Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История_Беларуси ответы.doc
Скачиваний:
987
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
456.7 Кб
Скачать

12.Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы “Белая Русь”. Культура Беларусі другой паловы хііі – першай паловы XVI ст.

Беларускі этнас - гэта ўстойлівая супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, суседніх усходніх і паўночных землях і характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Працэс фарміравання беларускага этнасу з'яўляецца доўгім па часе, складаным і шматгранным. Існуюць розныя погляды і адказы на пытанне аб вытоках, каранях, продках беларусаў. Спрэчкі даследчыкаў выклікае час завяршэння працэсу складання (этнагенезу) беларускай этнічнай супольнасці. Адны сцвярджаюць, што беларусы, як этнас, ужо існавалі ў XIII ст., а працэс фарміравання беларускай народнасці пачаўся яшчэ ў VII—VIII стст. беларуская этнічная супольнасць склалася ў ХІІІ-ХІV стст. М. Грынблат лічыць, што фарміраванне беларусаў адбывалася ў ХІV-ХVІ стст. Ёсць і іншыя меркаванні. Творцы велікарускай канцэпцыі беларуская мова — дыялект рускай мовы. У пачатку XX ст. выдатны славіст Я. Карскі ў фундаментальнай працы «Беларусы» пераканаўча даказаў, што беларуская мова з'яўляецца самастойнай славянскай мовай, якая паводле свайго лексічнага складу, сінтаксісу, фанетыкі і марфалогіі ўваходзіць у групу ўсходнеславянскіх моў нароўні з велікарускай і ўкраінскай.Яна грунтавалася на сцвярджэнні, што адзінымі і непасрэднымі продкамі беларусаў з'яўляюцца крывічы. Згодна з фінскай канцэпцыяй (яе аўтар I. Ласкоў), продкамі беларускага народа былі славяне і фіны. Паводле балцкай канцэпцыі продкамі беларусаў былі славяне і старажытныя балты. Падобна назвам беларускіх рэчак фінскага паходжання, яны паказваюць толькі тое, што ў мінулым на тэрыторыі Беларусі жылі балты. Але большасць іх была асімілявана раней, калі беларусы яшчэ не фарміраваліся. Пачала фарміравацца агульная тэрыторыя ўсходніх славян. Цэнтрам збірання ўсходніх славян было Сярэдняе Падняпроўе, дзе знаходзіўся г. Кіеў, які стаў сталіцай новай дзяржавы - Кіеўскай Русі. У выніку змешвання розных супольнасцей (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, драўлян, палян, вяцічаў і іншых) у Сярэднім Падняпроўі ў IX- X стст. сфарміравалася новая, усходнеславянская этнічная супольнасць - старажытнаруская народнасць. У другой палове X ст. зацвердзілася і агульная назва гэтай тэрыторыі — Русь. Сярэдняе Падняпроўе пачало звацца Рускай зямлёй, кіеўскія князі - рускімі князямі. Згодна з гэтай канцэпцыяй, моцная Старажытнаруская дзяржава абараняла ўсходнеславянскія землі ад нападаў іншаземных рабаўнікоў, вызваляла іх жыхароў ад выплаты даніны хазарам і варагам. У гэтай дзяржаве існавала адзіная культура і мова. Затым у выніку палітычнага раз'яднання, распаду Кіеўскай Русі раз'ядналася і старажытнаруская народнасць. У выніку ўтварыліся тры роднасныя народы: рускі, беларускі і ўкраінскі. Акрамя агульнай назвы Русь, за паўднёвай часткай тэрыторыі Беларусі замацавалася назва Палессе, за цэнтральнай і паўночнай - Белая Русь. У паўднёвай папрыпяцкай зоне на аснове трансфармацыі дрыгавічоў, драўлян і паўднёвай часткі радзімічаў ішоў працэс фарміравання новай этнічнай супольнасці - палешукоў, у паўночным (падзвінска-дняпроўскім) рэгіёне ў выніку трансфармацыі крывічоў, вяцічаў і паўночных радзімічаў - старажытных беларусаў. Да XVII ст. абагульняючай для праваслаўнага насельніцва Беларусі, Украіны, Масковіі і часткова Літвы, Польшчы, Латгаліі была назва «Русь», «рускія», «русіны». Нягледзячы на тое, што праваслаўная царква замацоўвала ў грамадскай свядомасці ўяўленне аб асаблівай блізкасці ўсходнеславянскіх народаў, насельніцтва Русі Літоўскай лічыла менавіта сябе «сапраўднай» Руссю, а сваіх суседзяў называла «маскавітамі». А насельніцтва Русі Маскоўскай, наадварот, лічыла сябе Руссю «сапраўднай», а суседзяў — Русь Літоўскую - Літвой. У канцы ХVІ-ХVІІ стст. ён трансфармаваўся ў назву «беларусцы». Украінцы, рускія, палякі і большасць еўрапейскіх народаў называла беларусаў «ліцвінамі». Так сябе называлі ў XIVXV стст. пераважна жыхары захаду Беларусі і ўсходу Літвы. У XV ст. і асабліва ў ХVІІ-ХVIII стст., гэта назва распаўсюджваецца амаль на ўвесь беларускі этнас. Такая форма «нацыянальнага» самавызначэння насельніцтва Беларусі (асабліва шляхты) умацоўваецца пасля аб'яднання ў Рэч Паспалітую Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага. Палякі разглядалі Рэч Паспалітую як аб'яднанне дзвюх нацый у адну, а магнаты і шляхта ВКЛ упарта падкрэслівалі, што яны «ліцвіны», а не палякі. Першая згадка пра Беларусь у дачыненні да ўласнабеларускіх зямель у іпацьеўскім летапісе датуецца 1305 г. Гэта назва спачатку замацавалася за Віцебшчынай, Смаленшчынай, Магілёўшчынай (усходам Беларусі) і толькі ў другой палове XIX ст, распаўсюдзілася на ўсю нашу Бацькаўшчыну. Згаданыя этнонімы ў залежнасці ад абставін маглі ўжывацца паасобку ці сумесна («ліцвінбеларусец», «ліцвін рускага роду»), але ўсе яны былі элементамі этнічнай самасвядомасці беларускага народа.Паступова фарміраваўся і асобы беларускі менталітэт - склад розуму народа, лад яго мыслення, нацыянальны характар, псіхалогія. Да лепшых маральных і духоўных якасцяў беларусаў адносяцца: нацыянальная і рэлігійная талерантнасць (цярпімасць), памяркоўнасць, гасціннасць, мяккасардэчнасць, вынослівасць, шчодрасць, кемлівасць, няпомслівасць, сумленнасць, добразычлівасць, рахманасць, паэтычнасць душы, працавітасць. Да адмоўных бакоў беларускага менталітэту можна аднесці апатычнасць, нерашучасць, кансерватыўнасць, недаверлівасць, скрытнасць, пакорнасць. Агульнымі рысамі таксама з'яўляюцца ддя беларусаў маўклівасць, дамаседства, неагрэсіўнасць, схільнасць да згоды і пошукаў кампрамісаў. Культура беларускіх зямель другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. Культура Беларусі ў сярэдзіне XIII - сярэдзіне XVI ст. набыла свае арыгінальныя рысы, нацыянальную самабытнасць і дасягнула найвышэйшага ўздыму. Праваслаўная царква адыгрывала вялікую ролю ў развіцці асветы, маралі, кніжнасці, пісьменства, мастацтваў.З XV ст. з беларускіх знакамітых сямей пачалі выходзіць свае першыя епіскапы. У гарадах Беларусі існавалі праваслаўныя брацтвы, якія былі цэнтрамі культуры і збіралі вакол сябе ўсіх веруючых. У ВКЛ захоўваліся епархіі яшчэ з часоў Кіеўскай Русі, акрамя таго, праваслаўную царкву падтрымлівала большасць феадалаў дзяржавы і праваслаўныя складалі 80% ад усяго насельніцтва княства. Нягледзячы на гэта вышэйшае духавенства не мела месца ў велікакняжацкай радзе (паны-радзе), адзінае чаго дабіліся, дык гэта прыняцця ў першай палове XVI ст. шэрагу дзяржаўных актаў, якія замацавалі былыя правы і прывілеі праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Каталіцызм на землях Беларусі спрабавалі насадзіць крыжакі ўжо з XIII ст., але ён не прыжываўся. Вялікі князь Ягайла заключыў у 1385 г. Крэўскую унію, па якой ён у тым ліку абяцаў Кароне Польскай спрыяць прыняццю каталіцкай рэлігіі на літоўскіх і беларускіх тэрыторыях, а палякі давалі яму магчымасць стаць каралём Польшчы. З канца XIV ст. каталіцызм быў прыняты кіруючымі коламі ВКЛ, а з 1387 г. ствараецца Віленская каталіцкая епархія і да канца XIV ст. на землях Беларусі было ўжо шэсць каталіцкіх парафій (прыходаў). Права ўтвараць парафіі належыла вялікаму князю, аднак біскупы ВКЛ падпарадкоўваліся польскаму архіепіскапу. Да канца XVI ст. было створана 259 парафій, у асноўным у Заходняй Беларусі і Літве. Каталіцкая царква мела вялікія зямельныя ўгоддзі, умешвалася ва ўнутраную палітыку ўлады. Так у 1413 г. Гарадзельская унія (паміж ВКЛ і Польшчай) дае перавагу каталікам у вярхоўнай уладзе і нават забараняе шлюбы паміж каталікамі і праваслаўнымі (дзейнічала да 20-х гг. XVI ст.). Гэта прывяло да грамадзянскай вайны 1432-1434 гг. паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам, калі ішла барацьба за ўладу і веру. Але ўсё ж такі ВКЛ было талерантнай дзяржавай, і падцвярджэннем таму стала ўраўнаванне ў правах усей шляхты «веры хрысціанскай» ў 1568 г. на Гарадзельскім сойме. У Статуце 1588 г. згадваўся гэты Гарадзельскі прывілей і гаварылася аб свабодзе веравызнання. У ХV-ХVІ стст. на Беларусі склаліся ўмовы для развіцця культуры Адраджэння і Рэфармацыі. У асяроддзі гараджан і шляхты распаўсюджваюцца ідэі гуманізму, мецэнацтва. Беларуская мова мела тады статус дзяржаўнай. На ёй былі створаны Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг. Сваеасаблівай энцыклапедыяй гістарычных ведаў эпохі Сярэднявечча сталі наступныя летапісы: Летапісец вялікіх князёў літоўскіх, Хроніка ВКЛ, Хроніка Быхаўца. Выдатнымі постацямі Адраджэння былі Рыгор Цамблак, мітрапаліт ВКЛ, што першым унёс у беларускую літаратуру гуманістычныя ідэі; М. Гусоўскі, які дапоўніў літаратурную скарбніцу паэмай «Песня пра зубра»; Ф. Скарына, заснавальнік новага літаратурнага жанру прадмоў да чытача. Акрамя таго, ён увёў на Беларусі кнігадрукаванне, пераклаў і выдаў 23 кнігі Бібліі ў 1517-1519 гг. у Празе, а ў Вільні - «Малую падарожную кніжыцу». Дзеячом пратэстантскага накірунку Рэфармацыі быў С. Будны, які пераклаў на беларускую мову «Катэхізіс» і выдаў яго ў 1562 г. у Нясвіжы для навучання «людзей простых».