаўскае, Мсціслаўскае, Друцкае.

1323 г. перанос сталіцы ВКЛ у Вільню.

1384 г.герб «Пагоня» стаў гербам ВКЛ.

1385 г., 14 жніўня – падпісанне Крэўскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай, згодна з якой Ягайла прыняў каталіцтва і абавязваўся аб’яднаць Польшчу з Літвою, ахрысціць язычнікаў Жамойціі і Аўкштайціі, даць правы на валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадалам-католікам, узяўшы шлюб з польскай каралевай Ядзвігай.

1390 г.магдэбурскае права атрымаў г. Брэст.

1415 г.Рыгор Цамблак абраны першым мітрапалітам ВКЛ. Рэзідэнцыя яго знаходзілася ў Навагародку.

1446 г.стварэнне беларуска-літоўскага летапісу – аднаго з пер-шых летапісных зводаў па гісторыі ВКЛ.

1468 г., 29 лютага выдадзены Судзебнік Казіміра – першы збор законаў Вялікага Княства Літоўскага.

1470 (?) – 1538 (?) гг. – жыццё і дзейнасць Міколы Гусоўскага – паэта-гуманіста, дзеяча эпохі Адраджэння, прадстаўніка новалацінскай усходнееўрапейскай школы.

14711472 гг. – пабудова ў в. Ішкалдзь Баранавіцкага раёна Троіцкага касцёла – помніка архітэктуры беларускай готыкі.

Каля 1487 г. – стварэнне Радзівілаўскага летапісу.

Каля 1490 – каля 1551 гг. – жыццё і дзейнасць Францыска Скары-ны, заснавальніка беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

15061510 гг. – будаўніцтва Мірскага замка Юрыем Ільінічам.

1517 г., 6 жніўняпачатак выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны ў Празе (да 1519 г. выдадзены 23 кнігі Бібліі).

1520-я гг.стварэнне «Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жа-мойцкага» – помніка беларускага летапісання.

Пачатак XVI ст.будаўніцтва царквы-крэпасці ў вёсцы Мура-ванка Шчучынскага раёна.

1521–1523 гг.стварэнне паэтам-лаціністам Міколам Гусоўскім паэмы «Песня пра зубра».

1522 г.адкрыццё Францыскам Скарынам друкарні і Вільні і вы-данне ім «Малой падарожнай кніжкі».

1529, 1566, 1588 г.выданне трох рэдакцый Статута ВКЛ – збору законаў феадальнага права, выдадзенага на беларускай мове.

1530–1593 гг.жыццё і дзейнасць Сымона Буднага, дзеяча Рэфар-мацыі ў Беларусі, філосафа, гуманіста, кнігавыдаўца (працягваў трады-цыі Ф. Скарыны). У 1562 г. выдаў «Катэхізіс» у Нясвіжы.

Каля 1540 каля 1604 гг. – жыццё і дзейнасць Васіля Цяпінскага (радавое прозвішча Амельяновіч) – радыкальнага дзеяча Рэфармацыі, кнігавыдаўца, гуманіста.

1577–1633 гг. – жыццё і дзейнасць Льва Сапегі – дыпламата, палі-тычнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, рэдактара і натхняльніка става-рэння Статута ВКЛ.

1583 г. – пачатак будаўніцтва мураванага Нясвіжскага замка паводле праекта тальянскага архітэктара Джавані Бернардоні. Пад яго кіраўніцтвам у горадзе збудаваны фарны касцёл (1587–1593 гг.)

1543 г. – у Гродна заснавана «Літоўская капэла» – адзін з найбольш ранніх аркестравых калектываў у Беларусі.

1553 г. – брэсцкі стараста Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Брэсце кальвінскі збор і першую ў Беларусі друкарню.

1563 г. – у Брэсцкай друкарні надрукавана «Біблія» («Брэсцкая біблія», «Радзівілаўская біблія») – адно з самых поўных тагачасных выданняў «свяшчэннага пісання».

1568 г. – пачатак дзейнасці Заблудаўскай друкарні (маёнтак Заблудава Гродзенскага павета), заснаванай Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам (існавала да 1570 г.).

1583 г. – у Нясвіжы на месцы драўлянага закладзены мураваны замак.

1593 г. – у друкарні братоў Мамонічаў выдадзены «Буквар», адзін з першых у Беларусі.

1569 г., 1 ліпеня – падпісанне Люблінскай уніі – пагаднення аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая.

1596 г. – Берасцейская царкоўная унія, стварэнне ўніяцкай царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны.

Каля 1603 г. – беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім выгра-віравана першая дакладная карта Вялікага Княства Літоўскага (захава-лася 2-е выданне, 1613, Амстэрдам, друкарня Блау).

1696 г. – пастанова ўсеагульнай канферэнцыі саслоўяў Рэчы Паспа-літай аб забароне пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове ў ВКЛ.

1738 г. – адкрыццё ў мястэчку Урэчча (Любанскі раён) шкломану-фактуры (дзейнічала да 1846 г.).

1768 г. – пастанова сейма Рэчы Паспалітай аб ўраўнаванні ў правах пратэстантаў з католікамі і праваслаўнымі; складзены Віцебскі летапіс, помнік гістарыяграфіі Беларусі XVIII ст. (складальнік жыхар Віцебска Сцяпан Аверка), пачатак дзейнасці Маларыцкай металургічнай мануфактуры, адной з першых у Беларусі металургічных і метала-апрацоўчых мануфактур (дзейнічала да 1790 г. ва ўрочышчы Рудня Брэсцкага павета).

1772, 1793, 1795 гг. – падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне тэры-торый Беларусі ў склад Расійскай імперыі.

1775 г. – закладка ў Гродне батанічнага саду (першага ў Беларусі).

1776–1783 гг. – выданне «Газеты Гродзенскай» – першага перыя-дычнага выдання Беларусі.

1791 г., 3 мая – прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.

1794 г., сакавік – верасень – паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Кас-цюшкі.

1806–1868 гг. – жыццё і дзейнасць Канстанціна Тышкевіча – аднаго з заснавальнікаў археалогіі ў Беларусі.

1807–1884 гг. – жыццё і дзейнасць беларускага мастака і кампа-зітара Напалеона Орды.

1807–1884 гг. – жыццё і творчая дзейнасць Вінцэнта Дуніна-Мар-цінкевіча – беларускага пісьменніка, драматурга і тэатральнага дзеяча.

1810–1885 гг. – жыццё і творчая дзейнасць беларускага мастака Івана Хруцкага.

1814–1873 гг. – жыццё і дзейнасць Яўстафія Тышкевіча – беларус-кага археолага, гіторыка і краязнаўцы, аднаго з заснавальнікаў навуковай археалогіі Беларусі.

1818–1886 гг. – жыццё і дзейнасць Адама Кіркора – беларускага гісторыка, археолага, этнографа, літаратара і грамадскага дзеяча.

1823–1861 гг. – жыццё і дзейнасць беларускага этнографа і пісьменніка Паўла Шпілеўскага.

1839 г. – адбыўся Полацкі царкоўны сабор, які ануляваў Брэсцкую царкоўную унію 1596 г. У выніку ў Беларусі ўніяцкая царква была далучана да Рускай Праваслаўнай царквы.

1840–1900 гг. – жыццё і дзейнасць беларускага паэта Францішка Багушэвіча.

1842 г. – у Лагойскім замку братамі Канстанцінам і Яўстафіем Тышкевічамі заснаваны музей старажытнасці – першы ў Беларусі гісторыка-археалагічны музей.

1845–1910 гг. – жыццё і дзейнасць беларускага этнографа і фальк-ларыста Мікалая Нікіфароўскага.

1846–1853 гг. – І. І. Грыгаровіч падрыхтаваў і выдаў у Пецярбургу 5-томны зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы за XIV–XVII стст.

1855–1922 гг. – жыццё і дзейнасць беларускага этнографа, фальк-ларыста і археолага Еўдакіма Раманава.

1861–1917 гг. – жыццё і дзейнасць Ігната Буйніцкага – беларускага тэатральнага дзеяча, акцёра, рэжысёра, якога назвалі «бацькам беларускага тэатра».

1867–1934 гг. – жыццё і дзейнасць Мітрафана Доўнар-Запольска-га – беларускага гісторыка, фалькларыста і этнографа.

1867 г. – пачатак выдання дакумента па гісторыі Беларусі і Літвы XV–XIX стст.; выдадзена 14 тамоў «Археаграфічнага зборніка дакументаў, якія адносяцца да гісторыі Паўночна–Заходняй Русі».

1881–1931 гг. – жыццё і дзейнасць Усевалада Ігнатоўскага – бела-рускага гісторыка, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча.

1881–1919 гг. – жыццё і дзейнасць Івана Луцкевіча – беларускага археолага, этнографа і грамадскага дзеяча.

1882–1937 гг. – жыццё і дзейнасць Уладзіслава Галубка – беларус-кага драматурга, рэжысёра, народнага артыста Беларусі.

1882–1942 гг. – жыццё і дзейнасць Янкі Купалы (Івана Луцэвіча) – народнага паэта Беларусі, класіка беларускай літаратуры.

1882–1956 гг. – жыццё і дзейнасць Якуба Коласа (Канстанціна Міц-кевіча) – народнага паэта Беларусі, класіка беларускай літаратуры.

1906–1915 гг. – выданне легальнай беларускай штотыднёвай газеты «Наша ніва» ў Вільні.