- •Гісторыя беларусі
- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Фарміраванне беларускага этнасу (IX – пачатак XVIII стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускіх зямель у эпоху адраджэння і асветніцтва (хіv – пачатак XX стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •XVIII ст.), у якім спалучаліся элементы рэнесансавага і візантыйскага дойлідства. У гэтым стылі быў перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.
- •Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (хvіі–хvііі стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).
- •Канфесія – рэлігійнае аб’яднанне (накірунак), якое мае распраца-ваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Становішча беларускіх зямель у складзе расійскай дзяржавы (канец XVIII – кастрычнік 1917 г.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 4. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі (кастрычнік 1917 – чэрвень 1941 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20–30-я гады XX ст. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (другая палова 80-х – пачатак 90-х гадоў хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Суверэнная беларусь у канцы XX – пачатку XXI стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Карысныя інтэрнэт рэсурсы
- •Прыкладныя пытанні да заліку
- •Прыкладныя варыянты тэстаў
- •Выказванні гістарычных дзеячаў, вытрымкі з летапісаў, дакументаў, твораў
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў 73 Прыкладныя пытанні да заліку 77
Гістарычныя асобы
Арлоўскі К. П. – супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі СССР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1958). У 1920–1925 гг. кіраваў партызанскімі атрадамі ў Заходняй Беларусі.
Ваўпшасаў С. А. – савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза (1944 г.), палкоўнік. У 1920–1924 гг. знаходзіўся на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі (на тэрыторыі Польшчы).
Гітлер А. (прозвішча па бацьку – Шікльгрубер) – узначальваў з 1920 г. нацыянал-сацыялістычную германскую рабочую партыю (НСДАП). З 1934 г. займае пасады кіраўніка дзяржавы і ўрада Германіі, з 1938 г. – галоўнакамандуючы вермахта. Ініцыятар аншлюса Аўстрыі, захопу Чэхаславакіі, развязвання вайны супраць Польшчы, краін Захаду і СССР. Скончыў жыццё самагубствам.
Дварчанін І. С. – беларускі пісьменнік і грамадскі деяч. У 1928 г. абраны дэпутатам у польскі сейм. Намеснік старшыні арганізацыі «Змагання». У 1928 г. Ігнат Дварчанін уваходзіў у склад кіраўніцтва Таварыства беларускай школы. Выступаў у абарону палітычных зняволеных. Працаваў у камісіі АН БССР па вывучэнні Заходняй Беларусі. У 1933 г. арыштаваны органамі НКУС БССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Расстраляны ў Ленінградзе у 1937 г. Рэабілітаваны ў 1956 г.
Корчык П. (Лагіновіч Я.) – прадстаўнік нацыянальна-вызва-ленчага руху Заходняй Беларусі. Адзін са стваральнікаў і арганізатараў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. З 1925 па 1936 г. – палітычны сакратар ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Рэпрэсіраваны як агент польскай палітычнай паліцыі.
Лагіновіч І. К. (Павел Корчык) – грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст. З 1923 г. член КПЗБ. Першы сакратар Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Рэдактар газеты «Наш Сцяг», а пасля яе забароны газеты «Вольны Сцяг».
Мятла П. В. – беларускі грамадска-палітычны дзеяч. У 1922 г. быў выбраны дэпутатам польскага сейма. Адзiн са стваральнiкаў Бела-рускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ), член яе ЦК. Працаваў у Камiсii па вывучэннi Заходняй Беларусi Беларускай акадэміі навук.
Мусаліні Б. – кіраўнік італьянскай фашысцкай партыі і ўрада ў
1922–1943 гг., а таксама марыянетачнага ўрада так званай «рэспублікі Сало» ў 1943–1945 гг. Разгарнуў тэрор супраць італьянскіх сіл супра-ціўлення. Захоплены італьянскімі партызанамі і пакараны смерцю.
Рузвельт Ф. – прэзідэнт ЗША з 1933 г. (чатыры разы абіраўся на гэту пасаду). Усталяваў дыпламатычныя зносіны ЗША з СССР. Унёс значны ўклад у стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі. Удзельнік Тэге-ранскай (1943) і Крымскай (1945) канферэнцый. Прыхільнік адкрыцця другога фронту.
Пестрак П. – беларускі паэт і пісьменнік, актыўны ўдзельнік на-цыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі. Правёў больш 10 год у польскіх турмах. У 1940 г. узначаліў Беластоцкае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар зборніка вершаў «На варце».
Пілсудскі Ю. – польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Польшчы ў 1918–1922 гг., заснавальнік польскай арміі.
Прытыцкі С. – палітычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР, лідар КПЗБ. У маладым узросце Сяргей Прытыцкі ўступае ў КСМЗБ. У роз-ны час быў сакратаром Крынкаўскага, Гродзенскага, Слонімскага ра-ённых камітэтаў КСМЗБ. З 1968 па 1971 гг. – Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Рак-Міхайлоўскі С. А. – беларускі публіцыст, рэдактар, паэт, гра-мадска-палітычны дзеяч. Пасол сейму Другой Рэчы Паспалітай. Арга-нізатар і член ЦК Беларускай сялянска-рабочай грамады. С. Рак-Міхайлоўскі напісаў музыку да раманса на словы М. Багдановіча «Зорка Венера».
Танк М. (Скурко Я. І.) – беларускі паэт, перакладчык. Народны паэт БССР (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972). Лаўрэат літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959), ганаровы грамадзянін Мінска (1987). Малады М. Танк працаваў iнструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусi, у легальных i падпольных вiленскiх перыёдыках, вёў актыў-ную грамадска-патрыятычную i культурна-асветніцкую дзейнасць, за што падвяргаўся праследаванню польскай дэфензiвы, арыштам i ту-рэмнаму зняволенню на Лукiшках.
Тарашкевіч Б. – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мовазна-вец, пісьменнік-перакладчык. Член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, з 1922 г. дэпутат сейма, узначальваў Беларускі пасольскі клуб. Адзін са стваральнікаў і старшыня ЦК БСРГ, аўтар праграмы Грамады. Складальнік «Беларускай граматыкі для школ».
Харужая В. З. – дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў Віцебскага партыйнага падполля ў гады Вялікай
Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1960).
Чэрчыль У. – Прэм’ер-Міністр Велікабрытаніі ў 1940–1945 гг. Узначальваў англійскую дэлегацыю на Тэгеранскай (1943) і Крымскай (1945) канферэнцыях. Выступаў за падтрымку СССР у вайне супраць Германіі.