- •Гісторыя беларусі
- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Фарміраванне беларускага этнасу (IX – пачатак XVIII стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускіх зямель у эпоху адраджэння і асветніцтва (хіv – пачатак XX стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •XVIII ст.), у якім спалучаліся элементы рэнесансавага і візантыйскага дойлідства. У гэтым стылі быў перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.
- •Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (хvіі–хvііі стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).
- •Канфесія – рэлігійнае аб’яднанне (накірунак), якое мае распраца-ваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Становішча беларускіх зямель у складзе расійскай дзяржавы (канец XVIII – кастрычнік 1917 г.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 4. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі (кастрычнік 1917 – чэрвень 1941 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20–30-я гады XX ст. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (другая палова 80-х – пачатак 90-х гадоў хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Суверэнная беларусь у канцы XX – пачатку XXI стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Карысныя інтэрнэт рэсурсы
- •Прыкладныя пытанні да заліку
- •Прыкладныя варыянты тэстаў
- •Выказванні гістарычных дзеячаў, вытрымкі з летапісаў, дакументаў, твораў
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў 73 Прыкладныя пытанні да заліку 77
Пытанні для самакантролю
Якія эканамічныя і экалагічныя наступствы мела аварыя на Чарнобыльскай АЭС для Беларусі?
Дайце азначэнне паняццям «эпоха застоя», «перабудова». Якімі падзеямі яны суправаджаліся і якую ролю адыгралі ў лёсе краіны?
Ахарактарызуйце сутнасць курсу на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця.
У чым праявілася рэфармаванне палітычнага ладу СССР у 1985–1990 гг.? Якое значэнне для рэформы палітычнай сістэмы мела ўвя-дзенне шматпартыйнасці? Як ажыццяўляўся пераход да шматпар-тыйнасці ў Беларусі?
Якія змены адбыліся ў духоўным жыцці беларусаў у 1985–1990 гг.?
Рух за нацыянальную незалежнасць Беларусі не меў такога размаху як у Прыбалтыцы, на Украіне і іншых краінах. Растлумачце, з чым гэта было звязана.
Тэма 8. Суверэнная беларусь у канцы XX – пачатку XXI стст.
1. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі эканомікі.
2. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст.
Важнейшыя падзеі
1994 г., 15 сакавіка – прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
1994 г., 10 ліпеня – Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А. Р. Лукашэнка.
1995 г., 1996 г., 2004 г. – першы, другі і трэці Рэспубліканскія рэфе-рэндумы.
1996 г., 2001 г., 2006 г. – першы, другі і трэці Усебеларускія Народ-ныя сходы.
1999 г., снежань – падпісанне паміж Беларуссю і Расіяй Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
2005 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005–2010 гг.
2006 г. – адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў новым будынку.
2007 г., чэрвень – прыняцце Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў на 2007–2010 гг.
2007 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
2010 г., лістапад – прыняцце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гг.
2011 г., – прыняцце Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011–2015 гг.
2013 г., красавік – пасланне Прэзідэнта А.Р.Лукашэнка бела-рускаму народу і Нацыянальнаму сходу «Абнаўленне краіны – шлях да поспеху і росквіту».
Гістарычныя асобы
Алфёраў Ж. І. – лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, ураджэнец Беларусі. Яго адкрыцці ў галіне сучасных інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, вынаходніцтва хуткіх транзістараў, лазерных дыёдаў, інтэгральных мікрасхем-«чыпаў», дазволілі зрабіць звычайнымі такія рэчы, як прайгравальнік кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кіра-вання, сонечныя батарэі, мабільныя тэлефоны. Ж. І. Алфёраў узна-гароджаны ордэнам Ф. Скарыны, ганаровы грамадзянін г. Віцебска.
Бас Р. М. – беларускі прадзюсер, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін горада Віцебска, дырэктар фестываляў, генеральны дырэктар дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», генеральны ды-рэктар Цэнтра культуры «Віцебск», віцэ-прэзідэнт FIDOF, музыкант.
Елісеенкаў А. М. – беларускі кампазітар і выканаўца, дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Піша песні і складае музыку да фільмаў, кіруе студыяй «Гран-пры» Дзяржаўнага канцэртнага аркестра. Яго выха-ванцы Вера Карэтнікава, Вячаслаў Нагорны і група «Ванільнае неба».
Кішчанка А. – беларускі мастак, аўтар «Габелену века», якому прысвоены статус гісторыка-культурнай спадчыны. На габелене адлюстравана звыш 80 вядомых палітыкаў і дзеячаў культуры ХХ ст. Ён быў вытканы ўручную на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Яго плошча складае 266 м², а вес – 286 кг. Габелен унесены ў кнігу рэкордаў Гінесу.
Карват У. М. – ваенны лётчык, якому ў 1996 г. першаму ў рэспубліцы прысвоена (пасмяротна) вышэйшая ступень адзнакі Рэс-публікі Беларусь – Герой Беларусі. Цаной уласнага жыцця ён адвёў пылаючы самалёт у бок ад в. Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна і тым захаваў жыццё многіх людзей. Герой Беларусі – вышэйшая воінская і працоўная ўзнагарода. Адным з першых яе ўдастоены старшыня Гродзенскага абласнога камітэта А. І. Дубко (пасмяротна).
Лукашэнка А. Р. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 1990–1994 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 10.07.1994 г. абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Галоўнакаман-дуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяс-пекі. У 2001 г., 2006 г., і 2010 г. быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на чарговы тэрмін. Паслядоўна прытрымліваецца курса эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны з мэтай умацавання бела-рускай дзяржаўнасці і паляпшэння дабрабыту народа.
Маскевіч С. А. – беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прад-стаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь са снежня 2010 г. Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), прафесар.
Мулявін У. Г. – народны артыст СССР (1991); музыкант, засна-вальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». У 2001 г. узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны.
Мясніковіч М. У. – Прэм’ер-Міністр Рэспублікі Беларусь са снежня 2010 г. Былы старшыня прэзідыума (2004–2010) і прэзідэнт (2001–2004) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Раней займаў пасады памочніка па асобых даручэннях (2001) і кіраўніка адміністрацыі (1995–2001) Прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнка.
Пташук М. М. – вядомы савецкі і беларускі кінарэжысёр. Народны артыст Беларускай ССР (1990). Яго рэжысёрскія працы: «Гульня ўяўлення» (1995), «У жніўні 44-га ...» (2001), «У чэрвені 41-га» (2003).
Сакалоўскі Н. – беларускі кампазітар, адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна БССР, існаваўшага з 1955 г.
Святлоў Б. У. – беларускі грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2008–2012), міністр культуры Рэспублікі Беларусь са снежня 2012 г.
Сіпакоў І. Д. (Янка Сіпакоў) – беларускі паэт, празаік, перак-ладчык і даследчык літаратуры. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997). Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі – «Лісце травы» Уолта Уітмэна, «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна, «Боскую камедыю» Дантэ Аліг’еры, асобныя творы Аляксандра Пушкіна, Адама Міцкевіча, Тараса Шаўчэнкі, Аляксандра Блока, Расула Гамзатава, Карнея Чукоўскага і інш.
Снапкоў М. Г. – нарадзіўся ў Магілёве. У 1991 г. скончыў Беларускую сельгаспадарчую акадэмію, Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь са снежня 2009 г.
Філарэт – мітрапаліт Мінскі і Слуцкі (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч), праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі. Заснавальнік першай у рэспубліцы праваслаўнай духоўнай акадэміі. Пры яго ўдзеле ўзноўлены крыж Е. Полацкай (1997 г.). За шматгадовы ўклад у духоўнае адраджэнне беларусаў, умацаванне сяброўства і брацкіх сувязей паміж народамі, развіццё міжканфесійнага дыялога ўдастоены звання Героя Беларусі.
Фінберг М. Я. – прафесар Беларускай акадэміі музыкі, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны артыст Рэспублікі Беларусь. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях. Дырэктар – мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы «Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь».