Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История_Беларуси ответы.doc
Скачиваний:
987
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
456.7 Кб
Скачать

13. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi – XVII ст.).

Жыгімонт II Аўгуст, кароль польскі, не меў нашчадкаў і палякі баяліся, што спыніцца асабістая унія, якая злучала дзве краіны;- у Вялікім княстве Літоўскім існаваў пласт дробнай шляхты, які падтрымліваў унію;- дзяржаўны і палітычны лад Польшчы і Вялікага княства Літоўскага зблізіліся;- склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам.10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі Сейм, які здоўжыўся на 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Княства, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх зямель.Супольны Сейм распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм – Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром. Кароль павінен быў даваць адну прысягу для Польшчы і для княства. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай знешняя палітыка.

Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент – каронны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з’яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай Сейма была пасольская ізба. Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закона. Пастановы прымаліся аднагалосна.На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. У 1573 г. у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацававны “Генрыхавы артыкулы”, згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г.д.Рэч Паспалітая з’яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта.У склад пануючага класа ўваходзіла і духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю.Польская праграма уніі мела на мэце стварэнне унітарнай дзяржавы і ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў генеральны сеймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства.У ВКЛ захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання. У 1588 г. Быу прынят статут у адным з раздзелау якога абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная яго цэласнасць. Ён забараняў іншаземцам набываць у княстве землі, маёнткі, пасады. Статут заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 года.

14.Рэлігійнае жыццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХVI – XVII ст.). Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Утварэнне ўніяцкай царквы.

Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Рэфармацыя.Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:

1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;

2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;

3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.Шляхту і заможных гараджан.

Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй.К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

Прабл. ствар. на тэр. ВКЛ новай царквы, я-я б аб’ядноув. правасл. і катал. царкву – прабл. дауняя. У выніку намаг. Папы Рымс., Ватыкана, катал. духав-ва у 1596 г. на царк. саборы у Брэсце была прынята царкоўная ўнiя, створана ўнiяцкая царква. Пагадн. адбыл. сілай: поль. кароль арышт. тых, хто быу супраць. Правасл. духав. пайшло на гэта, бо баялася, што Мас. адбярэ у яго царк. уладу. Погляды на царкву: 1) У.ц. – вынік паражэння езуіту і інш. прадст. катал. манаскіх ордэнау на Бел. землях. 2) Гэта нацыян. бел. царкваВатыкан быццам не быу зацік., каб цераз катал. шло апалячв. бел.. Вырашылі катал. распаусюджв., выкарыст. бел. нац. глебу, мову і культ.. 3) сімвал незал. ВКЛ, таму што катал. царква арыентав. на РП, а првасл. – на Маск.дз. і магнаты ВКЛ стварылі уласн. царкву незал. ні ад каго. Аднак справа у тым, што У.Ц. стварыу Ватыкан, а не магнаты ВКЛ. У.царкве падпарадкоўвалася Ватыкану. Найб. нагл. погляд – у.ц. уяўляла сабой сродак акаталiчвання насельнiцтва на нацыянальная мове, а не нацыянальную царкву як сiмвал суверэнiтэту дзяржавы. 1)Абрады былі спач. ранейш. Потым у Ват. выраш. паступ. перавесці насельн. у катал.. Беларуская шляхта перайшла ў каталiцызм, а вернiкамi ўнiяцкай царквы сталi сяляне i гарадскiя нiзы. 2) У.ц. уводзіл. гвалтоуна, што выклік. супраціул. правасл. насельн.. Пасля паражэння у вызвал. вайне 1648-1654 увядз. уніяцт. узмацн. У кан. 18 ст. больш за 75% нас. Бел. – уніяты. На Бел. дзейніч. толькі адна правасл. епархія у Магілеве. 3) Былі цэрквы, дзе пропаведзь вялася на поль. мове, а звярт. да народа – на бел.. 4) Рашэннем Замойскага царк. сабора у 1720 г. абрад ун. царквы пераводз. на катал. лад. Унiяцкая царква была лiквiдавана ў 1839 г. рашэннем Полацкага сабора. Яна пераводзілася у првасл.. Катал. агрэсія на усх.слав. землі пацярп. параж..Вернікі бел. зямель вярталіся да сваіх правасл. вытокау.