Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МЕТОДИЧКА СЕМІНАРЫ 2013.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.95 Mб
Скачать

Прыкладныя пытанні да заліку

1. Прадмет курса «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі».

2. Метадалагічныя асновы і крыніцы вывучэння курса.

3. Перыядызацыя сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.

4. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Гісторыя засялення.

5. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага этнасу, яго саманазвы.

6. Дзяржаваўтваральныя працэсы на ўсходнеславянскіх землях. Першыя княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і іншыя).

7. Духоўнае жыццё ўсходніх славян. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на развіццё беларускай культуры (IX–XVIII стст.).

8. Сярэднявечча і яго асноўныя рысы.

9. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміра-вання Вялікага Княства Літоўскага і яго тэрытарыяльны рост. Роля заходнерускіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ.

10. Органы дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага, іх эвалюцыя і функцыі. Статуты ВКЛ 1529 г. і 1566 г.

11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага: сацыяльная структура, сельская гаспадарка і гарадское жыццё.

12. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускага этнасу і яго тэрыторыі. Фарміраванне беларускай народнасці (ХІV–ХV стст.).

13. Культура Беларусі (ХІV–ХVІ стст.) і яе месца ў духоўным жыцці ўсходніх славян і агульнаеўрапейскім культурна-цывілі-зацыйным працэсе.

14. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Эканамічныя, палітычныя і культурныя змены ў Еўропе і свеце (ХVІ–ХVІІ ст.).

15. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага Княства Літоўскага ў складзе аб’яднанай дзяржавы. Статут ВКЛ 1588 г.

16. Войны ХVІІ–ХVІІІ стст. і іх наступствы для беларускіх зямель.

17. Нарастанне заняпаду і праявы крызісу Рэчы Паспалітай. Падзелы яе тэрыторыі і ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

18. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ–ХVІІІ стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утва-рэнне уніяцкай царквы.

19. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпоху Асветніцтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе (ХVII–ХVIII стст.).

20. Сацыяльная, нацыянальная і канфесійная палітыка расійскага самадзяржаўя на Беларусі (канец ХVІІІ – пер. пал. ХІХ ст.).

21. Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60–70 гг. ХІХ ст. у Расійскай імперыі, асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.

22. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

23. Грамадска-палітычныя рухі і аб’яднанні ў Беларусі. Паўстанне 1863–1864 гг. і яго ўплыў на палітыку ўладаў Беларусі і грамадска-палітычную думку.

24. Ідэалогія лібералізму, народніцкія і сацыял-дэмакратычныя плыні ў Расіі і Беларусі.

25. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі (ХІХ – пачатак ХХ ст.). Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX стст.

26. Узнікненне агульнарасійскіх і беларускіх партый і арганізацый. Стварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады, яе праграмныя мэты і дзейнасць.

27. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. у Расіі і рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі. Пачатак расійскага парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення на Беларусі.

28. Першая сусветная вайна і Беларусь (1914 – люты 1917 г.). Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Расіі і на Беларусі. Праблемы выбару шляхоў далейшага грамадскага развіцця.

29. Вынікі Першай сусветнай вайны. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Рыжская мірная дамова 1921 г. у гістарычным лёсе беларускага народа.

30. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.

31. Праблемы фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

32. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і яе дзейнасць.

33. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Роля і месца БССР у складзе СССР.

34. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі. Пераход да новай эканамічнай палітыкі: яе сутнасць, накірункі і вынікі.

35. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграр-нага грамадства. Вынікі індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.

36. Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гады ХХ ст.

37. Устанаўленне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст.

38. Грамадска-палітычнае, эканамічнае і нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы (1921–1939 гг).

39. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 20–30-я гг. XX ст.

40. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету ў канцы 30-х гадоў ХХ ст. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

41. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

42. Устанаўленне фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў Беларусі і яго мэты. Калабаранцкія арганізацыі і іх дзейнасць.

43. Партызанскі рух і падпольная барацьба ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

44. Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

45. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. Захаванне памяці аб вайне ў гарадах і вёсках Беларусі.

46. Геапалітычныя змены пасля Другой сусветнай вайны. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм (другая пал. 40-х – першая пал. 80-х гг. ХХ ст.).

47. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (1946–1955 гг.).

48. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Спробы правядзення рэформаў у эканоміцы і іх вынікі (сярэдзіна 50-х – першая палова 80-х гг. ХХ ст.).

49. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у сярэдзіне 50-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст.

50. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. ХХ ст. Палітыка перабудовы ў СССР.

51. Адукацыя, навука і культура ў БССР: дасягненні і праблемы. Дзяржаўна-рэлігійная палітыка.

52. Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне СНД.

53. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі). Рэспубліканскія рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гадоў і іх вынікі.

54. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі эканомікі.

55. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветных глабалізацыйных працэсаў. Стратэгія і прынцыпы знешняй палітыкі Беларусі на мяжы XX–XXI стст.

56. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст.