Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История_Беларуси ответы.doc
Скачиваний:
987
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
456.7 Кб
Скачать

25. Культура Беларусі ў 60 – 90-я гг. Хіх ст. Фарміраванне беларускай нацыі.

Этнас– устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць.Нацыя – гэта супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, і нацыянальная самасвядомасць. беларуская нацыя фарміравалася ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай імперыі беларускія землі ўваходзілі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. Насельніцтва Беларусі, згодна з усерасійскім перапісам 1897 г., населеніе налічвала 6,7 млн чалавек. Характэрнай асаблівасцю беларускага этнасу з'яўлялася тое, што больш за 90 % беларусаў жыло ў сельскай мясцовасці і займалася сельскай гаспадаркай. Па канфесійным складзе сярод насельніцтва беларускіх губерняў у 1897 г. пераважалі праваслаўныя, якіх налічвалася каля 2/3. У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне. Буржуазія адрознівалася ў Беларусі сваёй слабасцю. Буржуазія ў беларускіх губернях па этнічнай прыналежнасці з'яўлялася яўрэйскай рускай, польскай і толькі часткова беларускай. У склад інтэлігенцыі ў Беларусі ўваходзілі дзеячы культуры, вучоныя, работнікі адукацыі, медыцыны і тэхнічнай сферы, а таксама чыноўнікі, служачыя, ваенныя, духавенства. У беларускім грамадстве колькасная большасць належала сялянству, якое складалася пераважна з прадстаўнікоў карэннага этнасу. Мільёны сялян ледзь зводзілі канцы з канцамі, каля 9 % іх не мелі сваёй зямлі. Агульнасць гаспадарчага жыцця з'яўляецца адной з прыкмет фарміравання нацыі. Павелічэнне колькасці фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у прамысловасці, пераарыентацыя памешчыцкіх гаспадарак на продаж сваёй прадукцыі, развіццё гандлю і чыгуначнае будаўніцтва спрыялі стварэнню на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна. Пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў паміж рознымі часткамі Беларусі садзейнічала аб’яднання прадстаўнікоў карэннага этнасу ў Нацыю. XIX ст. адбывалася адраджэнне беларускай літаратурнай мовы. У адраджэнні Беларускай мовы ключавую ролю адыграў паэт Францішак Багушэвіч. Ён першым з беларускіх дзеячоў культуры адзначыў самастойнасць беларускай мовы і роўнасць яе з усімі іншымі мовамі. У пачатку XX ст. з'явіліся легальныя беларуска-моўныя выданні, сярод іх – газета «Наша ніва». Аўтары, якія друкаваліся ў гэтай газеце, – Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка) – унеслі значны ўклад у фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Нацыянальная самасвядомасць — гэта сукупнасць ідэй, уяўленняў перакананняў вераванняў у якіх народ (этнас) асэнсоўвае сябе як нацыянальную супольнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання. Аб фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці сведчылі адносіны жыхароў Беларусі да мовы. Паводле перапісу 1897 г. беларускую мову прызналі роднай 60 % настаўнікаў 40 % чыноўнікаў 29 % паштова-тэлеграфных служачых, 20 % работнікаў медыцынскіх устаноў. у канцы XIX – пачатку XX ст. тэрмін «Беларусь» і назва «беларусы» замацаваліся за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў. перапіс 1897 г. засведчыў, што большасць жыхароў Беларусі ўжо засвоіла назву «беларусы» і трымалася яе. зараджалася беларуская нацыянальная ідэя – уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разумение беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы. . Сутнасцю нацыянальнай ідэі з'яўлялася ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці. Значную ролю ў фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў адыграла газета «Наша ніва». Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, скіраванай на раскол беларускага народа паводле сетка веравызнання на «рускіх» і «палякаў». Замест царкоуна-прыходскiхз школ, якiя знаходзiлiся у заняпадзе, адкрывалiся народныя вучылiшчы, а гарадскiя вучылiшчы пераутваралiся у вышэйшыя пачватковыя школы. Хутка пашыралася дзяржауных i прыватных сярэднiх школ – гiмназiй i рэальных вучылiшчау. Для дарослага насельнiцтва адкрывалiся нядзельныя школы, вячэрнiя змены i курсы. Для падрыхтоукi педагогау былi адкрыты 5 настаунiцкiх семiнарый i 3 настаунiцкiя iнстытуты. . Атрымалi распаусюджанне аматарскi ятэтральныя гурткi, «беларускiя вечарынкi» -- своеасаблiвая форма мастацкай самадзейнасцi. З iх у 1910 г. узнiк нацыянальны прафесiйны тэатр – «Першая беларуская трупа» I.Буйнiцкага